Конкурс праводзіцца ў 3 этапы з сакавіка 2012 г па снежань 2012 г




НазваКонкурс праводзіцца ў 3 этапы з сакавіка 2012 г па снежань 2012 г
Дата канвертавання22.11.2012
Памер36.19 Kb.
ТыпКонкурс
Умовы правядзення

V Рэспубліканскага конкурсу праграм

аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага накірунку

ўстаноў адукацыі


V Рэспубліканскі конкурс праграм аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага накірунку ўстаноў адукацыі (далей праграм) праводзіцца з мэтай:

  • распрацоўкі праграм аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага накірунку;

  • абнаўлення зместу вучэбна-праграмнай дакументацыі;

  • прафесійнага ўдасканалення і рэалізацыі творчага патэнцыялу педагогаў дадатковай адукацыі дадзенага профілю;

  • выяўлення і распаўсюджання лепшага педагагічнага вопыту па развіцці фальклорнага накірунку.


Удзельнікі конкурсу

Педагогі дадатковай адукацыі, якія распрацавалі і рэалізуюць праграмы аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага накірунку.


Умовы арганізацыі і правядзення конкурсу

Конкурс праводзіцца ў 3 этапы з сакавіка 2012 г. па снежань 2012 г.

I ЭТАП (сакавік 2012 г. – верасень 2012 г.) – конкурсы ва ўстановах адукацыі (работа па ўдасканаленні і стварэнні праграм, папярэдняя экспертыза праграм).

II ЭТАП (кастрычнік 2012 г. – лістапад 2012 г.) – абласны, Мінскі гарадскі (папярэдняя экспертыза праграм, прадстаўленых на конкурс).

III ЭТАП (снежань 2012 г.) – рэспубліканскі (арганізацыя экспертызы праграм, прадстаўленых на фінал, падвядзенне вынікаў).

Для ўдзелу ў III этапе конкурсу ў рэспубліканскі аргкамітэт (220030,

г. Мінск, вул. Кірава, 16, факс: 327-08-75, е-mail: nchtdm@mail.ru, вучэбна-метадычны аддзел, каб. 113) да 1 снежня 2012 г. неабходна прадставіць наступныя дакументы:

1. Праграмы (не больш за 5 работ), якія былі адзначаны на абласным (Мінскім гарадскім) этапе конкурсу.

2. Заключэнне – прапанова абласнога (Мінскага гарадскога) аргкамітэта конкурсу на кожную праграму з указаннем: назвы праграмы, калі і кім зацверджана; тэрміну рэалізацыі праграмы; звесткі аб складальніку(ках) ці аўтару (ах) праграмы (прозвішча, імя, імя па бацьку; год нараджэння; пасада і месца працы; адрас і тэлефон).

3. Дзве рэцэнзіі (унутраную і знешнюю) з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку рэцэнзента, пасады і месца працы, завераныя подпісам адказнай асобы.

Праграмы прадстаўляюцца на конкурс у друкаваным і электронным варыянце. Матэрыялы, якія прадстаўлены на конкурс, не вяртаюцца.

Пры адсутнасці вышэй пералічаных дакументаў праграмы на конкурс не прымаюцца.


Кіраўніцтва конкурсам

Падрыхтоўку і правядзенне конкурсу здзяйсняюць аргкамітэты кожнага этапу.

Рэспубліканскі аргкамітэт:

  • інфармуе ўпраўленне адукацыі аблвыканкамаў, камітэт па адукацыі Мінскага гарвыканкама аб умовах правядзення конкурсу;

  • прымае матэрыялы на конкурс і арганізуе іх экспертызу;

  • зацвярджае склад экспертных груп і ўмовы іх работы;

  • падводзіць на падставе пратаколаў экспертных груп вынікі конкурсу.


Патрабаванні да зместу праграмы (крытэрыі адзнакі):

– наяўнасць у праграме ўсіх структурных частак і кампанентаў (тлумачальная запіска, вучэбна-тэматычны план, змест, прагноз выніковасці, метадычныя ўмовы рэалізацыі праграмы, літаратура);

– узгодненасць мэты, задач, зместу, сродкаў і вынікаў навучання;

– актуальнасць, практычная арыентаванасць праграмы;

– наяўнасць і ступень захаванасці ў праграме першасных (каранёвых) форм рэгіянальных фальклорных традыцый, іх адаптацыя да сучасных сацыякультурных умоў;

– сістэма адзнакі эфектыўнасці і навучання па тэмах і раздзелах праграмы, канкрэтныя практычныя вынікі (веды, уменні і навыкі, узровень развіцця, выхаванасці і навучанасці, узроўні засваення праграмы, іх характарыстыка, метады і формы адзнакі дапушчальных вынікаў, метадычныя рэкамендацыі па дыягностыцы);

– творчы, самастойны характар распрацоўкі праграмы, магчымасць выкарыстання дадзенай праграмы іншымі педагогамі;

– наяўнасць метадычных распрацовак, дыдактычнага матэрыялу, рэпертуарнага спісу, прадстаўленых у дадатку.

Патрабаванні да афармлення і зместу праграмы будуць размешчаны на сайце www. nchtdm.com


Падвядзенне вынікаў конкурсу

Вынікі конкурсу падводзіць рэспубліканскі аргкамітэт. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншых арганізатараў конкурсу.

Праграмы, прызнаныя пераможцамі конкурсу, рэкамендуюцца для рэалізацыі ва ўстановах адукацыі і для ўключэння ў зборнік праграм ”Беларускі фальклор – выхаванне на нацыянальных традыцыях”.

Інфармацыйную падтрымку конкурсу здзяйсняюць “Настаўніцкая газета”, “Мастацкая адукацыя і культура”, “Выхаванне і дадатковая адукацыя”.

Спраўкі па тэл. 8(017)3278661.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс праводзіцца ў 3 этапы з сакавіка 2012 г па снежань 2012 г iconКонкурс праводзіцца ў 3 этапы са студзеня 2012 г па снежань 2012 г
Рэспубліканскі конкурс адукацыйных праграм аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага накірунку ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі...

Конкурс праводзіцца ў 3 этапы з сакавіка 2012 г па снежань 2012 г iconКонкурс праводзіцца з 01 кастрычніка да 02 лістапада 2012 года І ўключае наступныя этапы
Сапраўднае Палажэнне вызначае мэты, задачы, круг удзельнікаў, тэрміны І парадак правядзення Конкурсу творчых работ

Конкурс праводзіцца ў 3 этапы з сакавіка 2012 г па снежань 2012 г iconКонкурс праводзіцца з 14 сакавіка па 15 лістапада 2012 года
Арганізатарам правядзення конкурсу з’яўляецца ўстанова адукацыі ”Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей І моладзі“ Міністэрства...

Конкурс праводзіцца ў 3 этапы з сакавіка 2012 г па снежань 2012 г iconКонкурс малых справаў 2012 5
...

Конкурс праводзіцца ў 3 этапы з сакавіка 2012 г па снежань 2012 г iconКонкурс малых справаў 2012 5
...

Конкурс праводзіцца ў 3 этапы з сакавіка 2012 г па снежань 2012 г iconКонкурс праводзiцца з лютага па снежань 2010 года ў чатыры этапы
Дзяржаўнае абласное аб’яднанне па арганiзацыi пазашкольнай работы з дзецьмi I падлеткамi“

Конкурс праводзіцца ў 3 этапы з сакавіка 2012 г па снежань 2012 г iconКонкурс егу "інтэлектуальны марафон-2009"
Марафон уключае тры дыстанцыі: Інтэрнэт-віктарыну "Эрудыт" (20 сакавіка 2009 года); Інтэрнэт-алімпіяду "Знаўца" (22-23 сакавіка)...

Конкурс праводзіцца ў 3 этапы з сакавіка 2012 г па снежань 2012 г iconКонкурс проводился по следующим номинациям: «Художественно-изобразительное творчество»
Районный конкурс творческих работ по противопожарной безопасности «01» проходил с апреля 2012 по май 2012 года

Конкурс праводзіцца ў 3 этапы з сакавіка 2012 г па снежань 2012 г iconКонкурс праводзіцца па наступных намінацыях
Раённы Цэнтр культуры прапануе прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”. Конкурс праводзіцца...

Конкурс праводзіцца ў 3 этапы з сакавіка 2012 г па снежань 2012 г iconДа конкурсу дапускаюцца выканаўцы (саліст, дуэт, група выканаўцаў) школьнага ўзроту. Конкурс праводзіцца ў два этапы
Палажэнне аб правядзенні гарадскога вакальнага конкурсу сярод вучняў школ г. Гомеля “Эх, Каляда, Калядзіца!”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка