Нефармальная адукацыя – гэта ваш фармат!




НазваНефармальная адукацыя – гэта ваш фармат!
Дата канвертавання22.11.2012
Памер22.01 Kb.
ТыпДокументы
Нефармальная адукацыя – гэта ваш фармат!

II Фестываль нефармальнай адукацыі

З 10 па 12 кастрычніка 2008 г. ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау адбыўся ІІ Фестываль нефармальнай адукацыі, ініцыятарамі якога выступілі беларускія недзяржаўныя адукацыйныя арганізацыі.

Фестываль сабраў на сваёй пляцоўцы больш за 200 прадстаўнікоў адукацыйных і асветніцкіх арганізацый, якія працуюць у сферы адукацыі дарослых і моладзі ў Беларусі, а таксама адукатараў з Германіі, Даніі, Польшчы, Расіі і Украіны. Падчас Фестываля неаданаразова падкрэслівалася роля нефармальнай адукацыі ў развіцці асобы і грамадства, важнасць забеспячэння магчымасцяў для неперарыўнай адукацыі ў любым узросце, неабходнасць прызнання грамадскай карысці нефармальнай адукацыі і, адпаведна, выпрацоўкі стратэгіі ўзаемадзеяння са структурамі фармальнай адукацыі.

У гэтай сувязі на прыкладзе прамоў аб адукацыйнай палітыцы і развіцціі нефармальнай адукацыі ў Беларусі, Расіі і Нямеччыне былі акрэслены асаблівасці, праблемы і перспектывы гэтай сферы. Удзельнікі Фестываля, сярод якіх, разам з грамадскімі аб’яднаннямі, былі прадстаўнікі Нацыянальнага Сходу, Міністэрства адукацыі, дзяржаўныя навучальныя установы, бізнэс-кампаніі і арганізацыі канфесійнай адукацыі, абмеркавалі магчымасці пашырэння міжсектарнага супрацоўніцтва ў нефармальнай адукацыі, яе важнасць для рашэння актуальных грамадскіх задач і неабходнасць уліку сферы нефармальнай адукацыі ў агульнай адукацыйнай палітыцы краіны.

Асаблівасцю ІІ Фестываля з’явіўся Другі дзень адчыненых дзвярэй, які наведалі каля 250 чалавек. Гасцям былі прапанаваны прэзентацыі шырокага спектру праграм арганізацый-удзельнікаў і майстар-класы па розных адукацыйных тэмах. У гэты дзень можна было азнаёміцца са шматлікімі стэндамі прадстаўленых на Фестывалі арганізацый, сустрэцца з рэдактарамі і аўтарамі культурніцкіх часопісаў Беларусі, наведаць выставу літаратуры з фондаў Навукова-педагагічнай бібліятэкі. На прыканцы другога дня адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых адукацыйных выданняў апошніх двух год, вызначаных аўтарытэтным журы, а таксама пераможцаў конкурсу на лепшы стэнд выставы і лепшы майстар-клас, абраных удзельнікамі і гасцямі Фестываля. Спецыяльныя ўзнагароды ад кампаніі “Будзьма!” атрымалі стэнды, якія ў найбольшай ступені падкрэсліваюць важнасць развіцця і шанавання беларускіх традыцый і культуры.

Пытанням развіцця міжнароднага супрацоўніцтва і актуальным задачам грамадзянскай адукацыі, а таксама прызнанню нефармальнай адукацыі ў Беларусі быў прысвечаны трэці працоўны дзень Фестываля. Удзельнікі падкрэслілі неабходнасць інтэграцыі ўсіх форм беларускай адукацыі ў агульнаеўрапейскую адукацыйную прастору, агучылі намер арганізоўваць рэгулярныя сустрэчы з еўрапейскімі партнёрамі для абмеркавання і вызначэння доўгатэрміновых стратэгій супрацоўніцтва ў галіне нефармальнай адукацыі.

Арганізатары Фестываля задаволены яго вынікамі. Яны лічаць, што такія падзеі, безумоўна, узбагачаюць грамадскае жыццё краіны і даюць новы імпульс развіццю разнастайнасці і карыснасці працы адукацыйных арганізацый Беларусі. Як самімі арганізатарамі Фестываля, так і яго ўдзельнікамі зроблена прапанова па арганізацыі ў 2010 годзе ІІІ Фестываля нефармальнай адукацыі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Нефармальная адукацыя – гэта ваш фармат! iconMake hurtok. Make youself" Як нефармальная адукацыя звязаная з модным прынцыпам "live long styding" адказ на семінары "Грамадзянскага форума"
Як нефармальная адукацыя звязаная з модным прынцыпам “live long styding” адказ на семінары “Грамадзянскага форума”

Нефармальная адукацыя – гэта ваш фармат! iconНефармальная адукацыя І рэгіянальнае развіццё Аоганізатары Тыдня
Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e. V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы...

Нефармальная адукацыя – гэта ваш фармат! iconНефармальная адукацыя аб Беларусі І для Беларусі

Нефармальная адукацыя – гэта ваш фармат! icon10 кастрычніка Тэма дня: нефармальная адукацыя: беларускі І еўрапейскі досвед
Урачыстае адкрыццё Фестываля. Пленарнае паседжанне. Прывітальнае слова ўдзельнікам Фестываля

Нефармальная адукацыя – гэта ваш фармат! iconПрэс – анонс Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця!
Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Малдовы, Германіі, Польшчы, Расіі, Таджыкістана І украіны, якія падзеляцца досведам працы І абмяркуюць...

Нефармальная адукацыя – гэта ваш фармат! iconКолькі каштуе вышэйшая адукацыя?
Колькі каштуе вышэйшая адукацыя? Чаму колькасьць так званых “платнікаў” у дзяржаўных вну штогод значна павялічваецца за кошт скарачэньня...

Нефармальная адукацыя – гэта ваш фармат! iconКолькі каштуе вышэйшая адукацыя?
Колькі каштуе вышэйшая адукацыя? Чаму колькасьць так званых “платнікаў” у дзяржаўных вну штогод значна павялічваецца за кошт скарачэньня...

Нефармальная адукацыя – гэта ваш фармат! iconНефармальная адукацыя ў Беларусі да паляпшэння якасці жыцця
Беларусі традыцыйна адбудзецца “Тыдзень нефармальнай адукацыі-2009”, ініцыятарамі якога сталі грамадскія аб’яднанні, што працуюць...

Нефармальная адукацыя – гэта ваш фармат! iconНефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця!
Дэманстрацыя ўнёску арганізацый нефармальнай адукацыі ў павышэнне якасці жыцця людзей была галоўнай мэтай ІІІ фестывалю нефармальнай...

Нефармальная адукацыя – гэта ваш фармат! iconЯкасць жыцця беларусаў можна павысіць намаганнямі нефармальнай адукацыі
Круглы стол “Нефармальная адукацыя ў паляпшэнні якасці жыцця: праблемы І перспектывы” адбудзецца ў Мінску 22 верасня 2009 г у рамках...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка