Xі клас заданне 1




НазваXі клас заданне 1
Дата канвертавання20.12.2012
Памер43.69 Kb.
ТыпДокументы
XІ КЛАС

Заданне 1. Падкрэсліце словы, у якіх, акрамя асноўнага, ёсць яшчэ і дадатковы, ці пабочны, націск.

Максімальная колькасць балаў – 5.

Басаногі, агніста-чырвоны, кулямёт, жыццялюб, чаяпіцце, індывідуалізавацца, далей-болей, гідрамеханіка, лесаахова, трэцеразрадны.

Заданне 2. Адзначце пары слоў, аб’яднаных сінанімічным значэннем. Раскрыйце іх агульнае лексічнае значэнне.

Фрэска – гравюра, канфедэрацыя – саюз, цытата – тэзіс, штурм – атака, прэтэнцыёзны – экстравагантны.

Максімальная колькасць балаў – 4.

Заданне 3. Знайдзіце словазлучэнні, у якіх парушаны ўмовы спалучальнасці. Запішыце іх правільна.

Максімальная колькасць балаў – 5.

Гаспадарчыя справы, прастуджаны сын, гарысты вадапад, генеральная ўборка, пасадзіць дрэўка, рыбацкі пасёлак, адзінкавы лісток, яблычны сад, горны ручай, аптэкарскі кіёск.

Заданне 4. Раніцай мы вітаемся “Добрай раніцы!”, удзень – “Добры дзень!”. А як можна павітацца ноччу? Прывядзіце адпаведныя формы і растлумачце, чаму выкарыстоўваюцца менавіта такія.

Максімальная колькасць балаў – 5 (3 балы – за формы вітання, 2 – за тлумачэнне).

Заданне 5. Прывядзіце прыказку, прымаўку ці фразему (на выбар), у якой выкарыстоўваецца пазначаны колькасны паказчык (дапускаецца выкарыстанне вытворных ад лічэбніка формаў і разнастайных яго разрадаў).

Максімальная колькасць балаў – 5.

Колькасны паказчык

Прыказка, прымаўка ці фразема

адзін




два




тры




чатыры




пяць




Заданне 6. Устанавіце адпаведнасць паміж марфемным складам і словамі, якія яму адпавядаюць.

Максімальная колькасць балаў – 4.

А. корань-суфікс

1. казуля

Б. прыстаўка-корань-суфікс-суфікс-канчатак

2. надыхацца

В. корань-суфікс-канчатак

3. адгырквацца

Г. прыстаўка-корань-суфікс-суфікс-постфікс

4. бягом




5. абутак

Заданне 7. Падбярыце і запішыце да словазлучэнняў эквівалентныя складаныя прыметнікі ці назоўнікі.

Максімальная колькасць балаў – 4.

падобны да мышы




падобны да навукі




навука і асветніцтва




40 рублёў




смуглае цела




Заданне 8. Адзначце, які з варыянтаў шэрага тэкстуальных фактаў, гісторыка- і тэарэтыка-літаратурных паняццяў і характарыстык адпавядае творчасці Максіма Багдановіча.

Максімальная колькасць балаў – 3.

А) Класічныя формы верша, сентыменталізм, адраджэнцкая тэматыка, раман, пераклады з беларускай мовы на рускую.

Б) Пераклады з беларускай мовы на рускую, даследаванні беларускай паэзіі, паэма, услаўленне красы жыцця і мастацтва, культурна-гістарычная спадчына.

В) Мінск як месца нараджэння, даследаванні беларускай паэзіі, паэма, драма, услаўленне красы жыцця і мастацтва.

Заданне 9. Вызначце, хто з пералічаных беларускіх пісьменнікаў з’яўляецца аўтарам прыведзенага верша. Выбар абгрунтуйце.

Максімальная колькасць балаў – 4 (2 – за правільны адказ, 2 – за абгрунтаванне).

Ў вечным боры цемнатворы

Скачуць, плачуць, весяляцца;

Жнуць, збіраюць дзіва-жніва

Ў сонным полі, ў горкай долі.

Як начніцы-чарналіцы,

Скрыпам-шыпам маладзяцца:

Кінем, плюнем чары-мары

На паляны нечапаны,

Над курганам незабраным

Скруты-путы разасцелем,

Сном-травою станем, глянем

На няўлады, на пасады...

А) Янка Купала

Б) Цётка

В) Якуб Колас

Г) Максім Багдановіч

Д) Максім Танк

Абгрунтаванне: ______________________________________________

Заданне 10. Ніжэй прыводзіцца арыгінальны тэкст класічнай рускай літаратуры і яго пераклад на беларускую мову. У асобных радках перакладу зробленыя пропускі. Пастарайцеся ўзнавіць версію перакладчыка і/або прапанаваць уласную. Пры стварэнні ўласнага варыянта (варыянтаў), дазваляецца поўнасцю змяняць радок, у якім ёсць пропуск, галоўнае – захаваць мастацкую цэласнасць твора.

Максімальная колькасць балаў – 8 (па 2 балы за кожны адпаведны варыянт).

Унылая пора! Очей очарованье!

Приятна мне твоя прощальная краса –

Люблю я пышное природы увяданье,

В багрец и золото одетые леса,

В их сенях ветра шум и свежее дыханье,

И мглой волнистою покрыты небеса,

И редкий солнца луч, и первые морозы,

И отдаленные седой зимы угрозы.

А.С. Пушкін. “Восень”.

_______________ пара! Вачэй замілаванне!

Прыемны сэрцу бляск ________________ красы –

Люблю прыроды я ўрачыстае згасанне,

У чырвань з золатам прыбраныя лясы,

Ў іх засені вятроў шумлівых парыванне,

І сонца рэдкае, і зранку маразы,

І тонкаю смугой акрытыя нябёсы,

І _______________________ сівой зімы пагрозы.

Пераклад Аркадзя Куляшова

Уласныя версіі

1 радок: _______________________________________________________________

2 радок: _______________________________________________________________

8 радок: _______________________________________________________________

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Xі клас заданне 1 icon11 клас Заданне 1
Знайдзіце ў вершы 3 словазлучэнні, ужытыя ў пераносным сэнсе. Растлумачце ІХ значэнне. 3 балы

Xі клас заданне 1 iconАлімпіяднае заданне па матэматыцы 3 клас
Запішыце ўсе двухзначныя лікі так, каб сума дзесяткаў І адзінак кожнага ліку была роўна 8 (2 балы)

Xі клас заданне 1 iconЯк рыхтаваць дамашняе заданне
Выканай заданне па аднаму прадмету. Падручнік, сшыткі І ўсё неабходнае па гэтаму прадмету адразу пакладзі ў партфель. Зрабі перапынак...

Xі клас заданне 1 iconШкола "Юны гісторык" 2010/11 навуч г. Адказы на заданне 2 Заданне 1
Кірыла Тураўскі у “Слове аб карыскі чытання кніг” называе шкодныя кнігі – “Зялейнікі”, “Соннікі”, І інш., звязаныя з варажбой І чараўніцтвам,...

Xі клас заданне 1 icon8 клас (70 г у год, 2 г у тыдзень)
Зылъ Е. А., Рылюк Г. Я. Геаграфія мацерыкоў І краін. 8 клас. Мінск: Нар асвета, 2009

Xі клас заданне 1 iconКнига братства
А клас (філологічний профіль) – 22, 10Б клас (інформаційно-технологічний профіль) – 27 (протягом року вибула 1 – Шурман Я.), 11 клас...

Xі клас заданне 1 iconШкола "Юны гісторык" Адказы на заданне 1 Заданне 1
Скроневыя кольцы у выглядзе драцянога кальца насілі крывічанкі, у выглядзе драцянога кальца з зярнёнымі металічнымі пацеркамі належалі...

Xі клас заданне 1 iconШкола "Юны гісторык" 2010/11 навуч г. Адказы на заданне 1 Заданне 1
Пётр) (1043/47 — 22 лістапада1086) — князь тураўскі, сын кіеўскага князя Ізяслава Яраславіча І гертруды Польскай, ўнук Яраслава Мудрага....

Xі клас заданне 1 iconПамятка "Як прызвычаіць дзіця самастойна выконваць хатняе заданне"
Заданне даюцца не вам, а дзіцяці. Выконваючы працу за яго, вы пазбаўляеце дзіця магчымасці развівацца. Улічваючы, што ўсё жыццё за...

Xі клас заданне 1 iconБ Вызначыць: а напрамак ліній магнітнага поля прамога правадніка з токам; б напрамак току ў правадніку. Перачарці сабе малюнак у сшытак І выканай заданне. І а б
Які полюс правага магніта ў выпадку а? у выпадку б? Перачарці сабе малюнак у сшытак І выканай заданне

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка