Г. Новогрудок, гімназія №1 трыванні дзеяслова. Утварэнне І ўжыванне дзеясловаў закончанага І незакончанага трывання




НазваГ. Новогрудок, гімназія №1 трыванні дзеяслова. Утварэнне І ўжыванне дзеясловаў закончанага І незакончанага трывання
Дата канвертавання28.10.2012
Памер133.2 Kb.
ТыпЗакон
Апалонік Т.В.

(г.Новогрудок, гімназія №1)


ТРЫВАННІ ДЗЕЯСЛОВА. УТВАРЭННЕ І ЎЖЫВАННЕ ДЗЕЯСЛОВАЎ ЗАКОНЧАНАГА І НЕЗАКОНЧАНАГА ТРЫВАННЯ

(УРОК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ, 8 КЛАС


Мэта: дапамагчы вучням асэнсаваць сутнасць трывальных адносін дзеясловаў, іх формы, значэнне і функцыю ў маўленні,

пазнаёміць з сэнсавымі прыметамі трывальных пар (указваюць на абмежаванасць або неабмежаванасць дзеяння) і найбольш даступнымі прыёмамі распазнавання па пытаннях, устанавіць залежнасць формаў часу ад трывання,

спыніць увагу вучняў на разнастайных выпадках чаргавання галосных і зычных гукаў пры ўтварэнні формаў дзеясловаў, трывальных пар; выпрацоўваць адпаведныя арфаграфічныя навыкі;

выхоўваць любоў да трапнага беларускага слова.

ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны момант

3 маленства і назаўжды ўваходзіць у наша жыццё народная паэзія. Спачатку нас прываблівае мілагучная калыханка, пасля мы захапляемся цікавымі дзівоснымі казкамі, здзіўляемся мудрасці і паэтычнаму хараству прыказак і загадак. 3 легендаў паўстае перад намі мінулае нашага народа, роднай Беларусі. Вусная народная творчасць, як невычэрпная крыніца, сілкуе нашу мову і літаратуру, наша жыццё.

Цудоўнаму народнаму мастацтву і майстэрству мы і прысвячаем сёняшні ўрок.

А каб мова наша сёння была правільнай і прыгожай, пачнем урок з моўнай размінкі – навучымся вымаўляць наступную скорагаворку:

Каласы каласавалі, каласавалі, выкаласавалі.

II. Вызначэнне тэмы і мэты заняткаў

  1. Вызначэнне тэмы. ” Арфаграфічны бой”

Газе…чык, а…тылерыя, пр…казка, Лары…он, характ…рыстыка, ако…ы, кал…ндары, ад…ячыць, л…генда, с…ржант, рас…ыпаць, раздол…е, ад…лець, …осень, лат…рэя (Трыванне дзеяслова)

Звярніце ўвагу на дэвіз нашага ўрока, які напісаны на дошцы: “Хто працуе,

таму і шанцуе”. Як вы разумееце гэтыя словы? Да якога жанру вуснай народнай творчасці можна аднесці гэта выказванне? (да прыказкі)

Мне хочацца, каб сёння на ўроку вы добра папрацавалі, і тады ў нас усё атрымаецца, а новая тэма лёгка засвоіцца.

2. Мэтавызначэнне

  • Звярніце ўвагу на словы, якія напісаны на дошцы.

Паўтарыць,

выпрацоўваць,

знаходзіць,

ужываць,

развіваць,

выхоўваць

  • Да якой часціны мовы яны адносяцца? (дзеясловы)

  • Якую форму яны маюць? (неазначальную).

  • А для чаго напісаны гэтыя дзеясловы? (вызначыць задачы ўрока).

  • Вусна складзіце з прапанаванымі дзеясловамі словазлучэнні ці сказы.

(паўтарыць тэму “Дзеяслоў”, асноўныя паняцці тэмы; выпрацоўваць уменне вызначаць трыванне дзеяслова, знаходзіць дзеясловы розных трыванняў, развіваць уяўленне, мысленне, памяць, выхоўваць любоў да роднай мовы, павагу да народнай творчасці)

  • Я хачу звярнуць вашу ўвагу на найбольш значным дзеяслове выхоўваць. Мы сёння многа з вамі будзем гаварыць пра Беларусь і беларусаў, нашу спадчыну, культуру. Лексічная тэма ўрока – беларускі фальклор.

ІІІ. Паўтарэнне пройдзенага матэрыялу.

Давайце высветлім веды, засвоеныя вамі па тэме “Дзеяслоў”

1. Дапоўніце, калі ласка, сказы.

  • Дзеяслоў – гэта…

  • Дзеяслоў абазначае…

  • Граматычныя катэгорыі дзеяслова:…

  • Інфінітыў адказвае на пытанні…

  • Да зваротных адносяцца дзеясловы, якія …

  • Знайдзіце “чацвёрты лішні” (па граматычных катэгорыях).

1. Разумеюць , адказвалі , навучылі , паўтарылі (разумеюць – дзеяслоў цяп. часу);

2. Слухаешся, змагацца, гневаешся, усміхаешся (змагацца - інфінітыў);

3. Пішам, чытаюць, разважаем, занатоўваем ( чытаюць – дзеяслоў 3 асобы);

4. Намалюеш, выражаш, прыбярэш, склеіш .( склеіш – дзеяслоў 2 спражэння)

Запішыце, калі ласка, дату ў рабочы сшытак

IV. Праверка дамашняга задання.

Давайце праверым дамашняе заданне (агульнае для ўсіх). Узаемаправерка (вучні абменьваюцца сшыткамі).

Практ. 451. Ад наступных дзеясловаў утварыце зваротныя і складзіце з імі словазлучэнні.

Катаю, радую, ладзіш, вярнуў, спынілі, раіў, апрануў, бяру, вітаю, наведваў, адгукнуў.

Катаюся па двары, радуюся сонейку, ладзішся ў выправу, вярнуўся з падарожжа, спыніліся павячэраць, раіўся з таварышам, апрануўся святочна, бяруся за справу, вітаюся з настаўнікам, наведваўся да бацькоў, адгукнуўся на заклік.

  • Дакажыце, што ўтвораныя дзеясловы – зваротныя.

V. Вывучэнне новага матэрыялу

Практыкаванне. Прачытайце дзеясловы.

Складаць - складаю –складаў – буду складаць;

спяваць – спяваю – спяваў – буду спяваць;

расказаць – расказаў – раскажу;

стварыць – стварыў – ствару.

Адкажыце на пытанні:

1. Якія дзеясловы абазначаюць незакончанае дзеянне? (1і2 радкі)Закончанае? (3-4 радкі)

2. На якія пытанні яны адказваюць? (1і 2 -што рабіць?, што раблю?, што рабіў? , што буду рабіць?; 3-4 - што зрабіць?, што зрабіў?, што зраблю?)

3. Чым адрозніваюцца пытанні першай і другой групы? ( прыстаўкай з)

Работа па правіле (с.239)

Дзеясловы бываюць незакончанага і закончанага трывання.

Дзеясловы незакончанага трывання абазначаюць незакончанае дзеянне і адказваюць на пытанні ш т о рабіць? што раблю? што рабіў? што буду рабіць?

Дзеясловы закончанага трывання абазначаюць за-кончанае дзеянне і адказваюць на пытанні ш т о зрабіць? што зрабіў? што зраблю?

Дзеясловы закончанага трывання не маюць формы цяперашняга часу.

  • Чаму дзеясловы закончанага трывання не маюць формы цяперашаняга часу? ( Да іх нельга паставаіць пытанне з прыстаўкай з)

Запіс у сшытак

Трыванне дзеяслова




незакончанае закончанае

што рабіць? што зрабіць?

што раблю? што зрабіў?

што рабіў? што зраблю?

цяп.час

VI. Замацаванне

  • Кожны з нас у дзяцінстве з задавальненнем слухаў матчыны калыханкі. З імі і

сон хутчэй прыходзіць, і сны лепшыя сняцца. Часта героем калыханкі з’яўляецца коцік. відаць, таму, што пад яго спевы вельмі ж добра спіцца.

Апсік, апсік, коця

Апсік, апсік, коця,

Не спі на рабоце,

Засні ў калыбельцы

На белай пасцельцы.

Пайшоў каток пад масток,

Злавіў рыбку за хвасток.

Ні самому есці,

Ні дзіцяці несці.

Я й сам крышку укушу,

Я й дзіцятку занясу.

Пайшоў, пайшоў, каток, вон.

На дзіцятка - сон, сон.

  • Выпішыце з калыханкі дзеясловы, пастаўце да іх пытанні, падкрэсліце

дзеясловы закончанага трывання.

Не спі, засні, пайшоў, злавіў, есці, несці, укушу. занясу.

  • Чаму вы падкрэслілі менавіта гэтыя дзеясловы

  • У казцы "Лёгкі хлеб" касец навучае ваўка, у якой паслядоўнасці трэба

здабываць хлеб.

Што прапушчана ў пераліку?

Узнавіце патрэбныя дзеянні так, каб яны занялі сваё месца ў ланцужку.

1. араць,

2. баранаваць,

3.

4. даглядаць,

5.

6. ставіць у бабкі,

7. малаціць,

8. збіраць у мяшкі,

9. малоць

10. мясіць цеста,

11. чакаць, пакуль цеста падыходіць,

12.

( 3. сеяць, 5. жаць, 12.пячы хлеб.).

Запішыце “знойдзеныя” дзеясловы, вызначце іх трыванне. Утварыце ад дзеясловаў незакончанага трывання пры дапамозе прыставак дзеясловы закончанага трывання.

сеяць-пасеяць,

жаць-зжаць,

пячы-спячы.

  • З дапамогай якой марфемы вы ўтварылі дзеясловы закончанага трывання?

(прыстаўкі). А мы паспрабуем даказаць, што трыванне можна змяніць і з дапамогай суфіксаў. Запішыце ў слупок наступныя дзеясловы:

скакаць-

булькаць-

віляць-

  • Утварыце ад іх дзеясловы закончанага трывання. (скокнуць,булькнуць, вільнуць).

Такім чынам, мы бачым, што трыванне дзеяслова можна змяніць з дапамогай і прыстаўкі, і суфікса.

  • Беларус працавіты і разумны чалавек. Ён любіць сваю зямлю, шануе хлеб і

мудра ў прыказках павучае дзетак:

У каго чорна глыба, у таго й хлеба скіба.

На чорным полі бела пшаніца родзіць.

Калі хоч хлеб меці, то трэба зямліцы глядзеці.

Дзе пасееш густа, там не будзе пуста.

Гультая зямля не любіць.

Дзе гультай ходзіць, там зямля не родзіць.

Трэба рана ўставаці, калі хлебе дажыдаці.

Выходзь на поле з расой, дык будзеш з ядой.

Вось на свеце як бывае: хто працуе, той і мае.

Без працы не есці пірагоў.


Фізкультхвілінка

Хлеб мы сеем, сеем, сеем,

А ён рунню зелянее.

Спіць пад снегам, узрастае,

Цягнецца да сонца, наліваецца,

Хутка і на стале з’явіцца.


Гульня “Пазнавальны рынг”.

Хадзіў Спарыш па вуліцы,

Па вуліцы па шырокай,

Па мураўцы па зялёнай

Скажыце, ці чулі вы раней пра Спарыша? Што гэта за істота?

Спарыш уяўляўся чалавеку міфічнай істотай, якая ўвасабляла сілу ўрадлівасці. Спарышовыя песні ўтваралі ў жніўным цыкле абрадавых песень асобны падраздзел са сваёй тэматыкай, накіраванай на павелічэнне ўрадлівасці нівы, дабрабыту сям’і, спору ў вядзенні гаспадаркі. У народзе існавала вера ў тое, што дзяўчына, якая з’есць спарыша, народзіць двайнят.

У якіх яшчэ міфічных істот верылі беларусы? (лесавік, дамавік. вадзянік, аўсянік і г.д)

Такім чынам мы бачым, што ў народным уяўленні духі падзяляюцца на добрых і злых. А я прапаную вам наступнае заданне па варыянтах. Выпішыце ў слупок з наступных словазлучэнняў дзеясловы( 1 вар. – незак. тр., 2 вар. – законч. тр.), вызначце іх час.

Раззлуюць лесавіка

Рабіліся прынашэнні

Нельга шкодзіць дамавіку

Уцягне ў ваду

Існавала вера

Трэба задобрыць яго

Жыве ў рэках і азёрах

Зрабіў зло

1 варыянт

рабіліся- незак. тр., пр. час

шкодзіць- незак. тр., інф

існавала- незак. тр., пр. час

жыве – незак. тр., цяп. час

2 варыянт

раззлуюць- зак. тр, буд. час

уцягне – зак, тр., буд. час

задобрыць – зак. тр., інф.

зрабіў – зак. тр., пр. час

  • У якіх дзеясловаў вы не вызначылі час? (задобрыць, шкодзіць) Чаму? ( інфінітыў не мае катэгорыі часу)

  • Яны развіваюнь кемлівасць і назіральнасць, вучаць параўноўваць,

пашыраюць кругазор. 3 імі весела і смешна. У казках яны бываюць сродкам

выпрабоўвання розуму герояў. Пра што ідзе размова? Вядома, вы здагадаліся,

што гаварыць мы будзем пра загадкі,

  • Адгадайце наступныя загадкі:

Ляцяць птушкі без крыл, садзяцца без ног.

(Снег)

Ляжыць сярод градкі зялёны і гладкі.

(Агурок)

Корміць, корміць, а сама есці не просіць.

(Зямля)



  • Выпішыце з загадак дзеясловы (у слупок). Змяніце форму дзеясловаў так, каб

адбылося чаргаванне зычных ці галосных.

ляцяць-лячу,

садзяцца-саджу.

ляжыць-лягу,

корміць-кармлю,

просіць-прашу.

  • Назавіце гукі, якія чаргуюцца.

Работа па правіле (с.240)

У асобных дзеясловах пры змене формы адбываецца чаргаванне (змена) гукаў, як галосных, так і зычных.Напрыклад: прынесці — нясу: [э]//[а]; хадзіць — хаджу: [дз']//[дж]; купіць — куплю: [п ]//[пл ]; лавіць — лаўлю: [в']//[ўл'].

  • Асаблівую ўвагу звярніце на дзеясловы, у якіх пры змене трывання адзін гук чаргуецца з двума. Напрыклад, купіць-куплю.

Самастойная работа

Практ. 461. Прачытайце прыказкі пра месяцы. Растлумачце іх сэнс. Выдзеленыя дзеясловы пастаўце ў 1-й асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу.

Абазначце чаргаванне гукаў.

У з о р: студзіць — студжу: [дз']//[дж].

І.Студзень хаты студзіць, рана гаспадыню будзіць (дз’-дж). 2. Студзень мяце (ц’-т) — ліпень залье. 3. Ліпень косіць і жне, доўга спаць (п-пл’) не дае. 4. Што ў полі ўродзіць (дз’-дж), жнівень знаходзіць (дз’-дж). 5. У жніўня панамі сярпы, маруды тады не цярпі (п’-пл’). 6. Кастрычнік ходзіць (дз’-дж) па краі і гоніць птушак з гаю.

Павер’і дайшлі да нас з дахрысціянскіх, язычніцкіх часоў, калі людзі цалкам залежалі ад прыроды, давяралі ёй ва ўсім, пакланяліся ёй, абагаўляючы расліны, жывёл, з’явы прыроды. Каб пазбегнуць непрыемнасцей у сваім жыцці, мала было памаліцца таму або іншаму богу, неабходна было прыстасоўвацца да жыцця ў прыродзе. Так з’явіліся прыкметы і павер’і. Людзі назіралі за раслінамі, жывёламі, птушкамі, прыроднымі стыхіямі і адзначалі іх стан і сузалежнасць. Свае назіранні яны перадавалі нашчадкам, вучылі іх жыць у згодзе з прыродай.

Таму, кожнае народнае свята мае свае павер’і:

22 сакавіка

Святыя саракі ў поле саху валаклі

7 красавіка

На благавешчанне бусел прылятае.

6 мая

На год два Юр’і, ды абодва дурні: адзін галодны, а другі халодны

13 чэрвеня

Прыйшоў Ерамей – больш не сей.

12 ліпеня

Прыйшоў Пятрок – апаў лісток.

28 жніўня

Прыйшла Прачыстая – стала поле чыстае.

19 верасня

Святы Міхайла з халодным ветрам

14 кастрычніка

Святы Пакроў зямлю пакрыў

14 лістапада

Кузьма і Дзям’ян. Да гэтага часу з дрзў ападае апошняе лісце.

9 снежня

Халодны Юр’я

19 студзеня

На Вадохрышча чарцей з вады выганяюць.

15 лютага

Да Грамніцы не скідай з рук рукавіцы.




  • Праверым, ці добра вы ведаеце народныя прыкметы, прыказкі пра месяцы і

поры года. Я прапаную пачатак, а вы – заканчэнне.

Жураўлі ляцяць высока - … зіма яшчэ далёка.

Жураўлі ляцяць блізка - … зіма ўжо блізка.

Зімою сонца свеціць, … ды не грэе.

Бусел прыляцеў, … вясна будзе.

Вясна - красна цвятамі, а лета …снапамі.

Вясна красна цвятамі, а восень …пладамі.

Вясенні дзень …год корміць.

ДАДАТКОВЫЯ ЗАДАННІ

А цяпер я прапаную вам кадзіраваны дыктант . Калі я называю дзеяслоў незакончанага трывання, вы ставіце 0, калі закончанага – 1

Адкрыўся

Сціхае

Рухнула

Расце

Здагадаўся

Вызначыць

Купаліся

Шые

Збіралі

Прынесла

КЛЮЧ: 1010110001

  • Беларусы любяць пажартаваць, Давайце паспрабуем і мы адказаць на жартоўныя пытанні.

  1. Што без вады плавае? (воблака)

  2. Чаму карова кладзецца? (сядзець не ўмее)

  3. Дзе сухога каменя не знойдзеш? (у вадзе)

  4. За што вучня выгналі з класа? (за дзверы)

  5. За які пятак нічога не купіш? (за свіны)

  6. На якое дрэва садзіцца варона ў час дажджу? (на мокрае)

  7. Чаго языком не дастанеш? (носа)


VII. Заданне на дом

Слова – гэта не проста набор гукаў, таму чалавек перш, чым нешта сказаць, павінен добра падумаць, ці варта гэта гаварыць, ці не прынясе сказанае шкоду і бяду людзям. Як вы разумееце сэнс прыказкі “Як гукнем – так і адгукнецца”.

Як ты адносішся да каго- небудзь, так аднясуцца і да цябе.

  • Падбярыце рускі адпаведнік. (Как укнется, так и откликнется)

Дома вам неабходна напісаць сачыненне-мініяцюру па прыказцы “Як гукнем – так і адгукнецца” .

VIII. Рэфлексія

Выберыце з ліку прапанаваных дзеясловы, якія, на вашу думку, перадаюць ваш стан у канцы ўрока. Аргументуйце свой выбар.

Успомніў, даведаўся, пазнаёміўся, не зразумеў, стаміўся, пакрыўдзіўся, зацікавіўся, адпачыў, адкрыў, прыгадаў, раззлаваўся, спалохаўся.


Адказы дзяцей


Народныя казкі, легенды і паданні, прыказкі і прымаўкі, прыкметы і павер’і – адлюстраванне багатага жыццёвага вопыту нашых продкаў, іх чулай душы, таленту, якія знайшлі выйсце ў яскравых пералівах нашай мілагучнай, загадкавай беларускай мовы. Будзем жа даражыць сваёй спадчынай, захоўваць яе, берагчы, каб пакінуць і мову, і культуру сваім нашчадкам.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Г. Новогрудок, гімназія №1 трыванні дзеяслова. Утварэнне І ўжыванне дзеясловаў закончанага І незакончанага трывання iconТо ў стане, то ў працэсе, ці Правапіс літары й перад суфіксам -ва
Часта суфіксы ўдзельнічаюць не ва ўтварэнні новага слова, а служаць для выражэння пэўнага граматычнага значэння. Такім чынам утвараюцца...

Г. Новогрудок, гімназія №1 трыванні дзеяслова. Утварэнне І ўжыванне дзеясловаў закончанага І незакончанага трывання iconТрыванні дзеясловаў
Самастойная работа па картках. Пасля выканання вучні агучваюць свае адказы. Картка №1

Г. Новогрудок, гімназія №1 трыванні дзеяслова. Утварэнне І ўжыванне дзеясловаў закончанага І незакончанага трывання iconТэма: Правапіс суфікаў дзеясловаў
...

Г. Новогрудок, гімназія №1 трыванні дзеяслова. Утварэнне І ўжыванне дзеясловаў закончанага І незакончанага трывання iconЧас I лiк дзеясловаў
Прачытайце. Устаўце прапушчаныя лiтары. Падкрэслiце дзеясловы. Вызначце лiк дзеясловаў

Г. Новогрудок, гімназія №1 трыванні дзеяслова. Утварэнне І ўжыванне дзеясловаў закончанага І незакончанага трывання iconПраект Тэма: Ужыванне складаназалежных сказаў у вусных І пісьмовых выказваннях тэкстаў розных стыляў Праблема
Мэта: Арганізаваць прэзентацыю праекта па тэме "Ужыванне складаназалежных сказаў у тэкстах вусных І пісьмовых выказванняў розных...

Г. Новогрудок, гімназія №1 трыванні дзеяслова. Утварэнне І ўжыванне дзеясловаў закончанага І незакончанага трывання iconМаладыя галасы
Школа-інтэрнат-гімназія для здольных І таленавітых дзяцей зь вясковай мясцовасьці Віцебскай вобласьці. Знаходзімся мы недалёка ад...

Г. Новогрудок, гімназія №1 трыванні дзеяслова. Утварэнне І ўжыванне дзеясловаў закончанага І незакончанага трывання iconОао «БелКредо» (231400 г. Новогрудок, ул. Советская, 39) Директор

Г. Новогрудок, гімназія №1 трыванні дзеяслова. Утварэнне І ўжыванне дзеясловаў закончанага І незакончанага трывання icon"Выданьне, адкрытае для ўсіх" так прэзэнтуе сябе літаратурна-мастацкі часопіс "Дзеяслоў". Літаратурна-мастацкі часопіс "Дзеяслоў" пачаў выходзіць ў 2002
Многія беларускія пісьменьнікі тады заявілі, што ня будуць супрацоўнічаць з выданьнямі, якія дзяржава ўзяла пад сваю апеку І цэнзуру....

Г. Новогрудок, гімназія №1 трыванні дзеяслова. Утварэнне І ўжыванне дзеясловаў закончанага І незакончанага трывання icon"Выданьне, адкрытае для ўсіх" так прэзэнтуе сябе літаратурна-мастацкі часопіс "Дзеяслоў". Літаратурна-мастацкі часопіс "Дзеяслоў" пачаў выходзіць ў 2002
Многія беларускія пісьменьнікі тады заявілі, што ня будуць супрацоўнічаць з выданьнямі, якія дзяржава ўзяла пад сваю апеку І цэнзуру....

Г. Новогрудок, гімназія №1 трыванні дзеяслова. Утварэнне І ўжыванне дзеясловаў закончанага І незакончанага трывання iconАддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама
Уа “Дзяржаўная гімназія г. Шчучына” І сш №1 г. Шчучына з паглыбленым вывучэннем замежнай мовы; формы пазакласнай работы; прэзентацыя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка