Тыпы віз: Віза тыпу "А"




НазваТыпы віз: Віза тыпу "А"
Дата канвертавання20.12.2012
Памер29.42 Kb.
ТыпДокументы
Тыпы віз:


Віза тыпу “А” – дае права на ўезд у транзітную зону міжнароднага аэрапарта і знаходжанне ў гэтай зоне да 2 дзён. Чужаземцу неабходна мець дазвол на ўезд у краіну, у якую накіроўваецца, і білет на самалет.


Транзітная віза тып “В” – дае права на праезд праз тэрыторыю Рэспублікі Польшча альбо другіх краін зоны Шэнген і можа быць выдана чужаземцу, у якога ёсць дазвол на ўезд у краіну, ў якую ён накіроўваецца. Транзітная віза выдаецца на перыяд, які не перавышае 5 дзён, калі лічыць ад дня кожнага ўезду на тэрыторыі дзяржаў Шэнгенскай зоны.


Віза на знаходжанне – выдаецца як:

  • адзіная кароткатэрміновая шэнгенская віза, альбо

  • нацыянальная доўгатэрміновая віза.

Адзіная віза на знаходжанне дае права на ўезд і бесперапыннае знаходжанне на тэрыторыі дзяржаў шэнгенскай зоны альбо на некалькі знаходжанняў адно за другім, якія разам не перавышаюць 3 месяцаў на працягу 6 месяцаў, калі лічыць ад дня першага ўезду на гэтую тэрыторыю.

Нацыянальная віза дае права на ўезд і бесперапыннае знаходжанне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча альбо на некалькі знаходжанняў адно за другім, якія разам не перавышаюць аднаго года ў перыяд дзеяння візы.

Перыяд знаходжання ўстанаўліваецца на падставе дакументаў, прадстаўленных чужаземцам.


Віза на знаходжанне з мэтай:


1.Турызм

Турыстычныя візы выдаюцца на падставе дакумента аб аплаце турыстычных паслуг на тэрыторыі РП (турыстычны ваучар)


2.Прыватная

Віза з мэтай наведвання родных ці сяброў выдаецца на падставе запрашэння (ад прыватнай або юрыдычнай асобы), зарэгістраванага ў Ваяводы.


3.Удзел у спартыўных мерапрыемствах

Віза з мэтай удзелу ў спартыўных мерапрыемствах выдаецца на падставе запрашэнняў ад спартыўных клубаў альбо арганізатараў спартыўных мерапрыемстваў, спаборніцтваў.


4.Гаспадарчая дзейнасць

Віза з мэтай гаспадарчай дзейнасці выдаецца на падставе запрашэння ад партнера з польскага боку, дзе акрэслена сфера супрацоўніцтва (перагаворы, пакупкі). Пры умове ажыцяўлення дзяржаўнай гаспадарчай дзейнасці ў РБ таксама выдаецца віза з мэтай гаспадарчай дзейнасці. Візы такого тыпу выдаюцца таксама вадзіцелям TIR на падставе пісем ад карпарацый і фірм міжнародных грузаперавозчыкаў. Запрашэнні і пісьмы павінны быць на фірмовай паперы з пячаткамі і подпісамі ўпаўнаважаных асоб.


5.Культурная дзейнасць альбо ўдзел у міжнародных канферэнцыях

Віза з мэтай культурнай дзейнасці можа быць выдадзена на падставе запрашэння да ўдзелу ў культурных мерапрыемствах, канферэнцыях і т.д. выдадзенага арганізатарамі мерапрыемства.


6.Выкананне службовых абавязкаў прадстаўнікамі дзяржаўных органаў трэцяй дзяржавы або міжнародных арганізацый

Віза выдаецца на падставе ноты з Міністэрства Замежных Спраў, пісьма ад прадстаўнікоў дзяржаўнай улады, міжнароднай арганізацыі, дыпламатычнага прадстаўніцтва.


7.Праца

Віза на знаходжанне з мэтай выканання працы можа быць выдадзена чужаземцу, які прад’явіць пацвярджэнне выдання дазволу на выкананне працы на тэрыторыі РП альбо пісьмовую заяву ад працадаўцы аб намеры працаўладкавання чужаземца. Візы з правам на выкананне працы - гэта нацыянальныя візы.


8.Вучоба

Віза з мэтай навучання можа быць выдадзена на падставе запрашэння ад польскай навукова-даследчай установы, Вышэйшай Навуковай Установы, навуковых лабараторый.


Уяздовая віза – дае права на аднаразовы ўезд на тэрыторыю РП і можа быць выдадзена чужаземцу, які перад перасячэннем мяжы альбо на момант перасячэння мяжы атрымае права знаходжання на тэрыторыі гэтай краіны.


У любым выпадку да заявы на выданне візы неабходна дадаць медыцынскае страхаванне і дакумент, які пацвярджае наяўнасць у чужаземца фінансавых сродкаў, неабходных на пакрыцце коштаў у перыяд знаходжання.

Пры неабходнасці консул можа запатрабаваць дадатковыя дакументы або запрасіць чужаземца на асабістую размову.


Фармуляр візавай заявы можна атрымаць на нашым інтэрнет-сайце: www.minsk.polemb.net або непасрэдна ў Консульскім аддзеле Пасольства. Фармуляры заявы выдаюцца бясплатна.


Дадаткова інфармуем, что наяўнасць візы не гарантуе ўезд на тэрыторыю Польшчы. Апошняе рашэнне належыць Польскай Пагранічнай Службе.


Нацыянальная віза, выдадзеная польскай установай, не дае права на ўезд у іншыя дзяржавы ЕС і зоны Шэнген.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тыпы віз: Віза тыпу \"А\" iconЎ прозе пра вайну (на матэрыяле аповесцей м. Гарэцкага І м. Гумілёва)
М. Гарэцкага “На імперыялістычнай вайне” І “Запіскі кавалерыста” М. Гумілёва − якія, адносячыся да аднаго тыпу (“пра сябе І сваё...

Тыпы віз: Віза тыпу \"А\" iconУрок беларускай мовы Тэма: "Тыпы скланення. Тыпы асноў"
Актуалізацыя ведаў пра назоўнік як часціну мовы, характарыстыку зычных гукаў праз арганізацыю жывога дыялога

Тыпы віз: Віза тыпу \"А\" iconКонкурс сачыненняў на тэму "віза І свабода: мая гісторыя"
Партал tut. By сумесна з грамадскай кампаніяй "Без візы!" абвяшчаюць конкурс сачыненняў на тэму "Віза І свабода: мая гісторыя"

Тыпы віз: Віза тыпу \"А\" iconМова сукупность І сістэма сдоркау зносін(знакава механізм). Мауленне сваесаблівая форма прыменяння І рэалізаціі моуных сродкау(функцыянаванне мовы). Тыпы маулення
Мауленне сваесаблівая форма прыменяння І рэалізаціі моуных сродкау(функцыянаванне мовы). Тыпы маулення апавяданне разважанне апісанне....

Тыпы віз: Віза тыпу \"А\" icon"Про створення землі", "Чому буває сумне сонце?", "Про зоряний Віз", "Про вітер", "Про вогонь", "Про дощ", "Чому пес живе коло людини?", "Лісова панна"
Про створення землі”, “Чому буває сумне сонце?”, “Про зоряний Віз”, “Про вітер”, “Про вогонь”, “Про дощ”, “Чому пес живе коло людини?”,...

Тыпы віз: Віза тыпу \"А\" iconАнкета удзельн І
Калі Вам патрэбная віза на ўезд у Рэспубліку Польшча на 15-18. 12. 2005, то запішыце, калі ласка, Вашыя пашпартныя дадзеныя

Тыпы віз: Віза тыпу \"А\" iconЗаняткі 15
Беларуская касмагонія. Вераванні народа. Прыняцце хрысціянства. Язычніцкі І хрысціянскі тыпы філасофска-мастацкага мыслення

Тыпы віз: Віза тыпу \"А\" iconМіфи І легенди українців: «Про зоряний Віз», «Чому пес живе коло людини?», «Берегиня», «Дажбог», «Неопалима купина», «Як виникли Карпати», «Чому в морі є перли
Народні перекази: «Білгородський кисіль», «Прийом у запорожців», «Ой Морозе-Морозенку»

Тыпы віз: Віза тыпу \"А\" iconШто такое "шэнгенская віза"?
Шэнгенскіх дзяржаваў, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі Шэнгенскага пагаднення. Максімальны перыяд знаходжання складае не больш за тры...

Тыпы віз: Віза тыпу \"А\" iconЯкiя асноўныя тыпы маштабаў карт Вы ведаеце?
На колькi напрамкаў можна раскласцi вектар галоўных напружанняў на адной гранi куба?

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка