Палітычная геаграфіялынтупы




НазваПалітычная геаграфіялынтупы
Дата канвертавання22.11.2012
Памер56.35 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯЛЫНТУПЫЯгор Маёрчык, Лыптупы(Карэспандэнт:) "Зараз я знаходжуся на возеры Балдук. Ёсьць прыгожая легенда пра тое, што ў Балдуку жыве беларусская Нэсі. Легенду некалькі разоў спрабавалі пацьвердзіць альбо абвергнуць навуковыя экспедыцы, якія прязджалі сюды. Пасьля візытаў навукоўцаў ў мясцовага насельніцтва нават зьявіўся анэкдот на гэтую тэму. Навуковец падыходзіць да жыхара найбліжэйшай вёскі й пытаецца: "Гэта праўда, што ў вашым возеры жыве Нэсі?" "Праўда," -- кажа вясковец. "А калі яно зьяляецца?" -- пытаецца навуковец. "Ну, як калі? У сыботу ў вечары пасьля лазьні да пасьля пятага кілішку, падыйдзеш да берага возера й адразу ўбачыш Нэсі". Ну а калі сур'ёзна, на дне гэтага возера знаходзіцца псапраўдны скарб. Некалі валадары тутэйшых земляў адмыслова затапілі дуб, каб праз дзесяцігодьдзі ён стаў мароным. Пасьля сюды прыйшла савецкая ўлада. Гаспадары зьехалі, а драўніна засталася ляжаць на дне Балдука. Можна толькі здагадвацца, якую каштоўнасьць ён уяўляе цяпер, пасьля стагодзьзя знаходжаньня на дне возера."Але размова не пра мітычную пачвару Нэсі й нават не пра возера Балдук, якое лічыцца адным з самых глыбокіх у Беларусі.За некалькі кілямэтраў знаходзіцца мястэчка ЛЫнтупы. Дзьвюх тысячнае паселішчы на самай беларуска-літоўскай мяжы.Бывае, што родная зямля дапамагае людзям выжываць ня толькі ў матэрыяльным сэнсе, але й у маральным. Аднак народжаныя тут месьцічы імкнуца зьехаць куда падалей. Сярод жадаючых і Алена Жарына.(Жарына:) "Я бы ўвогуле хацела куды-небудзь выехаць. Куды заўгодна, але толькі не заставацца ў Лыптупах. Тут вельмі цяжка. Паеду ў Нарач, даведаюся, казалі, што ў рэстарацыі патрэбны кухар. У саўгасе бывае заробку па некалькі меясыцаў не плоцяць."(Карэспандэнт:) "А вы дзе пацуеце?"(Жарына:) "У адзяленьні міліцыі прыбіраю. Я атрымліваю 30 тысячаў. Выжываць дапамагае карова, сьвіньні й расьліна з агароду. "(Карэспандэнт:) "Наколькі дапамагае мяжа, якая побач?"(Жарына:) "Хто саляру, хто бэнзін... бак запраўляюць, туды перавозяць і там прадаюць."(Карэспандэнт:) "Узаемаадносіны людзей і уладаў. Ці карыстаецца ўлада аўтарытэтам у людзей?"(Жарына:) "Амаль ніякай дапамогі ад сельсавету. Зьбіраюць грошы на добраўпарадкаваньне, а яго няма: няма сьвятла на вуліцах, дарогі благія."(Карэспандэнт:) "Дэпутата выбіралі?"(Жарына:) "Выбіралі. Галасуеш за данаго. А ўсё адно яны паставяць, каго ім трэхба."(Карэспандэнт:) "Улады ў Меску. Як людзі да іх ставяцца?"(Жарына:) "Супраць Лукашэнкі. Толькі ўмее шмат гаварыць, а каб справай што паправіць, дык нею."(Карэспандэнт:) "Вельмі шырока абмяркоўваецца ягоны намер ісьці на трэці тэрмін."(Жарына:) "Ня буду галасаваць за яго."Некалі ЛЫнпуты былі ледзь не самым грамадзка актыўным паселішчам у Пастаўскім раёне. Але пасьля суполкі апызыцыйных партыяў зьніклі. Местачковыя бізнэсоўцы спынілі кантакты са свамімі палітычна актыўнымі суседзямі."Не забывайце, дзе вы атрымліваеце заробак," -- кажуць, што гэта ўлюблёнае выказваньне кіраўніцы раённай вертыкалі Ванды Януковіч. Хто намёк зразумеў, вымушаны быў стаць ляяльным да уладаў, а хто не -- сёньня працуе на такіх непрывабных пасадах, што звальныць далей ужо няма куды.І цяпер старшыня ЛЫнтупскага сельсавету Валянціна Кузьміч уздыхае з палёгкаю. Арганізаваная апазыцыя ў мястэчку болей ня водзіцца.(Кузьміч:) "Неяк быў момант, калі ў нас была апазыцыя. Цяпер у нас адносіны нармалёвыя з тымі людзьмі, якіх мы лічылі ў свой час апантаннымі праціўнікамі. Я гэта кажу менавіта пра наша мястэчка."(Карэспандэнт:) "Які тэрмін вы ўжо знаходзіцеся на пасадзе старшыні сельсавету?"(Кузьміч:) "Болей за 15 год."(Карэспандэнт:) "Калі параўноўваць цяперашні склад сельскага пасету й папярэднія. На чыю карысьць гэтае параўнаньне?"(Кузьміч:) "Зараз працаваць на шмат цяжэй, бо ў дзяржаве складаная сытуацыя. І добрабыт людзей ідзе не да лепшага, і матэрыяльнае становішча таксама цяжкае."(Карэспандэнт:) "З вашага гледзішча як далей будзе разьвівацца падуладная тэрыторыя?"(Кузьміч:) "Калі ў нас зьявіцца міжнародны пункт пропуску, будзе разьвівацца й уся інфраструктура. Я думаю, што будзе перспектыва й для мястэчка. Ну а калі не, будзем самі змагацца за перспектыву. Мы ж -- аптымісты."Выглядае, што Валянціне Кузьміч усё ж прыйдзецца, як яна выказалася, самастойна змагацца за перспектыву.Ля ЛЫнтупаў ацалела толькі памежная застава. Шматлікія кантрольныя пасты ўжо даўно скасавалі, бо на іхнае ўтрыманьне няма грошай. У такой сытуацыі разьлічваць на адкрыцьцё міжнароднага пункту пропуску не выдапае.Зь мяжой зьвязаны яшчэ адзін аспэкт жыцьця мястэчка. Тут праходзіць чыгунка Віцебск-Вільня. Дакладней, праходзіла. Гэта першая менавіта нацыянальная ветка, пабудаваная начатку 20-га стагодьдзя. Да таго часу ўсе рэйкі ў Беларусі клаліся для транзіту з Усходу на Захад і з Поўначы на Поўдзень.Літоўцы скасавалі дызельныя маршруты на Беларусь і часткова разабралі свой кавалак дарогі. ЛЫнтупская станцы пераўтварылася ў чыгуначны тупік. Па мястэчку даўно гуляюць пагалоскі пра тое, што яе хочуць зачыніць зусім. Нядаўна кіраўніцтва Віцебскай чыгункі аб'язджала свае ўладаньні. Тады супрацоўнікаў станцыі абнадзеілі, што прыпынак будзе існаваць да таго часу, пакуль працуе тутэйшы сьпіртавы завод.Паколькі згаданае прадпрыемтсва -- адзінае, што функцыянуе ў ЛЫнпутах стабільна, такое абяцаньне ўзрадвала месьцічаў.З заводам мяне знаёміць ягоны супрацоўнік Анатоль Круп.(Круп:) "З усёй Беларусі звазілі на экспертызу такую прадукцыю, нашая заняла адно зь першым мнесцаў. Попыту на прадкцыю -- без праблемаў. Толькі ня ўсе разьлічваюцца."(Карэспандэнт:) "Мы стаім зараз з вамі ля будынку адміністрацыі заводу й знаходзімся ў своеасаблівым трохкутніку: леваруч ад нас -- бюст Леніна. праваруч -- ужо памянёны будыак адміністрацыі. У габінэце дырэктара вісіць цяперашнія дзяржаўныя герб і сьцяг. А па цэнтру мы бачым вежу заводу: на вышыні некалькіх дзесяткаў мэтраў флігілем служыць "Пагоня".(Круп:) "Вырабілі самі "Пагонгю"(Карэспандэнт:) "А якія яна памераў, дарэчы?"(Круп:) "Каля мэтру. Не зьяляецца магчымым яе адтуль зьняць. Гэта ўжо не працуючая труба кацельнай. Лясы разабраныя там. Трэба немалых матэрыяльных затратаў, каб трапіў у тое месца, дзе зараз гэтая "Пагоня".А яшчэ ў ЛЫнгпутах ёсьць краязнаўчы клюб "Нальшаны". Яго ачольвае Алесь Гарбуль. Сацыял-дэмакрат. Калі раёнам кіраваў Васіль Чэпік, Спадар Гарбуль праз сваю апазыцыйную дзейнасьць ня мог нідзе ўладкавацца на працу. Тады ён эміграваў ў Чэхію. Ужо пры цяперашняй старшыні – Вандзе Януковіч – вярнуўся на Радзіму. Цяпер працуе ў тутэйшай калектыўнай гаспадарцы. Напісаў кнігу пра паганскія валуны роднае Пастаўшчыны.Алесь Гарбуль прыводзіць мяне ў гістарычны цэнтар мястэчка.(Карэспандэнт:) "Мы зараз знаходзімся ў Лыптупскім парку побач з будынкамі пацалавага комплесу. Гэтыя будынкі захаваліся й зараз, але яны знаходзяцца не ў самым лепшым стане. Прыгожая вежа, якія стаіць асобна: дзіравы дах, толькі сьцены й флігель узгадваюць пра былую веліч. Почаб знаходзіцца палац: ніводнага шкла, усе павыбіванае."(Гарбуль:) "Гэтыя памяшканьні засталіся без гаспадара. Але ўлады ўсё-такі зьвярнулі ўвагу на гэтыя будынкі. Самае галоўнае, што на палацы аднавілі дах. Таму пакуль што й стаіць гэты будынак, не развальваецца. Сёлета таксама выдаткавалі сродкі. Крыху прыбралі парк. Калі не цяпер, дык праз некалі год усё адно палац гэты адновяць."(Карэспандэнт:) "Ягоны далейшы лёс? Што тут плянуецца зрабіць?"(Гарбуль:) "Плянавалі аткрыць экспазыцыю, сабраць мэблю 18-19 стагодьдзяў з усіх палацавых комплексаў Беларусі."ЛЫнтупскі палаца-паркавы ансамбаль уражвае нават у занядбаным стане. Цэлая сістэма копанак, якія аб'яднаныя каналамі. Некалі выспы злучаліся навеснымі мастамі. Часткі воднай сістэмы раскіданыя па ўсёй ваколіцы. Канцавая кропка знаходзіцца за некалькі кілямэтраў ад палаца, у лесе.З Алесем Гарбулем мы адпраўляемся туды, дзе ўдалося прадухіліць экалягічную катастрофу.(Карэспандэнт:) "Людзі, якія неабыякавыя да навакольнага асяродьдзя, зрабілі плаціну на месцы, дзе некалі знаходзіўся старажытны млын. Зь якой мэтай гэта рабілася?"(Гарбуль:) "Праз некалькі год адкіды са сьпірт заводу маглі трапіць у адну з самых чыстых рэк Беларусі -- Страчу. Тады можна было б ставіць крыж на заказьніку Блаткітныя вазёры. Такім чынам мы аднавілі адстойнік Лынтупскага сьрітзаводу. Наконт дзяржаўных ворганаў: дзякуй Богу, што яны нам не перашкаджалі."(Карэспандэнт:) "Мя зараз стаім ля крыніцы. Гляджу, вы зрабілі такі калодзеж. Ён умацаваны й зацэмэнтаваны. На гэтым цэмэнце напісана: "Стасік Іванковіч і Дзіма Калмач, ліпень 2003 году". А з трэцяга боку напісана "Люблю Беларусь". (Гарбуль:) "Калі мы працавалі тут, з намі былі дзеці. Дзіму Калмачу -- 7 год, Стасік Іванковіч перайшоў у шостую клясу. Дзяці тут засталіся й напісалі. Нас гэта вельмі ўразіла. Не патрэбныя шматчасовыя лекцыі. Яны проста шчыра напісалі: "Люблю Беларусь".У жыцьці ЛЫнтупаў усе спадзяюцца ня столькі на сябе, колькі на суседа: улада на мяжу, чыгуначная станцыя на сьпіртавы завод. А ён будзе жыць, пакуль людзі актыўна п'юць алкагольныя напоі. А тыя, хто ня вельмі захапляецца бутэлькай, шукаюць лепшага ў чужых краёх.Гістарычная спадчына стаіць неяк асобна. Занядбаная веліч спадзяецца толькі на рэдкіх заезных рэстаўтаратаў і на рукі мясцовых добраахвотнікі. Але тутэйшыя лічаць, што менавіта турызм мог бы разбудзіць мястэчка й падняць жыцьцёвы добрабыт на новы ўзровень.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфіялынтупы iconПалітычная геаграфіялынтупы
Пасьля сюды прыйшла савецкая ўлада. Гаспадары зьехалі, а драўніна засталася ляжаць на дне Балдука. Можна толькі здагадвацца, якую...

Палітычная геаграфіялынтупы iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіялынтупы iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіялынтупы iconТэма "Вывучэнне гісторыі Беларусі ў 30-я 1 палове 80-х гг.: сацыяльна-палітычная І культурна-рэлігійная праблематыка "
Тэма “Вывучэнне гісторыі Беларусі ў 30-я 1 палове 80-х гг.: сацыяльна-палітычная І культурна-рэлігійная праблематыка ”

Палітычная геаграфіялынтупы iconБеларускі дзяржаўны універсітэт
Палітычная І прававая думка ў Візантыі (V – XV ст ст.). Суадносіны сакральнай І свецкай улады

Палітычная геаграфіялынтупы icon1. Утварэнне Рэчы Паспалітай
Палітычная І эканамічная гісторыя Беларускіх земляў ў другой палове XVII xviii ст

Палітычная геаграфіялынтупы iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Палітычная паліцыя ў беларускіх губернях: стварэнне, структура, дзейнасць (1898 – сакавік 1917 гг.)

Палітычная геаграфіялынтупы iconПалітычная геаграфіядзівін
Берасьцейская вобласьць, Кобрыньскі раён, мястэчка Дзівін. Удзельніцы гульні "Поле Цудаў" Лідзіі."

Палітычная геаграфіялынтупы iconМіністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь
Ключавыя словы: княжацкая ўлада, веча, арыстакратыя, епіскап, палітычная гісторыя

Палітычная геаграфіялынтупы iconПалітычная геаграфіяпахаваньне стралы
Прыехаў паглядзень на вашае сьвята."(Спадарыня:) "І гэта добра. У сьвяты ня робім. Цэлы дзень гуляем."

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка