Падрыхтавала: настаўніца пачатковых




НазваПадрыхтавала: настаўніца пачатковых
Дата канвертавання19.12.2012
Памер45.03 Kb.
ТыпДокументы
ЛІТАРАТУРНЫ КВЗ

Падрыхтавала: настаўніца пачатковых

класаў Скрундзь Л.М.


МЭТА: праверыць веды вучняў па беларускай мове і літаратуры, іх кемлівасць, памяць, лагічнае мысленне; выхоўваць цікавасць і павагу да роднай мовы.

АФАРМЛЕННЕ: эпіграф “Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю”, рэбусы, прыказкі.


ВЯДУЧЫ:

Дзеці! Наш літаратурны КВЗ мы прысвячаем тыдню беларускай мовы і літаратуры, які праходзіць ў нашай школе.

Чалавеку трэба шмат чаго ведаць. Трэба ведаць сваю мову і іншыя мовы. Трэба ведаць свае казкі і казкі іншых народаў. Трэба ведаць танцы сваі і танцы іншых народаў. Безумоўна, найлепш і найперш трэба ведаць ўсё роднае. Нам з вамі трэба ведаць найлепш ўсе беларускае. А як нам вывучыць беларускую мову? Трэба слухаць і гаварыць з тымі, хто ведае яе. Трэба глядзець телеперадачы, слухаць радыепередачы, чытаць кнігі на беларускай мове.


МОЎНАЯ РАЗМІНКА (вучні хорам)

У любімай мове роднай, наскай,

Ах, якія словы: “Калі ласка!”

Як звіняць яны сардэчнаю струною,

Праз усё жыццё ідуць са мною…

  • Калі ласка! – нашай роднай мовы

  • Шчырыя і ветлівыя словы.


ВЯДУЧЫ:

  • Як паэт называе нашу мову?

  • Якія “ветлівыя словы” сустрэлі ў вершы?

  • Якія яшчэ “ветлівыя словы” вы ведаеце?

  • Не забывайцеся ўжываць гэтыя словы пры гутарках з іншымі людзьмі. Будзьце заўседы ветлівымі , добрымі. Кажуць ,што далікатнасць, дабрыня, працалюбівасць- характэрныя рысы беларуса.Паверым у гэта і будзем старацца быць такімі.І няхай натхняе нас “Малітва”, якую напісала Наталля Арсеннева(чытае падрыхтаваны вучань.

Магутны Божа ,Уладар сусветаў,

Вялікіх сонцаў і сэрц малых!

Над Беларуссю ціхай і ветлай,

Рассып праменне свае хвалы.

Дай спор у працы будняй і шэрай,

На хлеб штоддзенны,на родны край.

Павагу, сілу і веліч веры

У нашу праўду, ў прышласць – дай!

Дай урадлівасць жытневым нівам,

Учынкам нашым пашлі ўмалот,

Зрабі магутнай, зрабі шчаслівай

Краіну нашу і наш народ!


(Сустракаюцца дзве каманды. Знаёмства з камандамі)

Заданне 1. Адгадайце загадкі ( па 1 б)

(Капітаны каманд выцягваюць па дзве загадкі)

а) Ні рук, ні ног не мае, а яблыкі страсае (вецер)

б) Рук многа. а нага адна. (дрэва)

в) Вісіць зялены. ляціць жоўты, ляжыць чорны. (ліст)

г) Ходзіць полем з краю ў край, рэжа чорны каравай. (трактар)

Заданне 2. Гульня “Чароўны круг”

Прачытайце ў гэтым крузе як мага больш слоў, пачынаючы чытаць з любой літары ў любым напрамку, але не прапускаючы літар. ( кожнае слова 0,5 б)



(Пакуль каманды працуюць, ідзе работа з залаю. Дзеці чытаюць вершы на роднай мове.)

Заданне 3. Гульня “Перакладчыкі”

Перакладзіце з рускай мовы на беларускую (0,5 б).

а) очки –

б) ковер –

в) кукушка –

г) клюква –

Заданне 4. Рэбусы (1б)




(Ліса)



(нара)




(Наташа)

(Каманды працуюць. Работа з залай. Карагодная гульня “Маша”

Усе становяцца ў кола. пасярэдзіне знаходзіцца Маша з завязанымі вачамі. Дзеці прыгаворваюць:

Маша, Маша, ты пацеха наша!

Ручкі з золата, ножкі з долата,

Валасы кудлатыя, а вочкі зыркатыя.

Маша хапае каго-небудзь з кола і спрабуе адгадаць, хто гэта. Калі яна адгадае імя дзіцяці, той становіцца Машай, калі не – працягвае лавіць дзяцей і адгадваць іх імены.

Заданне 5. Прыказкі (1б)

Прачытайце прыказкі. Дапоўніце іх.

(Капітаны каманд выцягваюць па дзве прыказкі)

а) Чалавек без працы, што птушка без … (крылаў).

б) Новых сяброй набывай, але старых не …(забывай)

в) Лепш сто сяброў, як сто … (рублёў)

г) Сем разоў адмер, адзін раз … (адрэж)


Заданне 6.

Аднавіце словы, пераставіўшы літары ў адпаведным парадку (0,5б)

а) Ь Б А У Р С Е Л (Беларусь)

б) К А М Ы Л П А (памылка)


Заданне 7. Гульня “Хто больш”

Запішыце словы, якія б заканчваліся на жаночае імя Іна (0,5 б)

(Каманды працуюць самастойна. Работа з залаю. Дзеці адгадваюць загадкі – пытанні)

Што сіне не сінячы? (неба)

Што бела не белячы? (снег)

Што чорна ен чэрнячы? (воран, сажа)

Чаго на свеце багацей няма? (зямля)

Што ляціць без крылаў? (вецер)

Што без вады плавае? (воблака)

На чым знаку не наложыш? (на агні і вадзе)

Што чалавеку самае мілае? (сон)

Што хутчэй за ўсе на свеце? (думка)

Хто гаворыць на ўсіх мовах (язык, рэха)

Што на свеце ўсім трэба? (імя, назва)

Што ў хаце ды не бачна? (цяпло)

Якога дрэва больш ў лесе? (круглага)

Чаму карова кладзецца? (бо садзіцца не ўмее)

Пад яка куст заяц садзіцца, калі дождж ідзе (пад мокрым)

Дзе мароз улетку водзіцца? (у халадзільніку)


Заданне 8. Прыказкі

Састаў прыказкі (1 б)

а) БАЯЦЦА НЕ ВАЎКОЎ ХАДЗІЦЬ ЛЕС Ў (Ваўкоў баяцца – у лес не хадзіць)

б) А ДЗВЕ ЯШЧЭ АДНА ДОБРА ГАЛАВА ЛЕПЕЙ (Адна галава добра, а дзве яшчэ лепей)

в) ЕДЗЕШ БУДЗЕШ ЦІШЭЙ ДАЛЕЙ (Цішэй едзеш – далей будзеш)


Заданне 9. Гульня “Чароўны цыферблат”

Замест лічбаў на гэтым цыферблаце стаяць літары, а лічбы размешчаны ўнізе. Паспрабуйце разабрацца ў лічбах, і вы прачытаеце імены і прозвішчы двух народных паэтаў Беларусі. (4 б).







Падвядзенне вынікаў КВЗ. Слова журы. Узнагарожданне.


Рэфлексія

  • Што вам спадабалася?

  • Як вы сябе адчувалі?

  • Ці не сумавалі?

  • Вы працавалі вельмі добра дзякуй за працу



Літаратура: Сцяжынка /Л.С.Марціновіч, Т.У.Юрэвіч, Л.У.Іўліева.-Мн.:Нар. асвета, 1994.

Олимпиадные задания в начальных классах: готовимся и участвуем /сост.:О.В.Брись,Г.Ф.Гончарова.-

Мозырь:Содействие,2008.

Гучы, роднае слова! Дапаможнік для пазакласнай работы па беларускай моыве ў пачатковай школе/

Ускладальнікі: Ж.Н.Прыймак,М.І.Канус.-Мн:”Авітон,” 1995.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Падрыхтавала: настаўніца пачатковых iconУрок падрыхтавала настаўніца сш №22 г. Барані Лабанава Таццяна Міхайлаўна
Разгледзець паняцце "натоўп", яго структуру, віды натоўпу, спосабы маніпуляцыі натоўпам, паводзіны чалавека ў натоўпе

Падрыхтавала: настаўніца пачатковых iconТлумачальная запіска да мультымедыйнага прадукта. Выкладчык
Выкладчык: Сцепаняк Марына Чаславаўна, настаўніца пачатковых класаў Дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №1 г п. Астравец Гродненскай...

Падрыхтавала: настаўніца пачатковых iconКонкурсная праграма "Беларуская скарбонка"
Камісія: нам дырэктара па вр пачатковых класаў Джышкарыяні А. А., зав. Ма настаўнікаў пачатковых класаў Карнійчук А. Я., настаўнік...

Падрыхтавала: настаўніца пачатковых iconЧалавек І свет. 4 клас. Тэма: "Ад батлейкі да тэатра" Лысікава Таццяна Пятроўна, настаўніца пачатковых класаў. Мэта
Мэта: даць уяўленне пра развіццё ў Беларусі тэатральнага мастацтва; пазнаёміць вучняў з дзеячамі 17 -20 стагоддзяў, якія пакінулі...

Падрыхтавала: настаўніца пачатковых iconПалажэнне аб метадычным аб’яднанні настаўнікаў пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі "Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання"
Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў з’яўляецца структурным падраздзяленнем метадычнай службы ўстановы адукацыі, якое...

Падрыхтавала: настаўніца пачатковых iconГурына Марыя Адольфаўна настаўніца пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі дуа "Ялуцавіцкая базавая школа" Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці Пашпарт кн1508252 Асабісты нумар 4030161К015РВ1 выдадзены 26. 07. 2006г Зэльвенскім раус гродзенскай вобласці Дамашні адрас
Мэта: данесці да вучняў галоўную думку казкі “Кожнай пары года – свой час І тэрмін”

Падрыхтавала: настаўніца пачатковых iconЗнакі прыпынку ў сказах з простай мовай Падрыхтавала настаўніца беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І. Тэма
Мэта. Падагульніць веды вучняў пра спосабы перадачы чужога маўлення, афармленне на пісьме канструкцый з простай мовай. Замацаваць...

Падрыхтавала: настаўніца пачатковых iconАповесць "Жураўліны крык", Васіль Быкаў Падрыхтавала І правяла настаўнік вышэйшай катэгорыі гімназіі №56 Панякова Іріна Іванаўна Мэта І задачы ўрока
Падрыхтавала І правяла настаўнік вышэйшай катэгорыі гімназіі №56 Панякова Іріна Іванаўна

Падрыхтавала: настаўніца пачатковых iconПлан работы прадметнага метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў, настаўнікаў-дэфектолагаў Кіраўнік ма— Маркевіч М. С. Дуа"ВаверскаяСШ" 2011 год Спіс настаўнікаў, якія ўваходзяць у ма настаўнікаў пачатковых класаў
Баглай Данута Феліксаўна, настаўнік пач класаў, выш адук., выш катэгорыя, стаж 35 гадоў

Падрыхтавала: настаўніца пачатковых iconМерапрыемства распрацавана для вучняў пачатковых класаў з мэтай фарміравання актыўнай пазнаваўчай дзейнасці; расшырэння ІХ кругагляду; знаёмства з народнымі традыцыямі
Распрацоўка можа быць выкарыстана намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце агульнаадукацыйных устаноў, педагогам- арганізатарам,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка