Дуа "Арабаўшчынская базавая агульнаадукацыйная школа"




НазваДуа "Арабаўшчынская базавая агульнаадукацыйная школа"
Дата канвертавання22.11.2012
Памер57.85 Kb.
ТыпДокументы
ДУА “Арабаўшчынская базавая агульнаадукацыйная школа”


Тыдзень педагагічнага майстэрства


Адкрыты ўрок

матэматыкі ў 1 класе


Тэма: Лік і лічба 9


Настаўнік:

Раманюк

Наталля Барысаўна


2010 год


Тэма: Лік і лічба 9

Мэта: пазнаёміць вучняў з лікам і лічбай 9, навучыць параўноўваць 9 з раней

вывучанымі лікамі, паказаць месца ліка 9 на лікавым прамяні; адпрацоўваць

вылічальныя навыкі; развіваць лагічнае мысленне, увагу, уменне працаваць у групах;

выхоўваць акуратнасць пры выкананні самастойных работ

Абсталяванне: малюнкі Айбаліта і жывёл, "домікі" лікаў, раздаткавы матэрыял для

працы ў парах, геаметрычны матэрыял для вуснага ліку, узор напісання лічбы 9,

лічыльны матэрыял.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант.

Вітаю дзяцей. Правяраю гатоўнасць да ўроку.

ІІ. Актуалізацыя ведаў.

- Сёння да нас на ўрок прыйдзе адзін з казачных герояў. А хто, мы пазнаем, калі правільна адновім роўнасці:



























Бураціна - 6

Айбаліт - 7

Нязнайка- 8

Ведаючы сувязь кампанентаў і выніку дзеяння пры складанні і адніманні, дзеці знаходзяць

прапушчаныя лікі.

- Такім чьнам, гэта Айбаліт.



Ён прылятае да нас на самалёце, але пасадачная паласа яшчэ не дабудавана. Давайце, выканаем заданне, знойдзем заканамернасці і працягнем рады:

5,10,15,20...

68,58,48,38 ...

  • Вось і прызямліўся наш Айбаліт.

  • Дзе ж ён будзе жыць?

  • Давайце пабудуем яму дом (інд. карткі па саставу лікаў (домікі), узаемаправерка)


III. Пастаноўка праблемы.

- Мы ведаем, што да доктара прыходзяць лячыцца розныя жывёлы. Мы з вамі павінны іх палічыць і на
лісточку падаць заяўку, г.зн. напісаць лікам колькасць жывёл, якія прыйшлі на прыём да Айбаліта.
Давайце, палічым гэтых жывёл, калі пачуеце назву жывёлы, палажыце лічыльную палачку.


Добры доктор Айбаліт, Ён пад дрэвам сядзіць.

Прыходзь да яго лячыцца

I корова, і ваўчыца,

I жучок, і павучок,

I мядзведзіца.

Прыбеглі тры малпы

I паселі каля мышкі.

Колькі ж усяго жывёл,

Палічыце хутчэй! (9 жывёл.)

(Я чытаю верш. Дзеці лічаць жывёл, адказваюць, а потым я паказваю малюнак)





  • Колькі тут хатніх жывёл? Дзікіх? Насякомых? (павук не насякомае)

  • Такім чынам, іх 9. А мы знаёмыя з лікам 9? (Не.)

  • А як вы думаеце, чаму мы будзем сёння вучыцца на ўроку?

(Мы даведаемся ўсё пра лік 9: яго месца ў шэрагу лікаў, яго склад, параўнаем гэты лік з раней вывучанымі

лікамі.)

IV. Азнаямленне з новым матэрыялам і "адкрыццё" дзецьмі новых ведаў.

а) Знаёмства з лічбай 9.

Існуе лічба, з дапамогай якой можна запісаць гэты лік. (Паказваю друкаваную лічбу)

- На што яна падобна? (Адказы дзяцей.)
Пасля адказаў:

9 як і 6, угледзься,

Толькі хвост не ўгару, а ўніз. (Паказваю)

б) Пісьмовая лічба 9.

Мы ўжо пазнаёміліся з лічбай 9, а пісаць мы яе яшчэ не ўмеем.

Стар. 45дапаможніка №10 і на дошцы ўзор напісання лічбы 9.

(Пасля паказу пісьмовай лічбы 9 дзеці пішуць.)

IV Работа па вучэбнаму дапаможніку

№0

  • Колькі разоў сустракаецца друкаваная лічба 9? (9 разоў)

  • А пісьмовая? (0)

  • Які час паказвае гадзіннік? Які вугал утвараюць стрэлкі?

№1 Скласці задачы па рашэнням.

№2 Палічыць вуглы ў фігур, даць ім назву (сіняя - правільны дзевяцівугольнік)

№3 Самастойнае складанне задачы пра божых каровак, запіс задачы.Праверка.

№4 - Якія лікі мы ўжо ведаем?(0-9)

-Чаму пасля ліку 9 стаіць пустая клетка?

  • Знайдзіце лік 8. Што паказвае чорная стрэлка зверху?

  • Які лік атрымаем?

  • Прачытайце першы прыклад.

  • Пра што кажа чорная стрэлка знізу? Які лік атрымаем? Запішыце яго ў пустую клетку.

  • Складзіце прыклад па сіняй стрэлцы?

№5,6 Самастойная работа. Праверка.

Зарадка для вачэй

- Выканайце практыкаванне "Дзень-ноч", "Гадзіннік"

№7 Карыстаючыся малюнкамі скласці прыклады на адніманне.

- У Айбаліта таблеткі знаходзяцца ў слоічках. Якіх таблетак больш, а якіх менш. Ці зможам мы
параўнаць лікі, не бачачы гэтых таблетак?


Ад кашлю Ад прастуды

9 4

Ад грыпу Ад ангіны

7 9

(Параўноўваюць лікі з апорай на правіла.)

V. Фізкультмінутка.
Па дарожцы, па дарожцы

Скачам мы на правай ножцы (Прыскокі на правай ножцы.)

I па гэтай жа дарожцы

Скачам мы на левай ножцы. (Прыскокі на левай ножцы.)

Па сцяжынцы пабяжым,

Да лужка дабяжым, (Бег на месцы.)

На лужку, на лужку

Мы паскачам як зайкі. (Скачкі на месцы на абедзвюх нагах.)

Стоп. Трохі адпачнём.

I дахаты пешшу пойдзем. (Хада на месцы.)

VI. Першаснае замацаванне.

1) Склад ліку 9.

- Такім чынам, пакуль Айбаліт ляцеў, то былі гайданкі і некаторыя шклянкі з таблеткамі ад кашлю і ад
ангіны перамяшаліся. Айбаліт іх у цемры пералічыў і паклаў па 9 таблетак у кожную шклянку, але вось
што атрымалася:

(Кожнай пары даецца малюнак з розным складам ліку 9.

- Дапамажыце Айбаліту разабраць таблеткі. (Дзеці працуюць у парах і кажуць вынікі.)

  • Такім чынам, з якіх частак складаецца лік 9? (3 4 і 5, 8 і 1,2 і 7, 6 і 3, 3 і 6, 7 і 2,1 і 8, 5 і 4.) 2) №8 Вылічальная машына

№9 Самастойная работа, узаемаправерка. VII. Вынік.

  • 3 якім лікам мы пазнаёміліся? (3 лікам 9.)

3 дапамогай якой лічбы можна запісаць лік 9? (Лічбы 9.)

  • За якім лікам ідзе лік 9? (За лікам 8.)

  • 3 якіх частак складаецца лік 9? (3 4 і 5, 8 і 1, 2 і 7, 6 і 3.)

- Што можна сказаць пра лік 9 у параўнанні з раней вывучанымі лікамі? (Яно больш усіх вывучаных лікаў.)

  • ДоктарАйбаліт з нашай дапамогай вылечыў усіх жывёл і адпраўляецца ў зваротны шлях.

  • А вам спадабаўся ўрок?

  • Што асабліва запомнілася?

  • З якім настроем вы заканчваеце урок?

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дуа \"Арабаўшчынская базавая агульнаадукацыйная школа\" iconМэта І задачы грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў школе
Тэарэтычная частка “Сістэма грамадзянска-патрыя-тычнага выхавання ў дуа “Арабаўшчынская базавая агульнаадукацыйная школа”

Дуа \"Арабаўшчынская базавая агульнаадукацыйная школа\" iconДуа "Вучэбна-педагагічны комплекс Бялкоўшчынскі дзіцячы сад базавая агульнаадукацыйная школа"
Дуа “Вучэбна-педагагічны комплекс Бялкоўшчынскі дзіцячы сад – базавая агульнаадукацыйная школа”

Дуа \"Арабаўшчынская базавая агульнаадукацыйная школа\" iconУпраўленне адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама дуа "Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №1 г п. Рось" Сцэнарый выступлення каманды
Вядучы 1: Вас вітае каманда” Вандроўнікі” Дзяржаўнай установы адукацыя “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа№1 г п. Рось”

Дуа \"Арабаўшчынская базавая агульнаадукацыйная школа\" iconРэжым работы дуа "Палонкаўская базавая школа"

Дуа \"Арабаўшчынская базавая агульнаадукацыйная школа\" iconДуа "Біскупіцкая базавая школа" Настаўнік беларускай мовы І літаратуры Т. У. Язерская
Дуа “Біскупіцкая базавая школа” Настаўнік беларускай мовы І літаратуры Т. У. Язерская

Дуа \"Арабаўшчынская базавая агульнаадукацыйная школа\" iconУрок беларускай мовы
Установа адукацыі “Затур’янская дзяржаўная дзіцячы сад-базавая агульнаадукацыйная школа”

Дуа \"Арабаўшчынская базавая агульнаадукацыйная школа\" iconТэхналагічная карта ўрока
Установа адукацыі “Затур’янская дзяржаўная дзіцячы сад-базавая агульнаадукацыйная школа”

Дуа \"Арабаўшчынская базавая агульнаадукацыйная школа\" iconГрафік правядзення гурткоў па дуа "Ладзеніцкі дзіцячы сад-базавая школа" на 2 паўгоддзе 2011-2012 н г

Дуа \"Арабаўшчынская базавая агульнаадукацыйная школа\" iconГрафік падвозу дзяцей І школьнікаў дуа"Ялуцавіцкая базавая школа" І дз/с в. Станелевічы у 2012-2013 навучальным годзе

Дуа \"Арабаўшчынская базавая агульнаадукацыйная школа\" iconГрафік правядзення факультатыўных заняткаў па дуа "Ладзеніцкі дзіцячы сад-базавая школа" на 2паўгоддзе 2011-2012 н г

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка