К.І. Козак, дацэнт кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук




НазваК.І. Козак, дацэнт кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук
Дата канвертавання22.11.2012
Памер170.64 Kb.
ТыпДокументы
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАУНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ


Кафедра крыніцазнаўства


Гiсторыя i арганiзацыя архiўнай справы Беларусi

Вучэбная праграма
спецыяльнасці «Гісторыка-архівазнаўства» D 1-23 01 13


Мінск, 2005

Складальнікі:

К.І.Козак, дацэнт кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук.

Рэцэнзенты:

Рэкамендавана да друку ў якасці базавай эксперыментальнай:

Кафедрай крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, пратакол № 5 ад 28.01.2005 г.;

Вучоным саветам гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, пратакол № 5 ад 15.02.2005 г.

Адказны за рэдакцыю: К.І.Козак

Адказны за выпуск: К.І.Козак


Тлумачальная запіска


Курс “Гісторыя і аргангізацыя архіўнай справы Беларусі” адносіцца да агульнапрафесійных дысцыплін і складаецца з пяці раздзелаў: “Архiвы ў старажытнабеларускiх княствах; Архiўная справа ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм (XIII- другая палова XVIII ст.ст.); Беларускiя архiвы канца XVIII - пач. ХХ ст.; Асноўныя этапы станаўлення і развіцця архіўнай справы Беларусі ХХ ст.”.


Мэта курса – сфарміраваць у студэнтаў агульнае і сістэмнае ўяўленне працэсаў і з'яў, заканамернасцяў і асаблівасцей гісторыі айчыннай архіўнай справы, яго сучаснай дзяржаўнай арганізацыі.


Курс знаёміць студэнтаў з гісторыяй узнікнення архіваў з часу станаўлення і фарміравання беларускай дзяржаўнасці. Асаблівая ўвага звернута да савецкага і постсавецкага перыядаў развіцця.

Ён скіраваны на фарміраванне навыкаў даследчай дзейнасці ў галіне гісторыі архіўнай справы Беларусі; практычныя магчымасці выкарыстоўваць канкрэтна-гістарычныя веды па рацыянальнаму рашэнню сучасных праблем архіўнай справы ў грамадстве; валоданне навыкаў працы з архіўнымі крыніцамі як важнай часткі культурнай спадчыны нацыі; фарміраванне ў студэнтаў значнасці ролі гісторыка-архівіста ў грамадстве; веданне гістарыяграфіі праблемы; пашырае сістэмнае ўяўленне аб формах і тэндэнцыях развіцця грамадства.


Прадстаўлены спіс літаратуры прадназначаны для поўнага ўяўлення студэнтамі стану гістарыяграфіі па гісторыі архіўнай справы як сферы навуковага даследавання (вучэбныя дапаможнікі і манаграфіі, артыкулы, даведнікі,, даклады, агульная літаратура і г.д.), а таксама ўплыываў дзяржаўнай палітыкі на розных этапах яе развіцця.


Прыкладны вучэбна-метадычны план





Тэма

Усяго

Аудиторные занятия

Самастойная работа студэнтаў

Лекцыі

практычныя

кантроль за самастойнай работай

(на адну групу)

1.

Гістарыяграфія і крыніцы

6

4

2







2.

Архiвы ў старажытнабеларускiх княствах (9−12 ст.)


6

4

2







3.

Архiўная справа ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм (XIII- другая палова XVIII ст.ст.)

24

16

6

2




4.

Беларускiя архiвы канца XVIII - пач. ХХ ст.

20

14

4

2




5

Асноўныя этапы станаўлення і развіцця архіўнай справы Беларусі ХХ ст.

30

14

14

2




6.

Архівы Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе

6

4

2









Итого





28

20

20

68



Гiсторыя i арганiзацыя архiўнай справы Беларусi


Архiвы ў старажытнабеларускiх княствах. Звесткi аб месцах захоўвання каштоўнасцей, кнiг i актаў старажытных беларускiх княстваў (Полацкага, Турава-Пiнскага, Мiнскага) у крынiцах i гiстарычнай лiтаратуры. Сховiшчы дакументаў органаў улады. Архiвы манастыроў. З'яўленне прыватных архiваў.

Асноўныя вiды дакументаў, што знаходзiлiся ў княжыцкiх "архiвах": дакументальныя i апавядальныя. Спосабы iх захавання. Матэрыял для пiсьма: пергамен, бяроста. Скрутак, кодэкс, берасцяныя граматы.

Значэнне i выкарыстанне дакументаў для ўмацавання ўлады i мiжнароднага становiшча.


Архiўная справа ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм (XIII- другая палова XVIII ст.ст.) Дзяржаўны лад Вялiкага княства Лiтоўскага (ВКЛ) i яго уплыў на арганiзацыю архiўнай справы. Заканадаўчыя дакументы, што рэгламентавалi парадак стварэння, арганiзацыю захоўвання i выкарыстанне архiўных дакументаў ВКЛ. Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг., Канстытуцый 1607 г., 1647 г., пастановы Вальнага Сойму i мясцовых сеймiкаў аб архiвах. "Volumina legum" як асноўная крынiца па вывучэнню гiсторыi i арганiзацыi архiўнай справы ў ВКЛ. Метрыка Вялiкага княства Лiтоўскага -- цэнтральны архiў вялiкакняжацкай канцэлярыi. Гiсторыя ўтварэння архiва, яго структура, арганiзацыя працы.

Характарыстыка асноўных груп дакументаў, што ўваходзiлi ў склад Метрыкi (кнiгi запiсаў, судных спраў, публiчных спраў, кнiгi данiн, пасольскiя кнiгi, кнiгi арэнд i iнш.). Умовы захоўвання дакументаў Метрыкi. Арганiзацыя канцлерам ВКЛ Л.Сапегай у 1594 г. перапiскi старых спраў кнiг Метрыкi. Вынiкi гэтай працы. Рэестр кнiг Метрыкi 1623 г. як крынiца для вывучэння склада гаспадарскага архiва першай чвэрцi XVII ст. Выкарыстанне архiўных дакументаў для ўмацавання адносiн з замежнымi краiнамi.

Iцiнэрарый Метрыкi (Тракай -- Вiльна -- Варшава -- Гродна -- Пецярбург -- Масква).

Пачатак выкарыстання кнiг Метрыкi ў навуковых мэтах. Публiкацыi ў 1758 г. пiярам М.Догелям "Codex’a diplomaticus Redni Poloniae et Magni Ducatus Lithuaniae", у 1788 г. вiленскiм бургамiстрам П.Дубiнскiм "Zbiora praw i przywilejow miastu stolecznemu WXL nadanych", у якiх былi змешчаны дакументы вялiкакняжацкага архiва.

Складанне навукова-даведачнага апарату на кнiгi Метрыкi ў час яе знаходжання ў гiстарычных архiвах Расii (канец XVIII ст.). Апiсанне кнiг, што зрабiлi "метрыканты" Л.М. Зельвяровiч (1883 г.), С.Л. Пташыцкi (1887 г.), супрацоўнiкi Маскоўскага архiва Мiнiстэрства юстыцыi (1915 г.). Асноўныя публiкацыi дакументаў Метрыкi ў 1883-1928 гг. i iх значэнне для вывучэння палiтычнай, сацыяльна-эканамiчнай гiсторыi i гiсторыi культуры Беларусi XV-XVIII ст.

Стуктура мясцовых органаў улады ВКЛ (мясцовыя князi, ваяводы, старасты, намеснiкi-дзяржаўцы, "цiвуны", "падцiвуны", войты, бургамiстры i iнш.) i iх архiвы. Судовыя архiвы (Галоўнага лiтоўскага трыбунала, Задворнага асэсарскага суда, земскiх, гродскiх, падкаморскiх i iнш.). Актавыя кнiгi судовых устаноў, магдэбургii.

Заканадаўства ВКЛ аб мерах па забеспячэнню захавання актавых кнiг.

Царкоўныя i манастырскiя архiвы як сховiшчы каштоўных дакументаў, рукапiсных i старадрукаваных кнiг. Найбольш вядомыя архiвы (т.зв. "Архiў заходне-рускiх унiяцкiх мiтрапалiтаў", архiвы Мiнскай, Полацкай духоўных кансiсторый, Вiленскi капiтульны архiў, архiў Вiленскай каталiцкай епархii i iнш.). Дакументы, якiя захоўвалiся ў царкоўных i манастырскiх архiвах: вiзiты, iнвентары, прывiлеi, фундушавыя запiсы, апiсаннi прыходаў, метрычныя запiсы i iнш.

Прыватныя архiвы баяр, шляхты, магнатаў, мяшчан, купцоў, рамеснiкаў. Архiвы князей Сапегаў у Дзярэчыне, Радзiвiлаў у Нясвiжы, Любецкiх у Шчучыне, Вiшнявецкiх у Брагiне, графоў Храбтовiчаў у Шчорсах, Тышкевiчаў у Лагойску i iнш. Склад дакументаў гэтых архiваў i iх выкарыстанне ў практычных, палiтычных i навуковых мэтах. Высокi ўзровень арганiзацыi захоўвання дакументаў прыватных архiваў. Калекцыянiраванне як адзiн з шляхоў камплектавання гэтых архiваў.

Лёс архiваў ВКЛ.


Беларускiя архiвы канца XVIII -- пач. ХХ ст. Далучэнне беларускiх зямель да Расiйскай iмперыi, рэарганiзацыя мясцовых органаў кiравання па расiйскаму выразу. Пераўтварэнне дзейнiчаўшага цэнтральнага архiва ВКЛ у гiстарычны архiў; перавоз Метрыкi ў Пецярбург, потым у Маскву. Далучэнне архiваў мясцовых органаў ВКЛ да архiваў зноў утвораных устаноў беларускiх губерняў. Сетка ведамасных архiваў па дакладненаму адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу Беларусi 1802 г. Вайна 1812 г. i лёс беларускiх архiваў.

Утварэнне ў 70-я гг. XIX ст. у беларускiх губернях органаў мясцовага самакiравання i iх архiвы. Расiйскае заканадаўства аб губернскiх архiвах. Асноўныя вiды архiваў у беларускiх губернях (губернскiх праўленняў, казённых палат, судовых i палiцэйскiх устаноў, кансiсторый i iнш.) i склад дакументаў, якiя захоўвалiся ў iх. Пачатак археаграфiчнай дзейнасцi на Беларусi. Роля I.I. Грыгаровiча, вiленскiх прафесараў: I. Данiловiча, I. Лабойкi, Ж. Анацэвiча i iнш. у працы па збiранню i публiкацыi дакументаў на Беларусi. "Беларускi архiў старажытных грамат" (1824 г.)- першы беларускi археаграфiчны зборнiк дакументаў. Утварэнне губернскiх статыстычных камiтэтаў (Вiленскага, Вiцебскага, Гродненскага, Магiлёўскага, Мiнскага) i iх роля ў збiраннi, захоўваннi i выкарыстаннi дакументаў у навуковых i практычных мэтах.

Вiленскi i Вiцебскi цэнтральныя архiвы старажытных актавых кнiг -- першыя гiстарычныя архiвы Лiтвы i Беларусi. Указ ад 2 красавiка 1852 г. аб iх стварэннi. Склад дакументаў архiваў, асноўныя напрамкi iх дзейнасцi. Дзейнасць Вiленскага i Вiцебскага архiваў па апiсанню дакументаў. Вынiкi гэтай працы. "Вопiс дакументаў Вiленскага Цэнтральнага архiва старажытных актавых кнiг" у 10-цi тт.

Дзейнасць архiваў па публiкацыi дакументаў. Утварэнне i дзейнасць Вiленскай археаграфiчнай камiсii (1864-1915 г.). Сярыйныя выданнi дакументаў архiваў: "Акты Вiленскай археаграфiчнай камiсii" у 39-цi тт., "Гiсторыка-юрыдычныя матэрыялы, якiя выцягнуты з актавых кнiг губерняў Вiцебскай i Магiлёускай" у 32-х тт., паасобныя выданнi дакументаў Вiленскага архiва.

Узровень археаграфiчнай падрыхтоўкi дакументаў у гэтых выданнях. Роля выдатных беларускiх гiсторыкаў-архiвiстаў i археографаў М.Л.Вяроўкiна, Дз.I. Даўгялы, А.М. Сазонава i iнш. у развiццi архiўна-археаграфiчнай працы на Беларусi ў другой палове XIX-пач.ХХ ст.ст. Асноўныя працы М.I. Гарбачэўскага, Дз.I. Даўгялы ў галiне архiвазнаўства i археаграфii.

Лiквiдацыя ў 1903 г. Вiцебскага архiва старажытных актаў, злiццё яго з Вiленскiм архiвам.

Вiцебская вучоная архiўная камiсiя (1909-1919 гг.). Стварэнне i дзейнасць яе ў галiне забеспячэння захаванасцi архiваў на Беларусi. Публiкацыйная праца камiсii. «Працы Вiцебскай вучонай архiўнай камiсii» (1910 г.), "Полацка-Вiцебская даўнiна" у 3-х тт. (1911-1913 гг.). Роля камiсii ў падрыхтоўцы кадраў архiвiстаў. Стварэнне Вiцебскага аддзялення Маскоўскага архелагiчнага iнстытута (1911 г.). А.П. Сапуноў, Б.Р. Брэжга i iнш. i iх уклад у дзейнасць камiсii.

Прыватныя архiвы ў ХIX-пач.ХХ ст. Архiвы рэлiгiйных канфесiй, прамысловых i камерцыйных структур, грамадскiх аб'яднанняў i органаў самакiравання ў канцы ХIХ-пач.ХХ ст. Уплыў вайны 1914-1918 гг. на лёс беларускiх архiваў. Архiвы ўстаноў Часовага ўрада на Беларусi.


Цэнтралiзацыя архiўнай справы на Беларусi ў 1920-30-я гады. Утварэнне БССР. Архiвы Беларусi ў перыяд замежнай ваеннай iнтэрвенцыi i грамадзянскай вайны. Архiў Беларускай Народнай Рэспублiкi (БНР). Удзел супрацоўнiкаў Вiцебскай, Петраградскай, Смаленскай вучоных архiўных камiсiй у захаваннi ведамасных i прыватных архiваў.

Першыя мерапрыемствы органаў улады Заходняй вобласцi па ўпарадкаванню архiваў. Дэкрэт СНК РСФСР ад 1 чэрвеня 1918 г. "Аб рэарганiзацыi i цэнтралiзацыi архiўнай справы" i яго значэнне для архiўнага будаўнiцтва на Беларусi. Арганiзацыя архiва Мiнскага Савета (снежань 1918 г.). Спроба цэнтралiзацыi архiўнай справы ў Лiтоўска-Беларускай ССР.

Праблемы рэарганiзацыi архiўнай справы згодна Палажэнню СНК РСФСР ад 31 сакавiка 1919 г. "Аб губернскiх архiўных фондах". Магiлёўскi i Вiцебскi губернскiя архiвы. Дзейнасць архiвасховiшчаў у Вiцебску, Магiлёве, Мiнску.

Стварэнне i дзейнасць архiўнай секцыi пры аддзеле аховы помнiкаў мiнуўшчыны i аддзеле Наркомасветы БССР (красавiк 1920 г.), затым Мiнскай вучонай камiсii пры Акадэмiчным цэнтры Наркомасветы БССР (чэрвень 1921 г.). Пастанова СНК БССР ад 23 студзеня 1921 г. "Аб улiку i захаванасцi матэрыялаў". Макулатурныя кампанii.

Дзейнасць упаўнаважаных Галоўархiва РСФСР Б.Р.Брэжга, Дз.I.Даўгяла, Я.Ф.Карскага i iнш. Лiквiдацыя Вiцебскага аддзялення Маскоўскага археалагiчнага iнстытута (1922 г.).

Стварэнне Цэнтрархiва Беларусi (жнiвень 1922 г.). Павятовыя аддзелы Цэнтрархiва. Віцебскае, Гомельскае і Магілёўскае губернскія архiўныя сховiшчы. Гiстпарт. Архiвы КП(б)Б i ЛКСМБ. Гомельскае i Вiцебскае бюро Гiстпарта. Крынiцы камплектавання дзяржархiваў. Цэнтралiзацыя адзiнага дзяржаўнага архiўнага фонду рэспублiкi. Пастанова СНК БССР ад 11 лютага 1924 г. "Аб абавязковай здачы ў цэнтрархiў БССР архiваў i архiўных матэрыялаў асоб былой царскай фамiлii, актыўных дзеячаў кантрэвалюцыi i г.д.". Сетка дзяржаўных архiваў.

1-ая Усебеларуская канферэнцыя архiўных работнiкаў (май 1924 г.) i яе значэнне для развiцця архiўнай справы i археаграфii ў Беларусi. Асноўныя вынiкi 1-га з'езду даследчыкаў беларускай археалогii i археаграфii (студзень 1926 г.). Дзейнасць З.Х. Жылуновiча, У.I. Пiчэты, М.В. Мялешкi, Б.Р. Брэжга, А.П. Сапунова, М.В. Доўнар-Запольскага i iнш.

Палажэнне аб Адзiным дзяржаўным архiўным фондзе Беларусi (май 1927 г.). 2-ая канферэнцыя архiвiстаў Беларусi. Мерапрыемствы Урада БССР па вяртанню з-за мяжы архiўных дакументаў. Формы i метады ўзмацнення цэнтралiзацыi архiўнай справы. Склад Адзiнага дзяржаўнага архiўнага фонду. Стварэнне Цэнтральнага архiўнага ўпраўлення пры Прызiдыуме ЦВК БССР (снежань 1927 г.). Пастановы ЦВК СНК СССР аб Цэнтральным архiўным упраўленнi СССР (красавiк 1929 г.) i павелiчэнне яго ўпраўленчых паўнамоцтваў на фонды "агульнасаюзнага значэння".

Сетка архiваў: Цэнтральны архiў Кастрычнiцкай рэвалюцыi БССР, гiстарычныя архiвы, акруговыя аддзяленнi Цэнтральнага архiўнага кiравання БССР. Белпартархiў (архiў Гiстпарта ў Мiнску, архiў ЦК КП(б)Б у Магiлёве). Архiвы калгасаў, саўгасаў i МТС. Выдзяленне Мiнскага гiстарычнага архiва ў самастойную адмiнiстрацыйна-юрыдычную адзiнку (студзень 1936 г.). Белпартархiў пасля уз'яднання архiва гiстпарта ў Мiнску i архiва ЦК КПБ у Магiлеве (чэрвень 1936 г.).

Арганiзацыя раённых дзяржархiваў. Рэарганiзацыя архiўных органаў у сувязi са стварэннем вобласцей у БССР (лiпень, 1938 г.).

Перадача архiўных устаноў у падпарадкаванне НКУС (верасень 1938 г.). Наступствы гэтага мерапрыемства.

Станаўленне архiўнай справы ў Заходняй Беларусi. Архіўны збор Беларускага музея ў Вільні. Беларускi загранiчны архiў. Перавоз Віленскага і Несвіжскага архіваў у Мінск (1939-1940 гг.) Утварэнне Гістарычнага архіва АН Беларусі. Пачатак дзейнасцi дзяржаўных абласных архiваў у Баранавiцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вiлейскай, Пiнскай абласцях.

Спроба ўтварэння Цэнтральнага архiва фотафонадакументаў у г.Мiнску.

Выкарыстанне архiўных дакументаў ва ўмовах узмацнення таталiтарнай сiстэмы. Стан метадычнай i навукова-даследчай работы. Падрыхтоўка архiўных кадраў. Структура дзяржархiваў Беларусi, замацаваная ў Палажэннi аб Адзiным дзяржаўным фондзе СССР (сакавiк 1941 г.).


Архiвы Беларусi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны (1941-1944 гг.). Мерапрыемствы архiўнага кiраўнiцтва па арганiзацыi эвакуацыi архiваў. Устанаўленне органамi НКУС прыярытэтаў пры вывазу i забеспячэннi захаванасцi дакументаў. Пастанова СНК БССР ад 21 жнiўня 1942 г. "Аб мерах паляпшэння захаванасцi архiўных дакументаў, эвакуiраваных з БССР".

Палiтыка нямецкiх улад у адносінах да беларускiх архiваў. Знiшчэнне архiўных дакументаў архiваў у часы акупацыi.

Архiвы падпольных партыйных, камсамольскiх антыфашысцкiх органаў, партызанскiх фармiраванняў. Канферэнцыя архiвiстаў СССР у Маскве (чэрвень 1943 г.) i удзел у яе працы беларускiх архiвiстаў. Дзейнасць сумесных аператыўных груп НКУС i груп архiўных спецыялiстаў па ўзнаўленню архiўных фондаў. Рээвакуацыя архiваў. Дзейнасць па навукова-тэхнiчнай апрацоўцы дакументаў. Стан архiўных кадраў. Выкарыстанне дакументаў у мэтах аднаўлення вызваленных раёнаў.


Архiўная справа на Беларусi ў 1950-90-я гады. Арганiзацыйныя, метадычныя, навуковыя мерапрыемствы па аднаўленню сеткi архiўных устаноў. Упарадкаванне дакументальных матэрыялаў архiўнага фонду БССР.

Выкарыстанне iх у народнагаспадарчых мэтах. Выяўленне i вяртанне ў Беларусь часткi дакументальных матэрыялаў з архiваў Літвы, Расіі. Перадача гарадскiх i раённых дзяржархiваў у ведзенне выканкомаў гарадскiх i раённых Саветаў (май 1954). Палажэнне аб раённых (гарадскiх) дзяржархiвах (жнiвень 1957 г.).

Удзел беларускiх архiвiстаў у дзейнасцi мiжнародных архiўных устаноў. Уступленне архiўнага упраўлення БССР у Мiжнародны савет архiваў (МСА, 1956 г.). Прадстаўнiцтва Беларусi ў мiжнародных кангрэсах архiваў, канферэнцыях i г.д.

Мерапрыемствы па пашырэнню выкарыстання архiўных дакументаў.

Пастанова ЦК КПБ i СМ БССР ад 31 сакавiка 1956 г. "Аб мерах па ўпарадкаванню рэжыму захаванасцi i лепшаму выкарыстанню архiўных матэрыялаў мiнiстэрстваў i ведамстваў БССР". Актывiзацыя публiкацыйнай дзейнасцi.

Удасканальванне сеткi цэнтральных i мясцовых архiваў рэспублiкi ў 60-я гады. Перадача архiўнага ўпраўлення БССР з сiстэмы МУС у непасрэднае падначаленне СМ БССР (сакавiк 1960 г.). Стварэнне Цэнтральнага дзяржаўнага архiва лiтаратуры i мастацтва (чэрвень 1960 г.).

Абасобленасць ведамасных архiваў (КПБ, КДБ, Мiнiстэрства замежных спраў, Мiнiстэрства ўнутраных спраў, Акадэмii навук БССР i г.д.). Звужэнне дакументальнай базы для даследчыкаў.

Развiццё навуковай дзейнасцi архiваў. Працы сектара навуковай распрацоўкi дакументаў партархiва пры ЦК КПБ. Канферэнцыi па праблемах архiвазнаўства, крынiцазнаўства i археаграфii ў 60-70-я гады. Выдавецкая дзейнасць. Даведнiкi. Стварэнне Цэнтральнага дзяржаўнага архiва навукова-тэхнiчнай дакументацыi БССР (май 1968 г.).

Палажэнне аб Дзяржаўным архiўным фондзе СССР (1980 г.). Удасканаленне нарматыўна-прававой базы дзейнасцi архiваў. Будаўнiцтва архіўных памяшканняў.

Недасканаласць умоў, захаванасцi дакументальных матэрыялаў у культавых, музейных установах. Уплыў вынiкаў Чарнобыльскай трагедыi на захаванасць часткi Дзяржаўнага архiўнага фонда Беларусi. Асноўныя заканамернасцi i асаблiвасцi развiцця архiўнай справы. Дзейнасць грамадскiх арганiзацый па выяўленню архiўных дакументаў па гiсторыi Беларусi, якiя знаходзяцца па-за межамi рэспублiкi.


Стан i перспектывы архiўнай справы Рэспублiкi Беларусь. Пачатак дзейнасцi Беларускага таварыства архiвiстаў (верасень 1990 г.). Перадача архiваў КПБ, ЛКСМБ у Дзяржаўны архiўны фонд. Стварэнне Нацыянальнага архiва Рэспублiкi Беларусь (красавiк 1992 г.) i Беларускага навукова-даследчага цэнтра дакументазнаўства i архiўнай справы (снежань 1991 г.). Пераўтварэнне органаў кiравання архiўнай справай. Новая сетка рэспублiканскiх архiўных устаноў. Пашырэнне даследнiцкай і iнфармацыйнай базы.

Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб Нацыянальным архiўным фондзе i архiвах у Рэспублiцы Беларусь" (6 кастрычнiка 1994 г.) i асноўныя яго палажэннi. Дзяржаўная i недзяржаўная часткi НАФ. Дзейнасць прыватных архіваў.

Дзяржаўнае кiраванне НАФ i архiвамi Рэспублiкi Беларусь. Сучасная сетка архiўных устаноў. Рэфармаванне рэспублiканскiх, абласных i занальных дзяржаўных архiваў. Стварэнне дзяржархiваў грамадскiх аб'яднанняў у Гомельскай, Гродненскай, Магiлеўскай абласцях. Фарміраванне раённых архіваў.

Падрыхтоўка спецыялiстаў на гiсторыка-архiўным аддзяленнi гiстарычнага факультэта БДУ. Месца i роля гiсторыка-архiвiста ў сучаснай гiстарычнай навуцы i культуры ўвогуле.

Першая і другая беларуска−польская архіўныя канферэнцыі (Позенань, Мінск), Першы і другі беларуска-французскiя архiўныя семiнары (Мінск). Мiжнародныя архiўныя сувязi. Публікацыі і выданні.


ЛIТАРАТУРА

Асноўная



Закон "Аб Нацыянальным архiўным фондзе i архiвах у Рэспублiцы Беларусь". Мн. 1994.

Архiўная справа на Беларусi ў дакументах i матэрыялах (1921-1995 гг.). Мн. 1996.

Архивное дело в БССР (1918-1968). Сборник законодательных и руководящих документов. Мн. 1972.

Максаков В.В. История и организация архивного дела в СССР (1917-1945 гг.). 2-е изд. М. 1969.

Маяковский И.Л. Очерки по истории архивного дела в СССР. М. 1941. (2-е изд. М. 1960).

Основные правила работы архивов центральных и местных органов государственной власти и управления, учреждений, организаций и предприятий Республики Беларусь. Мн., 1997.

Основные правила работы государственных архивов СССР. М., 1984.

Самошенко В.Н. История архивного дела в дореволюционной России. М., 1989.

Теория и практика архивного дела в СССР. М., 1980.

Шумейко М.Ф., Козак К.И., Селеменев В.Д. Архивоведение Беларуси. 2 Ч. Мн., 1998.


Дапаможная


Азаров А.И. Архивное дело в БССР: Автореф.дисс... канд.ист. наук. М. 1955.

Архiвы // Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi. Т. 1. Мн. 1993. С.169-173, 423-424, 432.

Архівы на шляху 21 стагоддзя:гісторыя, спадчына, сучаснасць. Матэрыялы Другога беларуска-французскага архіўнага семінара, Мінск, 8−10 лютага 200 г. Мн., 2003.

Беларуска-польскія архіваліі: стан і перспектывы. Матэрыялы Другой беларуска-польскай канферэнцыі архівістаў 10−11 кастрычніка 2001 года, Мінск. Мн., 2003.

Банiёнiс Э. З гiсторыi Лiтоўскай метрыкi // Беларускi гiстарычны часопiс. 1994. N 1. С.18-23.

Бережков Н.Г. Литовская метрика как исторический источник. М., 1946.

Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы: Бібліягр.паказ. Мн., 1997.

Вопросы архивоведения и источниковедения: Материалы научной конференции архивистов и историков, посвященной 50-летию архивного строительства в СССР, в БССР. Мн. 1971.

Вопросы археографии в БССР (Материалы научной конференции архивных учреждений республики). Мн. 1980.

Государственные архивы Брестской, Гродненской обл., филиал архива Минской области в Молодечно: Справочник (по документальным материалам 1919-1939 гг.). Мн., 1969.

Государственные архивы Гомельской и Могилёвской областей. Справочник (1917-1941 гг.). Мн., 1970.

Государственные архивы СССР: Справочник. В 2-х част. М. 1989.

Государственный архив Минской области и его филиал в г. Молодечно: Путеводитель (1917-1941 гг.). Мн., 1967.

Государственный архив Витебской области и его филиал в Полоцке: Путеводитель (1917-1941 гг.). Мн., 1972.

Дакументы па гiсторыi Беларусi, якiя зберагаюцца ў цэнтральных дзяржаўных архiвах СССР. Мн. 1990 .

Исследования по истории Литовской метрики: Сборник научных трудов в 2-х част., М., 1989.

Клейн Б. Найдено в архиве. Мн., 1968.

Лабынцаў Ю. Архіў Беларускага адраджэння. Мн., 1993.

Литовская метрика: Тезисы докладов межреспубликанской научной конференции. апрель 1988., Вильнюс. 1988.

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Мн., 1997.

Працы Першага з`езду даследчыкаў беларускай археалогii i археаграфii 17-18 студзеня 1926 г. Мн. 1926.

Пташицкий С.Л. Описание книги актов Литовской метрики. СПб. 1887.

Пшеничный А.П. Архивы на оккупированной территории в годы Великой Отечественной войны // Отечественные архивы. 1992.,N 4., С. 90-98.

50-летие Виленского центрального архива древних актовых книг. Исторический очерк. Вильно. 1902.

Рэстытуцыя культурных каштоўнасцей: праблемы вяртання і сумеснага выкарыстання (юрыдычныя, навуковыя і маральныя аспекты). Міжнарод. навук. канферэнцыя. Мн., 1997.

Сборник материалов, относящихся до архивной части в России. Т.1-2. Пгд. 1916-1917.

Селеменев В.Д., Шумейко М.Ф. Документальные памятники Советской Белоруссии. Мн., 1990.

Статут Великого княжества Литовского 1529. Мн., 1960. Статут Великого княжества Литовского 1566 и поправы статутовые 1578 г. // Временник импер. Московского общества истории и древностей российских. Кн. 23. М. 1855.

Статут Вялiкага княства Лiтоўскага 1588 г.: Тэксты. Даведкi. Каментарыi. Мн. 1989.

Труды Первого съезда представителей губернских ученых архивных комиссий и соответствующих им установлений, 6-8 мая 1914г. Спб. 1914.

Тэзiсы Мiжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыi "Архiвазнаўства, крынiцазнаўства, гiстарыяграфii Беларусi: стан i перспектывы" 1-2 снежня 1993г. У 2-х част. Мн. 1993.

Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973.

Фонды бывших архивов Коммунистической партии Белоруссии. Кратк.справ. В 2ч. Ч.1. Мн., 1997.

Центральный государственный архив Октябрьской революции и социалистического строительства БССР: Путеводитель - Мн., 1967.

Центральный государственный исторический архив Белорусской ССР в г. Гродно: Путеводитель - Мн., 1965.

Центральный государственный исторический архив БССР в г. Минске: Путеводитель - Мн., 1974.

Шумейко М.Ф. Собрать рассеянное: О реституции белорусских архивов в прошлом и настоящем. Мн., 1997.

Mienicki R/ Archiwum akt dawnich w Wilnie. Warszawa. 1923; Он же. Archiwum akt dawnich w Witebsku/ Warszawa. 1939; Он же. Archiwum Murawjowski w Wilnie. Warszawa. 1936.

Volumina legum. Т. 1-8. S- Petersburg. 1859-1860.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

К.І. Козак, дацэнт кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Каханоўскі Аляксандр Генадзьевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры гісторыі Беларусі новага І навейшага часу...

К.І. Козак, дацэнт кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук iconМетэаралогія І кліматалогія тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях
П. А. Каўрыга, дацэнт кафедры агульнага землязнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт

К.І. Козак, дацэнт кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук icon«і нстытут г І сторы і» удк 902(476)’’631/634’’(043. 3) Зуева
Навуковы кіраўнік Егарэйчанка Аляксандр Андрэевіч, доктар гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры археалогіі І спецыяльных гістарычных...

К.І. Козак, дацэнт кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук iconТлумачальная запіска
Дылеўская В. Ю., дацэнт кафедры рыторыкі І методыкі выкладання мовы І літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат педагагічных...

К.І. Козак, дацэнт кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт зацвярджаю
П. П. Жаўняровіч, дацэнт кафедры стылістыкі І літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта,...

К.І. Козак, дацэнт кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук iconБеларускі дзяржаўны універсітэт зацвярджаю
Капцаў Уладзімір Анатольевіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі Беларускага...

К.І. Козак, дацэнт кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук iconIрына жалондзiк, аспірантка кафедры этналогіі І фалькларыстыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка
Навуковы кіраўнік – Алесь Лозка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры этналогіі І фалькларыстыкі бдпу

К.І. Козак, дацэнт кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
А. У. Вострыкава, дацэнт кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных...

К.І. Козак, дацэнт кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
Н. В. Кузьміч, дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат...

К.І. Козак, дацэнт кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт зацвярджаю
Г. І. Басава, дацэнт кафедры стылістыкі І літа­ра­тур­нага рэдагавання Інстытута жур­­налістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівер­сі­тэ­та,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка