Академия министерства внутренних дел республики беларусь




НазваАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Дата канвертавання22.11.2012
Памер72.32 Kb.
ТыпДокументы
УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «АКАДЕМИЯ

МИНИСТЕРСТВА ВНУТРЕННИХ ДЕЛ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ»

УГОЛОВНО-ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ ФАКУЛЬТЕТ


Индивидуальный зачет


ТЕОРИЯ И ИСТОРИЯ ГОСУДАРСТВА И ПРАВА

зАРОЖДЕНИЕ ПАРЛАМЕНТАРИЗМА В бЕЛАРУСИ


УГОЛОВНОЕ ПРАВО И ПРОЦЕСС

УГОЛОВНО-ПРАВОВЫЕ АСПЕКТЫ ДОНОРСТВА В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ


ЗАЧЕПА АРТУР АЛЕКСАНДРОВИЧ, 4 курс дневное отделение

8 029  580 35 77


МИНСК, 2008

Зараджэнне парламентарызму Ў Беларусі

У свім эссэ я паспрабую разгледзець пэўныя аспекты станаўлення айчыннага парламенцкага права. Як адзначыла у адной со сваіх апошніх работ прафесар Т.І. Доўнар, існуе некалькі навуковых канцэпцый прававой сутнасці парламентарызму. Сутнасць першага падыходу ў тым, што пры даследванні гістарычнай эвалюцыі парламентарызму трэба разглядаць яго ў функцыянальна-інстытуцыянальнам аспекце як асобную сістэму арганізацыі дзяржаўнай улады, структурна і функцыянальна заснаваную на прынцыпах падзелу уладаў, вяршэнстве закону пры адначасова вядучай ролі парламента. Паводле другой канцэпцыі парламентарызм неабходна разглядаць яшчэ і як асобную тэарэтыка-ідэалагічную устаноўку, якая арыентуе дзяржаву і грамадства на фарміраванне дзяржаўнага ладу з дзейным органам народнага прадстаўніцтва, створанным ў мэтах прыняцця найбольш важных кіроўных рашэнняў і які мае законатворчую функцыю [1, с. 10–11].

На маю думку, менавіта момант з’яўлення заканадаўчага органа, які адпавядаў вышэйназваным крытэрыям, і будзе мамантам з’яўлення парламентарызму. Такім органам у ВКЛ быў вальны сойм. Але нельга ятаясамляць узнікненне сойма з узнікненнем феномена парламентарызма. Аналіз працэсу генэзіса сойма дае падставы гаварыць пра тое, што толькі на пэўнам этапе вальны сойм стаў сапраўдым парламентам.

Узнікненне і генэзіс вальнага сойма ВКЛ даследвалі М. Любаўскі [2, 3, 4], І. Маліноўскі [5], М. Максімейко [6], Ф. Леантовіч, М. Доўнар-Запольскі, О. Галецкі, В. Чэрмак, Ф. Пекасіньскі, С. Кутшэба, К. Авіжоніс, А. Шапока і інш. На прыканцы XX ст. даследванні ў гэтым напрамку значна актывізаваліся ў сувязі з станаўленнем суверэнных Беларусі і Літвы. Пэўныя аспекты эвалюцыі парламенцкага права, дзейнасці саслоўна-прадстаўнічых інстытутаў ВКЛ даследуць П. Лойка, У. Падалінскі, А. Янушкевіч, А. Мацук, А. Радаман [7], Т. Доўнар [1] і інш. Значных поспехаў у даследаванні парламентарызму ВКЛ дасягнулі польскія і літоўскія даследчыкі: Ю. Бардах, Г. Віснер, А. Закшэўскі [1], Г. Люлевіч, А. Рахуба [1], Р. Юргайціс, Р. Шмігульскітэ-Стукене і інш. Розныя праблемы станаўлення парламенцкай сістэмы ВКЛ у апошнія гады таксама разглядалася на такіх международных навуковых канферэнцыях, як “Парламенцкія стуктуры улады ў сістэме дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XV – XVIII стагоддзяў” (Мінск, лістапад 2007) [1], “Пасля уніі – шляхецкія соймікі ў Рэчы Паспалітай у XVI – XVIII стст.” (Седльце, лістапад 2008) і інш.

Дакладны час ператварэння нарад манарха з саноўнікамі ў пасяджэнні вальнага агульнадзяржаўнага сойма застаецца спрэчным. Як вальны сойм М.К. Любаўскі вызначаў ужо Віленскі сойм 1401 г., на якім вырашалася пытанне пра унію з Польшчай [8, c. 606]. М. Максімейка лічыў, што менавіта сойм 1492 г., “был первым определенным и несомненным свидетельством о русско-литовском сейме” [9, c. 40]. Вальнымі соймамі пэўныя аўтары называюць Віцебскі з’езд 1433 г, на якім прысутныя склалі зварот да рымскага папы со скаргамі на вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча (Л. Корчак), з’езды 1446 г., 1452 г. і інш. [8, c. 606]. Выдатны польскі даследчык прафесар Анджэй Рахуба ў 2002 г. падкрэсліў, што першым соймам (conventio generalis), на якім з правам рашаючага голаса прысутнічалі не толькі радныя паны, але і прадстаўнікі шляхецкага стану быў Гродзенскі сойм 1507 г. [10, c. 13].

Такая разбежка ў вызначэнні моманта ўзнікнення агульна-дзяржаўнага сойма існуе таму, што даследчыкі вызначаюць час з’яўлення на аснове розных крытэрыяў: з’яўленні на пасяджэнні выбарных або прадстаўнікоў ад усяго “палітычнага народу” (прывілеяваных станаў) як дарадцаў, перыядычнасць, рэгулярнасць пасяджэнняў [8, c. 606].

Таму каб дакладна вызначыць момант узнікнення сойма як сапраўднага парламентта патрэбна указаць крытэрыі гэтага вызначэння.

Па-першае, у якачці такога крытэрыя можна вызначыць юрыдычнае замацаванне за дзьвухпалатным вальным соймам ВКЛ статуса вышэйшага заканадаўчага органа, кампетэнцыя якога па меншай меры часткова вызначалася пісаным правам.

Па-другое, у якасці істотнага крытэрыя можна прыняць вызначэнне і заканадаўчае замацаванне прынцыпаў прадстаўніцтва ўсяго “палітычнага народа-шляхты” (хрысціян, землеўласнікаў, васалаў першай ступені вялікага князя, асоб, якія карысталіся сувярэннымі правамі на сваіх землях пад сюзэрэнітэтам манарха [8, c. 607]).

Па-трэцяе, дзейнасці аднаго вальнага сойму недастаткова, трэба яшчэ наяўнасць іншых інстытутаў парламентарызму. Напрыклад заканадаўчы працэс, статус прадстаўнікоў (сомавых паслоў і радных паноў), узаемаадносіны з выканаўчай уладай і інш.

Па-чацвертае, наяўнасць права заканадаўчай ініцыятывы. Гэтае права, напрыклад, упершыню была рэгламентавана Віленскім првілеям 1565 года [1, с. 20].

Аднак, я як пазітывіст, не магу пагадзіцца з тымі гісторыкамі і гісторыкамі права, якія пры апісанні працэсу генэзісу сойма зыходзілі з установак натуральна-прававой канцэпцыі наконт узнікнення парламентскага права. А менавіта з М. Максімейка [9, с. 4], М. Любаўскі [2, c. 141], а таксама тымі гісторыкамі, якія лічуць вальны сойм прадуктам звачаевага права. “Парламент – высшее государственное законодательное представительное собрание” [11, с. 482]. А раз я імкнуся разглядзіць парламентарызм як тэарэтыка-ідэалагічную устаноўку, то, улічваючы магчымасць прыняцця актаў, якія маюць моц закона, першамі актамі парламента павінны былі быць акты рыгулюючыя і нарматыўна замацоўваючыя парадак і легітымнасць дзейнасці парламента. Гэта погляд на праблему юрыста-пазітывіста.

Таму, я лічу, што менавіта Віленнскі земскі прывілей 1565 г. Жыгімонта Аўгуста, і таксама Статут ВКЛ 1566 г. з’яўляюцца першымі помнікамі пазітыўнага парламенцкага права ВКЛ, а таксама актамі, якія юрыдычна вызначылі фундаментальныя асновы выбудовы сістэмы саслоўна-прадстаўнічай органаў “шляхецкай рэчы паспалітай Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага”, якая склалася у час сістэмнай рэформы дзяржаўнага ладу.

Разам з ты ні статутавыя нормы, ні нормы Віленскага прывілея 1565 г. не вызначалі працягласць соймавых пасяджэнняў, а таксама не прадугледжвалі адказнасць радных паноў і соймавых паслойз а непрыбыцце на пасяджэнне сойма і соймікаў. Гэтыя нормы былі замацаваны ўхвалай Гарадзенскага сойма 1567 г. [8, c. 616].

На мой погляд, абставіны выдання вялікім князям літоўскім Жыгімонтам Аўгустам Бельскага земскага прывілея 1564 г. і Віленскага земскага прывілея 1565 г. сведчаць пра тое, што лідэры рэгіянальных шляхецкіх карпарацый усвядомілі сваю здольнасць да ўдзелу ў рэалізацыі ўладных паўнамоцтваў, а радныя паны, у сваю чаргу, зразумелі неабходнасць істотнай рэформы дзяржаўнага ладу якая б адпавядала інтарэсам усяго палітычнага “народа-шляхты”.

Такім чынам, напярэдадні Люблінскай уніі ў 1566–1569 гг. структура саслоўна-прадстаўнічых органаў парламенцкай сістэмы ВКЛ уклчала ў сябе вальны сойм (вышэйшы дзвюхпалатны заканадаўчы орган дзяржаывы), які, аднак, захаваў арыстакратычны характар, а таксама ваяводскія і павятовыя соймікі, якія мелі права заканадаўчай ініцыятывы, а таксама з’яўляліся інстытутам прадстаўнічай шляхецкай дэмакратыі.

Такім чынам я магу пагадзіцца з высновамі М. Доўнар-Запольскага [12, с. 454–498] і А. Радамана [7, с. 138–138], што менавіта Віленскі земскі прывілей 1565 г. і Статут 1566 г. юрыдычна аформілі ў ВКЛ інстытут агульнадзяржаўнага парламента (вальнага сойма) з вызначанай сістэмай прадстаўніцтва і інстытут рэгіянальных перадсоймавых соймікаў, якія далі магчымасць адносна шматлікім абывацелям шляхецкага стану прымаць рэальны ўдзел у прыняцці палітычных рашэнняў і рэалізацыі ўладных паўнамоцтваў у сваей дзяржаве.


Спіс выкарыстанай літаратуры:

  1. Парламентскія структуры ўлады ў сістэме дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XV – XVIII стагоддзях: Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі (Мінск – Наваградак, 23 – 24 лістапада 2007 г.) / Навук. рэд. С.Ф. Сокал, А.М. Янушкевіч. – Мінск: БІП-С Плюс, 2008. – 374 с;

  2. Любавский М.К. (1860 – 1936) М.В. Довнар-Заполский. Спорные вопросы по истории литовскоруского сейма. Журн. Мин. нар. просвещения. 1901, октябрь и отдельно Н.А. Максимейко. Сеймы литовско-русского государства до Люблинской унии 1569. Киев, 1902. – М., 1902;

  3. Любавский М.К. Литовско-Русский сейм. Опыт по истории учреждения в связи с внутренним строем и внешнею жизнью государства. / Императорское общество истории и древностей российских при Московском университете. – Москва: Университетская типография, 1900.– 850 с., 232 с;

  4. Любавский М.К. Очерк истории Литовско-русского государства / М.К. Любавский. – Спб.: “Наука”, 2004. – 310 с.

  5. Малиновский И.А. Рада Великиго княжества Литовского в всвязи с боярской думой древней России / И. Малиновский. Ч.2. Рада Великого княжества Литовского. – 191с;

  6. Максимейко М.А. К вопросу о литовско-русских сеймах / Н.А. Максимейко. – Санкт-Петербург: Сенатская типография, 1904. – 21 с;

  7. Радаман, А. Віленскі земскі прывілей 1565 г. вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста / Падрыхтаваў да друку, уступны артыкул, каментарый А. Радаман // Беларускі гіста­рыч­ны аг­ляд. – Т. 12, сш. 1–2 (22–23). – Сне­жань 2005. – С. 132–161. [1,3 арк.].

  8. Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2: К – Я / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Герасімовіч: - Мн.: БелЭн, 2005. – 707 с;

  9. Максимейко, Н.А. Сеймы литовско-русского государства до Люблинской Унии 1569 года. – Харьков: Типография Адольфа Дорре, 1902. – 164 с;

  10. Rachuba, A. Wielkie Księstwo Litewskie w systemie parlamentarnym Rzeczypospolitej w latach 1569–1763. / A. Rachuba. – Warszawa: Wydawnictwo Sejmowe, 2002. – 373, [3] s.

  11. Ожегов С.И. Словарь русского языка: Ок. 60000 слов и фразеологических выражений / С.И. Ожегов; Под общ. ред. проф. Л.И. Скворцова. – 25-е изд., испр. и доп. – М.: ООО “Издательство Оникс”: ООО “Издательство “Мир и Образование””, 2008 – 976 с.

  12. Довнар-Запольский, М.В. Спорные вопросы в истории литовско-русского сейма // Журнал Министерства народного просвещения 1901 № 10, с. 454 – 498.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconГосударственный пограничный комитет республики беларусь министрерство внутренних дел республики беларусь
О внесении изменений и дополнения в постановление Государственного пограничного комитета Республики Беларусь, Министерства внутренних...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Восстановление социальной справедливости при реализации уголовной ответственности

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Соотношение принципа публичности и принципа диспозитивности в республике беларусь

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconСписок авторов работ первой, второй и третьей категорий
Учреждение образования «Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь»

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconУказ Президента Республики Казахстан от 20 ноября 1996 г. N 3228
О воинских символах Пограничной службы Комитета национальной безопасности Республики Казахстан, Министерства внутренних дел Республики...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Парламента Рэспублікі Беларусь у сучаснай сістэме вышэйшых органаў дзяржаўнай улады. Акрамя таго, неабходна не забываць, что толькі...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Нпз мае права па сканчэнні звычайнага пры дадзеных абставінах тэрмiну захавання патрабаваць ад таа «Рось» узяць назад бензін, даўшы...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка