Судовая рэформа XVI ст у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім І Жамойтскім




НазваСудовая рэформа XVI ст у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім І Жамойтскім
Дата канвертавання22.11.2012
Памер48.13 Kb.
ТыпДокументы
Судовая рэформа XVI ст. у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойтскім

Галоўнай прычынай ажыцяўлення рэформ XVI ст. у Вялікім княстве Літоўскім (далей ВКЛ) была барацьба шляхты за свае правы. Літоўская шляхта патрабавала тых жа правоў, што мела шляхта польская. Як вядома, у той час улада ў ВКЛ належала магнатэрыі. Усе правы былі толькі у магнатаў і гэта выклікала незадаволеннасць у астатняй шляхты. Але каб атрымаць роўныя правы с палякамі патрэбна было юрыдычнае замацаванне роўнасці народаў ВКЛ і Польшчы. Таму шляхта і прымае рашэнне заключыць унію з Польшчай на мяжы страты незалежнасці. Магнатэрыя напалоханая рашучасцю шляхты імкнецца задаволіць яе жаданне да пашэрэння палітычных і эканамічных правоў па прыкладу польскай шляхты праз дзяржаўныя рэформы, якія праводзяцца на працягу другой паловы XVI ст. Рэформы праводзіліся ў розных напрамках: адміністратыўным (увядзенне соймікаў), аграрным (волочная рэформа 1557 г.) і судовым (змены ў судовай сістэме).

Другой прычынай было развіццё буржуазных адносін у Еўропе, якое патрабавала ад ВКЛ як ад еўрапейскай дзяржавы пабудовы судовай улады на буржуазных прынцыпах, аддзялення судовай улады ад адміністрацыйнай.

Першым этапам судовай рэформы было прыняцце Статута 1529 г., які ўключаў тры новыя, прагрэсіўныя на той час нормы:

- увядзенне пасады адваката;

- абавязак ваявод, стараст і дзяржаўцаў выбіраць двух мясцовых шляхцічаў для сумеснага разгляду спраў;

- заснаванне інстытута прафессіянальных суддзяў.

Другі этап прадстаўлены прывілеем Жыгімонта-Аўгуста 1555 г. Згодна дадзенаму прывілею шляхце прадстаўлялася магчымасць фарміраваць у сваіх паветах земскія павятовыя суды. Яшчэ больш важным дакументам дадзенага перыяду стаў Бельскі прывілей 1564 г. Ён уводзіў новыя прынцыпы фарміравання судовых устаноў і падсуднасці: выбарнасць земскіх суддзяў, вывядзенне земскіх павятовых судоў з-пад адміністрацыйнага падпарадкавання і адзіная падсуднасць шляхты земскім судам.

Важным нарматыўным актам з’явіўся Статут 1566 г., замацаваўшы новы парадак выбрання суддзі, падсудка, пісара, таксама парадак прынясення абавязковай прысягі для людзей, займаўшых гэтыя пасады, і дакладна вызначыўшы іх кампетэнцыю. Акрамя таго Статутам уводзіцца пасада вознага, рэгламентуюцца яго правы, абавязкі, узнагароды. Заканадаўча афармляецца забарона выбіраць на судовыя пасады духоўных асоб і служачых дзяржаўнага аппарату, тым самым рэалізуецца прынцып незалежнасці судоў. Акрэсліваецца ў Статуце і падсуднасць мясцовых судоў. Больш дасканальна рэгламентуюцца патрабаванні да дзейнасці адваката, вызначаюцца асновы адвакатскай дзейнасці, устанаўліваецца адказнасць адваката за вядзенне спраў. Статут выключае з агульнага прынцыпа роўнай падсуднасці шляхты прадстаўнікоў мясцовай адміністрацыі (яны судзіліся Вялікакняжацкім судом). Уводзіцца Падкаморскі суд і разам з ім пасады падкаморніка і каморніка, тым самым ліквідуецца недахоп судоў, якія разглядалі зямельныя спрэчкі. Немалаважны і той факт, што мова судаводства ў земскіх і падкаморскіх судах была заходне-рускай (беларускай). Вызначаецца парадак разгляду судамі другой інстанцыі апеляцый на рашэнні мясцовых судоў, ідзе пералік спраў, па якім апеляцыя не дапускаецца – калі справа вырашана на падставе пісьмовага абавязку, сапраўднасць якога не аспрэчваецца і калі адказчык у судзе дабравольна прызнаў іск. Таксама Статут прадпісаў судам карыстанне толькі пісаным правам, зацвердзіў тэорыю фармальнай ацэнкі доказаў, парадак прадстаўлення доказаў, устанавіў патрабаванні да асоб, якія з’яўляліся сведкамі.

Працяг рэформы быў азнаменаваны прыняццем Соймавай пастановы ад 1 сакавіка 1581 г., або Закона “Трыбунал абывацелям ВКЛ”, у якім гаварылася аб утварэнні вышэйшага судовага органа у ВКЛ (вышэйшай апеляцыйнай інстанцыі). Рэальна дзейнічаць Трыбунал ВКЛ пачаў у 1583 г., а рэгламент яго працы быў дасканальна замацаваны ў Статуце 1588 г. Абранне суддзяў Галоўнага Трыбунала мела свае асаблівасці – Вялікі Князь выбіраў аднаго з чатырох прапанаваных шляхтай, тым самым удакладнядася судовая ўлада Вялікага Князя, пашыраліся гарантыі права на справядлівую судовую абарону. Займаўся Трыбунал разглядам скаргаў на дзеянні судоў мясцовых. Дарэчы ў Статуце 1588 г. былі ўведзены нормы, якія ўносілі змены ў парадак прадстаўлення адвакатскай дапамогі. Згодна Статуту аплата паслуг адвакатата скасоўвалася для такой катэгорыі насельніцтва як удовы, сіроты і ўбогія.

Аналізуючы сутнасць рэформы можна выдзеліць чатыры асноўныя напрамкі рэфармавання:

  • Увядзенне новых судовых органаў;

  • Рэфармаванне старых (ужо існуючых) судовых інстанцый;

  • З’яўленне новых інстытутаў і пасад у судовай сістэме ВКЛ;

  • Унясенне змен у працэссуальане права

Што датычыцца першага напрамку, то ўтвараліся земскія суды, падкаморскія суды, Трыбунал ВКЛ, чым і рэалізоўваўся прынцып падзелу улад. У рамках другога накірунку рэфармаваліся гродскія суды, суды для мяшчанства, Вялікакняжацкі суд. У судовы працэс былі уведзены інстытуты возных і адвакатуры згодна з трэцім напрамкам рэформ. Пераўтварэнні ў працэссуальным праве абумовіліся выбарнасцю суддзяў земскіх судоў, увядзеннем інстытута прысягі, вызначэннем падсуднасці, калегіяльнасці, рацыяналізацыяй дзейнасці аппарату падкаморных судоў за кошт разгляду спраў адной асобай (падкаморнік або каморнік), тэрміновасцю разгляду спраў, існаваннем сумеснай калегіі трыбунальцаў і прадстаўнікоў духавенства, увядзеннем рэгламенту дзейнасці Трыбунала ВКЛ і іншыя.

Такім чынам, можна зрабіць вывад, што судовая рэформа XVI ст. у Вялікім княстве Літоўскім з’яўлялася вельмі патрэбным і дзейсным мерапрыемствам. Выкліканая неабходнасцю пашырэння шляхецкіх правоў яна з’явілвся карыснай для ўсіх саслоўяў краіны. Рэформа не толькі павялічыла планку развіцця судовых устаноў у ВКЛ, часткова рэалізавала права на справядлівую судовую аборону, аддзяліла судовую ўладу ад адміністрацыйнай, але і вывела судовую сістэму ВКЛ на першыя паказчыкі ў Еўропе. Правядзенне на Беларусі судовай рэформы ў сярэдзіне XVI ст. значна ўпрасціла ўспрыманне тых перабудоў судовай сістэмы, якія адбыліся ў Расіі ў ходзе судовай рэформы 60-х гадоў XIX ст. Трэба адзначыць і тое, што вывучэнне і аналіз багатай спадчыны беларускага народа, у тым ліку і вопыту правядзення судовай рэформы, з’яўляецца карысным для сённяшніх пакаленняў беларусаў, не толькі ў сэнсе разумення свайго мінулага, фарміравання гістарычнай памяці нацыі, але і ў сэнсе ўліку гістарычнага вопыту, гістарычна-прававых традыцый дзеля пабудовы дасканалай прававой дэмакратычнай судовай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь.


Спіс выкарыстаных крыніц.


1) Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах (Са стараытных часоў да нашых дзен) / Пад агульнай рэд. А.Ф. Вішнеўскага. Мн.: Акадэмія МУС РБ, 1998.

2) Доўнар Т.І. Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 года. Мн.: Тэсей, 2003.

3) Доўнар Ю.П. Судовая рэформа XVI стагоддзя ў Влікім княстве Літоўскім. Мн.: БДУ, 2007.

4) Статут Великого княжества Литовского 1529 года / Под ред. К.И. Яблонскиса. Мн.: Академия наук БССР, 1960.

5) Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Даведнік. Каментарыі / Беларуская Савецкая энцыклапедыя; Рэдкал.: І. П. Шамякін(гал. рэд), А.І. Жураўскі і інш. Мн.: БелСЭ, 1989.

6) Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. У 2т. Т2: К-Я / Г.П. Пашкоў(гал. рэд.). Мінск.: Беларуская энцыклапедыя, 2006.






Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Судовая рэформа XVI ст у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім І Жамойтскім iconСудовая рэформа XVI ст у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім І Жамойтскім
Вкл. Яна з’явілася складальнай часткай сістэмнай рэформы, якая праводзілася у вкл у ХVI ст. Адначасова з судовай таксама праводзіліся...

Судовая рэформа XVI ст у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім І Жамойтскім iconЎдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008
Намінацыя: Судовая рэформа XVI ст у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім І жамойцкім

Судовая рэформа XVI ст у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім І Жамойтскім iconСудовая рэформа XVI ст у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім І Жамойтскім
В прошлом столетии тулузский парламент единогласно приговорил к колесованию протестанта Каласа, позднее признанного невиновным. Кто-то,...

Судовая рэформа XVI ст у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім І Жамойтскім iconСудовая рэформа XVI ст. У вялікім княстве літоўскім, рускім І жамойцкім
Але будаваць трэба на нейкім падмурку, прычым падмурку значным І трывалым. І наша краіна такі падмурак бясспрэчна мае. Гэтым падмуркам...

Судовая рэформа XVI ст у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім І Жамойтскім iconЗямельная рэформа XVI ст у Вялікім Княстве Літоўскім
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Інстытут кіруючых кадраў, факультэт кіравання

Судовая рэформа XVI ст у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім І Жамойтскім iconРазвіццё мясцовага самакіравання ў вялікім княстве літоўскім
Мясцовае самакіраванне ў Вялікім княстве Літоўскім (далей вкл) можна умоўна падазяліць на тры ўзроўні: сялянскае, гарадское І шляхецкае....

Судовая рэформа XVI ст у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім І Жамойтскім iconЗняволенне І пакаранне ў Вялікім княстве Літоўскім XVI-XVIII стст
У дадзеным даследаванні пры асвятленні тэмы аўтар абапіраўся, галоўным чынам, на палажэнні Статута Вялікага княства Літоўскага 1588...

Судовая рэформа XVI ст у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім І Жамойтскім iconЦаркоўна–рэлігійныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім
Афіцыйнай мовай была старабеларуская. Знаходзячыся на рубяжы ўсходу І захаду Еўропы, жыхары вкл успрымалі ўсё перадавое І каштоўнае...

Судовая рэформа XVI ст у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім І Жамойтскім iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
Мясцовае самакіраванне ў Вялікім княстве Літоўскім, як І само грамадства ўвогуле, мела саслоўны характар. Менавіта таму яно было...

Судовая рэформа XVI ст у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім І Жамойтскім iconБелорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права
Гісторыя Вялікага княства Літоускага прайшла доўгі шлях развіцця на працягу стагодзяў. Само ўзнікннне Вялікага княства Літоускага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка