Праект "pulman", праграма "Электронная Еўропа"




НазваПраект "pulman", праграма "Электронная Еўропа"
Дата канвертавання22.11.2012
Памер70.25 Kb.
ТыпДокументы




,


Маніфест публічных бібліятэк (г. Айерас)

Праект “PULMAN”, праграма “Электронная Еўропа”


Міністры, высокапастаўленыя палітыкі і кіраўнікі, а таксама работнікі бібліятэк з 36 еўрапейскіх краін, уключаючы краіны-члены Еўрасаюза, краіны-кандыдаты і дзяржавы, якія рыхтуюцца стаць кандыдатаміi, звярнуліся да разгляду наступных прыярытэтных накірункаў дзейнасці публічных бібліятэк на канферэнцыі, якая праводзіцца ў рамках праекта “PULMAN” у г. Айерас, Партугалія, 13-14 сакавіка 2003г.

Удзельнікі канферэнцыі згодныя з неабходнасцю адпаведнага фінансавання і падтрымкі дзейнасці бібліятэк на нацыянальным і мясцовым узроўнях для таго, каб:

  • умацаваць ролю публічных бібліятэк як першаступенных складнікаў у працэсе рэалізацыі плана дзейнасціii праграмы “Электронная Еўропа”, садзейнічаючы іх развіццю ў якасці цэнтраў доступу да лічбавых рэсурсаў;

  • задаволіць патрэбы ўсіх грамадзян інфармацыйнага грамадства праз прадстаўленне публічнымі бібліятэкамі сучасных паслуг, заахвочваючы ўкараненне стратэгічных рашэнняў і практычных распрацовак , якія прапануюцца бібліятэкамі краін-удзельніц праекта “PULMAN”iii.


Для дасягнення гэтых мэтаў публічныя бібліятэкі павінны:

  • прапаноўваць прынцыпова новыя паслугі, авалодваючы разам з гэтым навыкамі выкарыстання лічбавых тэхналогій, што прадстаўляе грамадзянам магчымасць дасягнення сваіх асабістых мэтаў ва ўмовах зменлівага свету, а таксама зяўляецца важным укладам у стварэнне адзінага грамадства і эфектыўнай інтэлектуальнай эканомікі ў Еўропе;

  • імкнуцца да істотноага павышэння якасці бібліятэчных паслуг, асабліва для той часткі насельніцтва, якая знаходзіцца ў зоне рызыкі сацыяльнага або лічбавага выключэння, і пры гэтым працягваць павялічваць агульную колькасць карыстальнікаў, якое складае на дадзены момант звыш 150 мильёнаўІІІІ зарэгістраваных карыстальнікаў публічных бібліятэк у 36 краінах сеткі ўдзельнікаў праекта “PULMAN».

Удзельнікі канферэнцыі праекта “PULMAN” падзяляюць думку аб тым, што грамадзяне істотна выйграюць ад паслядоўнай падтрымкі паслуг публічных бібліятэк на мясцовым, нацыянальным і еўрапейскім узроўнях у наступных чатырох спецыфічных галінах.


Дэмакратыя і грамадзянскія правы



Публічныя бібліятэкі павінны:

  • садзейнічаць развіццю дэмакратычнага грамадства; супрацьстаяць сацыяльнаму выключэнню, прадстаўляючы насельніцтву даступныя, прывабныя памяшканні з прыемнай атмасферай, якая матывуе прадуктыўную дзейнасць, а таксама магчымасць навучання працы з электроннымі рэсурсамі. Неабходна арыентаваць дзейнасць бібліятэк на задавальненне патрэб інвалідаў, падлеткаў, пажылых людзей, непрацаўладкаваных грамадзян і насельніцтва, якое пражывае ў сельскай мясцовасці;

  • Падтрымліваць новыя віды паслуг, звязаных з праграмамі “Электронны ўрад”, “Электронная ахова здароўя”, “Электронная камерцыйная дзейнасць” і “Электронная адукацыя”, забяспечваючы бесперашкодны і арыентаваны на карыстальніка доступ.



Бесперапынная адукацыя



Публічныя бібліятэкі павінны:

  • сфакусаваць сваю работу на патрэбах дзяцей і ўсіх тых, хто клапоціцца пра іх, праз стварэнне цікавай, бяспечнай і стымулюючай атмасферы для вучэбнай дзейнасці і вольнага часу, спалучаючы гульні і новыя тэхналогіі, а таксама ствараючы партнёрскія адносіны са школамі і іншымі адукацыйнымі ўстановамі;

  • развіваць сваю дзейнасць у якасці цэнтраў “адкрытай” і нефармальнай адукацыі, прадстаўляючы адпаведныя матэрыялы, трэнінг і падтрымку грамадзянам на ўсіх этапах іх жыццядзейнасці, цалкам выкарыстоўваючы ўсе перавагі магчымасцей электроннага навучання;

  • прымаць удзел у фарміраванні функцыянальна пісьменнага інфармацыйнага грамадства, падтрымліваючы праграмы чытання з выкарыстаннем усіх сродкаў, уключаючы магчымасці глабальнай сеткі Інтэрнет (WWW).



Эканамічнае і сацыяльнае развіццё



Публічныя бібліятэкі павінны:

  • дапамагаць змагацца з лічбавай непісьменнасцю і лічбавай няроўнасцю, улічваючы свой папярэдні паспяховы вопыт работы ў якасці найбольш запатрабаваных у Еўропе пунктаў публічнага доступу ў Інтэрнет (Public Internet Access Point (PIAP)), прадстаўляючы доступ і навучанне людзям, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі электроннага выключэння, а таксама прапануючы паслугі праз новыя каналы па меры атрымання доступу да іх на месцах, напрыклад, выкарыстоўваючы магчымасці лічбавага тэлебачання;

  • працаваць у партнёрстве з прадстаўнікамі мясцовай дзелавой грамадскасці і арганізацыямі сферы інфармацыйнага абслугоўвання з мэтай падтрымкі росту інтэлектуальнай эканомікі ў Еўропе праз прадстаўленне пэўных інфармацыйных паслуг на платнай аснове.



Разнастайнасць у сферы культуры



Публічныя бібліятэкі павінны:

  • заахвочваць пачуццё сацыяльнай супольнасці на мясцовым узроўні, цікавасць да сямейнай гісторыі і роднага краю ва ўмовах пашырэння сусветнай глабалізацыі, аказваючы дапамогу ў стварэнні, прадстаўленні доступу і захаванасці для будучых пакаленняў лічбавых копій дакументаў, якія знаходзяцца ў мясцовых публічных бібліятэках, музеях і архівах;

  • падтрымліваць этнічную, культурную, моўную і рэлігійную разнастайнасць, культурнае самавызначэнне і самабытнасць, а таксама сацыяльную інтэграцыю.


Дакументы, якія маюць непасрэдныя адносіны да Маніфеста канферэнцыі ў г. Айерас (уключаючы электронныя і традыцыйныя спасылкі):

  • Дэкларацыя ІФЛА па пытаннях бібліятэк, інфармацыйных паслуг і інтэлектуальнай свабоды (г.Глазга, 2002);

  • Маніфест ІФЛА па пытаннях Інтэрнет (2002);

  • Дэкларацыя аб развіцці еўрапейскіх публічных бібліятэк Нацыянальнага Упраўлення публічных бібліятэк Еўропы (Nаtional Authorities on Public Libraries in Europe, NAPLE);

  • Дэкларацыя ЕББІДА адносна ролі бібліятэк у бесперапыннай адукацыі (2001);

  • Паслугі публічнай бібліятэкі: рэкамендацыі па развіцці (ІФЛА/ЮНЕСКА, 2001);

  • Рэкамендацыі Савета Еўропы/ЕББІДА па пытаннях бібліятэчнай палітыкі і заканадаўства ў Еўропе (2000);

  • Капенгагенская дэкларацыя (1999);

  • Левенскае камюніке (1998);

  • Даклад “Роля бібліятэк у сучасным свеце” Камітэта па пытаннях культуры, моладзі, адукацыі і сродкаў інфармацыі Еўрапейскага Парламента;

  • Маніфест публічных бібліятэк (ІФЛА/ЮНЕСКА).



План развіцця публічных бібліятэк (г. Айерас)

Канферэнцыя па праекце “PULMAN” заклікае міністраў, палітыкаў, кіраўнікоў, а таксама супрацоўнікаў бібліятэк як на агульнанацыянальным, так і на мясцовым узроўні ў межах вызначанага тэрміну:


  1. Зацвердзіць стратэгічныя рашэнні, якія задзейнічаюць магчымасці і унікальную інфраструктуру сеткі публічных бібліятэк, якая існуе, з мэтай раскрыцця іх поўнага сацыяльнага, культурнага і эканамічнага патэнцыялу;

  2. Ацаніць і выявіць магчымасці прыярытэтнага фінансавання на нацыянальным і мясцовым узроўнях такіх ключавых накірункаў дзейнасці, як прадстаўленне доступу да электронных рэсурсаў і Інтэрнет, аблічбоўка, апрабацыя новых паслуг, забеспячэнне адпаведнай тэхнічнай інфраструктурай, уключаючы па магчымасці шырокапалосную сувязь;

  3. Разглядзець пытанні па стварэнні міжведамасных агенцтваў па наладжванні ўзаемадзеяння паміж рознымі міністэрствамі з мэтай распрацоўкі каардынаванай палітыкі сектара культурнай спадчыны (публічныя бібліятэкі, музеі і архівы);

  4. Развіваць эфектыўныя партнёрскія ўзаемаадносіны паміж мясцовымі прадстаўнікамі сектара культурнай спадчыны і іншых ключавых эканамічных і сацыяльных сектараў (напрыклад, адукацыя, працаўладкаванне, турызм, грамадскія арганізацыі і г. д.) з мэтай паскарэння мадэрнізацыі абслугоўвання насельніцтва на мясцовым узроўні, а таксама эканамічна эфектыўнага кіравання сектарам культурнай спадчыны;

  5. Забяспечыць інтэрактыўны доступ да рэсурсаў праз пераклад матэрыялаў па краязнаўстве, літаратуры, мастацтве, музыцы і іншай інфармацыі, якая ўяўляе цікавасць для грамадскасці, у лічбавы фармат з дапамогай сучасных тэхнічных сродкаў. Гэтыя рэсурсы забяспечваюцца па неабходнасці пакетам навучальных праграм;

  6. Падтрымліваць развіццё Цэнтраў інавацыйнай бібліятэчнай дзейнасці з мэтай стымуляцыі ўкаранення станоўчага вопыту, а там, дзе неабходна, і для стварэння стартавай асновы больш шырокага ўкаранення інавацый у дзейнасць публічных бібліятэк;

  7. Уводзіць у практыку работы набор штата супрацоўнікаў і арганізоўваць іх навучанне і перападрыхтоўку для таго, каб даць публічным бібліятэкам магчымасць укараняць метады эфектыўнага абслугоўвання, у тым ліку накіраваныя на падтрымку працэсаў навучання карыстальнікаў тэхналогіям інфармацыйнага грамадства;

  8. Адсочваць зменлівыя патрэбы карыстальнікаў як асновы для стварэння аргументаванай стратэгіі развіцця і інвестыцыйнай палітыкі публічнай бібліятэкі;

  9. Вымяраць і ацэньваць параметры работы публічнай бібліятэкі на пастаяннай аснове, асабліва паслуг на базе новых тэхналогій, а таксама ўстанаўліваць эталонныя крытэрыі для вызначэння значнасці і вынікаў інвестыцый у гэтай галіне;

  10. Прапаноўваць правядзенне даследчай і інавацыйнай дзейнасці на нацыянальным і еўрапейскім узроўнях, усталёўваючы пры неабходнасці партнёрскія адносіны з арганізацыямі мясцовага дзяржаўнага і прыватнага сектара, якія валодаюць навыкамі забеспячэння доступу да інфармацыі, а таксама маюць вопыт па стварэнні і аблічбоўцы матэрыялаў.


Партугалія, г. Айерас (сакавік, 2003г.)

i


 Краіны-ўдзельніцы праекта «PULMAN»: Албанія, Аўстрыя, Беларусь, Бельгія, Боснія, Герцагавіна , Балгарыя, Велікабрытанія, Венгрыя, Германія, Грэцыя, Данія, Іспанія, Ірландыя, Італія, Латвія, Літва, Люксембург, Македонія, Малдова, Нідэрланды, Нарвегія, Польша, Партугалія, Румынія, Расія, Славацкая рэспубліка, Славенія, Турцыя, Украіна, Францыя, Фінляндыя, Харватыя, Чэшская рэспубліка, Швецыя, Эстонія, Югаславія (Сербія і Чарнагорыя).

ii http://europa.eu.int/information_society/eeurope/index_en.htm

iii http://www. pulmanweb.org/DGMs/DGMs/htm

ІІІІ http://www.libeсon.org

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Праект \"pulman\", праграма \"Электронная Еўропа\" iconНазва наступнага нумару "Фрагментаў", паведаміў рэдактар, "Еўропа І яе Іншыя". А чым ёсць Еўропа?
Напрыклад, каўчукавыя плантацыі ў Індакітаі І белы наглядальнік з пугай. Калі Рабінзон сустрэў іншую культуру ў асобе Пятніцы, ён...

Праект \"pulman\", праграма \"Электронная Еўропа\" iconШто такое ілга-еўропа?
Лгбт у Еўропе. Мы выступаем як недзяржаўная «парасонкавая» ўстанова, прадстаўляючая на еўрапейскім узроўні сваіх членаў. Ілга-еўропа...

Праект \"pulman\", праграма \"Электронная Еўропа\" iconСш №3 г. Ашмяны адукацыйны праект факультатыўных заняткаў
...

Праект \"pulman\", праграма \"Электронная Еўропа\" icon"Зімняя школа" так завецца супольны чэска-беларускі праект, мэта якога паглядзець на абедзьве краіны вачыма чэскіх І беларускіх студэнтаў. Праект стартаваў у
Праект стартаваў у Менску цяпер у лістападзе, а мае скончыцца ў Чэхіі ў сьнежні. Вынікам станецца дакумэнтальны фільм. Ідэя праекту...

Праект \"pulman\", праграма \"Электронная Еўропа\" iconГэта праграма ініцыіравання, задумы, творчай распрацоўкі святочных дзей І вырашэнне матэрыяльна-тэхнічных, арганізацыйных І фінансавых аспектаў ІХ
Рэжысёрскі праект свята гэта праграма ініцыіравання, задумы, творчай распрацоўкі святочных дзей І вырашэнне матэрыяльна-тэхнічных,...

Праект \"pulman\", праграма \"Электронная Еўропа\" iconНасоки на проекта pulman
Европейските публични библиотеки са изправени пред кръстопът от възможности, провокирани от социалните предизвикателства, от една...

Праект \"pulman\", праграма \"Электронная Еўропа\" iconВіртуальны праект пра Янку Купалу І Якуба Коласа прэзентавала Нацыянальная бібліятэка ў Глыбокім
Глыбоцкай бібліятэкі сямейнага чытання супрацоўнікамі Нацыянайльнай бібліятэкі Беларусі быў прэзентаваны мультымедыйны праект “Класікі...

Праект \"pulman\", праграма \"Электронная Еўропа\" iconПублічні бібліотеки активізують використання сучасних мереж рекомендації проекту pulman
Публічні бібліотеки сьогодні стоять на перехресті можливостей, що з’явилися завдяки

Праект \"pulman\", праграма \"Электронная Еўропа\" iconЗ 1 па 5 лістапада 2006 г у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі праводзіцца праект міжнароднага супрацоўніцтва з удзелам піяніста з Аўстрыі, выкладчыка
З 1 па 5 лістапада 2006 г у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі праводзіцца праект міжнароднага супрацоўніцтва з удзелам піяніста...

Праект \"pulman\", праграма \"Электронная Еўропа\" iconЕўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)
Лекцыя Еўропа І беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка