Вусны часопіс " Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!"




НазваВусны часопіс " Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!"
Дата канвертавання28.10.2012
Памер106.51 Kb.
ТыпВусны часопіс
Вусны часопіс

Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!” (4 клас)

Настаўніца: Загоскіна Вольга Анатольеўна, сярэдняя школа №23 г.Гродна

Мэты: пашыраць і паглыбляць веды вучняў аб сваёй Радзіме;

садзейнічаць патрыятычнаму выхаванню;

развіваць звязвую мову, мысленне;

выхоўваць любоў да сваёй краіны і роднай мовы, беражлівыя адносіны да прыроды.

Абсталяванне: мультымедыйны апарат, карткі с заданнямі для групавой работы.


Нумар слайда

Змест

1.

Вусны часопіс

2.

(з музыкай)

  1. Мая краіна

Мая беларусь!

Край Дняпра і Палесся,

Празрыстых азёраў і рэк,

Айчына бунтарскай купалаўскай песні,

Што ў сэрца запала навек.

Край фабрык, машын

І сівой Белавежы

Са сцежкамі дужых зуброў.

Як Неман – магутны,

Як Нарач - бязмежны

І звонкі, як струны бароў…


3.

На карце вялікага свету

Яна як кляновы лісток,

Песня гарачага лета,

Крынічнай вады глыток.

Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой

Твой подны край, твая Айчына,

Жыцце тваё і гонар твой.


4.

Дзяржаўныя сімвалы: герб і сцяг.

Чырвоны колер сцяга сімвалізуе братэрскія сувязі, зялёны - колер дабрыні, развіцця, колер лясоў, якія здаўна займаюць большую частку тэрыторыі нашай краіны.Белы колер – колер свабоды, незалежнесці, чысціні.

5.

(з музыкай)

Вучні спяваюць адзін куплет гімна.

6.

Мінск. Дом урада.

7.

Мінск – сталіца Беларусі. Плошча Перамогі.

  • Які горад Беларусі носіць ганаровае званне “горад-герой”? Чаму?

8.

- Які абласны цэнтр знаходзіцца на паўдневым захадзе нашай краіны?

9.

- Які горад першым прыняў удары ворагаў пад час Вялікай Айчыннай вайны?

Подзвіг солдатаў, мужна трымаўшых абарону ў чэрвені 1941г., ушаваны ў мемарыяльным комплексе, размешчаным на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Комлекс мае ганаровае званне “Брэсцкая крэпасць-герой”.

10.

Згодна з паданнем, горад заснавала кіеўскя княгіня Вольга, уражаная прыгажосцю мясцовай гара, якая знаходзілася на злучэнні дзвух рэк – Заходняй Дзвіны і Віцьбы, ад назвы якой і пайшла назва горада.

11.

Штогод ў Віцебску праходзіць Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар”. Пляцоўка Летняга амфітэатра.

12.

Гродна размешчаны на захадзе Беларусi. Горад мяжуе з Польшчай i Лiтвой, што паỹплывала на яго гiсторыю: Гродна было месцам жыхарства гарадзенскiх князёỹ, рэзiдэнцыяй вялiкiх князёỹ лiтоỹскiх i каралёỹ польскiх, губернскiм цэнтрам, павятовым горадам, а зараз – гэта абласны цэнтр Гродзенскай вобласцi Беларусi. Гродна – горад храмаў, замкаў i каралеўскiх палацаў. У ХVI стагоддзi за сваё дзiўнае архiтэктурнае аблічча ён быў уключаны ў кёльнскую энцыклапедыю Браўна як адзiн з “прыгажэйшых гарадоў Еўропы”. Да нашых дзён дайшло паданне, згодна з якiм на высокiм беразе ракі Нёман (які у старажытнасці называўся Кронан) з’явiлiся маладыя - валынскi князь Усеваладка i яго маладая жонка Агаф’я, каб абжываць зямлю, атрыманую ў падарунак ад Яраслава Мудрага. Менавiта гэтае каханне жыве тут стагоддзi i неаднаразова ратавала горад у цяжкiя часiны.

Старажытная гiсторыя Гродна пачыналася з Замкавай гары, дзе ў Х – ХI ст. узнікла паселiшча.

13.

Гродна. Каложская (Барысаглебская) царква, 12 стагоддзе.

14.

Магілёў –горад над Дняпром. На высокім халме каля Дняпра сем стагоддзяў назад быў закладзены замак з трыма радамі ўмацаванняў, вакол якога і ўтварыўся горад. Магілёў размешчаныя на перакрыжаванні значных дарог, якія злучаюць яго з Расіяй, Украінай, Прыбалтыкай і Польшчай.

15.

Буйніцкае поле. Абарона Магілёва ў 1941г.

Найбольш значная бітва пачатку Вялікай Айчыннай вайны адбылася пад Магілёвам – на Буйніцкам поле. Гэта была рэпетыцыя абароны Масквы.

16.

- Назва якога горада звязана з ручаем Гамяюк, які ўпадае ў бурлівую раку Сож?

17.

Гомель. алац Румянцавых-Паскевічаў, помнік архітэктуры (1799–1819).

18.

Гарады з іменамі людзей.

19.

II. Вядомыя людзі

Е. Полацкая. Полацкая князёўна. Нарадзілася ў XII стагоддзі.Стала манашкай у 12 гадоў і правяла жыццё, дапамагаючы бедным і будуючы цэрквы і манастыры па ўсёй Беларусі. Яна сабрала выдатную біібліятэку, стварыла майстэрні, дзе малявалі іконы, перапісвалі і перапляталі кнігі. Памерла ў час паломніцтва ў Іерусалім, яе мошчы вернуты ў Беларусь у 1910 годзе. Прылічана да ліку святых, ушаноўваецца як нябесная заступніца зямлі беларускай.

20.

Ф. Скарына. Нарадзіўся ў Полацку ў 1486 годзе. Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Пераклаў на беларускую мову і выдаў 23 кнігі Бібліі, першую – у 1517 годзе. Беларусы адны з першых ў Еўропе мелі сваю друкаваную Біблію.

21.

Нацыянальная бібліятэка.

Слава Скарыны не ведае меж,

Птушкай яна абляцела краіны.

Новую кнігу ты ў рукі бярэш –

І адгукаецца рэхам – Скарына.

Сусветную славу яму здабылі

Кнігі, якія жывуць у стагоддзях.

Першадрук беларускай зямлі

І слова народнага першапраходзец

Схіляўся над кнігамі, як чарадзей,

Каб мудрасці гэтай всятло не згасала.


22.

Надпісы на сцяне бібліятэкі.

  • Аб чым сведчаць гэтыя надпісы? Ці згодны вы з імі?

23.

Работа ў групах:

  1. Растлумачыць сэнс прыказак і прымавак.

  2. Перакласці з рускай мовы на беларускую.

  3. Скласці скорагаворкі.

Праверка задання. Прыказкі і прымаўкі.


24.

Праверка задання. Перакладзі.

25.

Праверка задання. Складзі скорагаворкі.

26.

Нобелеўскі лаўрэат Жарэс Алфёраў,расійскі фізік. Нарадзіўся 15 сакавіка 1930 г. у Віцебску. Аўтар больш як 500 навуковых работ.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі (2000). Заснаваў Фонд падтрымкі адукацыі і навукі, у заснаванне якога ўклаў трэць атрыманай ім Нобелеўскай прэміі. Мэта фонду – падтрымка фундаментальных даследаванняў у галіне фізікі, жыццёва неабходных для развіцця эканомікі.

Ганаровы грамадзянін горада Віцебска.

14 Нобелеўскіх лаўрэтаў маюць беларуская карані.

27.

Касманаўт Уладзімір Кавалёнак (1942г). Уладзімір Кавалёнак адзін з піянераў асваення касмічнай прасторы. Ён зрабіў тры палёты ў космас: першы – у 1977, другі – у 1978, трэці – у 1981 годзе. У агульнай колькасці ён правёў у космасе 216 сутак.

У ліпені 1992 года Уладзімір Кавалёнак назначаны начальнікам Ваенна-паветранай інжынернай акадэміі імя прафесара Жукоўскага ў Маскве, цяпер гэта Ваенны авіяцыйны тэхнічны універсітэт.


28.

Кампазітары. Дзмітрый Смольскі (1937г). Народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. калі яму было 12 гадоў, напісаў музыку да песні на словы А. Астрэйкі «Дзень добры, школа!». Скончыў спецыяльную школу пры кансерваторыі, Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. Прафесар Беларускай акадэміі музыкі.

Ігар Лучанок (1942г). Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. З 1980 года - старшыня праўлення Беларускага саюза кампазітараў. Працуе ў розных жанрах (вакальна-сімфанічным, камерна-інструментальным, камерна-вакальным). Найболей плённа - ў песенным.

29.

Фізхвілінка. Полька беларуская (муз. І Лучанка).

30.

Пісьменнікі. Іван Пятровіч Шамякін (1921-2004). Удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у баях на Одэры. Аўтар аповесцей і раманаў. Раман “Вазьму твой боль” быў экранізаваны.

Васіль Уладзіміравіч Быкаў, беларускі празаік, драматург, публіцыст (1924-2003). У аснове творчай манеры Быкава – суровая праўда ў адлюстраванні вайны, яе драматычных і трагічных сітуацый, пільная ўвага да думак і пачуццяў чалавека.

31.

(з музыкай)

Паэты. Я.Колас.

О, край родны, край прыгожы

Мілы кут маіх дзядоў!

Што мілей у свеце божым

Гэтых светлых берагоў,

Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,

Дзе бары-лясы гудуць,

Дзе мядамі пахнуць грэчкі,

Нівы гутаркі вядуць…


Я.Купала. Песня на словы Я.Купалы “Спадчына”(фанаграма з голасам, вучню слухаюць урывак песні, абмяркоўваюць яго).

32.

М.Багдановіч. Музей Максіма Багдановіча ў Гродне адкрыты ў 1986 годзе ў доме, у якім жыла сям’я Багдановічаў. У адным з пакояў быў узноўлены інтэр’ер кабінета– кватэры Багдановічаў. Сярод экспанатаў музея – асабістыя рэчы паэта, дакументы, пісьмы і іншыя рэчы сям’і Багдановічаў.



33.

Мастак М.Шагал. Беларускі і французскі мастак (1887-1985). Нарадзіўся у Віцебску. Жыў і працаваў ў Парыжы, Віцебску, Расіі, ЗША. Заснаваў Віцебскае народнае мастацкае вучылішча. У Францыі створаны музей Шагала. У Віцебску - Дом-музей, Арт-цэнтр імя Шагала, яму пастаўлены помнік. Праводзяцца міжнародныя Шагалаўскія пленэры.

34.

Спартсмены. Юлія Несцярэнка заваявала залаты медаль у бегу на 100 метраў на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе.

35.

Аляксей Грышын. Заваяваў залаты медаль на зімовых Алімпійскіх гульнях ў Ванкуверы ў 2010 годзе ў спаборніцтве сярод фрыстаўлістаў.

36.

Вядомыя дзеці. Ксенія Сітнік – пераможца дзіцячага конкурсу “Еўрабачанне - 2005”. Аляксей Жыгалковіч перамог ў гэтам жа конкурсе ў 2007 годзе.

37.

(з музыкай)

III. Прырода пад аховай

  • Аб чым спяваецца ў песні “Белавежская пушча”?

Белавежская пушча – самы буйны старажытны лес Еўропы.

Звесткі пра пушчу сустракаюцца яшчэ ў антычнага гісторыка Герадота (5 ст. да н.э.) і ў Іпацьеўскім летапісе (983 г.). У канцы XIV ст. вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Ягайла аб’явіў пушчу запаведнай і ўстанавіў забарону на паляванне. Старажытны лес ахоўваецца ўжо 600 гадоў. У Белавежскай пушчы налічваецца каля 2 тысяч дрэў-веліканаў. Некаторыя з іх з’явіліся яшчэ да адкрыцця Калумбам Амерыкі! Белавежская пушча ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.


38.

(з музыкай)

Нацыянальны парк «Прыпяцкі» – адзінае месца на планеце, дзе існуюць першабытныя пойменныя дубровы. У нацыянальным парку практычна ў некранутым стане захаваліся унікальныя пойменныя ландшафты Беларускага Палесся, дзе сярод дуброў і ясеннікаў размешчана больш як 30 азёр. На Палессі таксама захаваліся самыя вялікія прыродныя балоты ў Еўропе.


39.

Вучні загадзя працуюць у цэнтрах “Жывёлы Чырвонай кнігі”і “Расліны Чырвонай кнігі” і рыхтуюць паведамленні. Найбольш цікавыя, змястоўныя і займальныя прэзентуюць аднакласнікам.

- Я - гаспадар Белавежскай пушчы, падобны на быка.Важу каля тоны. Калі мяне не трывожыць, я міралюбівы. Ем траву, лісце, мох, грыбы. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

У Беларусі існуе самая вялікая ў свеце папуляцыя зуброў.

Гэтыя жывёлы самыя цяжкія і вялікія наземныя млекакормячыя на еўрапейскім кантыненце, апошнія еўрапейскія прадстаўнікі дзікіх быкоў. Мікола Гусоўскі напісаў сваю славутую «Песню пра зубра» па заказе Папы Рымскага Льва X, які хацеў пачуць праўдзівае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Найбольшая колькасць зуброў жыве ў Белавежскай пушчы.


40.

- Нас вельмі мала ў Беларусі, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Пра нас склалі многа казак, вершаў. Любім ягады, мед, наогул усёядныя (буры мядзведзь).

41.

- Ростам я з сабачку, маю чорную поўсць, ногі кароткія, кіпцюры доўгія, жыву ў нары, ем карэнне, жаб, слізнякоў. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (барсук).

42.

Жывелы, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Еўрапейская рысь. Паведамленне вучняў.

43.

Жывелы, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Еўрапейская норка. Паведамленне вучняў.

44.

Жывелы, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Камышовая жаба. Паведамленне вучняў.

45.

Птушкі, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Філін. Зялены дзяцел. Паведамленне вучняў.

46.

Птушкі, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Чорны бусел. Арол-карлік. Паведамленне вучняў.

47.

Расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Сон-трава. Кураслеп лясны. Паведамленне вучняў.

48.

Гарады з назвамі раслін і жывел.

49.

Рэбус “Расшыфруў фразу”.

50.

(з музыкай)

Свая Радзіма – самая лепшая.

І ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла: Беларусь!



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Вусны часопіс \" Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!\" icon8 жніўня 2012 г у Цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў вусны часопіс "Мінск сталіца Беларусі" для вучняў сярэдніх класаў гарадскіх школ. Бібліятэкар
Цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў вусны часопіс “Мінск – сталіца Беларусі” для вучняў сярэдніх класаў гарадскіх школ. Бібліятэкар...

Вусны часопіс \" Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!\" iconВусны часопіс "Там, дзе працаваў Я. Колас"

Вусны часопіс \" Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!\" iconВусны часопіс "Мы піяне-ры!" (да Дня нараджэння брпа)

Вусны часопіс \" Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!\" iconНiзiн, азераў наскiх, Край лясоў, Маўклiвых сосен-струн. Край паэм, Адвечных песень-казак, Дарагая сэрцу Беларусь… Хто ж гадаў, як наплывалi хмары, Хто ж гадаў, хто думаў, а цi снiў, Што краiна соннага надхмар`я Расцвiце ў чырванi зарнiц
Радзiма– бо тут мы нарадзiлiся, бо яна нам самая родная з усiх краiн на цэлым свеце

Вусны часопіс \" Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!\" iconВусны часопіс "Здароўе"
Фарміраванне інфармацыйнай культуры педагогаў І вучняў як умова павышэння якасці адукацыі

Вусны часопіс \" Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!\" iconВусны часопіс "Славяне продкі беларусаў"
Салата І. У., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, Савош Л. М., настаўнік беларускай

Вусны часопіс \" Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!\" iconВусны часопіс "як жывецца птушцы ў белавежскай пушчы"
Мэта: Фарміраванне ў вучняў экалагічнай культуры І адказных адносін да птушак роднага краю

Вусны часопіс \" Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!\" iconМерапрыемства " Горад-воін, горад-працаўнік."
Вусны часопіс, прысвечаны Барысаўшчыне. Падрыхтаваны настаў-ніцай беларускай мовы І літаратуры Акуліч В. У

Вусны часопіс \" Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!\" iconВусны літаратурны часопіс
Для правядзення літаратурнага часопіса робіцца яго макет: на вялікіх аркушах ватманскай паперы нумаруюцца старонкі, кожная з якіх...

Вусны часопіс \" Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!\" iconВусны часопіс + віртуальная экскурсія
Пад час гучання кампазіцыі “Малітва” ў выкананні віа “Песняры” змяняюцца слайды 1- 21 з выявамі фотадакументаў, якія адлюстроўваюць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка