Імя дасталося за кампанію, так бы мовіць, выпадкова. Маёй суседкай па маміным жываце аказалася дзяўчынка, якая, калі прыйшоў час, пабачыла свет першай




НазваІмя дасталося за кампанію, так бы мовіць, выпадкова. Маёй суседкай па маміным жываце аказалася дзяўчынка, якая, калі прыйшоў час, пабачыла свет першай
Дата канвертавання20.12.2012
Памер28.29 Kb.
ТыпДокументы
Надзея


Імя дасталося за кампанію, так бы мовіць, выпадкова. Маёй суседкай па маміным жываце аказалася дзяўчынка, якая, калі прыйшоў час, пабачыла свет першай.

Зараз не разбярэш, ці гэтае дзіцятка было спрытнейшае за мяне, ці я дабраахвотна прапусціла яе наперад –– першы раз пры жыцці ўступіла дарогу. Калі б хапіла настойлівасці, звалася б Верай я, а калі б увогуле, як і большасць з нас, нарадзілася адна –– то пра маё цяперашняе імя наўрад ці хто падумаў.

Але, нічога не зменіш: дзве дзяўчынкі.





У першай паперцы, якую атрымала маці, тата пытаўся: “Як адчуваюць сябе нашыя Верачка і Надзенька”? Хто з нас хто –– вызначылі лічбы на бірках. Побач з прозвішчам было напісана ў адной –– 10.30, у другой –– 10.40. На першы-другі разлічыся! Так і размеркавалі імёны. Мне засталася “Надзея”. Не тое, што мне адразу падарылі нейкую надзею на добры лёс… хучэй, я павінна была адказваць яшчэ неакрэсленым спадзяванням маладых бацькоў, бо сама стала іх Надзеяй.

Здаецца, у мяне тады атрымлівалася.



На…

Дзея…

На… дзе я?




Цікавае імя. У дзяцінстве яно мне не падабалася. Занадта абавязковае і адносна несамастойнае: побач заўсёды было нешта мацнейшае па энергетыцы, больш трывалае: Вера. Першапраходзец, усё ж такі… Увагі да нас было шмат таму, што аднолькавыя, падобныя. На гэта, па вялікім рахунку, спрэчнае пытанне, мы адмоўна адказваем усё жыццё.

“Надежда –– мой компас земной” –– чамусьці заўсёды тычылася мяне і падмацоўвалася выпадковым супадзеннем: тата быў добра знаёмы з аўтарамі вядомай песні. Яны па-камсамольску сябравалі. А наш сусед, знакаміты беларускі кампазітар, падпісваючы на памяць некаторыя свае выданні, замест пажаданняў перад аўтографам заўсёды маляваў нотны стан, на якім размяшчаў запіс менавіта гэтай музычнай фразы і пісаў словы. Не памыліўся: музыка з дзяцінства стала найцікавейшай справай і крыніцай загадкавай асалоды.





Арыенцір павінен быць дакладным, бо па ім вызначаецца далейшы шлях: да “компаса” трэба было яшчэ расці і расці…

Веры “шанцавала” больш: межы былі добра акрэслены з той прычыны, што акрамя “І толькі надпіс “Вераніка” – нічога істотна не падыходзіла, і, шчыра кажучы, гэта быў сапраўды толькі надпіс, паколькі імя супадала ўсяго напалову.

“Ты –– наша апошняя Надзея…” ці “На цябе адна Надзея…” псіхалагічна уплываюць безпамылкова: мабілізуюць сілы, прымушаюць шукаць і знаходзіць (ці ствараць у выпадку прыроднай адсутнасці) у сябе тое, што патрэбна.

Каму? Чыя надзея?

А вось пытанне “Чаму Я”? –– адхіляецца з-за відавочнасці адказу: таму, што Надзея.



Як клічуць? Па-рознаму. Надзея Уладзіміраўна, Надзея на лепшае, Nadin, (скарочана –– Дінь), Надзя, Надзенька, Надюша, Надзейка…

Бывае так, што некаторыя старанна пазбягаюць выпадкаў, калі трэба ўжываць імя. Відаць, нязручна, ці не зусім яно мне падыходзіць. Часта чую “Насця” і ўслед хуткае “прабач”…

Цяжкасці з вымаўленнем услых узнікаюць, мабыць, ад таго, што ў людзей ужо ёсць нейкая ўласная надзея, або яны даўно не маюць аніякай.



…Хто гэта ці што?

  • Хіба не ведаеш? Тая, што памірае апошняй!

  • Жартуеш?

  • Не, ты яшчэ нас усіх перахаваеш.

  • А мяне тады хто... жах.



Мімаволі з’яўляюцца думкі пра смерць і жаданне ўлезці перад кім-небудзь без чаргі...


26.01.2008г.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Імя дасталося за кампанію, так бы мовіць, выпадкова. Маёй суседкай па маміным жываце аказалася дзяўчынка, якая, калі прыйшоў час, пабачыла свет першай iconПрыйшоў час будаваць наш новы дом пад назвай
У святочныя дні ад Нараджэння Хрыстова да Хрышчэння Хрыстова лепшы час для роздуму, асэнсавання зробленага І планавання на перспектыву....

Імя дасталося за кампанію, так бы мовіць, выпадкова. Маёй суседкай па маміным жываце аказалася дзяўчынка, якая, калі прыйшоў час, пабачыла свет першай iconСамае каштоўнае для мяне ў хрысціянскай веры гэта сакрамэнт Эўхарыстыі. Я часта задумваюся над тым, ці рашылася б я пайсці за Езусам Хрыстом, калі б Ён не
Езусам Хрыстом, калі б Ён не памёр за мяне, ці хапіла б у мяне мужнасці прысвяціць сябе Богу І быць Яму вернай, калі б Хрыстус не...

Імя дасталося за кампанію, так бы мовіць, выпадкова. Маёй суседкай па маміным жываце аказалася дзяўчынка, якая, калі прыйшоў час, пабачыла свет першай iconБеларускія сімвалы Вільні
Горад першай беларускай кнігі, першай беларускай школы, першай беларускай палітычнай партыі. Усё наша пайшло адсюль. Старая беларуская...

Імя дасталося за кампанію, так бы мовіць, выпадкова. Маёй суседкай па маміным жываце аказалася дзяўчынка, якая, калі прыйшоў час, пабачыла свет першай iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле "Гісторыя школы"
Першая школа ў вёсцы Валеўка была адкрыта ў 1869 годзе. Гэта было трохкласнае народнае вучылішча, у якім займалася 34 хлопчыкі І...

Імя дасталося за кампанію, так бы мовіць, выпадкова. Маёй суседкай па маміным жываце аказалася дзяўчынка, якая, калі прыйшоў час, пабачыла свет першай iconПалітычная геаграфія барыс бікінін– дэпутат ад ляхавічаў
Мы наведваем прыбіральню, каб, так бы мовіць, пазбавіцца адыходаў жыцьцядзейнасьці свайго арганізму. Калі цісьнеш на рычаг зьліўнога...

Імя дасталося за кампанію, так бы мовіць, выпадкова. Маёй суседкай па маміным жываце аказалася дзяўчынка, якая, калі прыйшоў час, пабачыла свет першай iconКалумб беларускай інтымнай лірыкі
Гiбкоўскі выдаў у 2007 годзе ўжо ў сталым узросце. Працяглы час рыхтавалася да друку гэтая кніжка, каб нарэшце выйсці ў свет І стаць...

Імя дасталося за кампанію, так бы мовіць, выпадкова. Маёй суседкай па маміным жываце аказалася дзяўчынка, якая, калі прыйшоў час, пабачыла свет першай icon«трыбунал» А. Макаёнка на сцэне тэатра імя я. Коласа
«Трыбунал» атрымала высокую ацэнку І на пленуме праўлення сп беларусі, прысвечаным драматургіі. Не паспелі пайсці аб ёй пагалоскі,...

Імя дасталося за кампанію, так бы мовіць, выпадкова. Маёй суседкай па маміным жываце аказалася дзяўчынка, якая, калі прыйшоў час, пабачыла свет першай iconБеларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2010 камандны залік складанне праекта правапрымяняльнага акта
Гэтая кватэра, якая прыватызавана на імя сына, была атрымана мною ў час працы ў органах унутраных спраў. У апошні час паміж мною...

Імя дасталося за кампанію, так бы мовіць, выпадкова. Маёй суседкай па маміным жываце аказалася дзяўчынка, якая, калі прыйшоў час, пабачыла свет першай iconСёньня габрэі ва усім сьвеце адзначаюць Хануку. Калі на небе зьявіцца першая зорка, запальваюць першую сьвечку ў мэноры-дзевяцісьвечніцы, якая мае адмысловую
Хануку. Калі на небе зьявіцца першая зорка, запальваюць першую сьвечку ў мэноры-дзевяцісьвечніцы, якая мае адмысловую назву Ханукія....

Імя дасталося за кампанію, так бы мовіць, выпадкова. Маёй суседкай па маміным жываце аказалася дзяўчынка, якая, калі прыйшоў час, пабачыла свет першай iconКожны, хто свядома І добраахвотна выбраў для прафесійнай падрыхтоўкі на вышэйшым узроўні Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (далей -універсітэт)
Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (далей -універсітэт), прымае на сябе як правілы ўнутранага распарадку, так І галоўнае...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка