Андрэй Клімаў ужо больш за месяц асуджаны




НазваАндрэй Клімаў ужо больш за месяц асуджаны
Дата канвертавання19.12.2012
Памер16.58 Kb.
ТыпДокументы
LUNI0907_noch

Андрэй Клімаў ужо больш за месяц асуджаны.


Андрэй Клімаў пакуль знаходзіцца ў менскім сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага. Бліжэйшыя паплечнікі і сябры Андрэя Клімава ня ведалі, што яго судзілі яшчэ напачатку жніўня і пакаралі зьняволеньнем за артыкул у інтэрнэце. Упершыню ніхто з журналістаў і прадстаўнікоў апазыцыі ня ведаў пра суд над палітвязьнем. Любоў Лунёва высьвятляла чаму так здарылася.


Вядома, што тыдзень таму сваякі Андрэя Клімава перадалі яму перадачу ў сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага. Нагадаем: Андрэя Клімава арыштавалі 3 красавіка, калі ён прыйшоў у Менскую гарадзкую пракуратуру даведацца пра акалічнасьці крымінальнай справы, якую распачалі супраць яго за артыкул у інтэрнэце. Спачатку апазыцыянэр меў статус падазраванага ў абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Пасьля допыту яго абвінавацілі ў закліках да зьвяржэньня існуючага ладу.


У чэрвені сябры і знаёмыя Андрэя Клімава перасталі атрымліваць ад яго лісты. Маці Андрэя і жонка Тацяна Леановіч не адказвалі на тэлефанаваньні.


Памочнік Андрэя з “Руху Андрэя Клімава” Цімафей Дранчук апавёў “Свабодзе”, што чуткі пра суд над Клімавым да яго даходзілі, але ён ня мог іх праверыць.


“Абсалютна незразумелая пазыцыя сваякоў Андрэя. Я папросту не магу патлумачыць такія паводзіны. Магу толькі выказваць вэрсіі, што іх альбо запалохалі, альбо яшчэ нешта... Ніхто акрамя іх ня мог даведацца пра лёс Клімава. Яны маюць магчымасьць зь ім кантактаваць, да яго накіроўваць адваката, калі адбудзецца суд, калі скончыцца сьледзтва і г.д. А ліставаньне наша скончылася даўно па абсалютна незразумелых прычынах”.


Нават, калі Андрэй Клімаў падаў скаргу на прысуд, то ў хуткім часе яго мусяць перавесьці адбываць пакараньне ў папраўчую калёнію.


Гэта трэцяя судзімасьць Андрэя Клімава. Першы раз яго арыштавалі 11 лютага 1998 году. У жніўні 1999 года яго пакаралі пазбаўленьнем волі на 6 гадоў, абвінаваціўшы ў эканамічных злачынствах. Але на волю палітык выйшаў раней пазначанага тэрміну.


10 чэрвеня 2005 году Андрэя Клімава пакаралі абмежаваньнем волі на 18 месяцаў за арганізацыю вулічнай акцыі пад лёзунгамі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. На волю Андрэй выйшаў 22 сьнежня 2006. А праз тры месяцы яго зноў арыштавалі.


Любоў Лунёва, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Андрэй Клімаў ужо больш за месяц асуджаны iconБагач Андрэй, Філіпчык Андрэй, Дзяніс Мускі
Містэр І місіс Дурслі, што жылі ў доме нумар 4 па Прайвет Драйв, вельмі ганарыліся тым, што могуць у любы час заявіць, што яны нармальныя...

Андрэй Клімаў ужо больш за месяц асуджаны icon350 жыхароў вёскі Старына, што ў Менскім раёне, засталіся без вады Рэпартаж Міхала Стэльмака
Трачынская: ” Вось ужо месяц мы носім ваду вядзёрачкам. Адкуль мы носім? Адразу як прарвала, то бралі тут у калёнцы. Месяц насілі....

Андрэй Клімаў ужо больш за месяц асуджаны iconАндрэй Багач, Андрэй Філіпчык, Дзяніс Мускі
Ужо не ў першы раз у доме нумар чатыры па Цісавай вуліцы за сняданкам разгарэлася сварка. Містэр Вернан Дурслі быў абуджаны ўранку...

Андрэй Клімаў ужо больш за месяц асуджаны iconЭх, Андрэй, Андрэй, да чаго ж ты дажыў, да чаго ж дастукаўся: ні раздолля табе, ні жазлоў, ні пуцёвак Стой, гібей са сваёю «кукушкай-свістушкай», чакай
Так, браце Андрэй, сядзі цяпер І не рыпайся. А чаму? Таму што слабыя мы сталі, а віною ўсяму: годы точаць падшыпнікі, не разгонішся...

Андрэй Клімаў ужо больш за месяц асуджаны iconАндрэй Хадановіч
Андрэй Хадановіч. Паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст. Нарадзіўся ў 1973 у Мінску

Андрэй Клімаў ужо больш за месяц асуджаны iconГазета «культура» №30 Мода на мецэнацтва
Яшчэ напрыканцы 2006 года намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў уручыў сертыфікаты сусветнай ініцыятывы Арганізацыі...

Андрэй Клімаў ужо больш за месяц асуджаны iconКонкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека 5
Успаміны афіцэра польскай арміі Станіслава Ліса-Блонскага “Балахоўцы” пераклалі, дадалі прадмову І каментары, падрыхтавалі да друку...

Андрэй Клімаў ужо больш за месяц асуджаны icon"толькі больш працаваць I вучыцца"
Макаёнка-мастака, акрэсліваецца яго ўклад у развіццё беларускай драматургіі І тэатра. I ўсё ж, аддаючы належнае зробленаму, трэба...

Андрэй Клімаў ужо больш за месяц асуджаны iconВечерний. Месяц Месяц доступа в вечерние часы Временной интервал

Андрэй Клімаў ужо больш за месяц асуджаны iconТэма: Антонімы Мэты
Аднаго разу паспрачаліся Сонца І месяц. Сонца кажа – лісты на дрэвах зялёныя, а Месяц кажа – яны срэбраныя. Месяц кажа – людзі на...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка