На свяце колераў часопіса "Вясёлка"




НазваНа свяце колераў часопіса "Вясёлка"
Дата канвертавання22.11.2012
Памер21.16 Kb.
ТыпДокументы
На свяце колераў часопіса “Вясёлка”

Здаецца, зусім нядаўна мы віталі ў нашым раёне вядомых беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, якія падчас акцыі “Чытаем разам – чытаем па-беларуску!” наведалі і Язненскую сярэднюю школу.

17 красавіка вучні і настаўнікі нашай школы былі запрошаны ў Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь, дзе адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае 55-годдзю дзіцячага часопіса “Вясёлка”. Называлася яно Святам колераў “Вясёлкі”. Юбілей адзінага беларускамоўнага дзіцячага часопіса супаў са святкаваннем Года кнігі.

Задоўга да пачатку мерапрыемства ў холе пачалі збірацца дзеці. Там нас сустракалі мімы, клоўны, двухмятровыя хадулісты, вялізныя лялькі. Сярод іх можна было адшукаць галоўных герояў часопіса – Васю Вясёлкіна і Васілінку.

Кожны госць Свята колераў “Вясёлкі” атрымаў падарунак ад часопіса.

Як госцям сталіцы нам выдалі і амаль сапраўдныя камандзіровачныя грошы – “вясёлікі”. Перад пачаткам свята за “вясёлікі” можна было самастойна выбраць і набыць сувенір на памяць аб урачыстым святкаванні.

Святочная праграма пачалася ўступным словам галоўнага рэдактара Уладзіміра Ліпскага. Пасля гэтага ён прымаў самыя ветлівыя і шчырая віншаванні. Першы Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў прывез часопісу віншавальнае слова ад самога Прэзідэнта – Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. У ім адзначалася, што “Вясёлка” пракладвае ўсё новыя творчыя сцяжынкі да сваіх юных чытачоў. І робіць гэта з глыбокім веданнем дзіцячай душы, сучаснай педагогікі, выкарыстоўваючы лепшыя творы беларускіх пісьменнікаў.

Павіншаваў “Вясёлку” і міністр інфармацыі нашай краіны – Алег Праляскоўскі. Ен падкрэсліў, што шмат гадоў назад таксама выпісваў гэты цудоўны часопіс.

Пасля віншаванняў іншых афіцыйных гасцей на сцэне з’явіліся знакамітыя акцеры, спевакі, зоркі беларускай эстрады.

Самыя цеплыя словы і сваю песню падараваў гледачам і чытачам часопіса спявак Герман.

Зачараваў не толькі дзяцей, але і дарослых уладар мыльных бурбалак Пеця Федарцоў.

Нашы гучныя апладысменты і шчырыя ўсмешкі адлюстроўвалі сапраўды феерычную атмасферу грандыёзнага свята.

Пасля святочнай праграмы за аўтографам галоўнага рэдактара выстраілася цэлая чарга дзяцей.

Паколькі дэлегацыя нашай школы прадстаўляла чытачоў усёй Віцебскай вобласці, мы з асаблівым задавальненнем пажадалі Уладзіміру Сцяпанавічу Ліпскаму і ўсёй рэдакцыйнай калегіі “Вясёлкі” плённай працы, новых чытачоў, яркіх колераў. З Язна ў падарунак любімаму часопісу мы прывезлі пано з саломкі, выкананае сваімі рукамі.


Л.З.Жойдзік,

намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце

ДУА “Язненская СШ”

На здымку: галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка” У.С.Ліпскі і вучні Язненскай СШ

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

На свяце колераў часопіса \"Вясёлка\" iconАсноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу
Чароўныя ўзоры” (далей – выстаўка-конкурс) праводзіцца ўстановай адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей І моладзі”...

На свяце колераў часопіса \"Вясёлка\" iconРедакцыя часопіса «магілёўскі мерыдыян» Прымае матэрыялы ў нумары Тома 13 (2013 год) часопіса: выпускі 1-2 – у тэрмін да 15 красавіка (15 апреля), выпуск 3-4 – 15 верасня (сентября 2013). Разделы журнала
Ы журнала: Официальный раздел. Физическая география и геоэкология. Экономическая география. Культурная география. Краеведение и туризм....

На свяце колераў часопіса \"Вясёлка\" iconПравядзення Міжнароднага семінара Захаванне традыцый І
Удзел у свяце “Караваю мой раю” І выставе вясельнага пасагу “ Сорак саракоў ручнікоў”

На свяце колераў часопіса \"Вясёлка\" iconНашы хлебаробы у ліку пераможцаў
Сення ў Горках пачынаецца рэспубліканскі фестываль-кірмаш “Дажынкі -2012”. У вялікім рэспубліканскім свяце прымуць удзел прадстаўнікі...

На свяце колераў часопіса \"Вясёлка\" iconПлан выхаваўчай работы школьнага аздараўленчага лагера "Вясёлка" з дзённым знаходжаннем на перыяд з 1 па 21 чэрвеня Мэта

На свяце колераў часопіса \"Вясёлка\" iconПлан выхаваўчай работы школьнага аздараўленчага лагера "Вясёлка" з дзённым знаходжаннем на перыяд з 26 па 31 сакавіка Мэта

На свяце колераў часопіса \"Вясёлка\" iconПлан выхаваўчай работы школьнага аздараўленчага лагера "Вясёлка" з дзённым знаходжаннем на перыяд з 26 сакавіка па 1 красавіка Мэта

На свяце колераў часопіса \"Вясёлка\" iconУстановы адукацыі Даматканавіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа
Удзел у раённых спаборніцтвах па валейболу. Удзел у раённым свяце школьных надзей – 2011

На свяце колераў часопіса \"Вясёлка\" iconРаённы Цэнтр культуры "Мир"
Гледачы мелі магчымасць не толькі пачуць любімыя песні, але І спазнаць цікавую інфармацыю пра самога Святога Валенціна І аб свяце....

На свяце колераў часопіса \"Вясёлка\" iconДэкан факультэта павышэння кваліфікацыі
Галоўны рэдактар часопіса “Фотамагія”, старшыня бга “Фотамастацтва”, дырэктар выдавецтва “Ривтур”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка