Заява аб спыненьні ўсіх формаў палітычнага перасьледу




НазваЗаява аб спыненьні ўсіх формаў палітычнага перасьледу
Дата канвертавання28.10.2012
Памер13.97 Kb.
ТыпДокументы
ЗАЯВА

Аб спыненьні ўсіх формаў палітычнага перасьледу

Прынятая 7 сакавіка 2009г.


Мы, прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў ды ініцыятываў Беларусі, заклікаем улады да спыненьня ўсіх формаў перасьледу па палітычных матывах. У тым ліку мы патрабуем:

  • Вызваліць усіх асобаў, што знаходзяцца за кратамі ў зьвязку зь іх грамадзка-палітычнымі перакананьнямі, у тым ліку зьняволеных Арцёма Дубскага, Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава, Уладзімера Асіпенкі;

  • Перагледзець вынікі гэтак званага “Працэсу 14-ці”, паводле якога за ўдзел у мірным сходзе асуджаныя да абмежаваньня волі Аляксей Бондар, Міхал Крываў, Міхал Пашкевіч, Аляксандар Стральцоў, Аляксандар Чарнышоў, Тацьцяна Тышкевіч, Міхал Субач, Павал Вінаградаў, Максім Дашук і Аляксандар Баразенка;

  • Спыніць практыку палітычна матываваных звальненьняў працоўных, ціску на іх сваякоў, адлічэньня з навучальных установаў;

  • Спыніць практыку выкарыстаньня вайсковага прызыву ў якасьці пакараньня за актыўную грамадзкую пазыцыю, як гэта адбылося ў справах Зьміцера Жалезнічэнкі, Алеся Каліты, Франака Вячоркі, Зьміцера Федарука, Івана Шылы;

  • Адмяніць незаконныя рашэньні аб прызнаньні інфармацыйных матэрыялаў экстрэмісцкімі , у тым ліку ў дачыненьні да часопіса ARCHE, а таксама спыніць далейшае злоўжываньне Законам Рэспублікі Беларусь “Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму”;

  • Перагледзець усе незаконныя і неабгрунтаваныя з прававога гледзішча рашэньні аб адмове ў рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў*.


__________________

* У 2008-2009 гг. адмовы ў рэгістрацыі былі вынесеныя больш чым пяцідзесяці ініцыятывам па стварэньні грамадзкіх аб’яднаньняў. Не атрымалі легальнага статусу Праваабарончае грамадзкае аб’яднаньне “Наша вясна”, Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне “Ліквідатар”, Сацыяльна-патрыятычнае грамадзкае аб’яднаньне “Гарызанталь”, аб’яднаньні “Наша пакаленьне”, “Брэсцкая Вясна”, “Старшыя”, “БХД”, “За вольнае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”, “Малады фронт”, “Маладыя сацыял-дэмакраты” ды іншыя.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Заява аб спыненьні ўсіх формаў палітычнага перасьледу iconЗаняткі 13
Культура мадэрнізму. Тыпалагічнае навізна арганізацыйных формаў мастацкай культуры XX стагоддзя: сродкі масавай камунікацыі І нараджэнне...

Заява аб спыненьні ўсіх формаў палітычнага перасьледу iconТэзісы перадвыбарнай праграмы
Кансалідацыя ўсіх патрыятычных сіл беларускага грамадства. Канструктыўная праца І ўзаемадзеянне прадстаўнікоў усіх галін улады

Заява аб спыненьні ўсіх формаў палітычнага перасьледу iconВасіль Сілівэрст, ліквідатар
Ліквідатар-чарнобылец Васіль Сіліверст з Калінкавічаў прыехаў 27 жніўня ў Гомель у Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар радыяцыйнай...

Заява аб спыненьні ўсіх формаў палітычнага перасьледу iconПрынцыпы фармавання палітыкі, прапанаваныя
Беларусі да Еўропы. Разам з тым палітыка ўсходняга партнёрства павінна спрыяць актыўнаму ўдзелу грамадзянскай супольнасці ва ўсіх...

Заява аб спыненьні ўсіх формаў палітычнага перасьледу iconIii уступнае слова настаўніка
У прыродзе ёсць сонейка. Яно ўсіх любіць, усім свеціць, усіх сагравае. Давайце ўтворым сонейка ў сабе

Заява аб спыненьні ўсіх формаў палітычнага перасьледу iconАгульная статыстыка
Значэнне несудовых формаў грамадзянскай юрысдыкцыі І асноўныя накірункі ІХ далейшага развіцця

Заява аб спыненьні ўсіх формаў палітычнага перасьледу icon220004 г. Мінск, вул. Ракаўская, 38
Бяляцкі Аляксандар Віктаравіч, калі будзе знаходзіцца на свабодзе, не схаваецца ад органа крымінальнага перасьледу й суду, не будзе...

Заява аб спыненьні ўсіх формаў палітычнага перасьледу icon220004 г. Мінск, вул. Ракаўская, 38
Бяляцкі Аляксандар Віктаравіч, калі будзе знаходзіцца на свабодзе, не схаваецца ад органа крымінальнага перасьледу й суду, не будзе...

Заява аб спыненьні ўсіх формаў палітычнага перасьледу iconГрамадзянскі, гаспадарчы працэс
Значэнне несудовых формаў грамадзянскай юрысдыкцыі І асноўныя накірункі ІХ далейшага развіцця

Заява аб спыненьні ўсіх формаў палітычнага перасьледу iconРэкамендавана Метадычнай камісіяй фдп І па бдуір
Беларуская мова: спецыяльная лексіка: Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў усіх форм навучання ўсіх спецыяльнасцей бдуір /...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка