1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія»




Назва1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія»
старонка6/6
Дата канвертавання22.11.2012
Памер0.5 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6

Касеты

На пачатку касеты выразна надыктоўваюцца звесткі пра збіральніка (імя, прозвішча, імя па бацьку, курс, аддзяленне, група), месца збору (вёска, пасёлак альбо горад, раён, вобласць) і інфарманта (імя, прозвішча, імя па бацьку, год нараджэння, адукацыя).

Перад запісам на стужку кожнай асобнай фальклорнай адзінкі збіральнікам назваецца яе жанр, калі ёсць заўвагі, агучыць іх. Калі на гэта не хапае часу перад выкананнем інфармантамі твораў, агучваецца жанр пасля кожнага твора.

Пажаданая запоўненасць стужкі аўдыёматэрыялам хаця б на палову касеты (45 хвілін гучання). За 5–15 твораў павышаючы бал за наяўнасць аўдыёзапісаў не выстаўляецца!

Афармленне пашпарта згодна з зададзеным узорам. Камп’ютэрная інфармацыя, якая адпавядае зместу твораў на касеце, па памеры адпавядае падкасетніку (аўдыёкасета), сліму ад дыска ці роўная памеру аналагавай відэакасеты па вышыні (інфармацыя наклейваецца на каробку відэакасеты). Вопіс твораў да лічбавых, малафарматных, дыктафонных і іншых носьбітаў інфармацыі рабіцца на звычайным аркушы паперы 12 кеглем з абавязковым прадстаўленнем электроннга варыянта вопісу.


Дыскі

На дыску размяшчаюцца файлы тэкставыя, аўдыё, відэа, фота, прыдатныя для прачытання на іншым камп’ютэры. Гэта значыць, студэнт павінен у суправаджальным файле пазначыць, з дапамогай якіх праграм адкрываецца той ці іншы запісаны ім файл. Калі выкарыстоўваецца адмысловая кадыроўка, змяшчаецца на дыску праграма, з дапамогай якой файл можна адчыніць і прагледзець.

Кожны з файлаў (акрамя тэкставых) павінен мець каментарый: для фотаздымкаў пазначаецца, што ці хто зняты, па якой прычыне збіральнік уключыў гэтыя здымкі ў справаздачу па фальклорнай практыцы; афармленне аўдыёматэрыялаў на дыску такое ж, як на касеце (гл. вышэй І. п. 1, 2); відэаматэрыялы таксама суправаджаюцца тэкставым файлам з каментарыем.

Справаздача на дыску прадстаўляецца ў поўным аб’ёме: тытул, змест сабраных адзінак па жанрах, дзённік, карткі каталогаў.

Пажадана максімальная запоўненасць дыску.

Афармленне пашпарта згодна з зададзеным узорам. Для дыску робяцца 2 вокладкі: на тытульную старонку і на ўнутраную.

Узор афармлення тытульнай старонкі:

Матэрыялы фальклорнай практыкі


Прозвішча, імя, імя па бацьку


Склад дыску: дзённік, карткі каталогаў, рэестравая ведамасць, фатаздымкі, 7 песень


Год


Афармленне ўнутранай старонкі супадае з афармленнем вопісу для аўдыё- і відэакасет.

Пажадана выкарыстоўваць дыскі тыпу CD-R, DVD-R.


Дыскеты

На дыскеце размяшчаецца аформленая справаздача па фальклорнай практыцы ў поўным аб’ёме: тытул, змест сабраных адзінак па жанрах, дзённік, карткі каталогаў.

Дыскета падпісваецца наступным чынам: прозвішча студэнта, год і месца праходжання практыкі.


Дадатковыя заўвагі. Стужкавыя і лічбавыя носьбіты павінны быць у добрым стане (не ламаныя, не падрапаныя), касеты пажадана падаваць у футляры, дыскі – у слімах.

Пажадана электронныя версіі справаздачы рабіць выключна на дысках тыпу CD-R, DVD-R, а не на дыскетах.


2. КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ СПРАВАЗДАЧЫ СТУДЭНТА ПА ФАЛЬКЛОРНАЙ ПРАКТЫЦЫ


Склад справаздачы

Па заканчэнні фальклорнай практыкі студэнт-першакурснік павінен прадставіць кіраўніку сабраныя і сістэматызаваныя фальклорныя матэрыялы, складзеныя ў кардонную папку з завязкамі (памер папкі – аркуш паперы фармату А4). У папцы павінны быць у наяўнасці:

  • тытульны ліст на вокладцы папкі;

  • змест па жанрах з указаннем колькасці адзінак кожнага жанру на адваротным баку вокладкі папкі;

  • дзённік фальклорнай практыкі з назіраннямі па днях практыкі і тэкстамі твораў (набраны на камп’ютэры дзённік раздрукоўваецца);

  • жанравыя карткі з запісанымі фальклорнымі адзінкамі (пры адсутнасці электроннага варыянта);

  • картка тапаграфічнага каталога, картка збіральніка і картка інфарманта (па ўзоры, пры адсутнасці электроннага варыянта);

  • аўдыё- ці відэакасета з вопісам твораў і афармленнем вокладкі па ўзоры (пажадана);

  • дыскета (дыск) з афармленнем справаздачы на камп’ютэры (пажадана);

  • чарнавыя запісы (пры адсутнасці аўдыё- ці відэакасеты);

  • рэестравая ведамасць уліку запісаных матэрыялаў (па ўзоры).


Крытэрыі выстаўлення адзнак

Сярэдняя адзнака – «6» балаў – выстаўляецца за выкананне справаздачнага мінімуму: запіс 50 фальклорных адзінак, змешчаных у дзённіку і на картках, + 24 старонкі дзённіка + чарнавыя запісы. Пры наяўнасці адзначанага мінімуму справаздача прымаецца да праверкі. У адваротным выпадку практыка лічыцца неадпрацаванай і адзнака не выстаўляецца.

Студэнт можа павысіць адзнаку пры ўмове:

« + 1» бал – матэрыялы па адной з тэм праграмы-апытальніка;

« + 1» бал – наяўнасць аўдыёзапісаў або відэаматэрыялаў;

« + 1» бал – высокая якасць запісаў, правільнае вызначэнне жанраў;

« + 1» бал – з густам аформленая справаздача;

« + 1» бал – перавышэнне мінімуму на 50 %;

« + 1» бал – практычны ўдзел у Фальклорным фэсце з прэзентацыяй аўтэнтычных матэрыялаў;

« + 1» бал – удзел у працы «круглага стала».


На паніжэнне адзнакі ўплываюць наступныя крытэрыі:

« – 1» бал – несвоечасовая здача матэрыялаў практыкі;

« – 1» бал – памылкі пры вызначэнні фальклорных відаў і жанраў;

« – 1» бал – нізкая якасць запісаў;

« – 1» бал – нізкая якасць афармлення справаздачы і картак.

Практыка не залічваецца, калі кіраўнік выявіць хоць адзін факт фальсіфікацыі матэрыялаў (перапісвання з анталогій і зборнікаў фальклорных матэрыялаў, перазапіс твораў з аўдыёкасеты сябра і г. д.).


ЛIТАРАТУРА


Адраджэнне традыцыйнай мастацкай культуры Палесся: канцэптуальныя асновы і праграмныя кірункі / зб. артык. Мінск, 1994.

Апытальнік для збору матэрыялаў па беларускім танцавальным фальклоры / распрацоўшчык М. А. Козенка. Мінск, 1998.

Апытальнік для збору матэрыялаў па каляндарнай абраднасці беларусаў / распрацоўка В. І. Басько. Мінск, 1998.

Апытальнік для збору матэрыялаў па сямейнай абраднасці беларусаў / распрацоўшчыкі Т. Б. Варфаламеева (Вяселле), Т. І. Кухаронак (Пахаванне), Т. П. Канстанцінава (Радзіны) / навук. рэд. Т. Б. Варфаламеева. Мінск, 1998.

Балашов, Д. М. Как собирать фольклор (руководство по сбору произведений устного народного творчества) / Д. М. Балашов. М., 1971.

Беларускія традыцыйныя абрады і святкаванні: метадычныя рэкамендацыі для сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Мінск, 1991.

Кабашнікаў, К. П. Методыка збірання беларускай народнай вусна-паэтычнай творчасці / К. П. Кабашнікаў. Мінск, 1978.

Кавалёва, Р. М. Фальклорная практыка : метадычныя рэкамендацыі і праграма-апытальнік для студэнтаў І курса філал. фак. па спец. 1021 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія» / Р. М. Кавалёва, В. В. Прыемка, Т. А. Марозава. – Мінск, 2008.

Каладзінскі, В. В. Метадычныя ўказанні па правядзенні фальклорнай практыкі студэнтаў першага курса філалагічнага факультэта / В. В. Каладзінскі. Мінск, 1978.

Криницкая, Н. А. О методике собирания преданий / Н. А. Криницкая // Русский фольклор. Л., 1985.

Круглов, Ю. Г. Фольклорная практика. 2-е изд. / Ю. Г. Круглов. М., 1986.

Методичні рекомендації для збірання фольклорно-єтнографічного матеріалу про українські народні маски. Київ, 1987.

Метадычныя ўказанні і ілюстрацыйны матэрыял да правядзення фальклорна-краязнаўчай практыкі студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта. Вып. 1. Каляндарная абраднасць Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці (серыя «Беларускі фальклор у запісах выкладчыкаў і студэнтаў»). Мінск, 1997.

Метадычныя ўказанні і ілюстрацыйны матэрыял да правядзення фальклорна-краязнаўчай практыкі студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта. Вып. 2. Каляндарна-абрадавая паэзія (серыя «Беларускі фальклор у запісах выкладчыкаў і студэнтаў»). Мінск, 1997.

Метадычныя ўказанні і ілюстрацыйны матэрыял да правядзення фальклорна-краязнаўчай практыкі студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта. Вып. 3. Беларуская вясельная абраднасць. Мінск, 1998.

Метадычныя ўказанні і ілюстрацыйны матэрыял да правядзення фальклорна-краязнаўчай практыкі студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта. Вып. 4. Валачобныя песні (серыя «Беларускі фальклор у запісах выкладчыкаў і студэнтаў»). Мінск, 1998.

Метадычныя ўказанні і ілюстрацыйны матэрыял да правядзення фальклорна-краязнаўчай практыкі студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта. Вып. 5. Купальская абраднасць. Мінск, 1999.

Метадычныя ўказанні і ілюстрацыйны матэрыял да правядзення фальклорна-краязнаўчай практыкі студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта. Вып. 6. Масленічныя песні. Мінск, 2008.

Морохин, В. Н. Методика собирания фольклора : учебное пособие для вузов / В. Н. Морохин. М., 1990.

Селиванов, Ф. М. Студенческая фольклорная практика : учебно-методическое пособие / Ф. М. Селиванов. М., 1982.

ЗМЕСТ


Тлумачальная запіска……………………………………………………….…3


Арганізацыя і кіраўніцтва практыкай………………………………………4

Тэхніка бяспекі падчас праходжання фальклорнай практыкі…………..6

Змест вучэбнай практыкі па фальклорнай практыцы……………………7

І. Палявая практыка……………………………………………………………...7

Этапы правядзення палявой практыкі…………………………………….........7

Тэматыка палявой практыкі…………………………………………………….9

ІІ. Практыка ў вучэбна-навуковай лабараторыі

беларускага фальклору БДУ…………………………………………………….19

ІІІ. Практыка па індывідуальнай праграме…………..………………………...21

Падвядзенне вынікаў практыкі………………………………………………22

1. Правілы афармлення справаздачы

па фальклорнай практыцы………………………………………………………22

2. Крытэрыі ацэнкі справаздачы студэнта па фальклорнай практыцы………32


Літаратура……………………………………………………………………….33


Вучэбнае выданне

Фальклорная практыка

Вучэбная праграма для студэнтаў І курса філалагічнага факультэта, якія навучаюцца па спецыяльнасцях 1-21 05 01 «Беларуская філалогія»,1-21 05 02 «Руская філалогія»,1-21 05 04 «Славянская філалогія»


Аўтары-складальнікі Кавалёва Рыма Мадэстаўна, Крылова Святлана Іванаўна, Марозава Таццяна Анатольеўна, Прыемка Вольга Віктараўна


У аўтарскай рэдакцыі

Тэхнічны рэдактар Т. К. Рамановіч

Карэктар І. А. Сітнік

Камп’ютэрная вёрстка ??????

Адказны за выпуск Г. В. Мыцык


Падпісана да друку ??? Фармат 60х84/16. Папера афсетная. Гарнітура Таймс. Друк афсетны. Ум. друк. арк. ??? Ул.-выд. арк. ???

Тыраж 100 экз. Зак. ???


Беларускі дзяржаўны універсітэт

ЛВ№02330/0056804 ад 02.03.2004.

220030, Мінск, праспект Незалежнасці, 4


Надрукавана з арыгінал-макета заказчыка. Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “Выдавецкі цэнтр Беларускага дзяржаўнага універсітэта”

ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004.

220030, Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.

1   2   3   4   5   6

Падобныя:

1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія» iconГісторыя беларускай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя
Беларуская філалогія, 1-21 05 02 Руская філалогія, 1-21 05 04 Славянская філалогія, 1-21 05 06 Рамана-германская філалогія

1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія» icon1-21 05 01 «Беларуская філалогія» 1-21 05 02 «Руская філалогія» 1-21 05 04 «Славянская філалогія» мінск бду
Рэкамендавана Вучоным саветам філалагічнага факультэта 25 лістапада 2008 г., пратакол №2

1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія» iconБеларускі дзяржаўны універсітэт зацвярджаю
Славянская міфалогія”: вучэбная праграма для вну па спецыяльнасцях: 1-21 05 01 беларуская філалогія, 1-21 05 02 руская філалогія,...

1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія» icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю
Беларуская філалогія”, 1-21 05 02 “Руская філалогія”, 1-21 05 04 “Славянская філалогія” / склад. І. В. Казакова, І. А, Швед. – Мінск...

1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія» iconКафедра рыторыкі І методыкі выкладання мовы І літаратуры
Руская філалогія, 1-21 05 04 Славянская філалогія, 1-21 05 06 Рамана-германская філалогія, 1-21 05 07 Усходняя філалогія, зацверджаная...

1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія» iconРактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія у 4 частках Частка 1 Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
Комплекс вучэбных матэрыялаў уключае тэкст лекцыі на тэму «Регіянальныя асаблівасці вясельных традыцый», чатыры часткі практычнага...

1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія» iconБеларускі дзяржаўны універсітэт зацвярджаю
Класічная філалогія, 1 21 05 06 Рамана-германская філалогія, 1 21 05 07 Усходняя філалогія: скл.: праф. В. П. Рагойша, дацэнт М....

1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія» iconРэгіянальныя асаблівасці вясельных традыцый" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
Комплекс вучэбных матэрыялаў уключае тэкст лекцыі на тэму «Регіянальныя асаблівасці вясельных традыцый», чатыры часткі практычнага...

1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія» iconРускай мовы кантрольная работа па курсу гiстарычнай граматыкi беларускай мовы (для спецыяльнасці д 21. 05. 01 беларуская філалогія, завочная форма навучання) Мінск 2005
Д 21. 05. 01 – беларуская філалогія, завочная форма навучання / аўтар-склад. М.І. Свістунова. – Мн.: Рівш, 2005. – 20 с

1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія» iconЛітаратуразнаўства" І і 21 05 02 "Руская філалогія" са спецыялізацыяй І 21 05 02 07 "Беларуская мова І літаратура" Гомель 2006
Рэкамендаваны да выдання навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка