Абагульненне ведаў па раздзеле "Ідзе вясна ў шумлівых водах"




НазваАбагульненне ведаў па раздзеле "Ідзе вясна ў шумлівых водах"
Дата канвертавання22.11.2012
Памер54.89 Kb.
ТыпДокументы
Тэма: Абагульненне ведаў па раздзеле “Ідзе вясна ў шумлівых водах”

Літаратурнае чытанне (2 клас)

Грыгаровіч Антаніна Валянцінаўна,

настаўнік пачатковых класаў

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Мэта:

  • абагульніць веды па вывучаным раздзеле;

  • узбагачаць слоўнікавы запас вучняў новымі словамі і выразамі;

  • выпрацоўваць навык чытання цэлымі словамі і выразамі;

  • вучыць прыёмам выразнага і інтанацыйнага чытання;

  • фарміраваць уменне ствараць звязныя выказванні на зададзеную тэму;

  • развіваць памяць, вусную мову вучняў;

  • выхоўваць любоў да прыроды, цікаўнасць і назіральнасць.



Ход урока


  1. Арганізацыйны момант

Аб’яўленне тэмы і мэты ўрока


Празвінеў званок вясёлы,

У клас пазваў усіх дзяцей.

Будзем дружна працаваць,

Веды будзем здабываць.

  • Пажадаем адзін аднаму добрага настрою і плённай працы.

II. Праверка дамашняга задання

Стр.84 – верш І.Муравейка “Колеры года”(хто вывучыў, чытанне на памяць, астатнія – конкурс на лепшага чытальніка)

III. Новы матэрыял

Адгадай загадку: Калі гэта адбывалася?

Сонца радасней смяецца

Ледавыя топіць лужы

Капяжы цурчаць на сонцы

Не баімся і мы сцюжы. (Вясной)

  • Назавіце вясновыя месяцы?

  • Пра які месяц гэтая загадка?

  • Чаму першы вясновы месяц называецца сакавіком?

  • А які месяц зараз?

  • Прачытайце (з дошкі) верш М.Чарняўскага.

Красавік, ён з весняй ласкі

Разбудзіў усюды краскі:

Сон-траву, пралескі, лотаць –

Будзе радасць пчолкам лётаць.

  • Пра які месяц гэты верш?

  • Чаму называецца так месяц? Адкуль пайшла яго назва? Зачытаць.

Абагульненне: Заканчваецца красавік. Абуджаюцца расліны, на дрэвах і кустах пачынаюць набухаць пупышкі. На праталінках з'яўляецца першая траўка. Прарастае насенне аднагадовых раслін і зацвітаюць ранаквітнеючыя: (паказаць дзецям малюнкі, дзеці называюць) падбел, блакітная пралеска, медуніца і г.д. Менавіта з-за багацця кветак і красак атрымаў ён сваё прыгожае імя.

  • У якім прачытаным творы чыталі пра з'яўленне першых вясновых кветак? (стр.59 З.Верас “Прыйшла вясна”.)

  • Зачытайце урывак, дзе аб гэтым гаворыцца?



Фізкультхвілінка


  1. Кветачкі прачнуліся. Усталі, пацягнуліся, усміхнуліся, выпрамілі пялёсткі.

  2. 1 – падняцца, пацягнуцца

2 – сагнуцца, разагнуцца

3 – у далоні тры хлапкі

Галавою тры кіўкі

на 4 – рукі шырай

5 – рукамі памахаць

6 – за парту ціха сесці


Конкурс “Хто хутчэй адгадае загадку?”(“Пачатковая школа №3,2009”)- стр.68-69.

  • Пра каго апошнія загадкі?

  • Якія творы пра птушак вы чыталі?

(стр.58 – верш Я.Журба “Шпак”.

стр. 99 – апавяданне З.Верас “Прыйшла вясна”.

стр. 75 – верш З.Бядулі “Вясной”.

стр. 76 – апавяданне Яр.Пархуты “Птушыны інтэрнат”.

стр. 81 – верш В.Шведа “Бусел верны Беларусі”. )

Рскажыцце пра тое, хто прылятае першым?

(Грак, шпак, жаваранак, кнігаўка, дразды, качкі, гусі, лебедзі, жураўлі, буслы, зязюля, у канцы вясны – ластаўкі. ) (Суправаджаць паказам гэтых птушак)

Віктарына “Крылатая дружына”

Закончыце прыказку: Убачыў грака …… (вясну сустракай.)

  • З якога твора? (стр.56 – апавяданне В.Кастручына “Вясна і дзеці.”)

  • Прачытайце яшчэ адну прыказку: (з дошкі)

Жаваранак прылятае на праталіну, шпак – на прагаліну, жораў – з цяплом, а ластаўка – з лістом.

  • У раздзеле вучэбніка шмат вершаў пра вясну.

Гульня: “Хто ведае больш вершаў ?”

1.З якіх вершаў узяты наступныя радкі?

а) Зніклі завірухі,

К нам вясна прыйшла …?(Я.Журба”Шпак”)

б) Дзеці вырастуць праз лета

І пакінуць свій палетак …? (В.Швед “Бусел верны Беларусі”)

2.Я пачну верш, а вы яго працягніце.

а) Спяць яшчэ пад снегам

Паплавы, палеткі …(стр.63 – П.Прануза “Свята”)

б) Ціха абуджаюцца

Родныя палі … (стр.72 – А.Дзержынскі “Веснавая раніца”)

в) Грэе сонца, свеціць сонца,

Блішчаць кветкі і трава …(стр.75 – З.Бядуля “Вясной”)

  • Я ведаю, што вы таксама спрабавалі пісаць вершы пра вясну. У вас нядрэнна атрымалася. Паслухаем вас (дзеці чытаюць радкі, якія напісалі самі).

Самастойная работа – стр.87 (падручнік) – растлумачыць сэнс слоў

  • Выберыце, якія з твораў адносяцца да апавядання?

1.”Сыны”

2. “Вожык і ручаёк”

3. “Вечны агонь”

4. “Птушыны інтэрнат”

5. “Рэкі выйшлі з берагоў”

  • А чаму не назвалі твор “Вожык і ручаёк”? (гэта казка)

  • Прагледзьце малюнкі да казкі Я.Галубовіча “Вожык і ручаёк” і размясціце іх у правільнай паслядоўнасці.

Дадаткова : Інсцэніроўка аднаго з твораў:

1в. – “Вожык і ручаёк”

2в. – “Сыны”

Работа ў групах.(тэкставыя заданні А.Л.Пакора “Літаратурнае чытанне”. Рознаўзроўневыя заданні, тэксты) – стр.33-39

IV. Абагульненне па тэме, рэфлексія.

Самаацэнка, узаемаацэнка.

Ацэнка мной.

  • Адзначце словы, якія характарызуюць вашу працу на ўроку:

Зразумеў Адпачываў

Думаў Ленаваўся

Працаваў Спісваў

Стаміўся Чакаў перапынка

V. Дамашняе заданне.

Стр.88 – Прыдумаць працяг апавядання па пачатку



Слайд 1

На слайдзе – тэма ўрока

Слайд 2

На слайдзе – мэта ўрока

Слайд 3 – на слайдзе пажаданне поспеху


Слайд 4

На слайдзе – загадка


Слайд 5

На слайдзе-

Верш М.Чарняўскага


Слайд 6

На слайдзе – інфармацыя чытання


Слайд 7

Заданні для фізкультхвілінкі


Слайдзе 8 –

На слайдзе – умова конкурса


Слайд 10

Заданні для рэфлексіі



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Абагульненне ведаў па раздзеле \"Ідзе вясна ў шумлівых водах\" iconТэхналагічная карта ўрока "Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме "Дзеяслоў"

Абагульненне ведаў па раздзеле \"Ідзе вясна ў шумлівых водах\" icon1- тэма. Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме
Стварыць ўмовы для выпрацоўкі навыкаў самастойнай працы, актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроку, выхавання чулых адносін...

Абагульненне ведаў па раздзеле \"Ідзе вясна ў шумлівых водах\" iconЯк хутка праляцела лета. Зноў наступіў верасень, а з ім Свята ведаў. І зноў званкі, І зноў урокі, І зноў падарожжы па цікавай краіне ведаў. Сёлета гэта
Усім ім, навічкам І будучым выпускнікам, мы жадаем поспехаў у вучобе, каб мары ІХ збыліся. А жыццё – гэта кола, якое ідзе па крузе,...

Абагульненне ведаў па раздзеле \"Ідзе вясна ў шумлівых водах\" iconТэма ўрока: Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме "Дзеяслоў" Мэта
...

Абагульненне ведаў па раздзеле \"Ідзе вясна ў шумлівых водах\" iconІнфармацыйная функцыя дзяржавы
У розных галінах ведаў ідзе актыўны, поўнамаштабны працэс пазнання І практычнага асваення каштоўнасці феномена «інфармацыя»

Абагульненне ведаў па раздзеле \"Ідзе вясна ў шумлівых водах\" iconМэта: 1 Абагульненне, сістэматызацыя,праверка ведаў вучнях па дадзенай тэме
Развіваць уменні вучняў запісу адначленаў у стандартным выглядзе, множання І ўзвядзенне ў ступень адначленаў, вызначаць ІХ ступень...

Абагульненне ведаў па раздзеле \"Ідзе вясна ў шумлівых водах\" iconПа старонках гісторыі старажытнай Беларусі
Мэтамі пазакласнага мерапрыемства з’яўляюцца: замацаванне І абагульненне ведаў дзяцей па гісторыі сваёй Радзімы, папаўненне слоўнікавага...

Абагульненне ведаў па раздзеле \"Ідзе вясна ў шумлівых водах\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле "Этнаграфіі"
Добры дзень, паважаныя госці! Вы знаходзіцеся ў Этнаграфічным раздзеле музея, дзе вашай увазе прадстаўлена экспазіцыя “Вышыўкi I...

Абагульненне ведаў па раздзеле \"Ідзе вясна ў шумлівых водах\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле "Этнаграфіі"
Вы знаходзіцеся ў Этнаграфічным раздзеле музея, дзе вашай увазе прадстаўлена экспазіцыя “Сялянскі быт беларусаў”. Тут сабраны сельскагаспадарчыя...

Абагульненне ведаў па раздзеле \"Ідзе вясна ў шумлівых водах\" iconЗьявіўся дакумэнтальны фільм "У сьнягах драмае вясна"
Каліноўскага. Фільм выйшаў у межах творчага праекту “Беларускі гальфстрым”. Аўтары стужкі Сяргей Патаранскі І сяргей Чырык на пачатку...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка