Якой мы бачым Беларусь, што паказваем на сувенірах І ў турыстычных буклетах




НазваЯкой мы бачым Беларусь, што паказваем на сувенірах І ў турыстычных буклетах
Дата канвертавання18.12.2012
Памер21 Kb.
ТыпДокументы
"Беларусь гэта...


Якой мы бачым Беларусь, што паказваем на сувенірах і ў турыстычных буклетах.

З якімі вобразамі і сімваламі зараз асацыюецца наша краіна, а якія

элементы культуры непапраўна забыты і не знаходзяць мейсца ў сённяшнім

жыцці?


Калі ты малады, крэатыўны, любіш сваю Радзіму і маеш што адказаць на

гэтыя пытанні - далучайся да праекту "Беларусь гэта....".

Кожнае меркаванне будзе пачутае, і магчыма менавіта твая ідэя будзе

ўвасоблена на новай сувенірнай прадукцыі.


Удзел у праекце не патрабуе адмысловых здольнасцяў. Гэта даступна для

кожнага і патрэбна ўсім нам, каб ведаць болей пра сваю краіну і

ганарыцца ёю.


НОВОШТА?


Культура кожнага народу мае свае сімвалы. Яны прэзентуюць унікальнасць

і непаўторнасць кожнай краіны, яе адметныя рысы. Нідэрланды пазнаюць

па ветраках і цюльпанах, Аўстралію па кенгуру, Японію па катана і

сакэ, Расію па самавару і матрошках.

А з чым у замежнікаў, а перад усім у нас саміх асацыюецца Беларусь? З

бульбай, трактарамі, ці наогул ні з чым?

У краіне з тысячагадовай пісьменнай культурай, з багацейшай

фальклёрнай спадчынай, рынак сувенірнай прадукцыі, скажам мякка, не

самы багаты і разнастайны. А часам ён і наогул мае адноснае дачыненне

да беларускай культуры.

Таму мы прапануем менавіта Вам, маладым беларусам, вызначыць, што

варта лічыць сваім, атаясамліваць з роднай краінай.


ШТО БУДЗЕ АДБЫВАЦЦА?


Цягам месяца мы будзем прымаць прапановы бачання вобразаў Беларусі,

каб пасля найбольш папулярныя выставіць на шырокае абмеркаванне і

галасаванне.

Па яго выніку будзе выраблена сувенірная прадукцыя з

сімваламі-пераможцамі. Кожны з актыўных удзельнікаў дыскусіі будзе

мець магчымасць атрымаць сабе значак, бралок ці іншы сувенір з абранай

выявай. А аўтары трох лепшых прэзентацый будуць узнагароджаны.


УМОВЫ КОНКУРСУ


Мы прымаем на конкурс тэкст не большы за 12 сказаў. Ён мусіць

пачынацца са словаў Беларусь гэта..., і далей мець назву і апісанне

той рэчы, з'явы якім, вы лічыце, беларусы могуць сапраўды ганарыцца. А

так сама утрымліваць абгрунтаваны адказ на пытанне чаму гэты сімвал

варты пашаны. Можна дадаваць і ілюстрацыі, але не абавязкова.

Прапанаваныя сімвалы могуць быць любымі: прадметы побыту і рамесленыя

тэхналогіі, артэфакты розных сасловій і гістарычных эпох, міфалагічныя

персанажы і іншыя элементы культуры. Вобразы могуць мець канкрэтнае

ўвасабленне альбо быць абстрактнай з'явай. Адзінае, яны мусяць быць

дакладна беларускія, пажадана ўнікальныя (не мець аналагі ў іншых

культурах), і не з'яўляцца дзеючай сімволікай арганізацый і устаноў.

Прапановы можна выкладаць тут http://vkontakte.ru/club19072840 ці

дасылаць на скрыню lubluganarus@gmail.com

Вашыя варыянты будуць адразу бачны ўсім ўдзельнікам і даступны для

абмеркавання. Але асноўны выбар будзе зроблены пазней, пад час

галасавання і з дапамогай журы конкурсу.


Распавядзіце ўсім, якая яна - Беларусь."

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Якой мы бачым Беларусь, што паказваем на сувенірах І ў турыстычных буклетах iconПазнавальная гадзіна для вучняў 3 4 класаў
Напэўна, вы ведаеце аб тым, што 2009 год Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлены Годам роднай зямлі, з, на якой мы з вамі...

Якой мы бачым Беларусь, што паказваем на сувенірах І ў турыстычных буклетах iconАсабістая свабода, або пачуцьцё унівэрсальнага сэнсу жыцьця на Беларусі
Ліване. Гэта толькі пачатак. Па ўсёй Цэнтральнай Азыі І шырокім Бліжнім Усходзе мы бачым, як узьнімаецца новае пакаленьне, чые сэрцы...

Якой мы бачым Беларусь, што паказваем на сувенірах І ў турыстычных буклетах iconДадатак да тэматычнай школьнай газеты "след"
Мы прапануем рубрыку "Вывучаем новыя правілы беларускага правапісу", мэта якой растлумачыць тыя змены І ўдакладненні, што ўводзяцца...

Якой мы бачым Беларусь, што паказваем на сувенірах І ў турыстычных буклетах iconДобры дзень, сябры. А вы ведаецс, што вакол нас знаходзяцца чараўнікі, толькі мы ІХ не бачым?
Араз басейн трэба набываць! У антарктыду не паеду а гэта што такое? Краіна маленькая, па абрысах нагадвае кляновы лісток. Бе-ла-русь....

Якой мы бачым Беларусь, што паказваем на сувенірах І ў турыстычных буклетах iconБеларусь наведаў прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс. Разам з Аляксандрам Лукашэнкам ён дамовіўся пра тое, што Беларусь будзе здабываць нафту ў Вэнэсуэле, што ў гэтую
Лукашэнка заявіў, што погляды Беларусі І вэнэсуэлы на сьветабудову, міжнародныя праблемы (цытую) "абсалютна ідэнтычныя". Нагадаю,...

Якой мы бачым Беларусь, што паказваем на сувенірах І ў турыстычных буклетах iconАктыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў "Нашай ніве", у якой ён згадаў, што ў нававыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў
Лявона Баршчэўскага ў "Нашай ніве", у якой ён згадаў, што ў нававыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў Купалы,...

Якой мы бачым Беларусь, што паказваем на сувенірах І ў турыстычных буклетах iconПомнікі гісторыі І культуры рэспублікі Беларусь Практычны занятак №4 Назва: "Распрацоўка завочнай экскурсіі на Сафійскаму сабору ў Полацку" Мэты
Распрацавана Коласам А. А. – выкладчыкам спецыяльных турыстычных дысцыплін Ваўкавыскага каледжа установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны...

Якой мы бачым Беларусь, што паказваем на сувенірах І ў турыстычных буклетах iconБеларусь – 2012 Дабрабыт І сацыяльная абароненасць
Беларусь – сацыяльна арыентаваная, прававая І эканамічна развітая дзяржава са значнай удзельнай вагой навукаёмістых І высокатэхналагічных...

Якой мы бачым Беларусь, што паказваем на сувенірах І ў турыстычных буклетах iconЗ любоў’ю І надзеяй
СБ”, я зрабіў больш за 50 паметак, якія выклікалі пярэчанні. І зразумеў, што адказаць на кожную з ІХ немагчыма. Тады я стаў ІХ сістэматызаваць...

Якой мы бачым Беларусь, што паказваем на сувенірах І ў турыстычных буклетах iconУ чым выяўляецца сацыяльная прырода мовы?
Без паняцця мовы немагчыма даць азначэнне чалавеку. Падлічана, што каля 80% усяго жыцця чалавек так ці інакш звязана з мовай: 19...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка