Клеапатрападаруй гэту ноч, Клеапатра. Падаруй мне пяшчоту сваю. Як білет на ўваходзе тэатра,Я свабоду тваю куплю.І на белым І шчасным ложы,Быццам зьмей апантаных




НазваКлеапатрападаруй гэту ноч, Клеапатра. Падаруй мне пяшчоту сваю. Як білет на ўваходзе тэатра,Я свабоду тваю куплю.І на белым І шчасным ложы,Быццам зьмей апантаных
Дата канвертавання22.11.2012
Памер107.42 Kb.
ТыпДокументы
КЛЕАПАТРАПадаруй гэту ноч, Клеапатра.Падаруй мне пяшчоту сваю.Як білет на ўваходзе тэатра,Я свабоду тваю куплю.І на белым і шчасным ложы,Быццам зьмей апантаных клубок,Нашы целы ў гульні прыгожай,Сувязь прагная рук і ног.І сваім языком нястрымнымТы аблашчыш мой п”яны рот.Дзікай страсьцю, пажадай зьвярынайПаяднае нас хітры Эрот.І сальюцца ўтрапёныя плоціЎ экстатычным адхланьні на міг...Я прадоньне нязнаных эмоцыйУ пяшчоце тваёй спасьціг!Падаруй гэту ноч, Клеапатра.Як шалёна цябе я хачу.За білет на ўваходзе тэатраЯ Свабодай табе заплачу. ШАХІРЫЗАДАЧароўная Шахірызада,Мне казку раскажы сваю,Дзе сонныя гараць прысадыЎ васеньнім прывідным Раю.З табой дзівосныя прагулкі,З табою надзвычаны сон...І ўсе эмоцыі і думкіЗабраў тваіх разваг палон.Чароўная Шахірызада,Паверыў казкам я тваім.І сонца ў залатых прысадахБылых трывог разьвее дым.*** Ты ў пасьцелі быццам Бог. Ты ў пасьцелі быццам зьвер. Дай жа мне віна глыток І ў любоў маю павер. У бяздоньне паляцім, Каб нірвану нападкаць. Паднябёсны херувім Будзе песьні нам сьпяваць. Будзеш цешыць ты мяне І віном сваім паіць, Каб у шчасным нашым сьне Сіл хапіла мне любіць.***Я іду да ракі адзінокаю белаю зданьню.Ноч і месяц, як сонца, блішчыць.А па зьвільжаным беразе гордаю ланьнюМая любая ў срэбра рачное бяжыць.І ні шэпат травы, ні трысьцёг мяне болей ня спыняць...Да вады паляціць мой нястрыманы цень.Хай аблашчаць цябе ў срэбры цёплыя плыні.Я твой горды алень. КУПАЛЬСКІ МАТЫЎ № 1Сьвятая ўлада магіі Купальля:О чар! О чад! О жар! – начы жаданай,Дзе ў жадзе прага жасная спантаннаПрачнулася, бо доўга ў сэрцы спала.Буяе кроў, і ява засьціць вока, --Бляск вогнішча, і песьняў зорных звонкасьць;Заходзіцца душа, нібы з прасонкуЯе накрыў нязнаньня дух высокі! КУПАЛЬСКІ МАТЫЎ № 2Шалёны чад купальскае начы –Ўтрапёнай радасьці сьвятая апантанасьць,І прага, што праметнасьцю спазнана,--Як хваля, стрымгалоў цурчыць.Вада, вагонь, павой сівых нябёс,Што сонцам ледзь закотным раскелзаны...О шчасны Рай купальскае нірваны,--Жывая ява самых сьмелых кроз! ШАТРЫЙСКАЯ БАЛАДА Бяруце і Кейстуту Бярута мая дарагая,Твой сэрца вагонь апаліў.Каго б так кахаў, ня знаю.Дух полымя праўду адкрыў,Што, пэўна, ня ў войнах ёсьць шчасьце,Якое спазнаці людзям,А там, дзе душа прычаснаДа вогнішчаў зорных, як храм,Які нас жадана чакае,--Няўдзячных, як Юда, дзяцей.Бярута мая дарагая,Ты зорка вышынь маіх дзей.Хай полымя жаска шалееІ капішча славіць багоў!Вагонь нам падорыць надзеюІ зорных вышыняў Любоў! ВАЛЕРЫЯ МЕСАЛІНА Натхнёны карцінай К.СмуглевічаВалерыя Месаліна,Вабнотная ты панна мрой,Сьвятою паставай нявіннайУсім абяцаеш спакой.І ме ў спакусе жаданайПанаду гатовая даць, Гэтую поўнач адданайАдному гатовая стаць.Але ж ці навечна зможаш,Як сёньня, адданаю быць,--Віленскай любові ложаТваё, там ты можаш грашыцьзь кім хочацца, дарагаяпяшчота сьвятая твая.Але ці анёл лунаеСумленьня, дзе жарсьцяў пятля?!Валерыя Месаліна,Чароўная панна грахоў,--Нясеш ты спакой нявінны,Што мае загубнасьці схоў.***Валяліся ў кустах ля Гедыміна,А ён глядзеў і пасьміхаўся;Зайздросьціў нам: “Каб так змагаўся,То зваяваў бы Палястыну!..” ДУХ ЗЯМЛІКрывія паўстала на крывіНашых продкаў, што за нас злажыліСвае сэрцы з думай аб любвіДа іх памяці і роду сілаў.Але нам магутнасьць гэтых сілЦі прыдбаць калі, хоць у развагах,І з крыві радзіннай, што ў магілАдыйшла клады і дрэваў гмахі?Мо таму зь зямлёю гаварыцьНам часьцей і варта, чым зь нябёсаўБезданьню, што вабаю гарыць,Толькі ж не дае трывалым моцнасьць.Бог зямлі, што Крывіі абшарЗахаваў з крывавых завірухаў,Заклікае сэрцы з краю марУ відочнасьць явы шчасным Духам. МЫ ПРЫДУМАЛІ... Віктару Шніпу, з пашанай КраюМы прыдумалі зь сябе Славянаў.Ці хтось тое выдумаў за нас,Каб панарабіць гаспод і панаўІ за нас прадвырашаць наш час?Мы палезьлі ў братнюю да Балтаў.Ці то Балты меркавалі так,Што кароль іх крыў тутэйшым матамІ каб Янка стаў Іван-дурак?..Мы прыдумалі сабе Еўропу –Дый ці пахнула Еўропай там,Дзе сьмярдзючыя насілі робы,Дый іконы каля вінных крам?Мы прыдумалі сябе чужымі,Безпрытульнымі ля ўласных ніў,Дзе зямля нам сталася спружынайДля гісторыі цяжкіх судзіл.Мы прыдумалі... Але хто думаўІ манліва долю выбіраў?—Славянін ці Балт, Пан Бог ці пан,Што за нас заўсёды мудра думаў,Ды пад мудрасьць іншую падпаў!Людскі Бог, які Ты неабсяжны,Недасяжны, як Нябёсаў цьвердзь,Як жа думаць нам, такім паважным,Каб с в а ю юдоль і жытку мець?!. ЭЛЕГІЯСамлелы ад восені горад...Сумуе суглобы Скарына,Над скрынкамі шэрых хрушчовакЯгоны змаркочаны позірк.І думае – “скуль жа Дух БожыПаўстаць мог калісьці ў тым мейсцы,Якое, як шэрая восень,Сягоньня на карце Еўропы,Як шэрая блёклая пляма,Лістком мо з Асьвечанай КнігіПрыгнечана туліцца ў брудзе.Якога ж ражна панеслаМяне ў ясны край італійскі?Каб яснасьць прынесьці сюды,Дзе, як і тады, ня трэбаНікому нічога, і восень,Адвечная шэрая восень?!.”З прасторай васеньняй сумуеПанурая постаць Прарока.*** Памяці Анатоля СысаНя плачце па мне, сябры.Я ведаў свой шлях адпачатку,Бо стаў я душою старыЗарана ў нялюдскім парадку,Дзе мейсца Любові няма,Дзе век не знайсьці спакою,Дзе земляў абшар – турмаДля Духу, што волю мроіў.І мроя ўлілася ў радок,Як горыч віна ў куфэлі,Каб Бог у нашчадку змогПаўстаць Веры роднай купельлю...Ня плачце па мне, сябры. ПАЛЯШУЦКІ РАЙМой Рай, дзе зорнага ПалесьсяАбсягі сонечныя вышыні, Дзе, як архангельскіх анёлаў песьня,Дзівуе неба ў кожным Божым дні.І шчасная ў душы кунега,Што гэты зорны край на сьвеце ёсьцьПад покрывам сарэбранага сьнегу,Ці ўлетку, дзе валошак прыгажосьць.Вясновы квет, лістоў агніскі –Панада райскай, яскай пекнаты,Дзе Дух Палесься існа Богу блізкі,Узьнесены да Неба і сьвяты.І можа нам калі надарыцьУ сьветлы і прачысты трапіць Рай,То лепш палескіх пэўна не намарыцьПрастораў, яваў Бога-Спадара.Таму што нам адно Палесьсе,Як у блуканьні, так мо і ў Раі,Прысьніцца Краю зоркаю ўваскрэслай,Як сьветлы дар жаданае зямлі!РОЗДУМ ЛЯ ВЕЖЫ ГЕДЫМІНАСтаю ля вежы Гедыміна,Як патрыярх пазбыты ўлады...Ніхто мне тут, на жаль, ня рады.Адно маркотнасьці адрынаЎ душы разваг вір сьпеліць вечны, --Ўсё можа быць у сьвеце здрадным,Прыйсьці ў абліччы чалавечымЛюбыя могуць звады злыя,Любы падман найвыкшталцоны.Ды сутнасьць праўды не закрыюцьХлусьня, падступствы, забабоны...І покуль сьценам тым маўклівымСтаяць да судных дзён Сусьвету,Ня зьнішчыць помысьцю хлусьлівайСапраўдны Дух скляпеньняў гэтых,Бо ўсім вядомы Гедымін –Мой беларускі дзед Ліцьвін!***Вострая Брама, як Брама у Рай,Што Беларусьсю Нябёснай завецца,Дзе захаваны Дух цнотны і сэрцаІсьцінаў Божых. Як не шукайІншае брамы да родных мясьцін,Дзе Дух Радзімы у сімвалах Веры.Вострая Брама між вечных часінУ Беларусь ёсьць Нябёсныя Дзьверы.Наследваньне КараткевічуНа Беларусі Бог жыве*і Ён жыве ў скляпеньнях Вострай Брамы.Тут вее Дух Гасподны – Дух абраных,вышэйшы за тлумленьняў здрузлы свет.Быць можа, хтось ня бачыць Рай,што паўстае на бездані абшарнаймаёй краіны, што паўстала марай,і азарыла сьвету небакрай?..Я ведаю, Хто тут жыве.І Бог відочна сваё мейсца знае,дзе мноства нацый прагне небакраюЯго. Ды мой народ, як сьветпа-над Сусьветам, - быццам Бог,у зорнае калысцы Вострай Брамысвой боль сплаціў жыццём абраныхпрарокаў, праўдаў і дарог.* вядомы радок паэта ***Ня ўсе шляхі вядуць ў Рым.Галоўны шлях душы маёй да Вільні.Што трэці Рым, што першы – марны дым,мне Вільня – Рым да сьмерці ёсьць адзіны.Хай вечна сварацца, як злыдні, сьвятарыза яву і ўладарства над сумленьнем,я ведаю, што Рымы было тры,а Вільня ў нас адна, як Бог нязьменны.І хай сталіцаў будзе аж мільён,ды Вільня для душы маёй сталіца,як Бог, што для душы спакон,як існасьці маёй бажніца.Ля помніка Міцкевічу ў МенскуНарэсьце, ты вярнуўся на Радзіму,дзе мо цябе чакаці перасталі.І сьніш ты сны паміж халодных зімаўаб той Літве, што існабоскай стала,якая прычакала цябе ў Менску,прышэсьця твайго новага счакаўшы.Нібы Хрыстос, што пространь душаў песьціў,вярнуўся ты – ў Літву сваю і нашу.Маналог савецкага салдата 1939 годуАд Менска да Беластока ляжыць нашым ботам дарога,а поруч дамы і дварызусім не такія знутры,як бачыліся раней,а ў снах паўставалі часьцей...Ці жыць нам у гэтых дамах,дзе нас не чакае ніхто,дзе сьцяты задушны страх,дзе сьлед нашых страшных грахоў.Ад Беластока да Менска – прастора, а душам цесна.Ці шмат нас такіх тут было?Было, ды быльлём парасло:зямля, як трывушчы боль,а час, як з сумленьнем двубой.Ці бачылася нам раней,што кожны з нас ліхадзей,далёка ня волі прарок.Хто нас тут чакае, нашто?..Ды робім наступны крок,каб страх у душу не прыйшоў.Ля рэчкі БогЛя рэчкі Бог, дзе сам Пан Богхрысьціў народ мой духам цнотным,знайшлі пакутнікі астрогміж сьценаў ды ў купелі воднай...Жыцьцё – астрог, а воля – сьмерць.І сьмерць лягчэй у вальцы жарснай.Адно – за што душы гарэць?Каб жа за Раю квет прыўкрасны!Ды крэпасьць не ўратуе душад голаду і смагі клятай.Ды сьмерці і пад куляў тушня роўнай быць пакутным ратам.Каб быць анёлам і ня знацьзгрызот самлелай марнай плоці,тады б тут мог і век стаяць,дзе зараз дябал кладкі мосьціць.О, рэчка Бог, ты літасьць дай, - вады, як прагным у пустэльні;перад табой, як на каленяхпрад Богам, - прагных душаў гай.Пакутнасьці дадзім зарок,і ратаваньня Твайго сіла,каб толькі душы ўваскрасіла,нібыта ўсемагутны Бог...О, каб адзін вады глыток!Тады, як крэпасьць здужым стацьна злосьць ўсяму зямному горуі нават сталь рукой змагаць,як горы хваляў бурных мора.О, рэчка Бог, як Госпад стань,абарані сыноў пакутных,каб кожны, быццам Бог, паўстаўсьвятоўнасьцю – над дябла чмутай.Васілю Быкаву, на роднай “ушацкай” мовеЯ думаў, адно сумленьнесумленных павінна вясьці...Ды нават сумленны каленізьгінае ў гэным жыцьці.Дый думаю, Воля прадбачыцьсумленных сьвятыя шляхі.Ёсьць Воля – а гэна значыцьСвабода... Свабода... Свабода!!! – на векі вякі.Пра тое што я люблю, і тое што не люблюНе люблю прапаганды я спорту,і парадаў я не люблю,а люблю я ў віры лістотуў беларускім васеньнім раю.Не люблю я разваг псеўдамудрыху этэры няўклюдных асоб,а люблю камяніцаў муры,латаў княжацкіх бляск, а ні робшэры колер, што воку агідный патахае нявінных крывёй.Не люблю я бандытаў і быдла,а люблю я ўласны спакой;паважаю я тых, - у парадкуу каго яшчэ з галавой,тых, хто думае цямай сваёй,а ня тых, хто праз слова тчэ матам.Не люблю я залішне словаў,што ліюцца лаём, збыўшы сэнс,а люблю я Роднае Слова,што нам Праўду ад Бога нясе.Не люблю я той бруд і жабрацтва,што ўнутры здраблых сэрц і ваколна зямлі, што ня знала дух гацкіі квітнела між мейсцаў і сёл.Не люблю я ў дзяржаве законы,што руйнуюць Гасподны Закон,і Радзіму вядуць пад кардонычужародных, цынічных карон.Не люблю я дурных спекуляцыйна сьвятынях Радзімы сьвятой,бо хачу я сабою застацца,каб служыць не дзяржаве дурной,а Радзіме, ў якойстаўся толькі сабой,бо люблю не дзяржаву – Радзіму!!!Хрысту Богу БеларускамуПрайдзі праз вечнасьць постацьцю ціхмянай,адчуй наш боль, што невыносны намза роднае краіны водсьвет зманны,што дабрачынны зьсьлепленным людзям.І тая вечнасьць хай падасцца Раем,хоць пекла апраметнае у ёй,бо Ты адзіны – хто душу ўтрымае;астатняе пакуты й неспакой.***Не хапае Любові ў сьвеце...можа быць яе нехта скраў?Ці забіў у прыпадку паўпяным,ці ў распусьце ліхой апляваў?Дзе шукаць яе, зорную, ў сьвеце, – ў цёплым ложку, ці ў храме сьвятым,ці ў сабе, невядомым нікому,нат сабе, ці ў нашчадку сваім?І нямашака ў сьвеце спакою,ад таго, што згубілі Любоў.І таму на прасьцяг чалавечыкожны з марай выходзіць ізноў...Сэрца БогаСэрца Бога – Беларусьёсьць адвеку, - ёю жыў і ў ёй памруЧалавекам.І хай кажуць мроіў БогПалястынай,толькі сэрцу абярогбыць павіннаБеларусь, якая ў снахБога – шчасна,а для нас, - відочна так.Пэўна, ясна.***Як паэты бамжаваліпа вялікай Беларусі,як душой ванітаваліад гарэлкі і спакусаў,гэта скажа вам ня першыі ня лепшы суглядатай,а, магчыма, той бязгрэшны,што сумленьне меў за ўладу...Хоць ніякая спакусатых растрыгаў не супыніць,па вялікай Беларусі, - ад калыскі і да стынішлях адзін. А калі сілызноў ня хопіць у бадзягі,каб ня легчы ў дно магілы,плюне ў дол, і вып’е брагі...І бязгрэшнасьцю анёлаў,і сумленьнем крываточнымпоўны сэрцы тых жывёлаў,поўны вочы патарочаў.Каб прамень вялікіх мэтаўда зямлі дайшоў Асанай,Бог вядзе праз час паэтаў,як апосталаў адданых.І брыдуць яны, бадзягі, Бога яснага сьвяцілы,з куфалем няўмерлай брагі,зь Ведай боскаплённай сілы.СланечнікіСланечнікі – званіцы на вятрынямыя, бомы іх шапочуць змоўкла,як душы нашыя – ўзарваныя знутры,і безгалосыя, як ціша, звонку.Як незаўважаным і сьцішаным прайсьціпразь іх – у немым іх маўчаньні.Сланечнікам, як нам, яшчэ расьціў жыцьця сьпякоце і разваг адчаі.І ў тых сланечніках я бачыў Боскі люд,званічны голас душаў чуў прачысты,які маленькім сонцам ўзьняўся тут,бо кожны квет быў зоркаю вячыстай.Чыёй жа безразважлівай рукойгаловы іх сьвятыя будуць зьняты, - ці кожны ўвойдзе ў Райскі супакой,або ў тугу сьмяротную зацяты?!І лёс сваёй нязнанасьцю страшыць,як захапленьне іх сьвятой красою...Пад сонцам – дзеці сонца і расы,душой натхнёныя, як мы з табою.ЗапаветЗапомніце наш спакой,які ў горле косткай ня станедля тых, хто прыйшоў за тугойбяздоннай, як жаская памяць.Запомніце нашу тугу,бо вам той тугі ня ведаць,якой не ў сумневаў бакутуліцца, а слыць вечнай Ведай.Запомніце наш сумнеў,што вам для абсягу развагаў,прысьнёны ў вар’яцкім сьне, -- для нашых жа душаў быў плахай.Запомніце наш абсяг,які ў вас калі ці паўстанебяздоньнем, што варта багоў,які вам адное – страхпадорыць за часу нязнаньне,дзе варта шукаць любоў.Запомніце нашу любоў...Беларуская праўдаБеларусы нясуць сваю праўдупа гасьцінцах Еўропы сівых,дзе шмат мелі ад неба парады,ды таксама і сьцежын крывых.Беларусы нясуць сваю Праўдуна гісторыі зьбітых нагах,дзе спазналі і велічы радасьць,і вялікае годнасьці крах.А куды ж нясуць тую сьвятую,што адвечная ў кожным, як зьніч?Дзе Радзімы абшар прастуегістарычнай, што ў Духу ня зьнік.Але ў чым жа ёсьць існая ПраўдаБеларусаў у сьвеце сьвятым?Каб сябе пачуваць у ім вартаў службе Госпаднай, толькі ў тым!На завяршэньнеІ гэты сьвет, і той, - які ж нарэсьце лепшы?Душу сьвяты спакойкраіны роднай цешыць.Вось родны твой абсяг,дзе ў храмах Боскі гонар,дзе наш Хрыстовы сьцяг,дзе сонм сьвятых бароніць,дзе Вострабрамскі крыж,як зорная надзея,дзе вецер дзён старыхз бацькоўскіх стрэхаў вее,дзе наш вясновы Райміж бэзу і шыпшыны...Адно сумленьне май,сваю шануй краіну.І гэты сьвет, і той – усё табе спазнаці,але няма сьвятойвышэй уласнай маці. СВАБОДА І ВОЛЯ (паэтычны опус у скарачэньні)***Як жа Волю ў сэрцы утрымаць,Не згубіць адкрытасьці Гасподняй,Бо вакол, як багна, д”ябла гацьУ жыцьці абуджаным з прасоньня.Колькі ўжо трываць той страшны сон,Што нам д”ябал навязаў хітрушчы?Толькі Воляй будзе зьнішчан ён,Як бяспамяцтва гнілая пушча.І ніяк па іншаму відаць,Бо ад Волі існае прачуліБога, што Яе, як дар, нам даўУ Свабоды сонечнай кашулі. СВАБОДА І ВОЛЯСвабода забівае ў сэрцы страх –І гэта самае сьвятоўнае забойства,Ў ёй сьмеласьці духоўнай гмах,Што вынішчае гідру вераломства.Ды Воля – як ні маці, дык дачка –Свабоды, што й стварае нашых скарбаў лёсы,Бо толькі ў ёй у дзеяньні чакаўБог існы нас на землях нашых росных. КАЛІ?..Калі павыпаўзаем з норСваёй засмучанай зімы,Паўстанем кім нарэсьце мы?І ці пацягне дух да зор?Калі згрубелыя сьцягіПадману і няўклюдных дзейЗмантрыжацца, нібы сьнягі?!Калі ўжо прыйдзе гэты дзень,Калі, як наш Гасподны сьцяг,Паўстане весная Свабода?!Зімы душы надыйдзе крах,І Воля стрэне ля ўваходуКраіны новай, непадманнай,Што нашых душ загоіць раны?!.Калі???!!!***З павалокі сумных дзёнВырвецца душа нарэсьцеІ адыйдзе марны сон,І адыйдзе поцяг грэшны.І тады Свабоды духЗавалодае прасторай!..Бог мой, я даўно ідуДа Тваіх падзеяў мора,--Праз пустэчу і нябыт,Праз спакусаў асьляпленьне,Дзе я ўжо нібы набыўТак жаданае, ды ценемДух Свабоды пралятаўПобач, нібы дабравестныТой анёл, што нес нам песьнюАд нябёсных срэбных траў. МАЙДАНАВАЯ МАДОННАСіняя стужка ў тваіх валасахРусых, як наша ліцьвінскае неба,А у бяздонных, як сонца вачахСонца Свабоды жаданай патрэба.Як жа жадаю цябе запрасіцьЯ да кавярні, а лепш яшчэ ў госьці,Толькі ня цягне цябе туды штосьці,--Тут ты Свабоду так прагнеш здабыць,Дзе рад амапаўцаў дружнай сьцяной,Нібы дубы векавыя паўсталі,І са спец.службаў асоб цэлы рой,Што ўсіх увагай уласнай дасталі.Тут ты Свабоду жадаеш здабыць,Што выклікае павагу вядома...Ды лепш сядзець табе ў бары ці дома,Бо на той плошчы йшчэ могуць забіць...Ты ж для каханьня паўстала, каб жыць,--Вось дзе тваё ад нябёс прызначэньне,Нібы мадонна, зь якой не грашыцьхочацца, а ўвасабляць Адраджэньненацыі роднай, якая ітакменьшае і без ваенных нагодаў,--бо ты ня спыніш Свабодаю танк,толькі ў Любові твая ёсьць Свабода!Хай жа, хто зараз сядзіць па дамах,Ды мае моцы мужчынскай і Волю –Сёньня на плошчу ідзе, каб адстоіцьНашых мадоннаў! – то мужнага шлях,Хоць бы там, каб пасьля не былоСорамна ў вочы глядзець той красуніЗь сіняю стужкай, ў якое сьвятлоНашых Сумленьня і Праўды ня стухне...*** Аляксандру Дзешчыцу і Аляксандру Казуліну-малодшамуАдзінае няшчасьце наша ў тым,Што можа мы наіўныя занадта –Таму ўспрымаем вылюдка за брата,І кожны хлус пускае ў вочы дым.У плыні той наіўнасьці сьвятойАдрозьніць праўду ад хлусьні ня можам...Дай сэрцам цьвёрдасьці сталёвай, Божа,Каб зьведаць існым край магутны свой!О КАБ!..О каб хлусьні прадажнай брудСвабодных ручаінаў сілаЎ нябыт, нібыта сьмецьце, змыла!О каб нарэсьце Страшны СудСпасьцігла справа рук нячыстыхУ краі, дзе заўжды вячыстасьць –Душы аснова, а – ні блуд.Так думаў я, глядзеўшы ў сьвет,Дзе сонца ў ручаінах грала,І ўсё вясны жыцьця жадала,Што мела ў сабе Волі сьлед...О каб зь вясною новай гэтай,Як рэха Божых Запаветаў,Прыйшоў Свабоды Запавет!*** Паўлу ХарланчукуПадыхаць паветрам Свабоды –Відаць, найвялікшае шчасьцеДля тых, хто за тую СвабодуСвабодаю ахвяраваў.Хай сыйдуць нябёсаў водыСьлязамі, нібыта прычасьцеЗямлі, што прыдбала раз сотыЯрмо... Хай жа Волі харалЗа іх залунае свабоднаУ небе, як полымя, жарсным,Дзе Дух, ад Нябёсаў цнотны,Вір жудасных сноў зваяваў!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Клеапатрападаруй гэту ноч, Клеапатра. Падаруй мне пяшчоту сваю. Як білет на ўваходзе тэатра,Я свабоду тваю куплю.І на белым І шчасным ложы,Быццам зьмей апантаных iconПадаруй гэту ноч, Клеапатра

Клеапатрападаруй гэту ноч, Клеапатра. Падаруй мне пяшчоту сваю. Як білет на ўваходзе тэатра,Я свабоду тваю куплю.І на белым І шчасным ложы,Быццам зьмей апантаных iconІ забудзецца ноч быццам сон

Клеапатрападаруй гэту ноч, Клеапатра. Падаруй мне пяшчоту сваю. Як білет на ўваходзе тэатра,Я свабоду тваю куплю.І на белым І шчасным ложы,Быццам зьмей апантаных iconЗнаёмства са змяненнем назоўнікаў па склонах (скланеннем), з назвамі склонаў І склонавымі пытаннямі; вызначэнне склона назоўнікаў з апорай на памятку
Вазьмiце адзiн аднаго за рукi. Закрыйце вочы. Па вашых далонях я пасылаю вам усiм сваё цяпло, сваю дабрыню, пяшчоту I любоў

Клеапатрападаруй гэту ноч, Клеапатра. Падаруй мне пяшчоту сваю. Як білет на ўваходзе тэатра,Я свабоду тваю куплю.І на белым І шчасным ложы,Быццам зьмей апантаных iconНоч глядзіць з дзікім сумам мне ў вочы

Клеапатрападаруй гэту ноч, Клеапатра. Падаруй мне пяшчоту сваю. Як білет на ўваходзе тэатра,Я свабоду тваю куплю.І на белым І шчасным ложы,Быццам зьмей апантаных iconКуплю 1-2-3-конм квартиру в Риге. Тел. 9893929
Куплю 1-комн квартиру 602, 467 серии, литовск проект в Плявниеках, Зиепниекк., Иманте и др. Можно с долгами. Без посредников. Оплата...

Клеапатрападаруй гэту ноч, Клеапатра. Падаруй мне пяшчоту сваю. Як білет на ўваходзе тэатра,Я свабоду тваю куплю.І на белым І шчасным ложы,Быццам зьмей апантаных iconWorld Theatre Day
Міжнародны дзень тэатра – гэта нагода звярнуццца да тэатра ва ўсёй шматстайнасці яго формаў

Клеапатрападаруй гэту ноч, Клеапатра. Падаруй мне пяшчоту сваю. Як білет на ўваходзе тэатра,Я свабоду тваю куплю.І на белым І шчасным ложы,Быццам зьмей апантаных iconОх І цёмна ж ноччу ў пушчы
...

Клеапатрападаруй гэту ноч, Клеапатра. Падаруй мне пяшчоту сваю. Як білет на ўваходзе тэатра,Я свабоду тваю куплю.І на белым І шчасным ложы,Быццам зьмей апантаных iconГародня прэзентуе ўзнагароду "За свабоду думкі"
У гарадзенскім грамадзкім музеі Васіля Быкава адбылася ўрачыстая прэзентацыя ўзнагароды “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава, заснаваная...

Клеапатрападаруй гэту ноч, Клеапатра. Падаруй мне пяшчоту сваю. Як білет на ўваходзе тэатра,Я свабоду тваю куплю.І на белым І шчасным ложы,Быццам зьмей апантаных iconРэпертуар нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя якуба коласа
...

Клеапатрападаруй гэту ноч, Клеапатра. Падаруй мне пяшчоту сваю. Як білет на ўваходзе тэатра,Я свабоду тваю куплю.І на белым І шчасным ложы,Быццам зьмей апантаных iconАляксей Якімовіч. Дапамажыце Шпачку
Тата, многія птушкі кажуць, што хутка восень наступіць. Апішы мне гэту восень, каб я мог уявіць яе як жывую

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка