У гродне прайшла выстава-кірмаш "Адукацыя І кар’ера 2010"




НазваУ гродне прайшла выстава-кірмаш "Адукацыя І кар’ера 2010"
Дата канвертавання22.11.2012
Памер16.92 Kb.
ТыпДокументы
Сем тысяч наведвальнікаў

У Гродне прайшла выстава-кірмаш “Адукацыя і кар’ера – 2010”


Выставу-кірмаш “Адукацыя і кар’ера-2010. Гродзенскі рэгіён”, якая прайшла ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 1 лістапада, наведалі звыш сямі тысяч абітурыентаў, іх бацькоў і педагогаў. Такім чынам, сёлетні кірмаш аказаўся яшчэ больш папулярным, чым папярэдні, на якім было зарэгістравана каля шасці тысяч наведвальнікаў.


- У Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт прыехала моладзь з усіх раёнаў нашай вобласці, - расказаў начальнік цэнтра масавых камунікацый ГрДУ Дзмітрый Разумаў. – Мы правялі анкетаванне наведвальнікаў выставы-кірмашу і высветлілі, што 90 працэнтаў з іх атрымалі карысную інфармацыю і засталіся задаволены. Спадзяюся, што многім абітурыентам выстава дапамагла вызначыцца з выбарам прафесійнага шляху.

Дата мерапрыемства, 1 лістапада, вызначана невыпадкова: чым раней у абітурыентаў з’явіцца патрэбная інфармацыя, тым лягчэй будзе выбраць навучальную ўстанову, спецыяльнасць, форму навучання і, адпаведна, арганізаваць падрыхтоўку да паступлення.

Вопыт папярэдняй выставы-кірмашу “Адукацыя і кар’ера” паказаў, што будучыя абітурыенты, іх бацькі і педагогі задаюць вельмі шмат пытанняў наконт падрыхтоўкі да централізованага тэсціравання, таму да ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаны прадстаўнікі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. На працягу дня РІКВ правёў некалькі сустрэч з абітурыентамі і бацькамі, а таксама педагагічнай грамадскасцю – настаўнікамі і прадстаўнікамі аддзелаў адукацыі вобласці, раёнаў, дырэктарамі школ. А супрацоўнікі гродзенскага Рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі расказалі аб парадку рэгістрацыі і ўдзелу ў централізаваным тэсціраванні, правялі індывідуальныя і групавыя прафарыентацыйныя кансультацыі, у тым ліку і для бацькоў абітурыентаў.

У выставе прынялі ўдзел больш за 30 ўстаноў адукацыі: вышэйшыя, сярэднія спецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы, прычым не толькі Гродзенскага рэгіёна, але і іншых рэгіёнаў Беларусі. Напрыклад, быў прадстаўлены шэраг сталічных ВНУ: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. У абітурыентаў была магчымасць даведацца пра ўмовы паступлення (у тым ліку на перападрыхтоўку і другую вышэйшую адукацыю), асабіста пагутарыць з кіраўнікамі навучальных устаноў, выкладчыкамі і студэнтамі.


Аляксандр АНДРЫЯНАЎ.

“Настаўніцкая газета”.

05.11.2009

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У гродне прайшла выстава-кірмаш \"Адукацыя І кар’ера 2010\" icon"Начная аблога 25 траўня"
Беларусі не пазьней за 2010 год можа быць пахаваная й палітычная кар’ера цяперашняга прэзыдэнта", гаворыцца ў артыкуле. Камэнтары...

У гродне прайшла выстава-кірмаш \"Адукацыя І кар’ера 2010\" iconСёньня ў Лёндане прайшла прэм’ера фільма "Казіно "Роял". У дваццаць першы раз Cакрэтны агент 007 Джэймс Бонд герой рамнаў Яна Флэмінга стаў кінагероем. Пра
Сёньня ў Лёндане прайшла прэм’ера фільма “Казіно “Роял”. У дваццаць першы раз Cакрэтны агент 007 Джэймс Бонд – герой рамнаў Яна Флэмінга...

У гродне прайшла выстава-кірмаш \"Адукацыя І кар’ера 2010\" iconЛегэнда І белы дзень фэномену свабоды
Чалавек-Сэксуаліст), не ў акіян мысьленьня-ўвабразеньня Чалавека-Разумнага. Таму ў выніку ў яго усё становіцца вельмі проста, рэальны...

У гродне прайшла выстава-кірмаш \"Адукацыя І кар’ера 2010\" iconСябры незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" правялі калядны кірмаш. На выставу-кірмаш прыйшлі людзі рознага ўзросту. Маладафронтаўцы сваімі рукамі
Сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” правялі калядны кірмаш. На выставу-кірмаш прыйшлі людзі рознага ўзросту. Маладафронтаўцы...

У гродне прайшла выстава-кірмаш \"Адукацыя І кар’ера 2010\" iconУ "Перамозе" згадалі пра місію юнрра
Сёньня ў менскім кінатэатры “Перамога” адбылася выстава “Місія аан-юнрра ў Беларусі 1946-1947 гады”, а таксама прэм’ера дакумэнтальнага...

У гродне прайшла выстава-кірмаш \"Адукацыя І кар’ера 2010\" iconКонкурс малых справаў 2012 7
Гродне. Як І ў 2007 І 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”

У гродне прайшла выстава-кірмаш \"Адукацыя І кар’ера 2010\" iconКонкурс малых справаў 2012 7
Гродне. Як І ў 2007 І 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”

У гродне прайшла выстава-кірмаш \"Адукацыя І кар’ера 2010\" iconКонкурс для маладых пісьменнікаў І перакладчыкаў 6
Гродне. Як І ў 2007 І 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”

У гродне прайшла выстава-кірмаш \"Адукацыя І кар’ера 2010\" iconЛ. П. Сівурава // Мастацкая адукацыя І культура. ― 2009. ― № ― С. 52-56. (Дадатковая мастацкая адукацыя)
Сівурава Л. П. Адукацыйна-выхаваўчы рэсурс святочна-фестывальнай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці / Л. П. Сівурава...

У гродне прайшла выстава-кірмаш \"Адукацыя І кар’ера 2010\" iconКонкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»
Гродне. Як І ў 2007 І 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка