Сярод пацярпелых на "кастрычніцкай" — 60 навучэнцаў школ, каледжаў І вну




НазваСярод пацярпелых на "кастрычніцкай" — 60 навучэнцаў школ, каледжаў І вну
Дата канвертавання22.11.2012
Памер185.69 Kb.
ТыпДокументы
23 красавiка 2011 г.

№ 76 (26940)

СЯРОД ПАЦЯРПЕЛЫХ НА "КАСТРЫЧНІЦКАЙ" — 60 НАВУЧЭНЦАЎ ШКОЛ, КАЛЕДЖАЎ І ВНУ

— На жаль, але красавік 2011 года ўжо ўвайшоў у гісторыю нашай краіны як час антычалавечнай па сваёй задуме і ўвасабленні трагедыі на станцыі "Кастрычніцкая" мінскага метрапалітэна, — падкрэсліў у сваім выступленні на ІI пленуме Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі старшыня ЦК прафсаюза Аляксандр БОЙКА. — Сярод пацярпелых — 55 чалавек з нашага галіновага прафсаюза, 60 навучэнцаў школ, каледжаў, ВНУ. Двое загінулых — дзеці нашых калег, яшчэ двое — бацькі студэнтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Гэтыя ахвяры — наш агульны боль.

У адрас ЦК паступілі тэлеграмы са шчырымі словамі жалобы і спачування ад Міжнароднага аб'яднання прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі, ЦК Прафсаюза работнікаў народнай адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі, іншых роднасных прафсаюзаў. І мы глыбока ўдзячныя ўсяму прафсаюзнаму актыву, які з першых хвілін трагедыі ўключыўся ў агульную справу аказання дапамогі пацярпелым. Нашымі арганізацыямі ўжо выдзелена матэрыяльная дапамога, вырашаны шэраг бытавых пытанняў. Безумоўна, гэтая падтрымка будзе аказвацца і далей. Мы сумесна з Федэрацыяй прафсаюзаў вырашылі пытанні арганізацыі санаторна-курортнага лячэння ў прафсаюзных здраўніцах членаў прафсаюза (і работнікаў, і навучэнцаў) з ліку пацярпелых. Упэўнены, што сёння, як ніколі, актуальныя для нас неабыякавасць і салідарнасць.

Надзея НІКАЛАЕВА.

30 красавiка 2011 г.

№ 81 (26945)

КАДРАВЫ ДЭФІЦЫТ У ДАШКОЛЬНЫХ УСТАНОВАХ НАБЫЎ ХРАНІЧНЫ ХАРАКТАР

Ад чаго ў першую чаргу залежыць якасць адукацыі? Ад вучэбных праграм, адукацыйных стандартаў ці ўсё ж такі ад прафесіяналізму педагагічных кадраў? Як максімальна эфектыўна ацаніць уклад у выхаванне падрастаючага пакалення кожнага педагога? За апошні год даходы работнікаў адукацыйнай галіны падраслі, але ці магчыма гаварыць аб вырашэнні праблемы ўвогуле? Чаму заробкі ў выкладчыкаў меншыя за аспіранцкую стыпендыю? Што хвалюе педагогаў, якія працуюць у раёнах, што пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы? Гэтыя і многія іншыя праблемы ўзнімаліся на ІІ пленуме Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, удзел у якім узялі намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Уладзімір Здановіч, прадстаўнікі сістэмы адукацыі з усіх рэгіёнаў, старшыні рай- і гарвыканкамаў.

— На працягу 2007—2010 гадоў быў прыняты цэлы шэраг рашэнняў па павышэнні заробкаў работнікам сістэмы адукацыі: устаноўлены даплаты маладым спецыялістам, павялічаны памеры даплат за вучоныя ступені, павышаны тарыфныя аклады педагагічных работнікаў і памочнікаў выхавацеляў у дашкольных установах, устаноўлены надбаўкі кіраўнікам агульнаадукацыйных устаноў за наяўнасць кваліфікацыйнай катэгорыі педагагічнага работніка і гэтак далей. Усе гэтыя меры дазволілі забяспечыць рост заработнай платы больш чым 270 тысяч работнікаў галіны, што складае 63,5 працэнта ад агульнай іх колькасці, — паведаміў у сваім выступленні намеснік міністра адукацыі Казімір ФАРЫНО. — Аднак усё роўна прынятыя меры па ўдасканаленні аплаты працы работнікаў адукацыйнай галіны з'яўляюцца недастатковымі...

У сувязі з устанаўленнем спецыялістам надбавак за кваліфікацыйныя катэгорыі ўзнікла дыспрапорцыя ў аплаце працы асобных кіраўнікоў і спецыялістаў структурных падраздзяленняў. Узровень аплаты працы галоўных бухгалтараў, загадчыкаў лабараторый, начальнікаў аддзелаў па асноўнай дзейнасці і іншых кіраўнікоў структурных падраздзяленняў устаноў адукацыі сёння ніжэйшы за заробкі спецыялістаў, якія працуюць у гэтых падраздзяленнях, што выклікае справядлівыя негатыўныя водгукі. Не могуць пахваліцца сваімі заробкамі метадысты, работнікі пазашкольных устаноў, многія катэгорыі тэхнічных работнікаў, без удзелу якіх таксама немагчыма функцыянаванне адукацыйнай галіны. Прычым гэтыя праблемы зусім не новыя, аб чым сведчыць значная колькасць вакансій на гэтых пасадах.

— Лічу, што дзейная сістэма налічэння заработнай платы састарэла, яна не стымулюе, — падзяліўся сваім бачаннем сітуацыі старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Уладзімір ЗДАНОВІЧ. — Безумоўна, ёсць прэміраванне, надбаўкі, але толькі гэтымі рычагамі пытанне стымулявання працы ў глабальным сэнсе вырашыць немагчыма. Патлумачу, што я маю на ўвазе: напрыклад, адзін настаўнік вядзе матэматыку ў адной паралелі, а іншы выкладае прадмет у 5, 6, 7, 9 класах — нагрузка непараўнальная, а заробак адзін. Катэгорыі таксама не заўсёды стымулююць на неабходным узроўні творчасць і выніковасць працы педагога.

Выхавальнік — прафесія непрэстыжная?

Асобна ў сваім выступленні на пленуме старшыня ЦК Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандр БОЙКА спыніўся на праблеме нізкага ўзроўню аплаты працы педагагічных работнікаў дашкольных устаноў, асістэнтаў, выкладчыкаў, старшых выкладчыкаў, перш за ўсё маладых спецыялістаў, якія працуюць у вышэйшай школе. Між іншым, гэтыя катэгорыі работнікаў ВНУ складаюць 53 працэнты ад агульнай колькасці прафесарска-выкладчыцкага саставу. Сёння заробкі старшых выкладчыкаў меншыя за аспіранцкую стыпендыю! На прафесарска-выкладчыцкі састаў ВНУ, на жаль, не распаўсюдзілася рашэнне ўрада аб павышэнні на 25 працэнтаў тарыфных ставак педагагічным работнікам бюджэтных арганізацый і ўстанаўлення штомесячных даплат у памеры адной тарыфнай стаўкі першага разраду маладым спецыялістам.

— Галіновы прафсаюз пастаянна звяртаў увагу органаў дзяржаўнага кіравання на нізкі статус работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі. Міністэрства адукацыі і ЦК прафсаюза ў сваіх галіновых пагадненнях бралі на сябе абавязак дабівацца зніжэння працягласці працоўнага тыдня выхавальніка да 30 гадзін. На жаль, гэтая праблема па сёння не вырашана, — канстатаваў Аляксандр Бойка. — У той жа час сярэднямесячная заработная плата выхавальніка складае 850 тысяч рублёў, а памочніка выхавальніка — 560 тысяч рублёў. Натуральна, што ўсё гэта не можа не адбівацца на кадравым забеспячэнні сістэмы дашкольнай адукацыі. Асабліва праблема дэфіцыту кадраў абвастрылася пасля зніжэння ў работнікаў дашкольных устаноў працягласці асноўнага адпачынку.

За 2010 год колькасць вакантных пасад ва ўстановах адукацыі павялічылася дадаткова на 17,9 працэнта: з 3126 у 2009 годзе да 3687 летась. У дзіцячых дашкольных установах не хапае па краіне 731 выхавальніка (у 2009 годзе — 626), 641 медыцынскага работніка (у 2009 годзе — 590), 576 памочнікаў выхавальнікаў (у 2009 годзе — 250) і 263 кіраўнікі па фізічным выхаванні (у 2009 годзе — 209).

Асабліва складаная сітуацыя з недахопам выпускнікоў па адпаведных спецыяльнасцях склалася ў Мінску і Віцебску. Вакансіі ў дашкольных установах прапануюцца там выпускнікам няпрофільных педагагічных спецыяльнасцяў з наступнай іх перападрыхтоўкай, аднак прыступіць да работы з дзецьмі маладым спецыялістам даводзіцца ўжо ў жніўні. Пры гэтым колькасць дашкольных устаноў, якія вымушаны працаваць ва ўмовах перагрузкі, калі замест 20 дзяцей у групе знаходзяцца ад 25 да 32 дзяцей, пастаянна павялічваецца.

Усё гэта сведчыць толькі аб адным: без істотнага павышэння статусу работніка ўстановы дашкольнай адукацыі кадравыя праблемы ў гэтай сферы нам ніколі не вырашыць. Прычым паралельна са значным павелічэннем набору на спецыяльнасці, дзе рыхтуюцца кадры для дашкольных устаноў, мы павінны ствараць і ўмовы для прыцягнення ў ВНУ якаснага абітурыента, а таксама ствараць умовы для замацавання кадраў у дашкольных установах.

Адзін раён, але такія розныя ўмовы...

Старшыня Веткаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі Васіль Самкоў, у сваю чаргу, засяродзіў увагу ўдзельнікаў пленума на тых "нюансах", з якімі даводзіцца сутыкацца штодня жыхарам так званай "чарнобыльскай зоны". Веткаўскі раён — адзін з рэгіёнаў, які ў найбольшай ступені пацярпеў ад чарнобыльскай катастрофы:

— Што прымушае нас хвалявацца? У зоне радыяцыйнага забруджвання пытанні працаўладкавання, устанаўлення гарантый і кампенсацый, аднаразовых выплат, арганізацыі прыёму на работу, у тым ліку і маладых спецыялістаў, паралельна з Працоўным кодэксам рэгулююцца Пастановай Савета Міністраў

№ 1842 ад 29.10. 1998 года і прынятымі да яе пазней дапаўненнямі. Гэта пастанова ўстанаўлівае гарантаванае павышэнне тарыфнай стаўкі (акладу) за работу па кантракце, зыходзячы з разліковых 30 працэнтаў да іх, а таксама выплату аднаразовай дапамогі работніку, які заключыў кантракт у залежнасці ад зоны забруджвання радыенуклідамі ў памеры ад 40 да 50 базавых велічынь, грашовыя выплаты пасля года, двух і трох гадоў работы — адпаведна 10, 12 і 15 тарыфных ставак першага разраду.

З аднаго боку, згаданыя гарантыі сапраўды кампенсуюць асаблівасці, характар і ўмовы працы ў зоне павышанай увагі, даюць магчымасць істотна павысіць заработную плату, а таксама матэрыяльна падтрымаць маладых людзей, якія прыехалі па накіраванні ў арганізацыі і ўстановы "забруджанага" раёна. Але, з іншага боку, у нас устаноўлены і так званыя "чыстыя зоны", дзе на маладых спецыялістаў не распаўсюджваецца вышэйзгаданая "чарнобыльская" пастанова. Таму даволі складана патлумачыць выпускнікам адной ВНУ, якія прыехалі на работу у адзін і той жа раён, але ў "чысты населены пункт", што гэты заканадаўчы акт урада на іх не распаўсюджваецца і што ў іх розныя ўмовы аплаты і стымулявання працы, хоць і пражываюць яны нярэдка на тэрыторыі аднаго сельскага Савета. Да таго ж у забруджаных населеных пунктах бярэцца пад увагу і той факт, ці быў раней прапісаны ў гэтым пункце малады спецыяліст і ці змяняў ён прапіску падчас вучобы. Калі не змяняў, то 40 базавых велічынь ён не атрымае, паколькі не трапляе пад класіфікацыю "спецыяліст, які прыбыў з-за межаў "забруджанага раёна". Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, куды прафсаюз звяртаўся, каб вырашыць гэтую праблему, не мае нічога супраць ажыццяўлення выплат усім маладым спецыялістам, незалежна ад месца іх рэгістрацыі, але Міністэрства працы выступае супраць.

Другая праблема, на якой спыніўся Васіль Самкоў, тычыцца забеспячэння жылой плошчай работнікаў і маладых спецыялістаў. На тэрыторыі раёна ажыццяўляецца вялікі аб'ем будаўніцтва службовага жылля. Толькі на працягу 2010 года новыя добраўпарадкаваныя кватэры ў г. Ветка атрымалі чатыры спецыялісты адукацыі, у тым ліку і маладыя спецыялісты. Прасочваецца станоўчая дынаміка кааператыўнага будаўніцтва. Толькі для забеспячэння жыллем спецыялістаў, якія прыбылі ў раён на працягу мінулага года, было выдзелена 25 адзінак жылой плошчы з розных крыніц.

— У бягучым годзе чакаецца выдзяленне яшчэ 4 кватэр у раённым цэнтры для нашых работнікаў, — паведаміў Васіль Самкоў. — За гэтым стаіць вялікая напружаная работа прафсаюзаў на месцах, іх сумесная работа з органамі выканаўчай улады і наймальнікамі. Аднак пры гэтым трэба адзначыць, што працэс выдзялення жылля як у якасных, так і ў колькасных суадносінах пакідае жадаць лепшага. Узнікаюць цяжкасці з размяшчэннем іншагародніх спецыялістаў у райцэнтры, у шэрагу сельскіх населеных пунктаў. Хацелася б больш спагадлівай рэакцыі з боку кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў на нашы хадайніцтвы аб выдзяленні службовага жылля, бо работнікі адукацыі навучаюць у тым ліку і дзяцей работнікаў мясцовых гаспадарак. Да таго ж і колькасць маладых спецыялістаў, якія прыбываюць у раён, не змяншаецца.

Надзея НІКАЛАЕВА.

30 красавiка 2011 г.

№ 81 (26945)

ВЫХАВАЛЬНІКАМ "ДАШКОЛЬНЫХ УСТАНОЎ ВАРТА ВЯРНУЦЬ 42 ДНІ АДПАЧЫНКУ"

Як стала вядома журналісту "Звязды", па даручэнні ІІ Пленуму ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі прэм'ер-міністру нашай краіны Міхаілу Мясніковічу быў накіраваны ліст з просьбай пасадзейнічаць станоўчаму вырашэнню праблем у адукацыйнай галіне. У прыватнасці, у звароце звяртаецца ўвага на праблему вострага кадравага дэфіцыту ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

"Колькасць вакантных пасад у гэтых установах у 2010 годзе складала 3687, што на 17,9 працэнта больш, чым у 2009 годзе, — гаворыцца ў лісце. — Праблема ўскладняецца тым, што адначасова з нізкай заработнай платай работнікаў гэтых устаноў ім таксама была значна зніжана працягласць працоўных адпачынкаў, у той час як у Расійскай Федэрацыі, Украіне, Літве, Казахстане, Малдове дзейная раней працягласць працоўных адпачынкаў работнікаў дашкольных устаноў не пераглядалася.

Вырашыць гэтую праблему немагчыма без павышэння сацыяльнага статусу гэтай катэгорыі работнікаў, для чаго неабходна перш за ўсё аднавіць ранейшую працягласць працоўнага адпачынку — 42 каляндарныя дні. Сёння яна складае 30 каляндарных дзён.

Адным з асноўных фактараў прыцягальнасці прафесіі, матывацыі працы з'яўляецца працягласць рабочага часу. Галіновы прафсаюз лічыць неабходным устанавіць скарочаную працягласць працоўнага часу — 30 гадзін у тыдзень выхавальнікам устаноў дашкольнай адукацыі і 36 гадзін у тыдзень педагогам-арганізатарам, педагогам сацыяльным, педагогам-псіхолагам устаноў адукацыі. Па прычыне адсутнасці патрэбы ва ўвядзенні дадатковай штатнай колькасці апошніх устанаўленне ім такой нормы працоўнага часу дадатковых сродкаў не патрабуе".

Звяртаецца ў лісце да кіраўніка ўрада ўвага таксама і на праблемы прафесійнага пенсійнага страхавання: " У сувязі з прыняццем Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад

09.10. 2008 года № 1490 "Аб некаторых пытаннях прафесійнага пенсійнага страхавання" абсалютная большасць педагагічных работнікаў страціла магчымасць скарыстацца правам на атрыманне пенсіі за асаблівыя ўмовы працы.

Галіновы прафсаюз лічыць неабходным аднавіць сацыяльную справядлівасць у адносінах да педагагічных работнікаў і з гэтай мэтай вярнуцца да перагляду адпаведных крытэрыяў, устанавіць іх у залежнасці ад характару работы, якая выконваецца для кожнай катэгорыі педагагічных работнікаў, і разглядаць гэтыя крытэрыі ў адносінах да настаўнікаў з уключэннем усіх напрамкаў іх работы ў межах сукупнай нагрузкі на стаўку".

Надзея НІКАЛАЕВА.

23 красавiка 2011 г.

№ 76 (26940)

КАЗІМІР ФАРЫНО: "ВЫШЭЙШЫ КЛАС ПЕДАГАГІЧНАГА МАЙСТЭРСТВА ТРЭБА ПАСТАЯННА ПАЦВЯРДЖАЦЬ"

Прысваенне настаўніку вышэйшай катэгорыі не павінна быць "пажыццёвай узнагародай". Такую думку выказаў, выступаючы на ІІ пленуме ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, намеснік міністра адукацыі нашай краіны Казімір ФАРЫНО. Сёння вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыі маюць 74,6 (!) працэнта ад агульнай колькасці педагагічных работнікаў. Але ці ўсе яны адпавядаюць высокай кваліфікацыі?

— Наяўнасць вышэйшай катэгорыі разбэсціла педагогаў у плане арганізацыі якаснай работы. Аддачы ад іх малавата, і мы гэта адчуваем, наведваючы ўрокі. А хацелася б, каб аддачы было больш, — патлумачыў сваю думку Казімір Фарыно. — Напэўна, гэтым педагогам ужо няма да чаго імкнуцца? Магчыма, трэба, каб адзін раз у пяць гадоў педагогі з вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй пацвярджалі свой вышэйшы клас педагагічнага майстэрства: паказвалі свой досвед, свае напрацоўкі, свае падыходы і свае тэхналогіі. Для таго, каб небеспадстаўна атрымліваць самыя высокія заробкі сярод сваіх калег. Мяркую, што гэта пытанне трэба абмяркоўваць.

Асобна Казімір Фарыно спыніўся на прымяненні ў сістэме адукацыі кантрактнай сістэмы найму. У 2010 годзе колькасць кантрактаў, заключаных на пяць гадоў, павялічылася ў параўнанні з 2007 годам на 10 працэнтаў і складае 37,9 працэнта ад агульнай колькасці заключаных кантрактаў. З работнікамі апарата міністэрства і кіраўнікамі падпарадкаваных арганізацый больш як 66 працэнтаў кантрактаў заключаны на тэрмін ад 3 да 5 гадоў, што на 12 працэнтаў больш, чым у 2009 годзе. Праблемных пытанняў пры прымяненні кантрактнай формы найму ў апараце міністэрства і арганізацыях, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі, як правіла, не ўзнікае. Разам з тым у асобных арганізацыях не заўсёды своечасова ўносяцца змяненні ў кантракты ў сувязі са змяненнямі заканадаўства аб працы, парушаюцца тэрміны заключэння і падаўжэння кантрактаў. Застаецца праблемным пытанне ўстанаўлення дадатковых мер стымулявання работнікаў пры заключэнні кантрактаў у адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 29 з пазабюджэтных сродкаў.

— Я ўпэўнены, што кантракт павінен дзейнічаць толькі там, дзе ён дае нейкі эфект, — дадаў Казімір Фарыно. — Аднак па інфармацыі, якой мы валодаем, павышэнне тарыфнай стаўкі прадугледжана толькі ў 41 працэнце ад агульнай колькасці заключаных кантрактаў. Цікава, а чаму? Чаму прадастаўленне дадатковага заахвочвальнага адпачынку занатаванае толькі ў 76 працэнтах кантрактаў? Кантрактная сістэма — не кампанейшчына. І кіраўнікі арганізацый адукацыі павінны гэтым інструментам карыстацца з розумам. У іх ёсць сёння выбар — заключаць з работнікам кантракт ці бестэрміновы працоўны дагавор. Але за кантрактам абавязкова павінны стаяць стымулюючыя меры...

У кантракце могуць быць занатаваныя наступныя меры дадатковага матэрыяльнага стымулявання працы: павелічэнне тарыфнай стаўкі да 50 працэнтаў, дадатковы аплачаны адпачынак працягласцю да 5 дзён і іншыя. У рэальнасці ж тарыфная стаўка пры заключэнні кантракта, як правіла, складае ўсяго 1 працэнт плюс работніку прадастаўляецца адзін дадатковы каляндарны дзень да адпачынку.

Надзея НІКАЛАЕВА.

27 красавiка 2011 года

№ 78 (26942)

СТАТУС ПРАФЕСІІ ПЕДАГОГА: АД РАЗВАЖАННЯЎ — ДА КАНКРЭТНЫХ КРОКАЎ

Без перабольшвання, школа і настаўнік вызначаюць будучыню зямной цывілізацыі. Таму такая пільная ўвага з боку грамадства да прафесіі педагога, і, перш за ўсё, да яго сацыяльнага статусу. Відавочна, што ён стаў недастатковым, калі нават у рашэннях некалькіх апошніх калегій Міністэрства адукацыі Беларусі адзначаецца неабходнасць яго павышэння.

Разам з тым, статус настаўніка патрэбна разглядаць з двух бакоў. Па-першае, як сам настаўнік ацэньвае сваю работу, а па-другое, як грамадства ставіцца да настаўніка і што чакае ад яго.

Некаторыя справядліва адзначаюць, што кожнаму настаўніку патрэбна ў першую чаргу самому паклапаціцца аб сваім добрым імені. І гэта справядліва, бо павага да педагога фарміруецца на кожным уроку, пачынаючы з самага першага: па яго стаўленні да вучняў, па веданні прадмета, па здольнасцях знаходзіць прыстойнае выйсце са складаных педагагічных сітуацый, па знешнім выглядзе, асабістых якасцях, адпаведнасці вызначаным этычным правілам. У апошні час настаўнікам стала значна складаней працаваць. Прычына ў тым, што не так даўно яны былі самымі адукаванымі людзьмі ў грамадстве. Сам яшчэ застаў той час, калі ў школу запрашалі неадукаваных дарослых і навучалі іх пісьму, чытанню і матэматыцы. Зараз бацькі нават сельскіх вучняў могуць быць і кандыдатамі, і дактарамі навук, мець некалькі вышэйшых адукацый. Але ж свет нельга павярнуць назад. Таму настаўніку неабходна пастаянна ўдасканальвацца ў сваёй прафесіі, інакш павага да яго хутка знікне. І яшчэ, трэба ў любой сітуацыі з адданасцю ставіцца да сваёй працы. Чалавека, які ўмее паважаць сябе сам, паважаюць і іншыя. Пагадзіцеся, што той, хто саромеецца сваёй прафесіі, міжволі сам правакуе негатыўныя адносіны да сябе і да працы, якую выконвае...

Але ж мы, дэпутаты, лічым, што пераважная большасць настаўнікаў, якія працуюць у школе, "нясуць свой крыж" годна, таму не толькі педагогам, але і грамадству патрэбна па-новаму паглядзець на статус прафесіі педагога. На наш погляд, палажэнні, якія ўзмоцнена дэкларуюцца ў апошнія гады — аб тым, што "спачатку эканоміка, а потым адукацыя", а таксама, што "адукацыя з’яўляецца сферай паслуг, прадаваемым таварам", наносяць непапраўную шкоду і школе, і дзяржаве. Школа — не служба быту, не прадпрыемства грамадскага харчавання, не сауна, каб асноўным відам яе дзейнасці стала аказанне платных паслуг. І адукацыя — не тавар. Задачы настаўніцкай прафесіі больш складаныя. Тэарэтычна купіць веды за грошы (у прыватнасці, дакумент аб адукацыі) можна, але паспрабуйце купіць павагу да старэйшых, патрыятызм, любоў да Радзімы... Між тым выпрацоўка гэтых якасцяў у моладзі — адна з асноўных задач працы настаўніка...

Жыццё паказвае, што месца настаўніка можа заняць амаль кожны, але быць сапраўдным настаўнікам здольныя далёка не ўсе. На жаль, нізкі ўзровень абітурыентаў — будучых педагогаў, якасць навучальнага працэсу ў педагагічных ВНУ не спрыяюць прыходу ў школы настаўнікаў. Не можам зразумець, чаму да гэтай пары ў Правілы прыёму ў ВНУ не дадалі пункт аб прафесійна-псіхалагічнай гутарцы з будучымі настаўнікамі і аб падрыхтоўцы педагогаў у асноўным за кошт бюджэтных сродкаў? Гэты крок дазволіў бы вызначыць абітурыентаў, якія выбіраюць прафесію педагога па прызванні, а не па прынцыпе "хоць куды, абы толькі паступіць". Асноўным контраргументам з’яўляецца меркаванне, што з устанаўленнем дадатковых патрабаванняў ніхто не стане падаваць заявы ў педагагічныя ВНУ. Але мы лічым, што праблема знімецца, калі адначасова будзе прапанаваны комплекс мер па павышэнні прэстыжу прафесіі настаўніка, зыходзячы з таго, што калі ў педагога і будуць нейкія прывілеі, то яны паслужаць інтарэсам усяго грамадства (добры настаўнік = добры спецыяліст = добра працуючая эканоміка краіны = павышэнне дабрабыту ўсіх грамадзян). Дзеля гэтага не патрэбны кодэксы ці законы, дастаткова актаў на ўзроўні ўраду і асобных міністэрстваў. Тым больш што настаўнікаў у нас не так і шмат — каля 108 тысяч, і з году ў год іх колькасць памяншаецца.

Мы лічым, што падыход да павышэння статусу педагогаў павінен быць комплексным. Пачынаць трэба з новых падыходаў да стымулявання працы. Зараз заробак настаўнікаў неблагі. Але ж чатыры папярэднія гады яго памер у параўнанні з сярэднемесячным заробкам занятых у прамысловасці памяншаўся. Гэта не спрыяла павышэнню прэстыжу працы настаўніка. Таму ўраду памер пачатковых ставак заробку і акладаў трэба арыентаваць на ўзровень сярэдняга заробку па краіне, а змены аплаты працы настаўніка "прывязваць" да штомесячных інфляцыйных працэсаў.

Наогул, сістэма ацэньвання настаўніцкай працы, на жаль, не ўлічвае шматлікія яе асаблівасці. Памеры заробку залежаць ад адукацыі настаўніка, колькасці пратарыфікаваных гадзін, катэгорыі, умоў працы (гарадская ці сельская мясцовасць). Але ж адзін "гарыць" на працы, а другі — "тлее". Таму пры адной і той жа кваліфікацыйнай катэгорыі і колькасці гадзін, калі дырэктар школы не заўважыць і не ацэніць намаганні настаўніка, заробак ва ўсіх будзе аднолькавы. Лічым, што колькасць прыступак для прафесійнага росту ў педагогаў вельмі малая (адсутнасць катэгорыі, першая, другая і вышэйшая катэгорыі). Калі распрацавалі 10-бальную сістэму ацэньвання працы вучня, то чаму б не распрацаваць такую ж і для настаўнікаў (напрыклад, па тым жа прынцыпе, што і дзяржаўным служачым)?..

Школы адрозніваюцца адна ад другой. Ёсць элітныя, з высокім узроўнем дысцыпліны і стаўлення да вучобы, а ёсць школы, дзе кантынгент вучняў больш складаны (напрыклад, у раёнах новабудоўляў, у пасёлках, куды з’ехаліся жыхары з розных куткоў краіны). Пра іх добра ведаюць у аддзелах адукацыі. У такіх "асаблівых адукацыйных зонах" заробак настаўнікаў можна было б і павялічыць.

Настаўнікі-прадметнікі пацвердзяць, што ў школе можна весці ўрокі ў паралелі класаў (чатыры дзясятых), а можна ў вертыкалі (з 6 па 11 клас). У колькі разоў больш часу пойдзе на падрыхтоўку да ўрокаў у другім выпадку?.. У 6 разоў. А на заробак гэта не ўплывае. У класе могуць быць і 32 вучні, і 16, а за праверку сшыткаў грошы настаўніку плацяць аднолькавыя...

Што тычыцца льгот, то стаўленне да іх у нас неадназначнае. Мы прыхільнікі таго, каб чалавек за свой заробак мог сам набыць сабе ўсё неабходнае. Але ж, відавочна, што ў будучыні камунальныя плацяжы і зямельны падатак будуць расці. А настаўніку, у адрозненне ад усіх іншых прафесій, даводзіцца працягваць сваю працу ў хатніх умовах, прычым у асноўным — у вячэрні час (планы, праверка сшыткаў і інш.), таму ўвядзенне льгот па аплаце камунальных паслуг было б вельмі да месца...

У рэальным жыцці хапае выпадкаў, калі, праводзячы на пенсію старэнькага настаўніка, яму ўручаюць першую ў яго жыцці ўзнагароду: кветачку, прывітальны адрас і грамату раённага аддзела адукацыі. Таму трэба развіваць і формы маральнага стымулявання працы педагогаў. Прынамсі, пералік узнагарод Міністэрства адукацыі і іншых органаў кіравання адукацыяй павінен быць больш разнастайным, улічваючым і стаж працы, і яе асаблівасці, напрыклад, медаль лепшага "матэматыка", "фізіка", "хіміка", "За адданасць школе" і г.д. адпаведных ступеняў.

Мы шмат разважаем аб ахове працы, а неабходна больш увагі звяртаць на яе ўмовы. Трэба як мага хутчэй радыкальна зменшыць дадатковыя абавязкі педагогаў, выкананне імі неўласцівых функцый, папяровыя справаздачы. Заўважым, што парадак прыцягнення педагогаў да працы ў выхадныя і святочныя дні, выкананне абавязкаў, не прадугледжаных службовымі інструкцыямі, умовы аплаты такой працы даўно вызначаны ў заканадаўстве (артыкулы 69, 146, 148 Працоўнага кодэкса). Аднак бачна нежаданне мясцовых органаў кіравання, у тым ліку кіраўнікоў устаноў адукацыі, прымяняць закон у поўным аб’ёме ў дачыненні да педагогаў. Прычына — у адсутнасці дзейсных нормаў, якія вызначалі б пакаранне асоб, што дапускаюць такія парушэнні. З уступленнем у дзеянне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі такія нормы павінны з’явіцца.

Плануецца распрацоўка Міністэрствам адукацыі адзінай мінімальнай сістэмы справаздачнасці па ўсёй вертыкалі ў адукацыі. Гэта добры намер. Можа адбыцца рэальная разгрузка педагогаў, але яго эфектыўнасць будзе пад сумненнем, калі не спыніцца паток запытаў ва ўстановы адукацыі ад іншых органаў кіравання і грамадскіх аб’яднанняў.

Дэпутаты прыйшлі да высновы, што пара ўжо выключыць з абавязкаў школ такі архаізм, як збор звестак аб будучых вучнях. У ЖЭСах і сельвыканкамах ёсць уся інфармацыя пра дзяцей, якія павінны вучыцца ў школах. Прычым больш поўная, чым тая, якую збіраюць настаўнікі пры абходзе кватэр. Так, у адной школе Мінска па інфармацыі, сабранай настаўнікамі ў маі, павінна было адкрыцца два першыя класы. У жніўні бацькі прывялі столькі дзяцей, што давялося ствараць шэсць першых класаў. І прычына была не ў нядобрасумленнасці настаўнікаў, а ў пераездах сем’яў, засяленні новых жылых дамоў мікрараёна маладымі шматдзетнымі сем’ямі.

Не трэба таксама захапляцца арганізацыяй пастаянных педагагічных рэйдаў па сем’ях дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Для гэтай працы ёсць сацыяльныя педагогі, міліцыя, спецыяльныя камісіі па справах непаўналетніх, грамадскія аб’яднанні. Не трэба падмяняць іх абавязкі. Мы неяк перасталі заўважаць, што ў настаўніка таксама можа быць сям’я, уласныя дзеці, якія патрабуюць не меншай увагі і клопату з боку бацькоў і дзяржавы.

Частка дэпутатаў камісіі ўваходзіць у склад камісій Міжпарламенцкай асамблеі Садружнасці Незалежных Дзяржаў і зараз там працуе над зместам мадэльнага закона "Аб адказнасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу". Лічым, што такія яго нормы, як неўстанаўленне прымянення мер адміністрацыйнай, дысцыплінарнай і іншай адказнасці да педагагічных работнікаў, устаноў адукацыі ў выпадках інфармавання педагогам органаў унутраных спраў аб правапарушэннях вучняў; правапарушэння, якое зрабіў вучань у перыяд па-за межамі адукацыйнага працэсу; прымянення мер фізічнага ўздзеяння на вучня для выключэння пагрозы яго жыццю ці здароўю, калі прымяненне іншых мер было немагчымым; неадпаведнасці вынікаў цэнтралізаванага тэсціравання адзнакам у школьным атэстаце, былі б вельмі карыснымі для распаўсюджвання і на беларускую сістэму адукацыі.

Амаль не спатрэбіцца грошай, каб аднавіць педагогам, якія маюць пэўны педагагічны стаж, права на датэрміновы выхад на пенсію. Норма знікла таму, што "ўмовы працы ў галіне сталі значна лепшыя, чым у пасляваенныя гады, і дадатковае стымуляванне працы педагогаў больш не патрабуецца". Спрэчны тэзіс. І, дарэчы, у апошнія гады такім правам карысталіся адзінкі. Але яно патрэбна, бо дае ўпэўненасць педагогу ў будучыні, у тым, што ў выпадку хваробы ці іншых абставін настаўнік зможа выкарыстаць яго і не застанецца без сродкаў да існавання. Заўважым, што моладзь таксама бачыць у пажылых педагогах сваю будучыню. І калі будучыня непрывабная, то і стаўленне да прафесіі будзе адпаведнае.

Статус педагога павысіўся б, калі б у сродках масавай інфармацыі было больш матэрыялу аб працы педагогаў, іх дасягненнях, вопыце, праяўленнях высокага гуманізму і самаахвяравання. А калі ўжо гэтага не могуць паказаць, то, як выключная мера, вельмі карысна было б хаця б гадоў на пяць аб’явіць мараторый на паказы і публікацыі матэрыялаў, якія выклікаюць негатыўныя адносіны да педагагічнай прафесіі, бо нават адзінкавыя з іх фарміруюць думку "ўсе настаўнікі такія". Балючым з’яўляецца выстаўленне педагога ў непрывабным святле: запраграмаванасць, неінтэлігентнасць, беднасць, парадыйнасць вобразу.

Пералік мер па павышэнні прэстыжу педагогаў у грамадстве можна было б і падоўжыць, але, магчыма, нехта паставіць пытанне: "Дзе ўзяць грошы на фінансаванне гэтых мер?" Не адкрыю вялікай тайны, калі скажу, што многія лішнія выдаткі на адукацыю крыюцца ў агульных падыходах да яе фінансавання ці падаткаабкладання. І зараз дэпутаты камісіі актыўна працуюць над пошукам шляхоў іх ашчаднага выкарыстання, каб не дапусціць "вымывання" грошай з сістэмы адукацыі ў іншыя галіны. Пад увагу бяруцца і сэрвіснае абслугоўванне камп’ютарнай тэхнікі, і эфектыўнасць распрацоўкі вучэбна-метадычных комплексаў для правядзення факультатыўных заняткаў, і аздараўленне вучняў, і арганізацыя іх харчавання, і выдаткі дзяржавы на платнае завочнае навучанне ў ВНУ, і шмат чаго яшчэ. Бачым, што сродкі знайсці можна, прычым немалыя. Але галоўнае, на наш погляд, — усё грамадства павінна ўсвядоміць, што педагог з’яўляецца вельмі важным звяном не толькі ў вучэбна-выхаваўчым працэсе, але і ў сацыяльна-эканамічным жыцці дзяржавы. І калі гэтае ўсведамленне адбудзецца, то менавіта дзякуючы педагогам наша краіна зможа выйсці на новы, яшчэ больш высокі ўзровень свайго развіцця.

Уладзімір ЗДАНОВІЧ, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сярод пацярпелых на \"кастрычніцкай\" — 60 навучэнцаў школ, каледжаў І вну iconЦі будуць апытаныя ўсе 15 пацярпелых міліцыянтаў у судах над расейцамі Бр
Гапоновым І беларусам Мядзведзем павінны быць апытаныя ўсе 15 "пацярпелых" міліцыянтаў. Гэта неабходна для ўстанаўлення ісціны ў...

Сярод пацярпелых на \"кастрычніцкай\" — 60 навучэнцаў школ, каледжаў І вну iconЦі прытуліць рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў Расея?
Вну студэнты змогуць працягнуць адукацыю ў Расеі. Некалькі сотняў рэпрэсаваных навучэнцаў па праграме імя Кастуся Каліноўскага ўжо...

Сярод пацярпелых на \"кастрычніцкай\" — 60 навучэнцаў школ, каледжаў І вну iconЧаму атрымаць кампенсацыю па найме жылля змогуць са студэнтаў толькі адзінкі?
Па звестках Міністэрства адукацыі, у 2010/2011 навучальным годзе забяспечанасць студэнтаў вну месцамі ў інтэрнатах складала па краіне...

Сярод пацярпелых на \"кастрычніцкай\" — 60 навучэнцаў школ, каледжаў І вну icon«Наша Ніва», №18, 19 траўня 2006 г. Два сьветы, два чэмпіянаты
У сьвеце – падрыхтоўка да перавыбараў прэзыдэнта фідэ І аб’яднальнага матчу Тапалаў-Крамнік, у нас – чэмпіянаты краіны сярод вну...

Сярод пацярпелых на \"кастрычніцкай\" — 60 навучэнцаў школ, каледжаў І вну iconКіруемая самастойная праца студэнтаў як від пазнавальна–практычнай дзейнасці
Вну непарыўна звязана з пытаннямі самастойнасці студэнтаў. Заснавальнік педагагічнай навукі Ян Амос Каменскі пісаў: «Кіруючай асновай...

Сярод пацярпелых на \"кастрычніцкай\" — 60 навучэнцаў школ, каледжаў І вну iconМолодечненский государственный музыкальный колледж имени М. К. Огинского
«академическое пение») и общего базового образования (остальные специализации), окончивших полный курс детских музыкальных школ,...

Сярод пацярпелых на \"кастрычніцкай\" — 60 навучэнцаў школ, каледжаў І вну iconИстория развития образования на территории починок кучукской средней школы
Развитие школьного образования берет начало с земских, церковно-приходских школ, школ грамот и школ братства святителя гурия

Сярод пацярпелых на \"кастрычніцкай\" — 60 навучэнцаў школ, каледжаў І вну iconДа конкурсу дапускаюцца выканаўцы (саліст, дуэт, група выканаўцаў) школьнага ўзроту. Конкурс праводзіцца ў два этапы
Палажэнне аб правядзенні гарадскога вакальнага конкурсу сярод вучняў школ г. Гомеля “Эх, Каляда, Калядзіца!”

Сярод пацярпелых на \"кастрычніцкай\" — 60 навучэнцаў школ, каледжаў І вну icon29 учеников Докшицкой школы №2 стали победителями районной олимпиады
Гэта самы высокі паказчык сярод усіх школ раёна. Удзельнічалі ў інтэлектуальным конкурсе 32 вучні школы, І толькі тры з ІХ не дацягнулі...

Сярод пацярпелых на \"кастрычніцкай\" — 60 навучэнцаў школ, каледжаў І вну iconЗавершылася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставаньне, па выніках якога вось ужо трэці год запар вну набіраюць студэнтаў. У чым асаблівасьці
З 12 па 28 чэрвеня па 14 прадметах. Зарэгістравалася больш за 200 тысяч чалавек (летась – 170 тысяч). Павялічылася І колькасьць вну,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка