Урок-падарожжа




НазваУрок-падарожжа
Дата канвертавання22.11.2012
Памер132.33 Kb.
ТыпУрок
Тэма “Рацыянальныя лікі”


Мэты і задачы:

  • Абагульненне і сістэматызацыя ведах, атрыманых па дадзенай тэме;

  • Развіццё лагічнага мыслення, навыкаў самакантролю, пазнавальнай і творчай актыўнасці;

  • Выхаванне дакладнасці, карэктнасці, адказных адносін да вучэбнай працы;

Стварэнне ўмоў для развіцця камунікакатыўных уменняў, арганізацыі супрацоўніцтва, сатворчасці.

Тып урока: абагульненне і сістэматызацыя ведаў.

Форма правядзення: урок-падарожжа.

Абсталяванне: тэставыя заданні, ацэначны ліст, лісты з заданнямі, шкала настрою, камп’ютары.

Структура ўрока


  1. Матывацыя вучэбнай дзейнасці і фармуліроўка вучэбных мэтаў праз адпаведныя умовы. Выбар формы работы вучнямі. Рэфлексія.

  2. Актуалізацыя апорных ведаў.

  3. Тэст на засваенне ведаў.

  4. Замацаванне ведаў.

  5. Фізкультмінутка.

  6. Прымяненне ведаў у незнаёмай сітуацыі.

  7. Кантроль ступені засваення матэрыялу.

  8. Падвядзенне вынікаў работы. Рэфлексія.

  9. Дамашняе заданне.


Ход урока

І. Я рады бачыць вас здаровымі, з цудоўным настроем, мне імпануюць вашы ўсмешкі і я звярнуў увагу на тое, з якім настроем і пачуццямі вы прыйшлі на ўрок (перад урокам дзеці вызначыліся на шкале настрою).

Тэма нашага ўрока “Рацыянальныя лікі”, дэвіз урока “Стараннасць усё пераадолее”.

Калі вы гатовы да пазнання глыбінь матэматыкі, да супрацоўніцтва як паміж сабою, так і са мною, тады я вас запрашаю ў падарожжа па краіне “Рацыянальныя лікі”.

А з якой мэтай мы будзем выковаць гэта падарожжа, для чаго гэта нам неабходна?

Давайце пазнаёмімся са спіскам мэтаў урока і выберам для сябе самыя галоўныя (пастаноўка мэтаў і вызначэнне вучнямі галоўных для сябе мэтаў урока).

А як бы вы хацелі: усім разам адправіцца ў падарожжа або самастойна наведваць гэтую краіну? ( выбар формы работы вучнямі)

Зразумела, лепш разам, так як сябры заўсёды дапамогуць, калі ты папаў у бяду, ды і цікавей падарожнічаць з аднадумцамі. Але адпраўляючыся ў госці ў чужую краіну, што неабходна ведаць? (адказы вучняў)

  1. Мову гэтай краіны. 2. Законы і парадкі гэтай краіны.

(Пастаноўка мэты: развіццё матэматычнай мовы, матывацыя на актуалізацыю апорных ведаў).

А зараз мы даведаемся, як вы ведаеце законы і парадкі, і ўмееце размаўляць на мове краіны “Рацыянальных лікаў”. Перад урокам кансультанты праверылі ваша дамашняе заданне і пры выкананні яго вамі не дапушчана памылак.

ІІ. А зараз адкажам на пытанні.


  1. Колькі супрацьлеглых лікаў ёсць у любога дадзенага ліку?

(адзін)

  1. Які ёсць лік, супрацьлеглы дадатнаму ліку?

(адмоўны)

  1. Які ёсць лік, супрацьлеглы адмоўнаму ліку?

(дадатны)

  1. Які лік супрацьлеглы ліку 0?

(нуль)

  1. Чым падобныя супрацьлеглыя лікі?

(модулем)

  1. Чым адрозніваюцца супрацьлеглыя лікі?

(знакам)

  1. Чаму роўны модуль дадатнага ліку?

(самаму ліку)

  1. Чаму роўны модуль адмоўнага ліку?

(супрацьлегламу ліку)

  1. Які з двух лікаў большы: адмоўны ці дадатны?

(дадатны)

  1. Як параўнаць два адмоўныя лікі?

(з двух адмоўных лікаў большы той, модуль якога меншы)

б) А вы зможаце пазнаць жыхароў краіны “Рацыянальныя лікі”, да якіх мы накіроўваемся. Давайце праверым. З прапанаваных лікаў

а) 5 ; б) 0 ; в) -3 ; г) ; д) 1 ; е) ; ж) -0,5 ; з) .

выпішыце літары, пад якімі запісаны:

а) натуральныя лікі;

б) цэлыя лікі;

в) дробавыя лікі.

(натуральныя: а), д) цэлыя: а), б), в), д) дробавыя: г) , ж) з))

У цэнтры вашай увагі на ўроку будзе Ацэначны ліст “Мае поспехі і дасягненні”. Ён ёсць у кожнага з вас. Сюды вы будзеце ўносіць свае балы за кожны этап урока. Кожны этап урока мае свой кошт. У канцы ўрока вы падвядзіце вынік сваёй працы і выставіце сабе адзнаку за ўрок.

І паколькі завяршыўся першы этап урока, то ў сваіх картах выстаўце балы.


Ацэначны ліст

“Мае поспехі і дасягненні”

вучня (аніцы) 6 класа



п/п

ЭТАПЫ ЎРОКА

КОШТ АДКАЗУ

БАЛЫ

1.

а) Адказ на пытанні


б) Выбар лікаў

1 бал


3 балы




2.


Тэст № 1


6 балаў




3.

Лабараторыя даследчыкаў

Заданне 1


Заданне 2


1 бал


3 балы




4.

Пункт “Загадкавы”

1. Шыфравальшчыкі

2. Камп’ютарны (тэст на камп’ютары)


5 балаў

10 балаў




5.

Від на жыхарства

5 балаў




Усяго балаў




Адзнака за ўрок





КАЛІ ВЫ НАБРАЛІ:


33 – 34 балы – то Ваша адзнака 10

31 – 32 балы – 9

29 – 30 балаў – 8

27 – 28 балаў – 7

25 – 26 балаў – 6

23 – 24 балы – 5

21 – 22 балы – 4

17 – 20 балаў – 3

да 16 балаў – 2


ІІІ. Ітак, мы адпраўляемся ў падарожжа, таму нам неабходна прайсці “таможню” (вучні выконваюць тэст, адказы запісваюцца ў сшытку, указаннем толькі літар. Рэзультаты параўноўваюцца з эталонамі адказаў)

Тэст


1 варыянт


  1. Лік 5 супрацьлеглы ліку

а) 0 ; б) 5 ; в) -5

  1. Лік -3,5 супрацьлеглы ліку

і) 3,5; к) -3,5 ; л) 3

  1. Дадзены пункт А(-5). Адлегласць ад яе да пачатку адліку роўна

в) -5 ; г) 4 ; д) 5

4. =

л) -7 ; м) 7 ; н) 8

  1. Знайдзіце значэнне выразу -(-7)+32.

а) 39 ; б) 32 ; в) 25

  1. Рашыце ўраўненне -(-у)=33.

м) -33; н) 33 ; о) 32

Тэст


2 варыянт


1. Лік -6 супрацьлеглы ліку

в) 6 ; г) -6 ; д) 0

  1. Лік 7,5 супрацьлеглы ліку

ж)0 ; з) 7,5 ; і) -7,5

  1. Дадзены пункт С(-3). Адлегласць ад яе да пачатку адліку роўна

в) 0 ; г) -3 ; д) 3

4. =

м) 10 ; н) -10 ; о) 11

5.Знайдзіце значэнне выразу 32-(-(-7)).

а) 25 ; б) 39 ; в) 32

6.Рашыце ўраўненне -(+у)=33.

м) 33; н) -33 ; о) 32


(Відман – чэшскі матэматык, які ўвёў у XV стагоддзі сімвалы “+” і “-“ як матэматычныя знакі)

IV. Вы прайшлі “таможню”. Адні паспяхова, а ў некаторых узніклі праблемы. Усё, як у жыцці.

Першы пункт, які мы наведаем, - гэта “Лабараторыя даследчыкаў”. Выконваць заданні будзем у парах.

Памятайце, што набраныя балы вы павінны заносіць у ацэначныя лісты.

  1. Замяніце зорачку лічбай так, каб была праўдзівая няроўнасць:

а) 4,9*3 > 4,985;

б) -*,026 > - 0,912;

в) -0,046* < -0,046885;

г) -51,27*93 > -51,271.


  1. Рашыце ўраўненні:

а) = 0;

б) = -3;

в) = 2.


Для таго, каб працягваць наша падарожжа нам неабходна адпачыць.

V. А зараз забяжым на мінутку на фіззарадку.

Глазки вверх поднимем мы – улыбнёмся,

Глазки вниз опустим мы – улыбнёмся,

Глазки влево повернём – улыбнёмся,

Глазки вправо повернём– улыбнёмся,

Вправо сделаем наклон,

Влево сделаем наклон,

И работать мы начнём.


Кожны з вас атрымаў квадрат, які падзелены на 9 роўных частак.



Уважліва паглядзіце на мой квадрат. У якой залежнасці размешчаны лікі? Запомніце, як яны размешчаны.

( у цэнтры 0, зверху – няцотныя лікі, а знізу ім супрацьлеглыя).

Квадрат здымаецца. Аднавіце лікі ў сваіх квадратах.

Самаправерка (квадрат паказваецца яшчэ раз)


VI. Мы прыбылі ў краіну “Рацыянальных лікаў” і набліжаемся да наступнага пункта нашага падарожжа, які назавём “Загадкавым”. Дадзены пункт будзе складацца з двух прыпынкаў. Частка вучняў застанецца на прыпынку “Шыфравальшчыкаў”, а другая пяройдзе на прыпынак “Камп’ютарны”. Час прабыцця на прыпынках да 7 мінут.

Прыпынак “Шыфравальшчыкаў”

Паслухайце:

  1. Задуманы адмоўны лік, модуль якога роўны 15 (26). Які лік задуманы? (15 або 26)

  2. Задуманы дадатны лік, модуль якога супадае з модулем ліку -8 (-6). Які лік задуманы? Чаму роўны модуль гэтага ліку? (8, 6)

  3. Як дапамагчы сябру.

Адзін чалавек з вашай групы заблукаў і адстаў ад яе. Для таго, каб дагнаць вас яму патрэбна адчыніць дзверы з сакрэтным замком-кодам. Код складаецца з чатырох лічбаў. Вы павінны дапамагчы сябру, назваць код, калі хутка і правільна рэшыце чатыры заданні. У вокнах пастаўце знойдзеныя лікі, а ў кружок – нумар, пад якім ён знаходзіцца ў кадзіраваных адказах. Гэта і будзе код замка.


Кадзіраваныя адказы:




0 2,6 2 11,5 4 3,4 6 9,3 8 16,6




1 9,1 3 29,3 5 5 7 4,5 9 16




1. 27,3:= лічба



2. лічба




3. лічба



4. лічба




Код 1 5 0 2


Кадзіраваныя адказы:





0 5 2 7,1 4 3,4 6 9,3 8 16,6





1 1,1 3 2,3 5 11 7 4,5 9 16




1. лічба




2


. лічба




3


. лічба




4


. лічба



Код 1 5 0 2


VII. Прыпынак “Камп’ютарны”.

Праводзіцца экспрэс-кантроль засваення вывучанага матэрыялу на камп’ютарах, выкарыстоўваючы ПМК “Знак”.

(дадатак)

Для таго, каб стаць карэннымі жыхарамі краіны “Рацыянальныя лікі”, мы павінны атрымаць від на жыхарства.

Выканайце наступныя заданні:

  1. Вылічыце:

а) -(-(-(-(-32,2))));

б) –(-(-(-(-(-34)))));

в) –(-(-(-(4,5)))):(-(-9));

2. Рашыце ўраўненні:

а) –(-х)=3;

б) –(-х)+3,2=5;

в) 3-(-(-х))=1,3

Наша падарожжа заканчваецца.


VIII.Давайце падвядзём вынікі нашага падарожжа.

Падлічыце колькасць балаў набраных за ўрок і выстаўце сабе адзнаку, здайце ацэначныя лісты.

А цяпер ацаніце сваю дзейнасць на ўроку.

IX. Рэфлексія

Адкажыце:

  • Якія мэты мы ставілі ў пачатку ўрока?

  • Мы іх дасягнулі?

  • Успомніце самы цяжкі этап урока?

  • Якія праблемы засталіся нявырашанымі?

  • На што патрэбна звярнуць увагу на наступным уроку?


Я таксама згодны з вамі і вельмі задаволены нашым падарожжам. А зараз вызначыцеся з якім настроем і пачуццямі вы пакідаеце наша падарожжа і ўрок.

(вучні вызначаюць настрой пры дапамозе шкалы настрою)

X. Дамашняе заданне.

Паўтарыць п.13.

Калі вы атрымалі:

10 балаў складзіце тэст па тэме “Рацыянальныя лікі”

8-9 балаў - №№596(в), 600(б,в,г,д)

5-7 балаў - №№596(а), 606(а-е)

1-6 балаў - № 609(а-д)

Дзякуйце за работу на ўроку!

Дадатак

Рацыянальныя лікі варыянт 3


Заданне A1

Ці з'яўляецца лік -1 натуральным лікам?


Варыянты:

1)

так

2)

не

3)

іншы адказ


Заданне A2

Ці з'яўляецца лік -1,2 рацыянальным лікам?


Варыянты:

1)

так

2)

не

3)

іншы адказ


Заданне A3

Чым адрозніваюцца супрацьлеглыя лікі?


Варыянты:

1)

знакам

2)

дзесяткамі

3)

адзінкамі

4)

нічым


Заданне A4

Які ёсць лік, супрацьлеглы дадатнаму?


Варыянты:

1)

дадатны

2)

адмоўны

3)

нуль

4)

іншы адказ


Заданне A5

Якім будзе модуль дадатнага ліку?


Варыянты:

1)

дадатным

2)

адмоўным

3)

роўным нулю

4)

іншы адказ


Заданне A6

Якія лікі маюць адмоўны модуль?


Варыянты:

1)

дадатныя

2)

адмоўныя

3)

нуль

4)

ніякія


Заданне A7

Які ёсць лік -а, калі а дадатны?


Варыянты:

1)

дадатны

2)

адмоўны

3)

роўны нулю

4)

іншы адказ


Заданне A8


Пастаўце ў роўнасці замест * такі лік, каб атрымалася праўдзівая роўнасць.


Варыянты:

1)



2)



3)



4)




Заданне A9

Рашыце ўраўненне

-у=


Варыянты:

1)



2)



3)



4)




Заданне A10

Знайдзіце каардынату пункта А.




Варыянты:

1)

-2,5

2)

-0,5

3)

1,5

4)

-1,5


Заданне B1

Знайдзіце значэнне выразу , калі =5, і запішыце адказ.

Адказ: 7


Заданне B2

Колькі цэлых лікаў належыць няроўнасці .

Адказ: 5

Рацыянальныя лікі варыянт4


Заданне A1

Ці з'яўляецца лік 0 цэлым лікам?


Варыянты:

1)

так

2)

не

3)

іншы адказ


Заданне A2

Ці з'яўляецца лік 11,2 рацыянальным лікам?


Варыянты:

1)

не

2)

так

3)

іншы адказ


Заданне A3

Чым падобныя супрацьлеглыя лікі?


Варыянты:

1)

знакам

2)

дзесяткамі

3)

нічым

4)

модулем


Заданне A4

Які ёсць лік, супрацьлеглы адмоўнаму?


Варианты:

1)

адмоўны

2)

нуль

3)

дадатны

4)

іншы адказ


Заданне A5

Якім будзе модуль адмоўнага ліку?


Варыянты:

1)

адмоўным

2)

дадатным

3)

роўным нулю

4)

іншы адказ


Заданне A6

Чаму роўны модуль ліку 0?


Варыянты:

1)

дадатны

2)

адмоўны

3)

роўны нулю

4)

ніякі


Заданне A7

Які ёсць лік -а, калі а адмоўны?


Варыянты:

1)

адмоўны

2)

дадатны

3)

роўны нулю

4)

іншы адказ


Заданне A8

Пастаўце ў роўнасці замест * такі лік, каб атрымалася праўдзівая роўнасць.


Варыянты:

1)



2)



3)



4)




Заданне A9

Рашыце ўраўненне

.


Варыянты:

1)



2)



3)



4)




Заданне A10

Знайдзіце каардынату пункта С.




Варыянты:

1)

-4

2)

-1

3)

-2

4)

2


Заданне B1

Знайдзіце значэнне выразу , калі =-4, і запішыце адказ.


Адказ: 7


Заданне B2


Колькі цэлых лікаў належыць няроўнасці .


Адказ: 3





Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок-падарожжа iconУрок падарожжа
Матывацыя вучэбнай дзейнасці(Слайд 1 ”Урок – падарожжа “Рацыянальныя лікі. Складанне І адніманне рацыянальных лікаў”)

Урок-падарожжа iconУрок-падарожжа
Рабяты, сёння мы адправімся ў падарожжа. Каб яго здзейсніць, нам патрэбна дружная, згуртаваная І граматная каманда. На шляху нас...

Урок-падарожжа iconУрок-падарожжа
Я рады вас бачыць здаровымі, з цудоўным настроем, мне імпануюць вашы ўсмешкі. Калі вы гатовы да пазнання глыбінь інфарматыкі, да...

Урок-падарожжа iconУрок пазакласнага чытання па кнізе В. Вольскага "Падарожжа па краіне беларусаў"(Слайд 1)
Тэма: Урок пазакласнага чытання па кнізе В. Вольскага “Падарожжа па краіне беларусаў”(Слайд 1)

Урок-падарожжа iconУрок пазакласнага чытання: Віталь Вольскі. «Падарожжа па краіне беларусаў»
Вучні ўжо мелі магчымасць пазнаёміцца з вершаванымі творамі, у якіх апяваецца Беларусь, яе прырода. Самастойнае чытанне кнігі В....

Урок-падарожжа iconУрок Уступныя заняткі. Знаёмства з адметнасцю творчасці Янкі Маўра. Урок Мірон І Віктар. Небяспечнае падарожжа. Урок Прырода Беларусі. Значэнне апісанняў пры роды ў аповесці «Палескія рабінзоны»
Аповесць Янкі Маўра «Палескія рабінзоны» чытаецца вучнямі з вядікай цікавасцю, хоць І была напісана яшчэ ў 1930 годзе

Урок-падарожжа iconПадарожжа "Родная мова, цудоўная мова"
Добры дзень, дзеці! Сёння я прапаную вам адправіцца ў падарожжа па Краіне беларускай мовы. Мы даведаемся, хто з вас лепш за ўсё ведае...

Урок-падарожжа iconУрок Падарожжа ў мінулае
Мэты: пашырыць веды дзяцей аб жыццi I творчасцi Янкі Купалы выхоўваць любоў да роднага слова, літаратуры

Урок-падарожжа iconДзяржаўная ўстанова адукацыі
Занятак праводзіцца ў форме падарожжа. Маршрут падарожжа адзначан на дошцы назвамі прыпынкаў, рухацца па якіх будзе намаляваны паравоз...

Урок-падарожжа iconУрок-спаборніцтва. Абсталяванне: Магнітафон І дыскі з запісамі песень. Пейзажныя замалёўкі на тэму «Падарожжа па Беларусі»
Запісы (на дошцы, плакатах ці на слайдах) выказванняў мастакоў слова пра Радзіму

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка