Урок беларускай мовы ў 8 класе




НазваУрок беларускай мовы ў 8 класе
Дата канвертавання20.12.2012
Памер29.8 Kb.
ТыпУрок
Дадатак 3

Урок беларускай мовы ў 8 класе

Тэма: Сказы з аднароднымі членамі (падагульненне па тэме)

Мэты: - паўтарыць і падагуліць веды школьнікаў па асноўных пытаннях тэмы; удасканальваць пунктуацыйныя навыкі (пастаноўка, абгрунтаванне знакаў прыпынку; - ствараць сітуацыі для развіцця самастойнасці вучняў, навыкаў сама- і ўзаемакантролю; - выхоўваць любоў да беларускага краю, уменне бачыць прыгажосць беларускай зямлі.

Педагагічныя тэхналогіі: дыферэнцыяцыя, работа ў парах, у групах, узаемаправерка, “Астравы”

Віды дзейнасці: чытанне, слуханне, гаварэнне, пісьмо

Эпіграф:

О, край родны, край прыгожы! Мілы кут маіх дзядоў! Што мілей у свеце божым Гэтых светлых берагоў… Якуб Колас

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

  2. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

- Зачытайце эпіграф.

  • Ці знаёмы вам аўтар? Патлумачце сэнс выказвання

У якасці эпіграфада нашага сённяшняга ўрока нездарма ўзяты радкі з паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка”, бо свае тэарытычныя веды па тэме “Аднародныя члены сказа” вы будзеце замацоўваць на практычным матэрыяле “Беларускі край, прырода роднай зямлі”. Выберыце з прапанаваных мэт урока тыя, якія адпавядаюць нашай сённяшняй сустрэчы

  1. Узнаўленне ведаў па тэме.

Франтальнае апытванне: Вашай увазе прапанавана схема. Абапіраючыся на веды, атрыманыя на папярэдніх уроках, паспрабуем дапоўніць фразы.

Прыметы аднароднасці

  1. Звязаны … (злучальнай) сувяззю.

  2. Адносяцца да … (аднаго і таго ж) слова.

  3. Характарызуюць прадмет … (з аднаго боку).

  4. Аднолькавыя - … , … , … (пытанне, часціна мовы, сінтаксічная роля).

А цяпер давайце па схемах узновім правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі.

  1. У якіх выпадках паміж аднароднымі членамі ставіцца коска?

  2. Калі паміж аднароднымі членамі коска не ставіцца?

  3. Якія знакі прыпынку ставяцца ў сказах з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах сказа?

4. Паглыбленая праца над тэарытычнымі звесткамі і практычнымі ўменнямі

1. Клас дзеліцца на групы

Заданне 1: першая група працуе самастойна. Праверка – франтальнае апытванне.

другая група – з настаўнікам.

Заданне 2: другая група працуе самастойна.

Першая група – графічны дыктант. Адзін вучань будуе схемы на дошцы.

  1. Зелена было ўсюды: у полі, на гародзе і балотах.

  2. Жывое асяроддзе: жывёлы, птушкі, расліны – акружаюць нас навокал.

  3. І лес, і поле, і луг, і гай – усё маўчала.

2. Работа ў парах. Франтальная праверка

Заданне 3: картка-тэст

3.Работа з тэкстам “Наш родны край”

Заданне 4, прачытайце тэкст. Ці адпавялае загаловак зместу? Які загаловак далі б вы? Што значыць слова суіснаваць?

4.Арганізацыя маўленчай дзейнасці

Адзін вучань – замежны госць:

  • Чым адметны беларускі край?

  • Якую спадчыну маюць беларусы?

  • Як беларусы адносяцца да сваёй роднай зямлі?

Заданні: 1) Выпішыце сказы, якія ўскладнены аднароднымі дапаўненнямі.

2) Пабудуйце схему сказа з абагульняльным словам пры аднародных членах сказа.

3) Выканайце сінтаксічны разбор выдзеленага сказа.

  1. Лінгвістычная віктарына

1. Якімі словамі можна назваць тое месца, дзе чалавек нарадзіўся і жыве? (Бацькаўшчына, радзіма, айчына)

2. Што дало падставы У.Караткевічу назваць нашу Беларусь “зямлёй пад белымі крыламі”? (шмат буслоў)

3. Беларусь называюць зямлёй Купалы. Як яшчэ яе можна назваць? (Багдановіча, …)

4. Якія існуюць меркаванні адносна паходжання назвы Беларусь?

  1. Кантроль ведаў і ўменняў

Тэставая работа. Самаправерка. Самаацэнка.

  1. Дамашняе заданне:

  1. Скласці сачыненне-мініяцюру “За што ялюблю свій родны край?”, выкарыстаўшы сказы з аднароднымі членамі

  2. Практ. 333

  1. Рэфлексія.

Тэхналогія “Астравы”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай мовы ў 8 класе iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Я вельмі хачу, каб урок атрымаўся цікавым, пазнавальным, каб мы разам паўтарылі І замацавалі тое, што ўжо ведаем І адкрылі новыя...

Урок беларускай мовы ў 8 класе iconУрок беларускай мовы ў 3 класе на тэму "Часцiны мовы" (замацаванне)
Падарыце ỳсмешкi свайму суседу, настройцесь на працу, будзьце ỳважлiвымi I актыỳнымi на ỳроку, сядайце, калi ласка

Урок беларускай мовы ў 8 класе iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Урок беларускай мовы ў 8 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Абсталяванне: “Беларуская мова” 5 клас частка 2; часопіс “Беларускай мова І літаратура” №-12/2010, “Картка ўліку ведаў”, магнітафон,...

Урок беларускай мовы ў 8 класе iconУрок беларускай мовы ў 6 класе
Скланенне назоўнікаў, якія абазначаюць імёны, прозвішчы І назвы населеных пунктаў на –оў, -ёў, -аў, -ын, -ін

Урок беларускай мовы ў 8 класе iconУрок беларускай мовы ў 6"Б" класе
Мэты: падрыхтоўка класа І абсталявання, аператыўнае ўключэнне вучняў у працоўны рытм урока

Урок беларускай мовы ў 8 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Садзейнічаць узнаўленню ўменняў І навыкаў фанетычнага І сінтаксічнага разбораў. Спрыяць развіццю навыкаў аналізу, творчых здольнасцей,...

Урок беларускай мовы ў 8 класе iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Тэма: Падрыхтоўка да сачынення-апісання помніка гісторыі “Манумент ў гонар савецкай маці-патрыёткі”

Урок беларускай мовы ў 8 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Казка “Сон у руку, або падарожжахлопчыка Алеся па чароўным касмічным горадзе Сінтаксісу І пункпуацыі.”

Урок беларускай мовы ў 8 класе iconУрок беларускай мовы ў 7 класе
Назавіце прыслоўі часу, якія вы сустрэлі ў тэксце(раніцай, вечарам); месца (зверху, уніз, справа)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка