Матэматыка 6 клас Тэма




НазваМатэматыка 6 клас Тэма
Дата канвертавання22.11.2012
Памер31.02 Kb.
ТыпДокументы
Матэматыка 6 клас

Тэма: Восевая сіметрыя

Мэты: забяспечыць засваенне вучнямі паняццяў “сіметрыя”, “вось сіметрыі”, “сіметрычная фігура”, засваенне правіл пабудавання фігур, сіметрычных адносна прамой, фарміраванне ўменняў будаваць пункт, сіметрычны дадзенаму, адрэзак, сіметрычны дадзенаму і трохвугольнік, сіметрычны дадзенаму адносна прамой;

садзейнічаць развіццю ўвагі, умення заўважаць сіметрыю вакол сябе, пашырэнню кругагляду вучняў;

стварыць умовы для выхавання эстэтычнага густу ў вучняў, пазнавальнай цікавасці да матэматыкі.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

1) Паведамленне тэмы (слайд 1)

2) Заданне вучням: пачытайце злева направа і наадварот

А роза ўпала на лапу Азора (слайд 2)

3) Знаёмства з планам работы на ўрок (слайд 3)

ІІ. Новая тэма

1) Знаёмства вучняў з паняццем “сіметрыя” (азначэнне)

Значэнне тэмы ўрока ў жыцці чалавека (слайд 4)

2) Знаёмства вучняў з паняццем “восевая сіметрыя” (слайд 5)

3) Знаёмства вучняў з паняццем “сіметрычныя фігуры” (слайд 6)

- Прыклады фігур, якія маюць адну вось сіметрыі (слайд 7). Вучні атрымліваюць такія фігуры і знаходзяць іх вось.(дадатак 1)

- Прыклады фігур, якія маюць дзве восі сіметрыі (слайд 8). Вучні атрымліваюць такія фігуры і знаходзяць іх восі. (дадатак 2)

- Прыклады фігур, якія маюць больш за дзве восі сіметрыі (слайд 9). Вучні атрымліваюць такія фігуры і знаходзяць іх восі. (дадатак 3)

- Прыклады фігур, якія не маюць восі сіметрыі (слайд 10). Вучні атрымліваюць такія фігуры і пераконваюцца ў тым, што восі гэтыя фігуры не маюць. (дадатак 4)

4) Пабудаванне фігур, сіметрычных дадзеным адносна прамой (слайд 11)

- Пабудаванне пункта, сіметрычнага дадзенаму (слайд 12).

- Пабудаванне адрэзка, сіметрычнага дадзенаму (слайд 13).

- Пабудаванне трохвугольніка, сіметрычнага дадзенаму (слайд 14).

ІІІ. Фізхвілінка (слайд 15)

ІV. Замацаванне тэмы

  1. Задачы 1, 2, 3 (слайд 16)

  1. Адрэзак АВ, перпендыкулярны прамой с, перасякае яе ў пункце О так, што АО≠ОВ. Ці сіметрычныя пункты А і В адносна прамой с?

  2. Прамая а перасякае адрэзак МК у яго сярэдзіне пад вуглом, адрозным ад прамога. Ці сіметрычныя пункты М і К адносна прамой а?

  3. Пункты А і В размешчаны ў розных паўплоскасцях з мяжой р так, што адрэзак АВ перпендыкулярны прамой р і дзеліцца ёю папалам. Ці сіметрычныя пункты А і В адносна прамой р?

Адказы (слайд 17) 1. Не; 2. Не; 3. Так.

  1. (слайд 18) Для кожнага з выпадкаў, прапанованых на рысунку, пабудуйце пункты А' і В', сіметрычныя пунктам А і В адносна прамой с.

Праверка (слайд 19)


  1. (слайд 20) Пабудуйце трохвугольнікі, сіметрычныя дадзеным, адносна прамой с.

Праверка (слайд 21)

V. Сіметрыя вакол нас

  1. Сіметрыя ў прыродзе (слайд 22)

  2. Сіметрыя ў архітэктуры (слайды 23, 24)

VI. Вынік урока (слайд 25)

VII. Рэфлексія

Па якой прымеце мы можам знайсці восевасіметрычную фігуру?

Прывядзіце прыклады сіметрыі вакол нас.

Дзе вы зможаце прымяняць атрыманыя на ўроку веды?

VIII. Дамашняе заданне

П. 6.5 № 6.111(а) або № 6.113 (1)

Дадатковае заданне: знайсці малюнкі восевасіметрычных прадметаў.


Дадатак 1.







Дадатак 2.







Дадатак 3.




Дадатак 4.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Матэматыка 6 клас Тэма icon3 клас Матэматыка Тэма
Праверым гатоўнасць да ўрока. Гаспадар на ўроку – падручнік, яго памочнікі – сшытак, ручка, лінейка, аловак. Ва ўсіх яны ёсць? А...

Матэматыка 6 клас Тэма iconМатэматыка 2 клас Тэма
Развіваць навык кантрольна-ацэначнай дзейнасці ў працэсе самаадз-накі выкананага задання з дапамогай маршрутнага ліста І каляровых...

Матэматыка 6 клас Тэма iconМатэматыка 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма
Якое сонца? Яно свеціць усім І ўсіх сагравае. Давайце створым сонца ў сабе. Закрыйце вочы, рукі пакладзіце на стол ці на калені далонямі...

Матэматыка 6 клас Тэма iconШкола: дуа
Абсталяванне: падручнік Матэматыка: 6 клас (А. П. Кузняцова), мадэлі кругоў, вяроўкі, лінейка, цыркуль

Матэматыка 6 клас Тэма iconМатэматыка 7 клас ( 1 чвэрць)
Назавіце падзел матэматыкі, у якім вывучаюцца ўласцівасці розных прасторавых геаметрычных тэл

Матэматыка 6 клас Тэма iconПрадмет: Матэматыка Клас
Мэты: арганізаваць дзейнасць вучняў па знаёмству з прыёмам вуснага складання двухзначных лікаў

Матэматыка 6 клас Тэма iconМатэматыка 7 клас (25 пытанняў 3 чвэрць)
Калі мнагачлен запісалі як здабытак двух мнагачленаў, то гэта дзеянне называюць

Матэматыка 6 клас Тэма iconМатэматыка 6 клас Настаўнік Дрэма Ж.І. Заліковыя пытанні за 4-ую чвэрць
Вядома, што Х і у – процілеглыя лікі, прычым Х – дадатны лік. Выпішыце праўдзівыя роўнасці

Матэматыка 6 клас Тэма icon" прыродныя умовы зямной паверхні". Тэма насельніцтва зямлі ( 3 г.) Тэма палітычная карта свету ( 2г.) 8 Клас
Вызначэнне геаграфічных каардынат па картах І нанясенне геаграфічных аб’ектаў па зададзенных каардынатах на контурную карту ”

Матэматыка 6 клас Тэма iconКлас: 5 Тэма

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка