Павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека ў фармальнай І нефармальнай сферы. На працягу Курса ўдзельнікі змогуць




НазваПавышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека ў фармальнай І нефармальнай сферы. На працягу Курса ўдзельнікі змогуць
Дата канвертавання22.11.2012
Памер67.42 Kb.
ТыпДокументы


Доўгатэрміновы курс павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека

Верасень-лістапад, 2012



Паважаныя калегі!


Грамадскае аб'яднанне «М'АРТ» (Чарнігаў, Украіна)1, у партнерстве з беларускімі спецыялістамі ў галіне адукацыі па правах чалавека, запрашае Вас узяць удзел у Доўгатэрміновым курсе павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека, які будзе адбывацца ў дыстанцыйным і вочным фармаце з верасня па лістапад 2012 года.


Мэта Курса: павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека ў фармальнай і нефармальнай сферы.


На працягу Курса ўдзельнікі змогуць:


  • Удасканаліць уласныя веды ў галіне правоў чалавека (філасофія, гісторыя, дакументы, механізмы), а таксама ў галіне адукацыі па правах чалавека (канцэпцыі, метады, дапаможныя матэрыялы);

  • Набыць і/ці ўдасканаліць індывідуальныя кампетэнцыі ў планаванні, правядзенні і ацэнцы адукацыйных мерапрыемстваў у галіне правоў чалавека;

  • Атрымліваць пастаянныя кансультацыі з боку спецыялістаў у галіне правоў чалавека і адукацыі па правах чалавека, а таксама зваротную сувязь з боку іншых удзельнікаў курса па розных аспектах правоў чалавека, адукацыі па правах чалавека і рэалізацыі ўласных адукацыйных ініцыятыў у галіне правоў чалавека.


Трэнерская група: у якасці трэнераў і экспертаў курса будуць працаваць запрошаныя беларускія і украінскія спецыялісты ў галіне правоў чалавека і адукацыі па правах чалавека.


Мэтавая група Курса: беларускія настаўнікі, выкладчыкі, трэнеры, якія маюць досвед выкладання курса “правы чалавека” ці яго элементаў у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, праграмах павышэння кваліфікацыі, праграмах дадатковай адукацыі і асветы моладзі і дарослых. Плануемая колькасць удзельнікаў – 16 чалавек, узрост не абмежаваны.


Фармат Курса: тры двухдзённыя семінары ў Чарнігаве, Украіна (субота-нядзеля), а таксама індывідуальная і сумесная дзейнасць удзельнікаў паміж семінарамі на палатформе дыстанцыйнага навучання (да 6 гадзін у тыдзень) і па месцу працы.


Этапы курса:




Тэрмін

Дзейнасць

Уводны

10-14 верасня 2012

Рэгістрацыя на платформе.

Уводзіны ў дыстанцыйнае навучанне.

Першы

15-16 верасня 2012

Уводны семінар у Чарнігаве.

Другі

17 верасня – 26 кастрычніка 2012

Дыстанцыйнае навучанне (першы этап).

Трэці

27-28 кастрычніка 2012

Семінар у Чарнігаве з выездам у Кіеў.

Чацьверты

29 кастрычніка – 16 лістапада 2012

Дыстанцыйнае навучанне (другі этап).

Рэалізацыя і ацэнка ўласных адукацыйных ініцыятыў у галіне правоў чалавека.

Пяты

17–18 лістапада 2012

Заключны семінар у Чарнігаве.

Планаванне далейшых уласных і сумесных дзеянняў.


Дыстанцыйнае навучанне будзе праводзіцца на спецыяльна створанай вэб-пляцоўцы ў сетцы Інтэрнэт (на падставе тэхналогіі MOODLE). Аб’ем дыстаецыйнага навучання – 54 акадэмічныя гадзіны. Вывучэнне матэрыялаў і выкананне практычных заняткаў на вэб-пляцоўцы Курса будзе займаць ад 4 да 6 гадзін у тыдзень.


Тэматыка модуляў дыстанцыйнага навучання:

  1. Правы чалавека (асноўныя канцэптуальныя падыходы, філасофія і гісторыя)

  2. Правы чалавека (міжнародныя і нацыянальныя дакументы і механізмы)

  3. Адукацыя ў галіне правоў чалавека (міжнародныя стандарты, нацыянальны кантэкст, прыклады паспяховых практык)

  4. Адукацыя ў галіне правоў чалавека (змест, формы і метады, дапаможныя матэрыялы для адукатараў)

  5. Планаванне і рэалізацыя адукацыйных мерапрыемстваў і праграм

  6. Ацэнка адукацыйных мерапрыемстваў і праграм


Па выніках Курса ўдзельнікам будзе выдадзена пасведчанне аб удзеле ў Курсе.


Уводны семінар у рамках Курса адбудзецца 15-16 верасня 2012 года ў г. Чарнігаве (Украіна).


Задачы:

  1. Узгадніць разуменне тэрмінаў “правы чалавека” і “адукацыя ў галіне правоў чалавека”

  2. Пазнаёміць удзельнікаў з асноўнымі падыходамі да разумення правоў чалавека і адукацыі ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, Еўропе і свеце

  3. Абмяняцца ўласным досведам і рэсурсамі ў галіне адукацыі па правах чалавека

  4. Узгадніць групавыя і індывідуальныя патрэбы і магчымасці ў павышэнні кваліфікацыі ў сферы адукацыі ў галіне правоў чалавека.


Папярэдняя праграма ўводнага семінара:






15.09.2012



16.09.2012

9.15-11.00

Уводзіны. Знаемства. Чаканні

Кампетэнцыі адукатара ў галіне правоў чалавека

Планаванне павышэння ўласнай кваліфікацыі ў АПЧ

11.00-11.30

Перапынак

11.30-13.00

Як мы разумеем правы чалавека

Патрэбы групы ў павышэнні кваліфікацыі ў АПЧ.

13.00-14.15

Абед

14.15-16.00

Правы чалавека ў нашым жыцці

Планаванне наступных крокаў

Падвядзенне вынікаў семінара

16.00-16.30

Перапынак

16.30-18.00

Адукацыя ў галіне правоў чалавека (АПЧ): Сучасныя падыходы ў свеце

Ад’езд

18.00-19.00

Вячэра

19.00-20.30

Досвед удзельнікаў у АПЧ. Рэсурсы АПЧ. Агляд дыстанцыйнай платформы, крыніц і матэрыялаў

20.30 -

Вольны час

Індывідуальныя кансультацыі (па жаданню)


Фокус наступных семінараў:


Семінар 2 (Чарнігаў-Кіеў, 27-28 кастрычніка 2012)

  • Стандарты і механізмы абароны правоў чалавека

  • Змест, формы, метады і рэсурсы ў сферы адукацыі ў галіне правоў чалавека

  • Планаванне ўласных адукацыйных мерапрыемстваў па правах чалавека


Семінар 3 (Чарнігаў, 17-18 лістапада 2012)

  • Ацэнка адукацыйных мерапрыемстваў па правах чалавека.

  • Планаванне індывідуальных і сумесных праграм па правах чалавека


Арганізацыйны аспект.


Кампенсацыя выдаткаў, звязаных з удзелам у Курсе:

Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арагнізатары Курса забяспечаць пражыванне, харчаванне і аплату транспартных выдаткаў удзельнікам, якія пройдуць конкурсны адбор.


Асаблівыя патрабаванні:

Калі Вы маеце асаблівыя патрабаванні да харчавання і г.д., просім паведаміць пра гэта ў анкеце-заяўцы.


Працэдура адбору ўдзельнікаў:

У Курсе могуць узяць удзел асобы, заматываваныя ва ўдасканаленні і развіцці ўласных адукатарскіх кампетенцый у сферы адукацыі ў галіне правоў чалавека. Удзельнікі павінны мець папярэдні досьвед працы з тэмай “правы чалавека” у сферы фармальнай і/ці нефармальнай адукацыі. Конкурсны адбор удзельнікаў Курса будзе адбывацца на падставе анкет-заявак (у дадатку).


Для ўдзелу ў Курсе неабходна не пазней за панядзелак, 10 верасня 2012 года, запоўніць анкету-заяўку ў электроннай форме (у дадатку) і даслаць яе на адрас hre.bel.2012@gmail.com. На жаль, арганізатры не змогуць прыняць да ўвагі заяўкі, атрыманыя пасля пазначанай даты. Пасля атрымання заявак арганізатары пакідаюць за сабой права правесці тэлефонную ці скайп суразмову з некаторымі ўдзельнікамі.


Пра вынікі конкурсу ўсе прэтэндэнты будуць праінфармаваныя да 12.09.2012. Адабраныя ўдзельнікі курса павінны будуць не пазней за 13.09.2012 зарэгістравацца на вэб-пляцоўцы курса, адрас якой будзе пададзены ў адпаведным лісце, у адваротным выпадку іх месцы будуць перададзены кандыдатам з групы рэзерву.


Кантактная інфармацыя:

Усе пытанні, звязаныя з удзелам у Курсе, накіроўвайце на адрас hre.bel.2012@gmail.com.


З павагаю,


Каманда Курса



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека ў фармальнай І нефармальнай сферы. На працягу Курса ўдзельнікі змогуць iconБазавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека
Школа правоў чалавека для адукатараў, арганізаваная міжнароднай сеткай арганізацый, што працуюць у сферы адукацыі па правах чалавека,...

Павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека ў фармальнай І нефармальнай сферы. На працягу Курса ўдзельнікі змогуць iconКурс павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека "Крок наперад"
Вас узяць удзел у Курсе павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека «Крок наперад» (чэрвень-кастрычнік 2010 года)....

Павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека ў фармальнай І нефармальнай сферы. На працягу Курса ўдзельнікі змогуць iconКонкурс адукацыйных праектаў
У конкурсе могуць прымаць удзел настаўнікі, выкладчыкі вышэйшых І сярэдне- спецыяльных установаў, выхавальнікі, асобы І грамадскія...

Павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека ў фармальнай І нефармальнай сферы. На працягу Курса ўдзельнікі змогуць iconПрадстаўніцтва аан у Рэспубліцы Беларусь Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне абароны правоў чалавека
Мэта конкурсу: павышэнне ведання І разумення моладдзю Беларусі палажэнняў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека І абвешчаных ёю...

Павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека ў фармальнай І нефармальнай сферы. На працягу Курса ўдзельнікі змогуць iconУмовы ўдзелу ў III фестывалі нефармальнай адукацыі
Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць у сферы нефармальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь І іншых...

Павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека ў фармальнай І нефармальнай сферы. На працягу Курса ўдзельнікі змогуць iconАрганізацыі грамадзянскай адукацыі (ага) нефармальная сетка беларускіх недзяржаўных грамадскіх аб'яднанняў, якія працуюць у сферы адукацыі дарослых
А нефармальная сетка беларускіх недзяржаўных грамадскіх аб'яднанняў, якія працуюць у сферы адукацыі дарослых, грамадзянскай, нефармальнай...

Павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека ў фармальнай І нефармальнай сферы. На працягу Курса ўдзельнікі змогуць iconНефармальная адукацыя ў Беларусі да паляпшэння якасці жыцця
Беларусі традыцыйна адбудзецца “Тыдзень нефармальнай адукацыі-2009”, ініцыятарамі якога сталі грамадскія аб’яднанні, што працуюць...

Павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека ў фармальнай І нефармальнай сферы. На працягу Курса ўдзельнікі змогуць iconКонкурс фотаздымкаў І плакатаў у сферы нефармальнай адукацыі
Мэты Конкурсу: садзейнічанне папулярызацыі нефармальнай адукацыі сярод розных мэтавых групаў, адукацыі на працягу ўсяго жыцця І дыялогу...

Павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека ў фармальнай І нефармальнай сферы. На працягу Курса ўдзельнікі змогуць iconБеларускі Дом правоў чалавека ў Вільне
Дома Правоў Чалавека, І ў 2006 годзе Дом быў зарэгістраваны ў сталіцы Літоўскай Рэспубліцы – Вільнюсе. З моманту стварэння Дома ён...

Павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека ў фармальнай І нефармальнай сферы. На працягу Курса ўдзельнікі змогуць iconАга – альбо ўсё пра грамадзянскую адукацыю
Пазнаёміцца з стваральнікамі часапіса “Адукатар” І вэб-пляцоўкі для адукатараў, з новымі выданьнямі ў галіне грамадзянскай адукацыі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка