На форумах парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да




НазваНа форумах парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да
Дата канвертавання22.11.2012
Памер53.45 Kb.
ТыпДокументы
Padb0508abloga


Прывітаньне!


На форумах парталу tut.by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да помнікаў і не дапусьціць перагляду гісторыі. Нехта akselbant камэнтуе: “Так беларускаму народу ў ягонай асноўнай масе даўно начхаць што на перагляд гісторыі, што перагляд Канстытуцыі. Што «пан» скажа, то й правільна. Галоўнае трапіць у паны. А там хоць гісторыю перапісвай, хоць помнікі гістарычныя ў цэнтры Горадні руйнуй… А беларускую гісторыю пры Лукашэнку ня проста перапісалі, яе згвалцілі…» maymun: “Учора па БТ заявілі, што кожны трэці з загінуўшых у Вялікай Айчыннай, — беларус». Uchinanchu: “Я таксама падзяляю папулярную думку, што 9 траўня хутчэй павінна быць днём памінаньня і смутку, а не глямурных сьвятаў са скокамі пад баян. Можна было б нават зрабіць днём памінаньня ахвяраў наогул усіх войнаў».


lemantar занатаваў ва ўласным блогу lemantar.livejournal.com: “Восьмага ж траўня гэтае сьвята заўсёды адзначалася па ўсёй Эўропе, за выключэньнем СССР і асобных ягоных сатэлітаў. Дарэчы, у СССР Дзень Перамогі началі адзначаць толькі ў 60-я гады. Але савецкія прапагандысты прыдумалі адгаворку: маўляў, у час падпісаньня ў Маскве ўжо было запоўнач, 0:43. Што ж, нават калі так, у Беларусі на гадзіну менш. А гэта значыць, што ў нас Дзень Перамогі 8 траўня!»


Музычны партал “Тузін гітоў” music.fromby.net інфармуе аб пачатку падрыхтоўкі да чарговага фэсту “Басовішча”. Мерапрыемства мае адбыцца 20-21 ліпеня ў Польшчы каля мястэчка Гарадок. Традыцыйна, у межах фэсту пройдзе конкурс маладых гуртоў. Збор заявак ад прэтэндэнтаў ужо распачаўся і працягнецца да 28 траўня... Правядзеньнем “Басовішча” сёлета займаецца новы старшыня “Беларускага аб'яднаньня студэнтаў” Радаслаў Дамброўскі. Зь беларускага боку прыём заявак на удзел у конкурсе, правядзеньне адборачнага канцэрту і ўсю іншую арганізацыйную працу будзе каардынаваць журналіст, сябра рэдакцыі музычнага парталу “Тузін Гітоў” Аляксей Мінчонак. Правядзеньне адборачнага канцэрту заплянаванае на сярэдзіну чэрвеня. “Акрамя “Тузіна Гітоў” інфармацыю пра “Басовішча” можна знайсьці на сайце Generation.by».


Пачаў працу новы музычны сайт www.parter.by, які прысьвечаны акадэмічнай музычнай творчасьці. На гэтым сайце маецца афіша бліжэйшых канцэртаў, навіны музычнага жыцьця, маюць быць зьмешчаныя й рэцэнзіі на канцэрты ды сьпэктаклі. Пакуль што сайт знаёміць з навіной аб выданьні клявіру опэры Антонія Радзівіла «Фаўст».


У гасьцёўні сайту Менгарвыканкаму www.minsk.gov.by сёньня зьявіўся такі допіс Serge з Менску: “Паважаная адміністрацыя, ці не растлумачыць хто-небудзь “ашаламляльны фэервэрк” у нядзелю 06.05.2007 г. а 22:00 каля Нацыянальнай бібліятэкі?! Рэклямы гэтай падзеі было дастаткова. Як сьледства, да 22:00 народ зь дзецьмі ў колькасьці каля 1,5-2 тысячаў чалавек цягам гадзіны чакалі абяцанага фэервэрку... Якога так і не было... Як разумець такую агіднасьць?!»


Карыстальнік belnetmon выказаўся ва ўласным ЖЖ-дзёньніку belnetmon.livejournal.com на тэму дзяржаўных прадпрыемстваў: “Два мужыкі, начальнік і нам. начальніка аддзелу, паўдня трындзелі аб машынах, потым рэшту дня рашалі сканворды... Пры гэтым зарплаты каля 500.000 па чутках. Абодва трындзелі аб тым, хто за колькі будзе прадаваць свае машыны. Адзін за 9, другі за 10 штук...»


У ЖЖ-суполцы by_politict карыстальнік chegor сёньня распавядае пра акцыю “Стоп БРСМ”, якая адбылася ў тэхнічным унівэрсытэце: “На дзьвярах галоўнага офісу БРСМ БНТУ, а таксама на шыльдзе БРСМ ў адным з карпусоў універсітэту былі прымацаваныя дзіцячыя лялькі з шыльдамі "Гонар", "Сумленне", "Свабода". Вакол шыі кожнай лялькі быў завязаны БРСМаўскі гальштук, на якім яны і былі "павешаныя", сымбалізуючы сабой зьдзек арганізацыі над сьвятымі для кожнага нармальнага чалавека паняткамі. Акрамя таго, актывісты заляпілі ўнівэрсытэт і прылеглыя тэрыторыі налепкамі "Сдай друга и получи зачёт автоматом", "Живи веселей, стучи на друзей». Акцыя выклікала вялікі рэзананс сярод студэнтаў, яны нават фатаграфаваліся на фоне лялек і прасілі даць ім налепак».


Заўсёды прыемна чытаць у Сеціве выказваньні, як раней казалі, «аб людзях харошых». Кшталту выказваньня Натальлі, якое яна пакінула ў форуме Менсктрансу minsktrans.by: «Сёньня раніцай ехала па маршруту №100 (аўтобус №8902КI). Паездкай засталася задаволеная, хачу адзначыць, што ў салёне аўтобусу было чыста, кіроўца, Шыманскі Мікалай Іванавіч, акуратна апрануты, у касьцюме, ехаў вельмі акуратна, без рэзкіх тармажэньняў, кандуктар ветлівы. Вялікі дзякуй за выдатную працу! Прашу кіраўніцтва прэміяваць ці хоць бы аб'явіць падзяку гэтым супрацоўнікам».


І на гэтым усё, гэта была «Начная аблога», Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся...

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

На форумах парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да iconІдзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да помнікаў І не дапусьціць
На форумах парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі...

На форумах парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да iconІдзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да помнікаў І не дапусьціць
На форумы парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі...

На форумах парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да iconНа форумах парталу tut by ідзе дыскусія вакол выказваньня Гары Каспарава пасьля "Маршу нязгодных", які прайшоў у Маскве. Гары Каспараў параўнаў "дэмакратыю" ў
На форумах парталу tut by ідзе дыскусія вакол выказваньня Гары Каспарава пасьля “Маршу нязгодных”, які прайшоў у Маскве. Гары Каспараў...

На форумах парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да iconНа форумах парталу tut by працягваюць рэагаваць на заявы Аляксандра Лукашэнкі, які лічыць, што "анархію ў інтэрнэце трэба спыніць"

На форумах парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да iconНа форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу
На форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць...

На форумах парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да icon"У тэгеране Лукашэнка шукаў аргумэнты для спрэчкі з Масквой?"
На форумах парталу tut by сёньня можна знайсьці шэраг галінак, на якіх наведнікі абмяркоўваюць вынікі візыту Аляксандра Лукашэнкі...

На форумах парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да iconНа форумах парталу tut by актыўна абмяркоўваюць навіну дня пра тое, што старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне аб адстаўцы ў сувязі са
На форумах парталу tut by актыўна абмяркоўваюць навіну дня пра тое, што старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне...

На форумах парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да iconНа сайце парталу tut by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты "Эль-Паіс" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра
На сайце парталу tut by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты “Эль-Паіс” адносна таго, што ён можа...

На форумах парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да iconУ жж-суполцы "Беларуская палітыка" community livejournal com/by politics наведнікі камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі
У жж-суполцы “Беларуская палітыка” community livejournal com/by politics наведнікі камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў...

На форумах парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да iconНачная аблога 29 лістапада
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ствараць толькі канкурэнтаздольныя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка