Лекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)




НазваЛекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)
старонка2/3
Дата канвертавання28.10.2012
Памер362.51 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3
Пытанне 12. Асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў другой палове XIII – першай палове XVI стст.

ВКЛ неаднаразова падвяргалася ўнутрыпалітычным крызісам. Яны пачаліся яшчэ ў пачатку заснавання гэтай дзяржавы, калі ійшла барацьба паміж літоўскімі дынастыямі ў якую ўступіў сын Міндоўга Войшалк. Але найбольш абвастрылася ўнутрыпалітычная сітуацыя ў 14 – 15 стагоддзях, што прывяло фактычна да грамадзянскай вайны і расколу ВКЛ.

Першы ўнутрыпалітычны крызіс узнік пасля смерці Гедзіміна. Не згодныя з узвядзеннем на вялікакняжацкі прастол сярэдняга сына Гедыміна Еўнута, два яго браты Альгерд і Кейстут ажыццявілі дзяржаўны пераварот і сталі суправіцелямі княства.

Другі крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда. Два яго сыны Ягайла і Андрэй Полацкі распачалі барацьбу за ўладу. Андрэй князь Полацкага ўдзела зрабіў стаўку на праваслаўных феадалаў, рускія суседнія княствы і на збліжэнне з Маскоўскай дзяржавай. Ягайла вымушае Андрэя уцячы ў Пскоў і на яго месца ставіць свайго брата Скіргайлу. Выкарыстаўшы раздор паміж братамі, у 1381 годзе вярхоўную ўладу ў дзяржаве захапіў Кейстут, але хутка быў узяты ў палон Ягайлам і задушаны ў Крэўскім замку. У гэтым жа годзе, палачане, незадаволеныя Ягайлам, паднялі паўстанне і вярнулі на княжанне ў Полацк Андрэя Альгердавіча. Барацьба за вярхоўную ўладу прадаўжалася.

Каб узмацніць свае пазіцыі, Ягайла 14 жніўня 1385 года ў Крэве заключае пагадненне з палякамі аб аб’яднанні Польшы і Літвы, якое замацоўвалася шлюбам Ягайлы з польскай прынцэсай Ядвігай. Згодна з пагадненнем Ягайла станавіўся адначасова і польскім каралём. У пачатку 1387 г. Ягайла выдаў прывілей па катораму знаць каталіцкага веравызнання, атрымлівала неабмежаваныя правы валодання сваімі вотчынамі, а таксама вызвалялася ад шэрагу дзяржаўных павіннасцей. Усё гэта азначала па сутнасці ўключэнне ВКЛ у склад Польшы, паланізацыю і акаталічванне насельніцтва. Такая палітыка вызвала незадавальненне сярод язычніцкай і праваслаўнай знаці ВКЛ. Пачаўся трэці ўнутрыпалітычны крызіс. Узнік грамадска-палітычны рух, накіраваны супраць Ягайла. На чале яго зноў стаў Андрэй Полацкі, які адмовіўся прызнаць Крэўскую унію. Яго саюзнікам стала Смаленскае княства. Але каралеўскае войска на чале з Скіргайлам разбіла смаленскія палкі, затым захапіла Полацк. Князь Андрэй трапіў у палон.

На гэтым супраціўленне ўсходніх княстваў супраць уніі не спынілася. Яго ўзначаліў сын Кейстута Вітаўт. Ён выступіў з праграмай стварэння самастойнага гаспадарства, якое б супрацьстаяла, з аднаго боку, Польшчы, з другога – Маскве. Барацьба скончылася заключэннем пагаднення паміж Ягайла і Вітаўтам 5 жніўня 1392 г. ў маёнтку Вострава каля Ліды. Згодна з ім Ягайла заставаўся польскім каралём, а Вітаўт станавіўся Вялікім князем літоўскім і абавязваўся быць верным Ягайлу і Польскай Кароне.

Але “рускага” пытання прыход Вітаўта да ўлады не вырашыў. Па дагавору паміж ВКЛ і Польшчай 1401 года і Гарадзельскаму прывілею 1413 года каталіцкая знаць зноў узвышалася і атрымлівала шырокія правы, а праваслаўная знаць ВКЛ трапляла ў дыскрымінацыйнае становішча. Пасля смерці Вітаўта ў 1430 г. гэтая праблема яшчэ больш абвастрылася і пачаўся чарговы ўнутрыпалітычны крызіс.

Вялікім князем у 1430 годзе стаў Свідрыгайла Альгердавіч. Ён адмяніў усе пагадненні з Польшчай, пачаў дапускаць да дзяржаўнага кіравання буйных праваслаўных землеўладальнікаў. Гэта вызвала незадаволенасць каталіцкай арыстакратыі. На княжацкі пасад быў прызначаны Жыгімонт Кейстутавіч, які аднавіў унію з Польшчай. Яго падтрымалі ўсе літоўскія землі. На бок Свідрыгайлы сталі Полацкая, Віцебская, Смаленская, Северская, Кіеўская землі, Валынь і Усходняя Падолія. Супрацьстаянне прывяло да грамадзянскай вайны 1432 – 1436 гг. Свідрыгайла абвясціў аб стварэнні Вялікага княства Рускага з цэнтрам у Полацку. Некалькі гадоў працягваліся баявыя дзеянні. Для перамогі над Свідрыгайлам Жыгімонт абнародаваў ў 1434 г. прывілея па катораму эканамічныя правы католікаў і праваслаўных ураўнівалісь. Праваслаўныя як і католікі атрымлівалі права перадаваць свае маёнткі ў спадчыну. Пасля абвяшчэння гэтага прывілея частка феадалаў адыйшла ад Свідрыгайла, ён пацярпеў паражэнне і ўцёк у Кіеў. Але і Жыгімонт быў забіты ў 1440 г. Пасля яго смерці каралём польскім і адначасова Вялікім князем Літоўскім стаў Казімір Ягайлавіч.

Унутраная палітыка, якая праводзілася князямі ВКЛ, накладвала свой адбітак на знешнюю і, у сваю чаргу, адчувала значны ўплыў знешнепалітычнай дзейнасці ВКЛ.

Асноўнымі напрамкамі знешней палітыкі ВКЛ у 14 – 16 стст. сталі на захаде – адносіны з Польшчай, на паўночна-заходнім напрамку – з крыжакамі, на ўсходзе – з Маскоўскай дзяржавай і на паўднёвым усходзе і на поўдні – з татара-манголамі.

Ужо з пачатку 14 ст. крыжакі рабілі частые набегі на землі Польшчы і ВКЛ. Перанос сталіцы Ордэна ў 1309 г. у прыболтыйскі горад Мальбарк (самі крыжакі яго называлі Марыенбург) адзначаў, што галоўным напрамкам знешняй дзейнасці крыжаносцаў станавілася не Палестына, а Прыбалтыка. Яны не толькі сілай імкнуліся набыць новыя землі, але і актыўна ўмешваліся ў дынастычную барацьбу, якая не сціхала амаль увесь час у княстве. Пагроза з боку крыжаносцаў падштурхоўвала і Польшчу, і ВКЛ да збліжэння. Крэўская ўнія паміж Польшчай і ВКЛ, заключаная ў 1385 годзе, з аднаго боку садзейнічала мірнаму суіснаванню абодвух краін, але, з другога боку, ушчамляла суверэнітэт літоўска-беларускіх зямель, мела вынікам паланізацыю і акаталічванне насельніцтва. Саюз паміж Польшчай і ВКЛ дазволіў аб'яднаць сілы ў барацьбе супраць крыжкоў. У 1409 – 1411 гг. адбылася "вялікая вайна", якую вялі Польша і ВКЛ, з аднаго боку, і Лівонскі ордэн, з другога. Кульмінацыйным пунктам яе стала Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 года, якая закончылася разгромам крыжацкага войска. У 1411 г. Лівонскі ордэн стаў васалам ВКЛ. З гэтага часу баявая моц ордэна бала падарвана і крыжаносцы перасталі непакоіць межы саюзнікаў.

Важным напрамкам знешняй палітыкі ВКЛ былі ўзаемаадносіны з Маскоўскай дзяржавай. Спачатку ў другой палове 13 – 14 стст. ваенная перавага была на баку ВКЛ, якое вяло актыўную палітыку па далучэнню былых зямель Кіеўскай Русі. На Маскву неаднаразова рабілі паходы Альгерд, Вітаўт. Альгерд далучыў да ВКЛ землі на Дняпры і Сожы, большую частку Украіны, частку заходніх зямель сучаснай Расіі. Вітаўт канчаткова авалодаў Смаленскам, устанавіў пратэктарат над Ноўгарадам і Псковам, спрабаваў з дапамогай татарскага хана Тахтамыша стаць уладаром усёй Рускай зямлі, але пацярпеў паражэнне у 1399 г. у бітве на рацэ Ворскле ад татар.

У 15 стагоддзі назіралася пэўная раўнавага ва ўзаемаадносінах паміж Масквой і ВКЛ. У канцы 15 – пачатку 16 стст. Маскоўскае княства ўзмацнілася, ператварылася ў цэнтралізаваную дзяржаву, павысіла свой уплыў у Ноўгарадзе, Цверы і пасля канчатковага вызвалення з-пад апекі Залатой Арды з 1480 года накіравала сваю дзейнасць на захоп зямель, якія раней уваходзілі ў Кіеўскую Русь. Гэта супала з абвастрэннем унутрыпалітычных супярэчнасцей унутры ВКЛ і ўзмацненнем прамаскоўскіх настрояў ва ўсходніх княствах ВКЛ. Пад лозунгам абароны праваслаўя Масква імкнулася рознымі шляхамі далучыць іх да Маскоўскай дзяржавы. З канца 15 ст. пачалася серыя войнаў, у выніку якіх Маскоўская Русь адваявала трэцюю частку ўсходніх зямель ВКЛ. Пералом у ходзе ваенных дзеянняў не адбыўся нават у выніку перамогі войска ВКЛ 8 верасня 1514 г. пад Оршай. Яны перакінуліся ўжо на тэрыторыю Беларусі і Украіны.

У 1558 – 1583 г. адбывалася вайна паміж Рускай дзяржавай, якая прэтэндавала на выхад да Балтыйскага мора, і Лівонскім ордэнам. Пасля таго, як ВКЛ ўзяла ордэн пад сваю апеку, тэрыторыя Беларусі стала асноўным тэатрам вайны. У 1563 годзе быў захоплены Полацк. Гэта стварыла сур’ёзную небяспеку для захавання цэласнасці ВКЛ і стала адной з прычын заключэння Люблінскай уніі паміж ВКЛ і Польшчай у 1569 г.

На поўдні ВКЛ амаль з самага пачатку свайго існавання вяла барацьбу з татара-манголамі, якія перыядычна рабілі набегі на гэтую тэрыторыю. У 1362 г. войска ВКЛ пад камандаваннем Альгерда разбіла ардынскае войска ў бітве на рацэ Сінія Воды і надоўга спынілі агрэсію Арды. Выкарыстаўшы міжусобіцы ўнутры Залатой арды, Вітаўт заключыў саглашэнне з ханам Тахтамышам аб сумеснай барацьбе супраць Маскоўскай дзяржавы, але дальнейшыя іхнія сумесныя дзеянні былі няўдалымі. У сярэдзіна 15 ст ад Залатой арды адкалолася Крымскае Ханства якое адразу ж стала ворагам ВКЛ. З другой паловы 15 ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Крымскім Ханствам. Толькі з 1500 па 1569 гг. войскі крымскага хана 45 разоў утаргаліся ў межы ВКЛ. Набегі крымскіх татар удалася спыніць бліжэй да сярэдзіны 15 ст. калі на паўднёвых межах ВКЛ быў створаны шэраг парубежных крэпасцей а таксама сфарміравалася запарожская сеч і ўкраінскае казацтва, якое ўдала супрацьстаяла Крымскаму ханству.

Такім чынам, знешняя палітыка ВКЛ была даволі разнабаковай: ад дыпламатычных перамоў і заключэння міждзяржаўных саюзаў да адкрытай барацьбы, якая мела і наступальны, і абарончы характар.


Пытанне 13. Вытокі беларускага этнасу. Канцэпцыі паходжання назвы «Белая Русь». Культура беларускіх зямель ў другой палове XIII – першай палове XVI стст.

Вытокі беларускага этнасу. Народнасць або этнас, гэта агульнасць людзей якія маюць аднолькавыя этнічныя прыкметы. Этнічныя прыкметы, гэта асаблівасці пэўнага народа якія адрозніваюць яго ад іншых. Маюцца на ўвазе культура, побыт, звычаі, мова.

У выніку славянізацыі балцкага насельніцтва, змешвання з ім прышлых славянскіх пляменаў склаліся перадумовы для ўзнікнення беларускай народнасці. Адбывалася гэта на працягу 9 – 13 ст. У культуры і мове Беларусаў перапляліся славянскія і Балцкія прыкметы. Такім чынам у старажытнасці аснову беларускага этнасу склалі балты (літоўцы і Яцьвягі), і тры славянскія племені крывічы, радзімічы, дрыгавічы.

Наступны этап фарміравання этнічнага складу насельніцтва Беларусі быў звязаны з ўзнікненнем і існаваннем ВКЛ. На працягу 150 гадоў з сярэдзіны 13 да пачатку 15 ст. складывалась тэрыторыя гэтай дзяржавы многіх народаў і рэлігій. У адносінах да беларускіх зямель назва “Белая Русь” з’явілась у заходняў гістарычнай крыніцы каля 1250 г., ва украінскім летапісе каля 1305 г. У 14 – 15 ст. ст. яна адносілася да тэрыторыі беларускага Падняпроўя і Падзьвіння, з першай паловы 17 ст. назва замацавалася за ўсходняй часткай Беларусі, але паступова яна распаўсюдзілася і на астатнюю тэрыторыю.

Самай важнай асаблівасцю і прыкметай народнасці з’яўляецца мова. Беларуская мова з’явілася у пісьмовых крыніцах ў 1229 і ў 1240 у гэты час яе элементы былі ўжыты у Смаленскай праўдзе і Манахам Яфрэмам пры напісанні “Жыція Аўрамія Смаленскага”. Доўгі час Смаленшчына была спорнай тэрыторыяй паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. У наш час на Смаленшчыне ў вёсках размаўляюць па Беларуску. Беларуская мова была дзяржаўнай у ВКЛ аб гэтым сведчыць Статут ВКЛ. У 70-х гадах 16 ст. Васіль Цяпінскі пачаў пераклад Евангелля на беларускую мову.

Пасля ўтварэння РП Шляхта няўхільна паланізавалася і ўжо ў 17 стагоддзі аддала перавагу польскай мове. Прадстаўнікі падатковых саслоўяў працягвалі карыстацца беларускай мовай. Вельмі значную ролю для захавання беларускай мовы адыграла ўніяцкая царква. Да 1623 года беларусы ставіліся да ўніяцтва варожа, таму што яно насаджвалася гвалтоўна. Пасля віцебскага паўстання і забойства Іясафата Кунцэвіча палітыка ўніяцкай царквы змянілась. Яна стала памяркоўна і мірна распаўсюджваць свой уплыў. Ужо ў канцы 17 ст. звыш 70 % хрысціян на тэрыторыі Беларусі былі ўніятамі і слухалі набажэнствы ў храмах на роднай Беларускай мове. Літаратурны варыянт сучаснай беларускай мовы пачаў фарміравацца толькі у 19 ст. калі з’явілась беларуская нацыянальная інтэлігенцыя і нацыянальная ідэя. Неабходна адзначаць, што літаратурны варыянт рускай мовы пачаў фарміравацца не на многа раней.

Канцэпцыі паходжання назвы «Белая Русь». Існуе многа тэорый паходжання назвы Белая Русь але ўсе яны не праўдападобныя. Да гэтых пор паходжанне назвы нашай Радзімы не растлумачана. На мой погляд найбольш верагоднае тлумачэнне паходжання гэтай назвы наступнае:

Упершыню назва Белая Русь узнікла ў 12 стагоддзі ў дачыненні да Уладзіміра-Суздальскай зямлі. У 1169 годзе уладзіміра-суздальскі князь Андрэй Багалюбскі правёў пераможны паход супраць кіеўскага князя Мсціслава і Кіеў быў захоплены.

Парушаючы традыцыю, князь Андрэй не стаў княжыць у Кіеве, а перадаў горад малодшаму брату. Андрэй палічыў, што горад страціў чысціню праваслаўя і ўвёў у свой тытул прыбаўку – “князь беларускі”, гэта значыць князь Белай Русі. Іншымі словамі ён назваў сваё – Уладзіміра-Суздальскае княства Белай Руссю таму, што там была чыстая праваслаўная вера.

У 1236 – 1240 гадах рускія землі трапілі пад уладу татара-манголаў. I назва Белая Русь, разам з уцекачамі, перайшла на смаленскія землі, яшчэ не кранутыя ардынскай заваёвай. Але ў 1276 годзе і Смаленск быў захоплены татарамі. Тады Белай Руссю пачалі называць Полацкую, Віцебскую, Магілёўскую землі, якіх мангольскае нашэсце падпарадкаваць сабе не здолела. Тут найменне і замацавалася. Заходнія беларускія землі Белай Руссю ніколі не называліся, і няцяжка зразумець чаму. Паколькі назва мела царкоўнае паходжанне (ды і прыйшла разам са святарамі, што ратаваліся ад ардынскай няволі), дык перанесці яе на Гродзеншчыну ці Брэстчыну не дазваляла язычніцтва, распаўсюджанае тут як сярод літоўцаў і яцвягаў, так і сярод славянскага жыхарства. Царква і капішча мірна суіснавалі ў гарадах, а на вёсцы ў той час цэркваў наогул не будавалі. І так было да пачатку 15 стагоддзя, з 15 стагоддзя на гэтых землях пачало распаўсюджвацца каталіцтва, таму Гродзеншчына і Брэстчына ў спачатку называліся Чорнай Руссю а пазней Літвою.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Кацярына ІІ не хацела пакідаць далучаным землям іх палітычную назву ВКЛ, назваць іх Расіяй не адважвалася бо гэта магло справакаваць бунт. У якасці кампраміснага варыянта для далучаных земляў абралі адну з гістарычных назваў а іменна Белая Русь. Некаторы час у афіцыйных дакументах і навуковых працах Расійскай імперыі фігуравала і назва Чорная Русь, але паколькі чорны колер сімвалізаваў язычніцтва, назву Чорная Русь хутка забылі.


Культура беларускіх зямель ў другой палове XIII – першай палове XVI стст. Адраджэнне або Рэнесанс – культурна-гістарычная эпоха еўрапейскай культуры, якая ў 14 – 16 ст. ахапіла большасць краін Еўропы і характарызавалась аднаўленнем гуманістычнага светапогляду які быў, на думку дзеячоў адраджэння, ў эпоху антычнасці непасрэдна перад цёмнымі сярэднімі вякамі. Эпоха адраджэння характарызуецца небывалым росквітам навукі, літаратуры, мастацтва. У эпоху адраджэння ўдалася не толькі адрадзіць антычнасць, але і пераўзыйсці яе.

Класічны варыянт адраджэння адбываўся ў Італіі. Ён прайшоў тры асноўныя этапы: Ранні, 13 – 14 ст.ст. Высокі 15 ст. і Позні 16 ст. Іменна тут сфарміраваліся найбольш раннія сацыяльныя і духоўныя перадумовы новай культурна-гістарычнай эпохі, вытокі якой зыходзілі з глыбокай старажытнасці: грэка-элінскай і рымскай культуры. Вызначальнымі рысамі культуры еўрапейскага рэнесансу былі: вяртанне да антычнай спадчыны, апазіцыйнасць сярэдневечнаму светапогляду, рацыяналістычна-гуманістычны характар, арыентацыя на пазнанне прыроды і чалавека, сцвярджэнне каштоўнасці зямнога жыцця і неабмежаваных духоўных магчымасцей развітой і актыўнай асобы, значнае пашырэнне свецкіх (не царкоўных) пачаткаў у архітэктуры, жывапісе літаратуры.

Галоўныя дасягненні эпохі еўрапейскага Адраджэння з’явіліся: вялікія геаграфічныя і астранамічныя адкрыцці, развіццё прыродазнаўчых і гуманітарных навук, кнігадрукаванне, тэхналагічны прагрэс і інш.

У Беларусі адметнымі рысамі Адраджэння было яшчэ і тое, што тут развіццё культуры адбывалася ва ўмовах рэлігійнай талерантнасці і апоры праваслаўнага насельніцтва на грэка-візантыйскую і ўсходнеславянскую культуру. Сацыяльнай асновай рэнесансу ў ВКЛ былі пераважна прадстаўнікі шляхецкага саслоўя, а таксама частка мяшчанства і разнастайная па свайму паходжанню тагачасная інтэлігенцыя.

Адно з галоўных дасягненняў Адраджэння ў Беларусі стала кнігадрукаванне заснавальнікам каторага стаў Францыск Скарына (1490 – 1551). У 1506 г. ён закончыў філасофскі факультэт са ступенню бакалаўра, у 1512 г. ён вытрымаў экзамен на доктара медэцыны ў Падуанскім універсітэце. У 1517 г. ў Празе Ф. Скарына надрукаваў 22 кнігі Бібліі са сваімі прадмовамі і пасляслоўямі гуманістычнага зместу. У Вільні 1522 г. ён выдае Малую падарожную кніжыцу а ў 1525 Апостал.

На лаціне, мове навукі, літаратуры і дыпламатыі піша сваю славутую паэму «Песня пра зубра» Мікола Гусоўскі (1470 – каля 1533). Яна была выдадзена ў 1523 г. у кракаўскай друкарні. На старонках свайго твора Гусоўскі апявядае пра хараство роднай прыроды, веліч свайго народа, знаёміць з беларускай гісторыяй і традыцыямі. Разам з тым асуджае войны і ўсобіцы, заклікае да ўзмацнення дзяржавы. Дзякуючы «Песні пра зубра» для адукаванага грамадства была адкрыта Беларусь

Прыкладна ў гэты ж час яшчэ адзін паэт-лацініст Ян Вісліцкі (каля 1485 – 1520) стварае гістарычнае палатно – паэму «Пруская вайна». У цэнтры твора – бітва пад Грунвальдам 1410 г. «Так, у панцырах, шлемах фанабэрлівыя тэўтоны Падалі, стрэламі бітыя з тугіх лукаў татарскіх. Далей, нібы волаты, крочылі ў бой беларусы, 3 імі – літоўцы з коп'ямі, настойлівыя і без страху...»

Гераічнасць, эпічнасць – галоўная рыса літаратуры XVI ст. Акрамя названых, вядомасць займелі ў тагачаснай Еўропе творы беларускіх паэтаў «Дэкатэрас» Андрэя Рымшы, «Радзівіліяда» Яна Радвана, «Пасольства да вялікага князя Маскоўскага» Гальяша Пельгрымоўскага.

Архітэктура. Беларускія дойліды 13 – 16 ст. дасягнулі высокага мастацкага ўзроўню ў культавай архітэктуры. Дойліды гэта ўніверсальная будаўнічая прафесія якая аб’ядноўвае ў сабе і архітэктара і муляра, і атынкоўшчыка і мастака і ўсе будаўнічыя прафесіі. Дойлід будуе будынак ад ідэі і чэрцяжу і да завяршэння ўсіх будаўнічых работ. Толькі ў 18 ст. будаўнічае рамяство пачало дзяліцца на спецыяльнасці.

У ХІІІ – XVI ст. час быў неспакойны, таму ў Беларусі былі распаўсюджаны цэрквы абарончага тыпу, якія можна было аднесці да спалучэння раманскага гатычнага і рэнесанснага архітэктурнага стылю. Такія цэрквы ўяўлялі сабой невялікі замак з тоўстымі сценамі і вузкімі вокнамі. Да царквы абавязкова прымыкалі дзьве ці чатыры вежы з вінтавой лесвіцай і байніцамі. Байніцы, гэта вокны спецыяльна прыстасаваныя для таго каб з іх зручна было страляць. Да нашых часоў дайшлі толькі дзьве такія цэрквы: Царква ў вёсцы Мураванка і Сынкавічская Свята-Міхайлаўская царква.

У канцы ХVI ст. у Беларусі пачаў распаўсюджвацца новы архітэктурны стыль Барока. Нясвіжскі фарны касцёл – першы помнік беларускага барока пабудаваны 1596 г. у Рэчы Паспалітай, італьянскім архітэктарам Янам Марыяй Бернардоні. Таксама гэта першы ў Беларусі касцёл які быў атынкаваны і пабелены.

Выяўленчае мастацтва. У ХІІІ – ХVI ст.ст. працягвае развівацца іконапіс. Іконамі упрыгожваліся праваслаўныя і ўніяцкія цэрквы. Адзін з найбольш выдатных твораў іконапісу эпохі ВКЛ, гэта образ “Маці Божая Замілаванне” з Маларыты (горад у Брэсцкай вобласці). Ікона выканана па строгіх візантыйскіх канонах.

Каталіцкія касцелы упрыгожваліся выключна скульптурнымі выявамі Таму у ХІІІ – ХVI ст.ст. у касцёлах з’яўляюцца драўляныя размаляваныя рознымі фарбамі скульптуры. Прыкладам такой скульптуры можа служыць статуя Архангела Міхаіла з касцёла ў вёсцы Шарашова, Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

У свецкім жывапісе вядучае месца займае партрэт. Як правіла партрэты былі парадныя, рыцарскія, прадстаўнічыя, пахавальныя. Прыватныя галерэі многіх магнатаў (Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх і інш.) уражвалі багатым падборам фамільных партрэтаў, напісаных мясцовымі і замежнымі майстрамі. У іх змяшчаліся таксама карціны на батальныя, гістарычныя, антычныя, прыродна-ландшафтныя і іншыя сюжэты. Асобна хочацца адзначыць карцінную галерэю ў Нясвіжы. Заснавальнікам калекцыі лічыцца Мікалай Радзівіл Сіротка. Галерэя налічвае 984 карціны.

Далейшае развіццё кнігапісання ў гэты час прывяло да развіцця кніжнай графікі і мініяцюры. Шэдэўрамі кніжнага аздаблення гэтага перыяда з’яўляюцца рукапісныя Лаўрышаўскае і Друцкае евангеллі 14 ст. і Жыровіцкае евангелле 15 ст. Лаўрышаўскае евангелле, напрыклад, мае вялікую колькасць вельмі прыгожых загалоўных літар і 19 невялікіх малюнкаў (мініяцюр). У цэнтры пераплёту кнігі на сярэбранай пласцінцы ёсць выява святога з кап’ём і шчытом. Па іншым звесткам гэта партрэт князя Войшалка.

Першыя друкаваныя кнігі мелі гравюры – водціскі на паперы выяў, якія выразаны на дрэве або метале. Скарынаўскія выданні ўтрымліваюць ў сабе дзесяткі гравюр, якія адлюстроўваюць не толькі біблейскія сюжэты але і самаго першадрукара. Такім чынам, разглядаемы перыяд стаў тым часам, калі шэдэўры не толькі мастацкія, але сацыяльнай і філасофскай думкі, створаныя нашымі землякамі, папаўнялі залаты фонд здабыткаў сусветнай культуры, закладвалі асновы будучага адзінства заходне- і ўсходнееўрапейскай культур.

Тэатр і музыка. У 16 ст. хутка развіваліся тэатральнае і музычнае мастацтва ў асноўным дзякуючы педагагічнай дзейнасці ордэна манахаў езуітаў. Езуіты заснавалі у Беларусі шматлікія школы, а пры кожнай езуітскай школе дзейнічаў тэатр, дзе акторамі былі вучні. Езуіты лічылі, што акторская гульня добра спрыяе засваенню вучнямі ўсіх навук, што выкладаліся ў школе. Акрамя таго тэатр выкарыстоўваўся езуітамі для прапаганды каталіцкага веравучэння ў грамадстве. У езуітскіх тэатрах ставіліся п'есы на гістарычныя і біблейскія тэмы, а таксама ў антрактах і пасля спектакляў разыгрываліся кароценькія п'ескі або сцэнкі, найчасцей камічнага зместу. Пазней практыку езуітскіх тэатраў пераняў ордэн манахаў піяраў які, у хуткім часе пераўзыйшоў езуітаў і ў педагогіцы і ў тэатральным мастацтве.

Шырокае распаўсюджанне ў Беларусі атрымаў тэатр лялек – Батлейка. Сюжэты Батлейкі былі заснаваны на біблейскай і евангельскай тэматыцы, а таксама бытавых матывах. Дзеянне адбывалася ў спецыяльна пабудаваным двухпавярховым доміку. На самым верхнім "узроўні" разыгрываліся сцэнкі са Святога Пісання пра Адама і Еву, нараджэнне Ісуса, на сярэднім пра злачынства цара Ірада, а ў самым нізе – з народнага побыту. Пастаноўкі Батлейкі суправаджалася музыкай: псалмамі, народнымі песнямі і танцамі. Музычныя нумары пачыналі і завяршалі спектаклі, гучалі паміж сцэнамі, з'яўляліся своеасаблівымі інтэрмедыямі.

Практычна ў кожнага паважаючага сябе магната быў прагонны тэатр і прыгонны аркестр.

У музычным мастацтве 16 ст. хуткае развіццё атрымала царкоўная і касцёльная музыка. У праваслаўных цэрквах традыцыйна карысталіся пісьмовымі зборнікамі песнапенняў – ірмалоямі, якія прызначаліся для аднагалосага вакалу.

3 другой паловы 16 ст. у Беларусі пачынаюць друкавацца зборнікі пратэстанцкіх песнапенняў еўрапейскімі нотамі. У Нясвіжскай друкарні быў надрукаваны "Канцыянал" – адзін з першых у Беларусі нотных зборнікаў, які змяшчаў больш за сотню песень з прыкладзенымі да іх нотамі. У 16 ст. на Полатчыне быў створаны невядомым аўтарам зборнік музычных твораў у стылі барока “Полацкі сшытак”. Ён быў знойдзены ў Ягелонскай бібліятэцы беларускім даследчыкам Адамам Мальдзісам.

Моцнае ўражанне на слухачоў аказвала арганная музыка – адно з найвялікшых сусветных дасягненняў музычнай культуры, рамесніцкай тэхнікі і акустыкі. Звычайныя арганы і малыя арганныя інструменты гучалі ў залах рэнесансавага каралеўскага палаца у Гродне.


1   2   3

Падобныя:

Лекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.) iconЛекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)

Лекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.) iconЕўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)
Лекцыя Еўропа І беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)

Лекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.) iconУтварэнне вкл. Умацаванне велікакняжацкай улады ў пер пал. 14 ст

Лекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.) iconЕўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі

Лекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.) iconЕўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі

Лекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.) iconЕўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі

Лекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.) iconЕўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі

Лекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.) iconЛекцыя Еўропа І Беларусь ў раннім І высокім сярднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці усходніх славян. (9 – 13 ст.)

Лекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.) iconЛекцыя Беларусь у перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст

Лекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.) iconЛекцыя Беларусь у перыяд станаўдення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка