Як паведамляюць афрыканскія смі, сёньня заканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі. Яна зьнікла 5 траўня. А 16




НазваЯк паведамляюць афрыканскія смі, сёньня заканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі. Яна зьнікла 5 траўня. А 16
Дата канвертавання20.12.2012
Памер32.74 Kb.
ТыпДокументы
Як паведамляюць афрыканскія СМІ, сёньня заканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі. Яна зьнікла 5 траўня. А 16 траўня 1968 году быў забіты мясцовы рэвалюцыянэр Адак Бора, які змагаўся за незалежнасьць багатага рэгіёну, дзе месьціцца і Порт-Харкорт (тут у транснацыянальнай карпарацыі працавала беларуска). Амаль чатыры дзесяткі гадоў сябры “Руху за вызваленьне дэльты Нігеру” адзначаюць 16 траўня як “Дзень памяці”. У выпадку, калі баевікі не дачакаюцца выкупу, яны пагражаюць выкарыстаць закладніцу ў рытуальных мэтах. Якія страхі перажылі іншыя беларусы, якія апынуліся ў зонах ваенных канфліктаў? Ігар Карней.


Найбольш грамадзянаў Беларусі рэальна сутыкаюцца з праявамі гвалту і тэрарызму ў Ізраілі. Канфлікты суправаджаюць дзяржаву фактычна ад моманту заснаваньня – гэта і ўнутраныя праблемы з палестынцамі, і даўнія спрэчкі зь Эгіптам, Сырыяй, Лібанам.


Віктар Швайч ужо 12 гадоў жыве на поўдні Ізраілю ў Бэршыве. Аднак леташні ўзброены канфлікт з Лібанам можа стаць для яго паваротным: Віктар кажа, што ня можа рызыкаваць жыцьцём народжанай на сьвятой зямлі дачкі бо перакананы: мірна існаваць у атачэньні арабскага сьвету ізраільцам ня сьвеціць. Днямі прыехаў у Беларусь, каб пачаць рыхтаваць пляцдарм для адступленьня:


“Гэта ўсё нерэальна. Можна было пры Сталіне выслаць чачэнцаў у Казахстан. А ў Ізраілі арабаў высяляць няма куды. Арабскія краіны іх таксама ня хочуць прымаць. Хоць яны і свае, але на фіг яны патрэбныя? Бо па сутнасьці сваёй гэтыя людзі -- дай ім палец, яны адкусяць усю руку. Яны не разумеюць, што калі ты ім зрабіў дабро, то трэба дабром і адплаціць. Мясцовыя, карэнныя, канечне, цудоўна ведаюць арабскае насельніцтва і неяк да іх прыстасаваліся. Хоць бальшыня пры гэтым падтрымлівае радыкальную палітыку ўладаў. А што да прыежжых? Людзі проста вырашаюць бягучыя праблемы”.


Станіслаў Гусак часта ўзгадвае сваё жыцьцё ў Нігерыі. Кажа: калі параўноўваць інфармацыйныя паведамленьні 20-гадовай даўнасьці і цяперашнія, то істотнага адрозьненьня знайсьці амаль немагчыма – сутычкі ўрадавых войскаў і непадкантрольных бандфармаваньняў не спыняюцца ўжо 40 гадоў:


“Нашых спэцыялістаў (а мы ў Аджакуце будавалі мэталюргічны камбінат) працавала там амаль 4,5 тысяч чалавек. У тым ліку было шмат людзей і зь Беларусі. І трэба канстатаваць: бандытызм там найвышэйшы. Былі выпадкі, калі нават забівалі людзей. Разам з намі працавалі немцы, дык вось мясцовыя спынілі машыну з двума нямецкімі адмыслоўцамі, абрабавалі іх і потым забілі. Было і так, што за ноч 6 дамкоў, дзе жылі нашы спэцыялісты, рабавалі мясцовыя бандыты”.


Для многіх беларусаў досьвед ваенных канфліктаў запачаткаваў Аўганістан. Андрэй Івонін тройчы камандзіраваўся на вайну, агулам прывёў у Аўганістане сем гадоў:


“У прынцыпе, другі заход быў самы цяжкі. Таму што пачалося перамір’е, незразумелае ўсталяваньне сяброўскіх адносінаў з бандфармаваньнямі. Уначы тыя палілі нашы калёны, нападалі на пасты, а ўдзень называлі сябе атрадамі нацыянальнай самаабароны. Сьмела хадзілі, усьміхаліся. І ўсе са зброяй. А ўначы нашых лупілі. Гэта ўжо было незразумела. Ад 1986-га ішла маштабная партызанская вайна. Але такога, што творыцца зараз?! Ніякія грузавыя машыны ці легкавікі з закладзенай выбухоўкай нікуды не ўразаліся, нідзе не ўзрываліся”.


Бацька Ганны Баранавай апошнія гадоў дзесяць толькі зрэдку зьяўляецца ў Менску. Астатні час жыве і працуе наёмным пілётам у Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Ён і цяпер у Афрыцы:


“Там ня створаныя элемэнтарныя побытавыя ўмовы. Абсалютна нікуды ня пойдзеш нават у той жа Кіншасе, дзе максымум тры цывілізаваныя будынкі. Сярод іх высотны гатэль, дзе звычайна жывуць лётчыкі. Некаторыя жывуць у катэджах. Лічыцца, што там лепей, хоць катэджы не абароненыя сеткамі ад небясьпечных насякомых і зьвярушак. Да таго ж, як расказваў тата, можна прыляцець кудысьці ў джунглі, дзе мабільная сувязь не бярэцца, і раптам у якога-небудзь племені будзе дрэнны настрой. Тады яны могуць на экіпаж напасьці. Былі выпадкі, калі лётчыкі станавіліся ахвярамі гэтых плямёнаў”.


Мянчук Аляксандр па кантрактах працаваў у шэрагу афрыканскіх краін. Ён ня верыць афіцыйным заявам -- маўляў, у Афрыцы практычна няма беларусаў, якія патэнцыйна падвяргаюцца рызыцы. Апроч пілётаў, якія ўсё часьцей аказваюцца ахвярамі тэрарыстаў, на кантынэнце багата ваенных інструктараў-беларусаў:


“Дакумэнтальнага пацьверджаньня я не магу даць на 100%. Але калі быў у Афрыцы, былі размовы пра беларусаў, якія ваююць у розных краінах. То бок, нашы вайскоўцы, якія звальняюцца з войска, працуюць там. Прыкладам, мне расказвалі, што беларускія верталётчыкі ў Афрыцы маюць па 500 даляраў за баявы вылет. І гэта акрамя заробку ў 2 тысячы даляраў, якія плацяць штомесяц”.


Трагічны лёс можа напаткаць людзей і ў краінах, якія не вядуць войнаў з паўстанцамі. Цягам двух апошніх гадоў ахвярамі тэрактаў сталі беларусы ў Эгіпце і Турэччыне. Летась два беларускія студэнты былі забітыя ў ЗША.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Як паведамляюць афрыканскія смі, сёньня заканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі. Яна зьнікла 5 траўня. А 16 iconЯкія небясьпекі чакаюць беларусаў, што працуюць І жывуць у зонах ваенных канфліктаў?
Сёньня канчаецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума, якая зьнікла ў горадзе Порт-Харкорт у Нігерыі...

Як паведамляюць афрыканскія смі, сёньня заканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі. Яна зьнікла 5 траўня. А 16 iconСёньня сканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі, якая зьнікла 5 траўня. А 16 траўня 1968 году у Нігерыі быў
Нігеру” адзначаюць 16 траўня як “Дзень памяці”. Калі баевікі не дачакаюцца выкупу, яны пагражаюць выкарыстаць закладніцу ў рытуальных...

Як паведамляюць афрыканскія смі, сёньня заканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі. Яна зьнікла 5 траўня. А 16 iconРэзалюцыя, прынятая ўдзельнікамі канферэнцыі па дэмакратызацыя смі ў Беларусі Варшава, 6 – 7 чэрвеня 2008 г
Смі ў Беларусі, звязаных з распаўсюджваннем І міжнароднай падтрымкай працы незалежных смі, сітуацыяй з вяшчаннем, друкаванымі смі,...

Як паведамляюць афрыканскія смі, сёньня заканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі. Яна зьнікла 5 траўня. А 16 iconЦі запатрабаваная ў Беларусі сыстэма адукацыі для дарослых?
Адна з выпускніцаў Школы мва (Masters of Business Adminictratin)у Менску, Ірына Тарасік – сёньня дырэктарка менскага прадпрыемства...

Як паведамляюць афрыканскія смі, сёньня заканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі. Яна зьнікла 5 траўня. А 16 iconАбмяркоўваюцца вынікі выступленьня зборнай Беларусі на хакейным чэмпіянаце. Зборная Беларусі прайграла сёньня каманьдзе Нямеччыны зь лікам 5: 6
На форумах парталу партал tut by абмяркоўваюцца вынікі выступленьня зборнай Беларусі на хакейным чэмпіянаце. Зборная Беларусі прайграла...

Як паведамляюць афрыканскія смі, сёньня заканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі. Яна зьнікла 5 траўня. А 16 iconАбмяркоўваюцца вынікі выступленьня зборнай Беларусі на хакейным чэмпіянаце. Зборная Беларусі прайграла сёньня каманьдзе Нямеччыны зь лікам 5: 6
На форумах парталу tut by абмяркоўваюцца вынікі выступленьня зборнай Беларусі на хакейным чэмпіянаце. Зборная Беларусі прайграла...

Як паведамляюць афрыканскія смі, сёньня заканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі. Яна зьнікла 5 траўня. А 16 iconСёньня футбольная зборная Беларусі сустракаецца з камандай Баўгарыі
Сёньня ў 20. 00 паводле менскага часу ў сталіцы Баўгарыі Сафіі на стадыёне “Васіл Левскі” адбудзецца вырашальная для беларускай футбольнай...

Як паведамляюць афрыканскія смі, сёньня заканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі. Яна зьнікла 5 траўня. А 16 iconНа працягу трох дзён, ад 7 да 9 траўня 2008, у Кракаве будуць праходзіць
Ягелонскім Універсітэце ў супрацоўніцтве з іншымі студэнцкімі арганізацыямі. Ідэяй гэтага мерапрыемства ёсць пазнаванне Беларусі...

Як паведамляюць афрыканскія смі, сёньня заканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі. Яна зьнікла 5 траўня. А 16 iconЯкія пэрспэктывы ў Беларусі інтэрнэт-тэлефаніі?
Яна значна таньнейшая за традыцыйныя тэлефонныя размовы І забясьпечвае высокі ўзровень канфідэнцыйнасьці. Але чаму пры мностве станоўчых...

Як паведамляюць афрыканскія смі, сёньня заканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі. Яна зьнікла 5 траўня. А 16 iconБеларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджанае. Колькі ў Беларусі маршрутаў грамадзкага транспарту?
Сёньня Дзень пасажыра, аднак ў Беларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджанае. Колькі ў Беларусі маршрутаў грамадзкага транспарту?...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка