Прадмет: Матэматыка Клас




НазваПрадмет: Матэматыка Клас
Дата канвертавання22.11.2012
Памер31.84 Kb.
ТыпДокументы
Прадмет: Матэматыка

Клас: 2

Настаўнік: Градабоева Людміла Паўлаўна


Тэма: Складанне круглага двухзначнага ліку з двухзначным лікам

Мэты: - арганізаваць дзейнасць вучняў па знаёмству з прыёмам вуснага складання двухзначных лікаў;

  • стварыць умовы для адпрацоўкі вылічальных навыкаў, для замацоўвання прыёмаў рашэння простых і састаўных задач вывучаных відаў;

  • прадоўжыць адпрацоўваць навыкі параўнання велічынь;

  • выхоўваць клапатлівыя адносіны да жывёл.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

- Уздыхнулі глыбока, выдыхнулі.Падалі таварышу руку, злёгку паціснулі, адчулі цяпло свайго сябра. Павярнуліся, усміхнуліся гасцям, сядайце.

А зараз пакажам свой настрой на пачатак урока.

Сонейка – настрой цудоўны, гатовы пазнаць новае, працаваць.

Сонейка + хмарка – настрой добры, але ёсць сумненне.

Чорная хмарка – усё вельмі дрэнна.

  • І ў мяне сонечны настрой.

Паведамленне тэмы, мэт.

  • Кожны этап урока будзем ацэньваць па шкале.

ІІ. Праверка дамашняга задання

  • Зверцеся з маімі адказамі на дошцы

2, 6, 7, 3, 1, 5, 5, 7, 4.

  • Дзе вы ўбачылі памылку? (выдзеленыя адказы)

ІІІ. Вусныя вылічэнні

Рад лікаў (напісаны на дошцы). Назавіце:

  1. Усе адназначныя

  2. Усе двухзначныя

  3. Якіх не хапае адназначных

  4. Якіх не хапае двухзначных

  5. Назавіце па ўзрастанню адназначныя

  6. Назавіце па ўбыванню двухзначныя

  7. Павялічце на 2 адназначныя

  8. Паменшыце на 1 двухзначныя

  9. Назавіце двухзначны лік як суму разрадных складаемых

Замацаванне матэрыялу

Вуснае рашэнне задачы 2 на ст.106.

  • Давайце паспрабуем скласці задачу па малюнку.(Пошук рашэння задачы)

  • Як вы складалі вусна 20 + 26?



Новая тэма

Звернемся да дапаможніка.

На дошцы:

80+12=92




10 2

80+10=90

90+2=92

Якія лікі нам трэба скласці?

Што мы павінны зрабіць з лікам 12?

Як складаем далей?

Вывад!

Дзесяткі дадаю да дзесяткаў

Гэта асноўнае правіла нашага ўрока.

ІV. Замацаванне новага матэрыялу

Прыклады 2.

1-ы і 2-гі слупок – каменціравана на дошцы

3 сл. - 1 рад., 4 сл. – 2 рад.

Праверка рэшанага.

V. Работа з велічынямі

Прыклады 3

1сл. – на дошцы

1 сл. – самаст. у кнізе простым алоўкам.


Заданне з зорачкай

- Прачытайце задачу. Аб кім ідзе гаворка ў задачы?

- Колькі было будак і колькі сабак?

- Якога колеру былі сабакі?

- Што нам неабходна вызначыць?

( На дошцы – нагляднасць. Дзеці падыходзяць і на практыцы правяраюць свае меркаванні адносна рассялення сабак)

Вывад: У 1 будцы жыве белы сабака, у 2 – рыжы, у 3 – чорны.

а) – А ці ведаеце вы пароды сабак, якія прадстаўлены на малюнку да задачы? (Паведамленне пра пароды сабак, якое суправаджаецца дэманстрацыяй нагляднасці.)

б) Чытанне ўрыўка апавядання “Ворчык”

в) вынік ( Мы ў адказнасці за тых, каго прыручылі)

Фізкультхвілінка для вачэй

VI. Работа з геаметрычным матэрыялам

Праца ў парах Задача №6 у падручніку

1 вучань – мерае, раіцеся як зрабіць

2 вучань – чэрціць

Праца ў групах

Заданне на картках

1 група – начарці хвалістую лінію

2 група – прамую лінію

3 група – ломаную лінію

- Чым адрэзак адрозніваецца ад лініі?

VII. Замацаванне навыку рашэння задач у 2 дзеянні

Рашэнне задачы 7 (Падрабязны разбор і рашэнне задачы)

Д/з №8

VIII. Рэфлексія

Асноўнае, што запомнілася на ўроку (асноўнае правіла)

Што было цікавым?

Што было цяжкім?

Пакажыце настрой, з якім закончылі ўрок.

І ў мяне сонечны настрой, таму што ...

А зараз падыміце рукі хто з вас сёння на ўроку (на дошцы выявы тварыкаў)

1. Толькі слухаў

2. Толькі бачыў

3. Слухаў і бачыў

4. Слухаў, бачыў, гаварыў

Малайцы. Дзякуй за працу!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прадмет: Матэматыка Клас iconПрадмет Клас Назва факультатыва, згодна праграме

Прадмет: Матэматыка Клас iconШкола: дуа
Абсталяванне: падручнік Матэматыка: 6 клас (А. П. Кузняцова), мадэлі кругоў, вяроўкі, лінейка, цыркуль

Прадмет: Матэматыка Клас iconМатэматыка 7 клас ( 1 чвэрць)
Назавіце падзел матэматыкі, у якім вывучаюцца ўласцівасці розных прасторавых геаметрычных тэл

Прадмет: Матэматыка Клас iconМатэматыка 7 клас (25 пытанняў 3 чвэрць)
Калі мнагачлен запісалі як здабытак двух мнагачленаў, то гэта дзеянне называюць

Прадмет: Матэматыка Клас iconМатэматыка 6 клас Настаўнік Дрэма Ж.І. Заліковыя пытанні за 4-ую чвэрць
Вядома, што Х і у – процілеглыя лікі, прычым Х – дадатны лік. Выпішыце праўдзівыя роўнасці

Прадмет: Матэматыка Клас iconПадагульненне па тэме "Зваротак" (5 клас)
Слова ці спалучэнне слоў, што абазначае асобу ці прадмет, да якога звяртаюцца з размовай

Прадмет: Матэматыка Клас iconМатэматыка 6 клас Тэма
Прыклады фігур, якія маюць адну вось сіметрыі (слайд 7). Вучні атрымліваюць такія фігуры І знаходзяць ІХ вось.(дадатак 1)

Прадмет: Матэматыка Клас iconДапаможнік прызначаны для студэнтаў завочнага аддзялення матэматычнага факультэта спецыяльнасці 1-02 05 03 "Матэматыка". Яно напісана ў адпаведнасці з
Матэматыка”. Яно напісана ў адпаведнасці з дзейнічаючай тыпавой праграмай курса “Элементарная матэматыка з практыкумам па рашэнню...

Прадмет: Матэматыка Клас icon3 клас Матэматыка Тэма
Праверым гатоўнасць да ўрока. Гаспадар на ўроку – падручнік, яго памочнікі – сшытак, ручка, лінейка, аловак. Ва ўсіх яны ёсць? А...

Прадмет: Матэматыка Клас iconМатэматыка 3 клас Настаўнік
Мэта: скласці табліцы множання ліку 5 І на лік 5, выкарыстоўваючы прыёмы множання, практыкаваць у знаходжанні значэнняў лікавых выразаў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка