Матэматыка 2 клас Тэма




НазваМатэматыка 2 клас Тэма
Дата канвертавання22.11.2012
Памер34.71 Kb.
ТыпДокументы
Матэматыка 2 клас

Тэма: Пісьмовае адніманне двухзначных лікаў без пераходу праз разрад.

Мэта: Пазнаёміць вучняў з алгарытмам пісьмовага аднімання двухзначных

лікаў без пераходу праз разрад.

Задачы: замацаванне ведання вусных прыёмаў складання і аднімання двух- значных лікаў, двухзначных лікаў з адназначнымі, параўноўваць лікавыя вы-разы. Развіваць навык кантрольна-ацэначнай дзейнасці ў працэсе самаадз-накі выкананага задання з дапамогай маршрутнага ліста і каляровых алоўкаў. Садзейнічаць фарміраванню матэматычнай мовы, вылічальных навыкаў, увагі і мышлення. Выхоўваць адказнасць, стараннасць, акуратнасць.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Заліваецца званок,

Пачынаецца ўрок.

Слухаем, запамінаем,

Ні хвілінкі не губляем.



  1. Тлумачэнне новага матэрыялу.

– Сёння ў нас незвычайны ўрок. Мы адпраўляемся ў Краіну Казак. А калі б вы адразу трапілі ў казачную краіну, што б адчулі? Напэўна, адра-зу спалохаліся, потым здзівіліся, а затым і ўзрадаваліся. Вось з такім добрым настроем і правядзём наш сённяшні ўрок. А не заблукаць нам дапаможа маршрутны ліст, у якім вы пасля кожнага выкананага задан-ня будзеце адзначаць каляровымі алоўкамі свае поспехі.



  1. Актуалізацыя ведаў.

  • Сёння на ўроку мы будзем вучыцца пісьмова аднімаць двухзначныя лікі, правільна выконваць запісы.

  • Спачатку праверым , як вы падрыхтаваліся да падарожжа. Праверым дамашняе заданне . (Ацаніць.)

  • А зараз адпраўляемся ў падарожжа. Каб даведацца, дзе мы будзем падарожнічаць у казачнай краіне, трэба выканаць наступнае заданне.

  1. Сярод лікаў знайсці лішні.

  2. Размясціць лікі ў парадку ўзрастання.

  3. Прачытаць атрыманы сказ.




  1. Работа па тэме.

  • Вароты ў казачную краіну ахоўвае Баба Яга. Яна адчыніць іх, калі мы правільна выканаем вусныя практыкаванні.

А) Запісаны рад лікаў: 37, 66, 54, 43, 32, 21, 75, 88, 69.

Дапоўніць кожны лік да круглага.

Павялічыць кожны на 10.

Паменшыць кожны на 10.

Б) Вуснае рашэнне задач.

Царэўна-жаба вышывала дыван для цара. Яна вышыла 6 залатых, 6 срэбных, 3 бронзавыя птушкі. Колькі ўсяго птушак вышыла Царэўна-жаба?

Для вырабу фундамента свайго доміка Наф-Наф выкарыстаў 2 блокі па 5 метраў і 2 блокі па 3 метры. Якая даўжыня ўсіх блокаў?

Цару 48 гадоў, а Івану-царэвічу 20 гадоў. На колькі гадоў цар ста-рэйшы за Івана-царэвіча?

(Ацаніць.)

  • Прапусціла нас Баба Яга ў казачную краіну. А вось коціцца насустрач нам Калабок. Яму Ліса дала заданне. Калі не справіцца, то яна яго з’есць. Дапаможам? (Праца па падручніку №1 з падрабязным тлума-чэннем.)

  • Самастойная работа ( на дошцы).



(Ацаніць.)

  1. Фізкультмінутка.



Мы па лесе йшлі, йшлі Мы па лесе йшлі, йшлі

І сунічкі знайшлі. І малінкі знайшлі.

Ля іх прыпыніліся , на дыбачкі ўсталі,

Да іх нахіліліся, рукі ўверх паднялі.

Сунічкі сабралі, Малінкі сабралі,

У кошык паклалі. У кошык паклалі.


Мы па лесе йшлі, йшлі Мядзведзя спаткалі,

І бярлогу знайшлі. Ад яго ўцякалі…

Ля яе спыніліся, Пакуль уцякалі,

Над ёй нахіліліся. Усё пагублялі!


Рухаемся далей па казачнай краіне. Насустрач нам ідзе заклапочаны Мядзведзь.

У школу я не хаджу,

А па лесе ўсё браджу.

Раніцою ішоў, ішоў

І вось што знайшоў…

Не ведаю, што тут напісана. Можа хто дапамогі просіць?


Успомніце правіла вылічэння выразаў з дужкамі і без дужак.

Прачытаць атрыманае слова. (Ацаніць.)


На возеры Піліпка-сынок. Яму сапраўды прыйшлося праявіць шмат кемлі-васці, каб перахітрыць Бабу Ягу. Ён просіць, каб вы навучылі яго рашаць задачы. ( Задачы № 2,7 ст.52 падручніка.)

(Ацаніць.)

На другім беразе возера нас чакае Вавёрка. Яна прапусціць нас у тым выпад-ку, калі мы дапаможам ёй палічыць, колькі яна назбірала арэхаў.

1 дзень – 30 арэхаў

2 дзень - на 10 арэхаў менш

(Ацаніць.)

  1. Замацаванне вывучанага.

Ідзём далей. Вось Зайчык заняўся гаспадаркай. На адной градцы ён па-садзіў моркву, а на другой - капусту. Хоча абгарадзіць, каб ніхто не па-шкодзіў яго пасадкі. Просіць дапамагчы падлічыць, якой даўжыні плот яму трэба паставіць? (Ацаніць.)


Задаволеныя ідзём далей. А вось на пяньку сядзіць сумны Воўк. Ліса заказала яму свій партрэт скласці з фігур.



  1. Заключная частка.

Вось мы і падышлі да галоўнага будынка казачнай краіны – казачнага палаца, каля якога расцвіла казачная кветка – кветка-сямікветка. Значыць, мы ўсё рабілі правільна.


Па маршрутных лістах падвядзём вынікі работы на ўроку.

(Якіх колераў больш)



  1. Рэфлексія .

Адарвіце той пялёстак на казачнай кветачцы, які адпавядае вашаму настрою. Чаму выбралі менавіта такі колер?

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Матэматыка 2 клас Тэма iconМатэматыка 6 клас Тэма
Прыклады фігур, якія маюць адну вось сіметрыі (слайд 7). Вучні атрымліваюць такія фігуры І знаходзяць ІХ вось.(дадатак 1)

Матэматыка 2 клас Тэма icon3 клас Матэматыка Тэма
Праверым гатоўнасць да ўрока. Гаспадар на ўроку – падручнік, яго памочнікі – сшытак, ручка, лінейка, аловак. Ва ўсіх яны ёсць? А...

Матэматыка 2 клас Тэма iconМатэматыка 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма
Якое сонца? Яно свеціць усім І ўсіх сагравае. Давайце створым сонца ў сабе. Закрыйце вочы, рукі пакладзіце на стол ці на калені далонямі...

Матэматыка 2 клас Тэма iconШкола: дуа
Абсталяванне: падручнік Матэматыка: 6 клас (А. П. Кузняцова), мадэлі кругоў, вяроўкі, лінейка, цыркуль

Матэматыка 2 клас Тэма iconМатэматыка 7 клас ( 1 чвэрць)
Назавіце падзел матэматыкі, у якім вывучаюцца ўласцівасці розных прасторавых геаметрычных тэл

Матэматыка 2 клас Тэма iconПрадмет: Матэматыка Клас
Мэты: арганізаваць дзейнасць вучняў па знаёмству з прыёмам вуснага складання двухзначных лікаў

Матэматыка 2 клас Тэма iconМатэматыка 7 клас (25 пытанняў 3 чвэрць)
Калі мнагачлен запісалі як здабытак двух мнагачленаў, то гэта дзеянне называюць

Матэматыка 2 клас Тэма iconМатэматыка 6 клас Настаўнік Дрэма Ж.І. Заліковыя пытанні за 4-ую чвэрць
Вядома, што Х і у – процілеглыя лікі, прычым Х – дадатны лік. Выпішыце праўдзівыя роўнасці

Матэматыка 2 клас Тэма icon" прыродныя умовы зямной паверхні". Тэма насельніцтва зямлі ( 3 г.) Тэма палітычная карта свету ( 2г.) 8 Клас
Вызначэнне геаграфічных каардынат па картах І нанясенне геаграфічных аб’ектаў па зададзенных каардынатах на контурную карту ”

Матэматыка 2 клас Тэма iconКлас: 5 Тэма

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка