Тэма: Правапіс прыставак Мэты




НазваТэма: Правапіс прыставак Мэты
Дата канвертавання20.12.2012
Памер69.73 Kb.
ТыпДокументы
Тэма: Правапіс прыставак

Мэты: удасканальваць арфаграфічныя ўменні і навыкі па тэме; арганізаваць кантроль засваення тэмы вучнямі; развіваць самастойнасць і маўленчыя навыкі.


Абсталяванне: красворд, раздатачны індывідуальны матэрыял


Ход урока

  1. Арганізацыйны момант




  1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

  • Тэму нашага сенняшняга ўрока дапаможа сфармуляваць красворд з прапушчанымі літарамі.Калі вы правільна будзеце ўстаўляць літары, то машынальна будуць адкрывацца і другія закрытыя літары ў гэтым слове, адкрыўшы якія мы можам прачытаць назву раздзела, да якога звернемся, а самі словы красворда падкажуць тэму ўрока, дакладней- якія правілы напісання слоў мы будзем падагульняць.( Вучні адгадваюць красворд, настаўнік запісвае і адкрывае літары).







Р

А




К




З

А

Ц

Ь




А

Б




Г




А

Ц

Ь













Р

А

С




А

Р

Б

А

В

А

Ў

З

А




Г

Р




Ц

Ь







В

Ы







Р

А

Ц

Ь







Н

А







Э

З

А

Ў










П

А

Д




С

Л

А

Ў




Р

А







А

Р

М

І

Р

А

В

А

Ў







З

А




Н

Е

Ц

Ь



















Б




З

В

Е

Т

Р

А

Н

Ы



А цяпер, прачытаўшы адкрытае слова, назавіце раздзел, да якога мы звернемся.

  • Што вывучае раздзел арфаграфія?

  • Паглядзіце, у якой частцы слова мы ўстаўлялі літары?

  • Значыць мы будзем паўтараць правапіс прыставак.

На ўроку мы будзем удасканальваць арфаграфічныя ўменні і навыкі, бо адным з паказчыкаў, на аснове якога мяркуюць пра культуру чалавека з’яўляецца арфаграфічная пісьменнасць.



  1. Апытванне

  1. Як пішуцца прыстаўкі, якія заканчваюцца на з, с. Прыклады.

  2. Растлумачыць арфаграмы ў словах заінець, выйграць

  3. Як пішуцца прыстаўкі , якія заканчваюцца на д, б.

  4. Растлумачыць арфаграму ў слове падаслаў.




  1. Замацаванне.


Самастойная работа. Дыягнастычны тэст, выканаўшы які вы ацэніце, ці добра засвоілі тэму.


Картка №1

    1. Як называецца раздзел навукі аб мове, які вывучае правілы напісання слоў і іх формаў:

а) арфаэпія

б) арфаграфія

в) графіка

2. У якіх словах пасля прастаўкі пішацца літара й

а) пра…нфармаваць

б) пера…начыць

в) за…мшэлы

г) па…сці

3. Назваць “ чацвертае” лішняе ў кожным радзе

а) спісаць,скінуць, бесхарактарны, сціснуць

б) адвячорак, падбародак, адбяру, адгавару

4. У якіх словах прыстаўка заканчваецца на “з”

а) ра…чараваць

б) бе…тактоўны

в) бя…людны

г) бе…дарожны

5. Якія словы маюць прыстаўку без-

а) …радасны

б) …надзейны

в) …літасны

г) …выніковы

Узаемаправерка

  • Хто выканаў правільна ўсе заданні? палову? менш паловы?

  • Не ўсе поўнасцю справіліся з тэстам. На працягу ўрока мы будзем удасканальваць арфаграфічныя ўменні і навыкі, а ў канцы ўрока паглядзім, як павысілася ступень засваення матэрыялу.



Гульні “ Чацвертае лішняе” і “ Карэктар”


Гульня “ Чацвертае лішняе”: выпісаць чацвертае лішняе слова, растлумачыць выбар

.

Картка №2


  1. Ззяць, ссушыць, адбой, раскацісты.

  2. Пераігрываць, безыменны, абылгаць выйсці



Гульня “ Карэктар”. Выпраўце памылкі ў тых словах, у якіх яны дапушчаны. Папраўкі растлумачце.


Картка №3


Абыйсці, адыйсці, зайскрыцца, прайсці, сыграць, узыйсці.


Работа з тэкстам. Выразна прачытаць тэкст. Вызначыць тып.


Картка № 4.


Рана- ранютка па…шлі мы (ў) лес, што ра…кінуўся кіламетраў за сорак (а…) Мінска. Ідзем моўчкі.

Каля самага (ў…)леску мільгануў і (з,с) нік маленькі зв…рок. Пад…ходзім бліжэй і ўзіраемся ( ў) крону сасны. А…туль на нас гл…дзіць цікаўная мордачка куніцы. ( З,с ) разумеўшы, што яе заўважылі, куніца спрытна пабегла ( па) ствале да самай в…ршыні.

С…бар рашыў ( у…)лезці на дрэва і ( с,з) фатаграфаваць зв…рка (з,с) блізку. Я (ж) выбраў месца ( з,с) боку і пачаў назіраць.

.

Cпісаць, раскрыць дужкі і ўставіць прапушчаныя літары. Выпісаць словы на вывучанае правіла і зрабіць арфаграфічны аналіз слоў ( узлеску). ( Вучні па чарзе). Скласці два- тры сказы для канцоўкі тэксту. Даць загаловак. ( Вучні чытаюць свае варыянты).

Натсаўнік зачытвае аўтарскі варыянт тэксту.


Слоўнікавы дыктант

  • У пачатку ўрока я гаварыла, што ступень засваення матэрыялу будзе вызначана ў канцы. Цяпер пішам слоўнікавы дыктант. Адзнаку вы параўнаеце з вынікамі дыягнастычнага тэсту і вызначыце,павысілі ці панізілі ўзровень валодання арфаграфічнымі навыкамі.


Сабраць, выйсці, падрэзаць, падцягнуць, падысці, бэзыдэйны пераігрываць, рассыпаць, зайграць, увайсці, адкласці, падрэзаць, бясшумны, безгалосы, абставіць, выйсці.


5.Падвядзенне вынікаў урока.


6.Дамашняе заданне

Выпісаць з арфаграфічнага слоўніка восем слоў з арфаграмамі, з якімі мы знаеміліся на ўроку. Скласці сказы.


7.Рэфлексія.

Вучням трэба падабраць словы, з якімі у іх асацыіруецца ўрок або пытанні:

а) ці спадабаўся ўрок?

б) чым спадабаўся?

в) што запомнілі?


Урок у 5 класе


ПРАВАПІС ПРЫСТАВАК

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: Правапіс прыставак Мэты iconПравапіс прыставак Мэты
Тып факультатыўных заняткаў: падагульненне, сістэматызацыя І замацаванне ведаў, уменняў І навыкаў па тэме

Тэма: Правапіс прыставак Мэты iconСа спашукальнікам І з саіскальнікам, ці Правапіс прыставак
Напрыклад, абаперціся ці абперціся, даследаванне ці даследванне. Правапіс прыставак І суфіксаў, канчаткаў у “Правілах” (1959) быў...

Тэма: Правапіс прыставак Мэты iconЗаданне. Устаўце патрэбныя літары, патлумачце правапіс слоў. Правапіс ы, І, й пасля прыставак
Пад сці, контр дэя, з начыць, без нерцыйны, аб мшэлы, ад грываць, дэз нфармацыя, за нтрыгаваць, пад спад, па мправізаваць, аб лгаць,...

Тэма: Правапіс прыставак Мэты iconТэма: Правапіс у І ў
Запішам словы, растлумачым правапіс у І ў (у гэты час 2-3 вучні працуюць па картках)

Тэма: Правапіс прыставак Мэты iconТэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў "Вывучаем беларускі правапіс") Настаўнік
Тып занятка: падагульненне, сістэматызацыя, замацаванне, пошук новых ведаў па тэме

Тэма: Правапіс прыставак Мэты iconФакультатыў "Вывучаем беларускі правапіс" Тэма
Мэты: садзейнічаць засваенню правіл правапісу змякчальнага мяккага знака як сродку абазначэння мяккасці папярэдняга зычнага, ствараць...

Тэма: Правапіс прыставак Мэты iconУрок беларускай мовы ў 5 класе. Правапіс прыставак на зычны
...

Тэма: Правапіс прыставак Мэты iconТэма: Чытанне тэкстаў з вывучанымі літарамі. Мэты
Мэты: Адпрацоўваць навык цэласнага чытання шматскладовых слоў, вучыць разуменню вобразных выразаў у мастацкім тэксце

Тэма: Правапіс прыставак Мэты iconТэма: Ужыванне ў мове слоў з прыстаўкамі. Мэты
Мэты: фарміраваць уменне вызначаць прыстаўку ў словах, вучыць ужываць словы з прыстаўкамі адпаведна сэнсу сказа

Тэма: Правапіс прыставак Мэты iconТэма: Як стаць прадпрымальным. Мэты
Мэты: фармаванне ўмення прыняцця рашэння І прадпрымальніцкіх навыкаў, фармаванне ўмення аргументаваць І бараніць уласную думку

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка