"Рок-Кола": пробны камень дыялёгу?




Назва"Рок-Кола": пробны камень дыялёгу?
Дата канвертавання19.12.2012
Памер21.88 Kb.
ТыпДокументы
Padb1123vechar


“Рок-Кола”: пробны камень дыялёгу?


Дзьмітрый Падбярэзскі


Апошняй забаронай у дачыненьні да рок-музыкаў зрабілася рашэньне полацкіх уладаў спыніць гісторыю фэстывалю “Рок-Кола”. Наш карэспандэнт Дзьмітрый Падбярэзскі спрабаваў высьветліць, ці можа вядомая сустрэча рок-музыкаў з галоўным ідэолягам краіны паўплываць на сытуацыю ў Полацку.


Сваё рашэньне адносна фэсту “Рок-кола” полацкія ўлады сфармулявалі наступным чынам: “Адзначыць нездавальняючую падрыхтоўку фэстывалю беларускай музыкі 26-27 кастрычніка і лічыць немэтазгодным правядзеньне фэстывалю «Рок-Кола», бо яно не падпадае гістарычнай, духоўнай спадчыне горада Полацка і праваслаўю». Цягам сямнаццаці год фэстываль зьбіраў спачатку ў Наваполацку, а апошнія тры гады — у Полацку дзесяткі калектываў зь Беларусі, Расеі, Украіны. Цяпер існаваньне старэйшага ў краіне рок-фэсту можа спыніцца.


Аднак пасьля сустрэчы ў адміністрацыі прэзыдэнта забарона фэстывалю пачынае выглядаць ужо як пэўнае непаразуменьне. Цяжка меркаваць, ці пасьпела дайсьці да Полацку інфармацыя пра гэтую сустрэчу. Прынамсі, галоўны арганізатар «Рок-Кола» Сяргей «Аніса» Анішчанка нічога пра гэта ня чуў, хоць з ягоных слоў і вынікае, наколькі ён пакрыўджаны згаданай вышэй фармулёўкай:


«Ніякай інфармацыі, нічога ня ведаю пра якую-небудзь рэакцыю. Ня ведаю, пакуль ня ведаю. Я толькі маю на руках такія вось... я шкоджу праваслаўю!».


Сайт «Тузіну гітоў» зьвязвае рашэньне ўладаў з тым, што ў Полацку адразу пасьля сканчэньня апошняга фэстывалю адбылася зьмена кіраўніка мясцовага адьдзелу КДБ і што менавіта ён ініцыяваў рашэньне пра забарону. Адна з удзельніц «Рок-Кола» салістка групы “Indiga” Руся не хавае свайго зьдзіўленьня гэтым крокам полацкіх уладаў:


“Я не заўважыла там анічога такога антыправаслаўнага ці антыхрысьціянскага. Наадварот: усё гэтак мірна, сьветленька, і мне падаецца, што фэстываль “Рок-Кола” — гэта адзін з такіх вельмі шчырых па эмоцыях, сьветлых і чыстых. Я ня ведала, што былі менавіта такія афіцыйныя прычыны на забарону фэстывалю. Нават неяк дзіўна. А што ж тады ўлады прапануюць узамен? Таму стаўлюся да гэтага выключна негатыўна. Апошнюю “Рок-каранацыю” бачылі ўсе, “Басовішча” — далёка, а так было “Рок-Кола”. Зараз і “Рок-Кола” няма. Мне шкада...”


Сярод мноства часам надзвычай эмацыйных выказваньняў з нагоды “сустрэчы ў вярхах” можна сустрэць і такое: час пакажа, наколькі беларускія ўлады насамрэч зацікаўлены выправіць сытуацыю ў галіне рок-музыкі. У гэтым сэнсе гісторыя з забаронай “Рок-Кола” можа зрабіцца рэальным пробным камянём. Калі дыялёг насамрэч пачаўся, а не імітуецца, полацкія ўлады змушаныя будуць сваю забарону адмяніць. З гэтым згодная і Руся:


“Трэба пачакаць крышку, а там пабачым, адгукнецца гэтая сустрэча на полацкіх уладах ці не”.


Па сканчэньні літаральна кожнага “Рок-кола” Сяргей Анішчанка публічна заяўляў, што больш брацца за ягоную арганізацыю ня будзе. Толькі вось сёлета ягоныя словы гучаць неяк асабліва цьвёрда.


“Ня ведаю... Ня буду. Не хачу! Усё, стаміўся ваяваць. Больш не магу! Бо я аказаўся нейкім ізгоем!”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Рок-Кола\": пробны камень дыялёгу? iconДырэкцыя рок-фестывалю «рок-кола»
Юрый Цыбін – прадзюсар фестывалю «Рок-Каранацыя», выдавец (г. Мінск) – старшыня журы

\"Рок-Кола\": пробны камень дыялёгу? iconДырэкцыя рок-фестывалю «рок-кола»

\"Рок-Кола\": пробны камень дыялёгу? iconДырэкцыя рок-фестывалю «рок-кола»
Октября 2007 г., вялікая зала Палаца культуры аат «Полоцк-Стекловолокно» (г. Полацк, вул. Юбілейная, 7)

\"Рок-Кола\": пробны камень дыялёгу? iconУлады ў Полацку забаранілі правядзеньне надалей фэстывалю "Рок-Кола", які мае 17-гадовую гісторыю. Наш карэспандэнт Дзьмітрый Падбярэзскі спрабаваў высьветліць, ці можа сустрэча рок-музыкаў з галоўным ідэолягам краіны паўплываць на сытуацыю ў Полацку
Улады ў Полацку забаранілі правядзеньне надалей фэстывалю “Рок-Кола”, які мае 17-гадовую гісторыю. Наш карэспандэнт Дзьмітрый Падбярэзскі...

\"Рок-Кола\": пробны камень дыялёгу? iconРазработка урока музыки в 8-м классе по теме «Джаз, рок, рок-н-ролл»
Цель: накопление восьмиклассниками первоначальных представлений о современных музыкальных стилях: джаз, рок-н-ролл

\"Рок-Кола\": пробны камень дыялёгу? iconОдно из ключевых понятий древнегреческой мифологии и соответcтвенно всего античного искусства это рок. Рок или судьба тяготеет в той или иной мере над каждым
В проявлении таинственных роковых сил безымянные творцы мифов усматривали скрытые закономерности жизненных процессов. Рок в восприятии...

\"Рок-Кола\": пробны камень дыялёгу? iconРомен Роллан Кола Брюньон Ромен Роллан Кола Брюньон жив курилка
Эта книга была полностью отпечатана и готова к выходу еще до войны, и я ничего в ней не меняю. Кровавая эпопея, героями и жертвами...

\"Рок-Кола\": пробны камень дыялёгу? iconВ строительстве при отделке очень часто специалисты используют именно камень. Он придаёт уют и комфорт в доме. Каменный пол всегда преображал загородный дом
В последнее время камень часто используется в интерьерах квартир, банков, офисов, ресторан, гостиниц. Наряду с натуральным камнем...

\"Рок-Кола\": пробны камень дыялёгу? iconРок музыки. Но все они были посвящены советским рок– и поп группам. В советские времена о западной рок музыке у нас появлялись лишь отдельные публикации, но не с целью донесения объективной информации, а с позиций идеологической критики. Анализ западных изданий на эту тему показывает, что там предпо
Алексей Козлов пришел в начале 70 Х к идее создания джаз рок ансамбля "Арсенал. В течение двадцати с лишним лет музыка ансамбля изменялась,...

\"Рок-Кола\": пробны камень дыялёгу? iconРок музыки. Но все они были посвящены советским рок– и поп группам. В советские времена о западной рок музыке у нас появлялись лишь отдельные публикации, но не с целью донесения объективной информации, а с позиций идеологической критики. Анализ западных изданий на эту тему показывает, что там предпо
Алексей Козлов пришел в начале 70 Х к идее создания джаз рок ансамбля "Арсенал. В течение двадцати с лишним лет музыка ансамбля изменялась,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка