Казка пра інтэрнэт-злачынцу




НазваКазка пра інтэрнэт-злачынцу
Дата канвертавання22.11.2012
Памер38.78 Kb.
ТыпДокументы
Казка пра інтэрнэт-злачынцу


Я хачу Вам, спадарства, распавесьці адну гісторыю. Нехта гаворыць, што гэта – казка, хтосьці сьцьвярджае, што так і было насамрэч…

Карацей, адбывалася гэта вельмі даўно. Тады шчэ толькі пабудавалі Менскі касмапорт, які ў старажытнасьці, чамусьці, называўся бібліятэкаю. Тады на вуліцах (Вы не паверыце!) віселі агітацыйныя плякаты, іх яшчэ называлі бігбордамі. Там было напісана “За мірную Беларусь” альбо “За моцную Беларусь” альбо за таленавітую… Але гаворка не пра гэтую наглядную агітацыю, а зусім пра іншае.

У гэты даўні час жыў на сьвеце, і ня проста на сьвеце а ў гэтае самае Беларусі, мірнай, моцнай і таленавітай, адзін вельмі паганенькі хлапчук. Ён цэлымі днямі сядзеў у інтэрнэце і рабіў розныя брыдоты: пісаў на сайтах, прыкрываючыся рознымі нікамі (напрыклад, “Чорны Рыцар” ці “Белы Чараўнік”) усялякія абразьлівыя рэчы. Асабліва не любіў гэты хлапчыська сайтаў на беларускай мове. Як толькі знаходзіў які, дык абавязкова пачынаў пісаць свае брыдоты.

Ён ня ведаў, што ў нэце гаспадараць маленькія віртуальныя зялёныя чалавечкі, якія адсочваюць дзеяньні кожнага, хто заходзіць у сусьветнае павуціньне. І іхная рэакцыя на нашыя дзеяньні можа быць рознай: нешта яны проста не заўважаюць, за нешта ўхваляць, за штосьці могуць і пакараць.

Абсалютна зразумела, што нашага Чорнага Рыцара (ён жа Белы Чараўнік) маленькія віртуальныя зялёненькія чалавечкі (іх яшчэ называюць “інтэрнэтары”) на сваім чарговым сходзе вырашылі пакараць за ягоныя паскудныя дзеяньні.

І вось аднаго разу хлопец уключыў кампутар, выйшаў у інтэрнэт і знайшоў адзін сайт, прысьвечаны беларускай літаратуры. І пачаў наш герой пісаць пад нікам “мсьціўца-патрыёт” усялякую брыдоту – пра Гітлера, Сталіна, беларускую мову, мяжу паміж нацыяналізмам і фашызмам, другаснасьць і нягегласьць беларускае літатратуры і ўсё такое…

І так захапіўся гэты наш Чорны Рыцар, што не заўважыў, як паступова інтэрнэт паглынае яго. А гэта пачаў выконвацца вырок інтэрнэтараў. І хлопец пісаў сабе, пісаў за гадзінаю гадзіну, бо хацеў абразіць усіх і кожнага, і не заўважыў, як наўкола ўсё сьветліцца блакітна-зялёным сьвятлом, і ён ужо не ў рэчаіснасьці, а ў віртуальнасьці. Ён націснуў ENTER, выцер пот зь ілбу і азірнуўся.

І ўбачыў такое! Такое, што мы, нават, ня будзем Вам дэталёва распавядаць, якое. Бо саслалі нашага героя зялёныя інтэрнэтары, што гаспадараць у сусьветным павуціньні, адпрацоўваць пакараньне за брыдотныя паводзіны на такія сайты, пра якім дзецям лепей ня ведаць, і якімі цікавяцца адно прадстаўнікі розных нетрадыцыйных арыентацыяў.

І празь пяцьдзесят гадоў скончыўся тэрмін ягонага пакараньня. І раптам апынуўся ён у цэнтры Менску. Стомлены, зьнясілены… Глядзіць, а ўсё наўкола іншае – няма бігбордаў, сьцягі ня тых колераў, што ён прызвычаіўся, нават гавораць не на той мове.

“А какой січас год?” – запытаў ён у мінака. І, пачуўшы адказ, рассыпаўся ў пыл.


Казка пра мастака


Жыў на сьвеце мастак. Ну, не такі мастак, што малюе партрэты ці краявіды, ці абстрактныя палотны, ці робіць інсталяцыі. Не, не такі. Іншы. Мастак-аздабляльнік.

Мастак гэты вельмі ўжо грошы любіў. Гатовы быў за любую работу ўзяцца, каб толькі плацілі. І браўся. І ўсё маляваў – і крышталёвы сасуд у чыіхсьці руках, і вялізныя плякаты ў чырвона-зялёнай гаме, і надпісы “Фрунзенскі раён”, і агітацыйныя бігборды дзяржаўнае моладзевае арганізацыі…

Аднаго разу атрымаў той мастак добрую грашовую замову – велізарны транспарант “Прівет победітелям конкурса сочіненій на тему “Наша страна – оплот міра і стабільності во всём міре”. І пачаў распрацоўваць дызайн гэтага транспаранту – зьлева мусіць быць стылізаванае гусінае пяро, праваруч разьмесьціцца зямная куля…

А паколькі мастак так любіў грошы, што працаваў удзень і ўначы, і вельмі стамляўся, дык не заўважыў, як заснуў за распрацоўкаю транспаранту ў сваёй прасторнай майстэрні.

І прысьніў цікавы сон. Быццам сядзіць ён у бункэры Гітлера і сам Адольф Шыкэльгрубэр гаворыць яму: “Намалюй мой партрэт, мастак! Намалюеш – любое тваё жаданьне зьдзейсьніцца. Не маню, праўду кажу, мастак.

Прачнуўся аздабляльнік сярод ночы ў майстэрні й думае: праўду казаў Гітлер ці не? Гэта проста сон ці нейкае прароцтва? А рукі між тым самі пацягнуліся да мастацкіх прыладаў…

І пасльля штоноч сьніў мастак Гітлера, які прасіў намаляваць свой фюрэрскі партрэт, і абяцаў, што пасьля гэтага партрэту зьдзейсьніцца любое жаданьне мастака.

А ў яго было адно жаданьне – мець трыццаць мільярдаў даляраў і жыць у Бразыліі. Таму, на ўсялякі выпадак, штоноч маляваў аздабляльнік велізарны партрэт Адольфа Гітлера, бо ж не выпадкова прыходзіць да яго штоноч фюрэр са сваёю прапановаю.

І гэтая работа зусім, канчаткова стаміла нашага мастака. Усё пераблыталася ў ягонай галаве – дзень, ноч, адныя замовы, іншыя замовы, ён пачаў памыляцца ў словах, у колерах, але мэтанакіравана маляваў па начох велізарны партрэт Гітлера ў сваёй майстэрні.

І ўрэшце здарылася непапраўнае: замест транспаранту “Прівет победітелям конкурса сочіненій на тему “Наша страна – оплот міра і стабільності во всём міре” на цэнтральнай сталічнай плошчы разгарнулі шматмэтровы партрэт фюрэра…

Усчаўся страшны скандал, усе шукалі вінаватага, і знайшлі мастака. А ён толькі паўтараў нешта малазразумелае на партугальскай мове, але яе ніхто ня ведаў, таму падумалі, што ён зьдзекуецца…

Напачатку яго пасадзілі ў вязьніцу, але ён быў занадта неадэкватны, тады яго перавялі ў псыхіятрычную клініку, і там пакінулі.

Дарэчы, фюрэр не падмануў. Мастак ходзіць па беразе акіяну з шыкоўнымі мулаткамі, паліць цыгары, мае яхту, гуляе ў гольф. Ён атрымаў ўсё.

А тое, што пры гэтым ягонае скурчанае цела ляжыць пад мокрай прасьцінай у сталічнай псыхіятрычнай клініцы… Гэта ўжо проза жыцьця. А мы Вам распавядаем казкі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Казка пра інтэрнэт-злачынцу iconЯкі рэзон зачыняць інтэрнэт-крамы?
Пра гэта напярэдадні паведаміў генэральны дырэктар прадпрыемства “БелЕвросеть” Алесь Мухін. Генэральны дырэктар парталу tut by Кірыл...

Казка пра інтэрнэт-злачынцу iconКонкурс «Як я правёў лета»
На дадзены момант у намінацыі “Лепшы інтэрнэт-рэсурс, які папулярызуе ідэю грамадскай актыўнасці” прагаласвала 496 інтэрнэт-карыстальнікаў,...

Казка пра інтэрнэт-злачынцу iconНачная аблога 4 кастрычніка
Зісэра у часе канфэрэнцыі “Дзелавы інтэрнэт”. Спадар Зісэр сярод іншага зазначыў, што ў Беларусі доступ у інтэрнэт “фантастыча дарагі”,...

Казка пра інтэрнэт-злачынцу iconІнтэрнэт-аукцыёны: ананімна й выгодна
Паслугу называюць «рэвалюцыяй у гісторыі інтэрнэт-аукцыёнаў». У беларусі папулярнасьць продажаў ў сеціве таксама расьце. Тэму інтэрнэт-аўкцыёнаў...

Казка пра інтэрнэт-злачынцу iconІнтэрнэт-аукцыёны: ананімна й выгодна
Паслугу называюць «рэвалюцыяй у гісторыі інтэрнэт-аукцыёнаў». У беларусі папулярнасьць продажаў ў сеціве таксама расьце. Тэму інтэрнэт-аўкцыёнаў...

Казка пра інтэрнэт-злачынцу iconКазка пра Ёнса, які хацеў навучыцца трымцець
Але гэта, бадай, выключэнне, бо зазвычай патрэбна нямала высілкаў І намаганняў, а таксама цярпення І волі, каб дасягнуць сваёй мэты,...

Казка пра інтэрнэт-злачынцу iconКазка пра рыбака І рыбку
«Адпусці ты, дзеду, мяне ў мора, Дарагі за сябе дам выкуп: Адкуплюся, чым сам пажадаеш»

Казка пра інтэрнэт-злачынцу icon"Комсомольская правда" на старонках газэты распавядае пра тое, як набываць пакупкі ў інтэрнэт-крамах. Мільёны людзей ва ўсім сьвеце надаюць ім перавагу. У
Мільёны людзей ва ўсім сьвеце надаюць ім перавагу. У замежных інтэрнэт-крамах І кошты меншыя І асартымэнт тавараў значна шырэйшы....

Казка пра інтэрнэт-злачынцу iconСлавяна Шамякіна беларуская літаратурная казка
Літаратурная казка, па-сутнасці, бярэ пачатак у казцы народнай, але індывідуальны аўтарскі вымысел, супрацьпастаўлены фальклорнай...

Казка пра інтэрнэт-злачынцу iconКонкурс егу "інтэлектуальны марафон-2009"
Марафон уключае тры дыстанцыі: Інтэрнэт-віктарыну "Эрудыт" (20 сакавіка 2009 года); Інтэрнэт-алімпіяду "Знаўца" (22-23 сакавіка)...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка