Пратакол




НазваПратакол
Дата канвертавання22.11.2012
Памер83.89 Kb.
ТыпДокументы

ПРАТАКОЛ



аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і мастацтва

паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь

і Міністэрствам культуры і турызму Турэцкай Рэспублікі


Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры і турызму Турэцкай Рэспублікі, названыя далей Бакамі,

кіруючыся палажэннямі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галінах адукацыі, навукі, культуры і спорту, падпісанага ў г.Мінску 8 жніўня 1995 года,

засноўваючыся на ўзаемным імкненні пашыраць і паглыбляць раўнапраўнае супрацоўніцтва, умацоўваць дружалюбныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай,

упэўненыя, што супрацоўніцтва ў галіне культуры і мастацтва прызвана спрыяць развіццю дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі дзвюх краін,

пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Бакі будуць ствараць спрыяльныя ўмовы для супрацоўніцтва ў галіне культуры і мастацтва.

Артыкул ­2

Бакі на ўзаемнай аснове будуць арганізоўваць Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы і Дні культуры Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Тэрміны і ўмовы арганізацыі Дзён культуры будуць вызначацца Бакамі ў кожным канкрэтным выпадку ў рабочым парадку.

Артыкул 3

Бакі будуць садзейнічаць развіццю кантактаў і супрацоўніцтва ў галіне музычнага, опернага і балетнага мастацтва і падтрымліваць абмен салістамі, калектывамі мастацкай творчасці, кампазітарамі, дырыжорамі, харэографамі, мастакамі па касцюму і мастакамі-пастаноўшчыкамі і іншым творчым персаналам, аркестрамі, а таксама арганізоўваць гастролі артыстаў оперы і балета.

Бакі будуць таксама садзейнічаць удзелу прадстаўнікоў іншага Боку ў міжнародных конкурсах і фестывалях, якія праводзяцца ў сваіх краінах.

Артыкул 4

Бакі будуць падтрымліваць кантакты і супрацоўніцтва паміж тэатральнымі саюзамі, драматычнымі, лялечнымі і іншымі тэатрамі, у тым ліку шляхам арганізацыі гастроляў і выступленняў тэатральных калектываў і асобных выканаўцаў, а таксама ўдзел у тэатральных фестывалях на ўзаемнай аснове.

Бакі будуць падтрымліваць абмен спецыялістамі ў галіне тэатральнага мастацтва, у прыватнасці, акцёрамі/актрысамі і рэжысёрамі, а таксама арганізацыю заняткаў і семінараў у галіне тэатральнага мастацтва з мэтай развіцця прафесійных навыкаў і ведаў.

Бакі будуць накіроўваць запрашэнні і садзейнічаць узаемнаму ўдзелу ў міжнародных тэатральных фестывалях, якія праводзяцца ў сваіх краінах.

Артыкул 5

Бакі будуць падтрымліваць прамое супрацоўніцтва ў галіне кінавідэамастацтва, уключаючы ўдзел у міжнародных кінафестывалях, развіваць кантакты і супрацоўніцтва ў галіне дакументальнага і мастацкага кіно, а таксама абмен інфармацыяй, рэкламнымі матэрыяламі, часопісамі і іншай друкаванай прадукцыяй у гэтай галіне.

Бакі будуць абменьвацца запрашэннямі да ўдзелу ў міжнародных кінафестывалях, канферэнцыях, праглядах, сустрэчах, рэтраспектыўных паказах і іншых значных міжнародных мерапрыемствах у галіне кінематаграфіі, а таксама садзейнічаць рэалізацыі сумесных кінематаграфічных праектаў.

Бакі будуць імкнуцца да правядзення Дзён беларускага кіно ў Турцыі і Дзён турэцкага кіно ў Беларусі. Умовы і тэрміны арганізацыі Дзён кіно будуць вызначацца Бакамі ў кожным канкрэтным выпадку ў рабочым парадку.

Артыкул 6

Бакі будуць падтрымліваць кантакты і супрацоўніцтва паміж музеямі, галерэямі, мастацкімі цэнтрамі Беларусі і Турцыі з мэтай абмену выстаўкамі (за выключэннем утрымліваючых гісторыка-культурныя каштоўнасці), спецыялістамі ў галіне музейнай справы, рэкламнымі матэрыяламі і абменьвацца інфармацыяй аб навуковых канферэнцыях, семінарах і сімпозіумах па пытаннях гісторыі і тэорыі мастацтва і музейнай справы, якія праводзяцца ў сваіх краінах.

Бакі будуць садзейнічаць правядзенню мастацкай выстаўкі з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і выстаўкі адпаведнага па статусу музея Турэцкай Рэспублікі, які будзе вызначаны Турэцкім Бокам па ўзгадненню з Беларускім Бокам у рабочым парадку.

Артыкул 7

Бакі будуць спрыяць развіццю прамых кантактаў і супрацоўніцтва паміж публічнымі бібліятэкамі, у прыватнасці, нацыянальнымі бібліятэкамі дзвюх краін, а іменна: Нацыянальный бібліятэкай Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкай Турцыі.

Бакі будуць заахвочваць супрацоўніцтва ў галіне бібліятэчных паслуг, абмен інфармацыйнымі матэрыяламі, выдавецкімі каталогамі, перыядычнымі выданнямі, метадалагічнымі матэрыяламі, кнігамі і іншымі выданнямі, а таксама мікрафільмамі, кампакт-дыскамі і лічбавымі відэадыскамі, утрымліваючымі рукапісы, а таксама спрыяць даследчай рабоце ў межах, прадугледжаных нацыянальнымі заканадаўствамі кожнай з краін.

Бакі на ўзаемнай аснове штогадова будуць абменьвацца адным (1) спецыялістам у галіне бібліятэчнай справы на тэрмін знаходжання працягласцю ў адзін (1) тыдзень з мэтай развіцця супрацоўніцтва ў галіне бібліятэчнай справы.

Бакі будуць падтрымліваць узаемны ўдзел у сімпозіумах, кангрэсах, семінарах і канферэнцыях у галіне бібліятэчнай справы, якія арганізуюцца ў кожнай з краін.

Артыкул 8

Бакі будуць абменьвацца інфармацыяй аб міжнародных выстаўках народнай творчасці, якія арганізуюцца ў кожнай з краін, і садзейнічаць узаемнаму ўдзелу ў гэтых мерапрыемствах.

Артыкул 9

Бакі будуць заахвочваць супрацоўніцтва ў галіне адукацыі ў сферы культуры і мастацтва і абмен навукова-метадычнай інфармацыяй, а таксама падтрымліваць правядзенне стажыровак спецыяліс­таў у галіне культуры і мастацтва, выкладчыкаў і студэнтаў.

Бакі будуць садзейнічаць удзелу студэнтаў і навучэнцаў навучальных устаноў культуры і мастацтва ў міжнародных конкурсах і фестывалях для маладых артыстаў, якія праводзяцца ў кожнай з краін.

Артыкул 10

Бакі будуць абменьвацца інфармацыяй аб міжнародных фальклорных фестывалях, а таксама мерапрыемствах у галіне прафесійнай і самадзейнай творчасці, якія праводзяцца ў кожнай з краін, і спрыяць узаемнаму ўдзелу ў іх сваіх калектываў.

Артыкул 11

Бакі будуць спрыяць абмену навуковай інфармацыяй і публікацыямі ў галіне археалогіі, гісторыі мастацтва, музейнай справы, рэстаўрацыі і кансервацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей і твораў мастацтва, а таксама абмену спецыялістамі з мэтай азнаямлення з вопытам работы іншага Боку ў гэтай галіне.

Бакі будуць супрацоўнічаць з мэтай папярэджвання незаконнага перамяшчэння культурных аб’ектаў шляхам ажыццяўлення ўсіх неабходных мер у адпаведнасці з нацыянальнымі заканадаўствамі і адпаведнымі канвенцыямі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па адукацыі, навуцы і культуры (ЮНЕСКА) і іншымі міжнароднымі пагадненнямі, удзельнікамі якіх яны абодва з’яўляюцца.

Бакі будуць супрацоўнічаць з мэтай спрашчэння ідэнтыфікацыі і рэстытуцыі законным уладальнікам твораў мастацтва, артэфактаў і прадметаў старажытнасці дзяржавы іншага Боку, гандаль якімі незаконна ажыццяўляецца на тэрыторыях сваіх краін.

Артыкул 12

Бакі дамовіліся, што культурныя абмены паміж імі будуць ажыццяўляцца згодна з адпаведнымі палажэннямі заканадаўства дзяржаў Бакоў і на аснове наступных прынцыпаў.

  1. Абмен асобнымі прадстаўнікамі.

Накіроўваючы Бок аплачвае, калі не будзе дамоўлена інакш, міжнародны праезд да месца правядзення мерапрыемства (ажыццяўлення дзейнасці) і назад (альбо ў выпадку, калі гэта немагчыма, да бліжэйшага горада з міжнародным аэрапортам) прадстаўнікоў, абмен якімі будзе ажыццяўляцца ў рамках гэтага Пратакола.

Выдаткі па харчаванню, пражыванню і ў магчымых межах транспарту ўнутры краіны прадстаўнікоў, абмен якімі будзе ажыццяўляцца ў рамках гэтага Пратакола на перыяд, які не перавышае пятнаццаці (15) дзён, аплачваюць у адпаведнасці з нацыянальнымі заканадаўствамі арганізацыі і асобы, якія прымаюць іх ад імя прымаючага Боку, калі не будзе дамоўлена інакш.

Іншыя арганізацыйныя пытанні, якія датычацца абмену асобнымі прадстаўнікамі, будуць агаворвацца Бакамі ў кожным канкрэтным выпадку ў рабочым парадку.

  1. Абмен творчымі калектывамі.

Накіроўваючы Бок аплачвае выдаткі па праезду і транспарціроўцы рэквізіту творчых калектываў да першага месца прызначэння ў прымаючай краіне і назад ад апошняга месца знаходжання ў краіну паходжання альбо трэцюю краіну.

Прымаючы Бок аплачвае выдаткі па знаходжанню і ўнутранаму транспарту, а таксама іншыя выдаткі, звязаныя з арганізацыяй выступленняў.

Іншыя фінансавыя пытанні, якія датычацца абмену творчымі калектывамі, будуць агаворвацца непасрэдна арганізатарамі выступленняў.

3. Абмен выстаўкамі.

Пры арганізацыі выставак у рамках гэтага Пратакола, за выключэннем выставак, якія ўтрымліваюць гісторыка-культурныя каштоўнасці, агульныя ўмовы для зацікаўленых арганізацый будуць наступнымі, калі не будзе агаворана інакш.

Абавязкі накіроўваючага Боку:

прадстаўленне дэтальных прапаноў па выстаўцы, уключаючы неабходную тэхнічную інфармацыю, як правіла, за дванаццаць (12) месяцаў да плануемай даты адкрыцця;

забеспячэнне міжнароднага транспарту да першага месца знаходжання ў прымаючай краіне і з апошняга месца знаходжання ў краіну паходжання альбо трэцюю краіну;

забеспячэнне страхоўкі па прынцыпу «ад дзвярэй да дзвярэй», «ад цвіка да цвіка», транспарту;

прадастаўленне неабходнай інфармацыі і матэрыялаў для выдання каталога на мове краіны прымаючага Боку і/альбо на англійскай мове за шэсць (6) месяцаў да адкрыцця выстаўкі.

Абавязкі прымаючага Боку:

забеспячэнне адпаведных выставачных залаў з неабходнай структурай бяспекі (кліматычны рэжым, ахова і іншае);

забеспячэнне неабходнага персаналу для пагрузкі і разгрузкі, упакоўкі і распакоўкі, мантажу і дэмантажу выставачных экспанатаў і іншых выставачных матэрыялыў;

выданне каталога і пры неабходнасці постэраў і запрашэнняў;

забеспячэнне рэкламы выстаўкі, у прыватнасці, у сродках масавай інфармацыі;

прадастаўленне краіне паходжання копій рэкламных матэрыялаў, выдадзеных у сувязі з правядзеннем выстаўкі (каталог, постэры, запрашэнні, агляды і іншае);

у выпадку пашкоджання экспанатаў прадастаўленне ўсёй адпаведнай дакументацыі, уключаючы афіцыйную справаздачу аб пашкоджанні, і дапамогі накіроўваючаму Боку ў падрыхтоўцы заяўкі на кампенсаванне страт у адпаведную страхавую кампанію.

У выпадку пашкоджання прымаючы Бок не будзе ажыццяўляць рэстаўрацыю экспанатаў, калі толькі і да таго часу, пакуль ясна выказаны пісьмовы дазвол накіроўваючага Боку не будзе атрыманы па дыпламатычных каналах.

Усе ўмовы па арганізацыі выстаўкі будуць агавораны і вызначаны ў асобным пагадненні, заключаным паміж арганізацыяй, якая арганізоўвае выстаўку, і арганізацыяй, якая накіроўвае выстаўку.

Выдаткі па арганізацыі мерапрыемстваў на камерцыйнай аснове будуць агаворвацца зацікаўленымі арганізацыямі дзвюх краін у кожным канкрэтным выпадку.

Артыкул 13

З мэтай ўжывання гэтага Пратакола прадстаўнікі Бакоў могуць збірацца, калі палічаць неабходным, пачаргова ў Беларусі і Турцыі, у форме сумеснай камісіі, якая пры неабходнасці распрацуе ўласны рэгламент.

З мэтай рэалізацыі гэтага Пратакола Бакі могуць дадаткова заключаць праграмы мерапрыемстваў.

Бакі будуць выконваць гэты Пратакол згодна з адпаведнымі міжнароднымі пагадненнямі, удзельнікамі якіх яны з’яўляюцца, і на аснове адпаведных палажэнняў заканадаўстваў Бакоў.

Гэты Пратакол не перашкаджае магчымасці ажыццяўлення ў рамках Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі, культуры і спорту любой іншай дзейнасці, узгодненай Бакамі па дыпламатычных каналах.

Артыкул 14

Па ўзаемнай згодзе Бакоў у гэты Пратакол могуць быць унесены змяненні і дапаўненні ў пісьмовым выглядзе, якія па завяршэнні працэдур, прадугледжаных у артыкуле 15, з’яўляюцца яго неад’емнай часткай.

Артыкул 15

Гэты Пратакол уступае ў сілу пасля таго, як абодва Бакі паведамяць адзін аднаму па дыпламатычных каналах аб завяршэнні імі неабходных унутрыдзяржаўных працэдур.

Гэты Пратакол будзе дзейнічаць на працягу аднаго (1) года з дня яго ўступлення ў сілу і аўтаматычна працягвацца на наступныя перыяды тэрмінам на адзін (1) год.

Кожны з Бакоў можа ў любы час спыніць дзеянне гэтага Пратакола шляхам накіравання іншаму Боку з гэтай мэтай пісьмовага паведамлення па дыпламатычных каналах. Спыненне альбо прыпыненне дзеяння Пратакола наступіць праз шэсцьдзесят (60) дзён пасля даты паведамлення.


Здзейснена ў горадзе ­ __________­__­ "___"____________ 200_ года ў двух экземплярах, кожны на беларускай, турэцкай і англійскай мовах, прычым усе тэксты роўна аўтэнтычныя.

У выпадку разыходжання ў тлумачэнні гэтага Пратакола пераважную сілу будзе мець тэкст на англійскай мове.



За Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

За Міністэрства культуры

і турызму Турэцкай Рэспублікі

Уладзімір Матвейчук Атыла Коч

Міністр культуры Міністр культуры і турызму



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пратакол iconБеларуская газета Расцэнкi на размяшчэнне рэкламы ў газеце «Звязда» Уведзеныя з 09. 2006 г., зацверджаныя рэдкалегіяй, пратакол №24 ад 24. 08. 2006 г. Кошт 1 кв см залежыць ад газетнай старонкі
Уведзеныя з 09. 2006 г., зацверджаныя рэдкалегіяй, пратакол №24 ад 24. 08. 2006 г

Пратакол iconЗводны пратакол

Пратакол iconПратакол вынікаў раённай алімпіяды па беларускай мове

Пратакол iconСкарочаны пратакол каманднага заліку завочнага тура

Пратакол iconЗводны пратакол Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда – 2011 Камандны залік

Пратакол iconВ.І. Варанец
Рэкамендавана Центральным навукова-метадычным саветам уа «Грдму» (пратакол №1 ад 17. 10. 2006)

Пратакол iconПратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі "Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"
Пратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Пратакол iconПратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі "Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"
Пратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Пратакол iconПратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі "Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"
Пратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Пратакол iconПратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі "Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"
Пратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка