С.І. Санько І інш; нанб, Інстытут філасофіі. Мінск: Беларусая навука, 2010. 840 с у выдавецтве «Беларуская навука»




НазваС.І. Санько І інш; нанб, Інстытут філасофіі. Мінск: Беларусая навука, 2010. 840 с у выдавецтве «Беларуская навука»
Дата канвертавання22.11.2012
Памер32.29 Kb.
ТыпДокументы
Дзяржаўная навуковая установа

ІНСТЫТУТ ФІЛАСОФІІ

Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі


ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ПРЭСЫ




Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычный думкі. У 6 т. Т. 2. Протарэнесанс і Адраджэнне / С.І. Санько і інш; НАНБ, Інстытут філасофіі. – Мінск: Беларусая навука, 2010. – 840 с


У выдавецтве «Беларуская навука» убачыў свет другі том «Гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі». Гэта новы крок на шляху рэалізацыі шасцітомнага праекту, закліканага сістэмна і комплексна выкласці гісторыю беларускай філасофскай думкі ад глыбокай даўніны да нашых дзён, паказаць айчынную інтэлектуальную культуру як унікальную з'яву, што цесна пераплецена з культурамі іншых народаў, але мае самастойную значнасць і каштоўнасць у вачах сусветнай супольнасці.

Аб'ёмнае акадэмічнае выданне, якое налічвае больш за 800 старонак, падрыхтавана Інстытутам філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Яго матэрыял ахоплівае эпоху Протарэнесансу і Адраджэння, гэта значыць, разглядае рэнесансную культуру ў Беларусі ад яе вытокаў да перыяду сталасці і заходу.

Эпоха Рэнесансу, або, як яе часта называюць, «залаты век» айчыннай культуры, стала для нашай гуманітарнай думкі сапраўдным крыніцай натхнення, скарбонкай узораў мыслення і грамадска-палітычных ідэалаў. Найважнейшымі матывамі культуры эпохі Адраджэння ў Беларусі былі нацыянальнае самавызначэнне, моўны і каштоўнасны выбар. Менавіта з гэтых матываў вырасталі і вырастаюць карані нацыянальнай самасвядомасці і пачуцця ўласнай годнасці, талерантнасці і адкрытасці да дыялогу культур – той трывалы падмурак, на якім і сёння ажыццяўляецца нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва незалежнай Беларусі.

Новая кніга лагічна працягвае першы том «Гісторыі філасофскай думкі Беларусі», выдадзены ў канцы 2008 года і прысвечаны эпосе Сярэднявечча. Аўтары засталіся верныя закладзеным гэтым выданнем даследчым прынцыпам. Не спрабуючы «адсунуць даўніну» (гэта значыць узнаўляючы лепшыя традыцыі айчыннай гісторыка-філасофскай школы, даючы чытачу магчымасць сутыкнуцца з думкай «мэтраў» і «патрыярхаў» жанру), яны, у той жа час, выкарыстоўваюць абноўлены метадалагічны апарат, які адказвае найноўшым дасягненням айчынных і замежных гісторыка-філасофскіх школ.

Рэдкалегія тома аддала належнае не толькі метадалагічнаму плюралізму, але і мультыкультурнай парадыгме гісторыі, зважаючы на тое, што, ад пачатку разглядаемай эпохі і пазней, не толькі на ўзроўні сацыяльнага быцця, але і ў філасофскім дыскурсе аб культурным жыцці Беларусі цесна суіснуюць разнастайныя формы рэлігійнага свядомасці, розныя ідэйна-светапоглядныя і геапалітычныя арыентацыі. Многія з гэтых адрозненняў захоўваюць вастрыню і ў сучасным свеце.

Пры рабоце над кнігай быў улічаны вопыт еўрапейскіх і амерыканскіх даследаванняў, прысвечаных феномену Рэнесансу, у якіх прапаноўваецца разглядаць Адраджэнне не проста як гістарычны перыяд, а, у першую чаргу, як унікальную інтэлектуальную і духоўна-культурную плынь. У рамках гэтага падыходу светапогляд і культуру беларускага Адраджэння можна прадставіць як складаную, шматслаёвую і часам парадаксальную кампазіцыю, кампаненты якой – новае перажыванне навакольнага свету, прыроды, новае разуменне грамадскіх структур і адносін, культ геніяльнасці і творчай актыўнасці, і разам з тым – ідэалы святасці, духоўнага падзвіжніцтва, бескарыслівасці, аскетызму.

У выданні праведзена філасофскае даследаванне «паўночнага Рэнесансу» – адмысловай культурнай з'явы, для якога было характэрна «адкрыццё ўласнай антычнасці» еўрапейскімі народамі паўночнага і паўночна-ўсходняга арэалу па прыкладзе культур міжземнаморскіх дзяржаў. Адсюль – цікавасць да мясцовых народных, паганскіх традыцый і тое ўздзеянне, якое яны аказалі на інтэлектуальную культуру.

Вялікую ўвагу філосафы НАН Беларусі надалі разгладу і інтэрпрэтацыі значэння эпохі Рэнесансу для нашай краіны. Яны прытрымліваюцца той пазіцыі, што першапрычынай інтэнсіўнага, «выбуховага» развіцця дзяржавы ў XVI стагоддзі стала менавіта беларуская культура як ідэальная духоўная рэальнасць і сфера самавызначэння думаючай асобы. Кніга не проста апісвае эпоху Адраджэння, але і «накладвае» яе інтэлектуальны аблічча і ўспрыманне на сітуацыю ў сучаснай беларускай культуры, духоўнасці, гуманітарнай навуцы. Значнае месца ў кнізе займае аналіз творчасці такіх прадстаўнікоў беларускага Адраджэння, як Грыгорый Цамблак, Францыск Скарына, Сымон Будны, Мікалай Радзівіл «Чорны», Леў Сапега.

Супрацоўнікамі Інстытута філасофіі ўпершыню адкрыты для абмеркавання або нанова прачытаны тысячы старонак архіўных крыніц. Упершыню перакладзены на беларускую мову і ўключаны ў навуковы абарот старадаўнія тэксты на грэцкай і лацінскай мове, якія апісваюць рэнесансныя прадстаўлення аб этнагенезе беларускага народа. У цэлым бібліяграфічны апарат новага выдання налічвае больш за 1000 найменняў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

С.І. Санько І інш; нанб, Інстытут філасофіі. Мінск: Беларусая навука, 2010. 840 с у выдавецтве «Беларуская навука» iconВіртуальная выстава кніг Максіма Танка
Танк, М. Збор твораў : у 13 т. Т. Вершы (1930—1939) / Максім Танк; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут літаратуры імя...

С.І. Санько І інш; нанб, Інстытут філасофіі. Мінск: Беларусая навука, 2010. 840 с у выдавецтве «Беларуская навука» iconБеларуская мова
Беларуская мова: вучэб дапаможнік для 11-га класа агульнаадукац устаноў з беларус. І рус мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш.]....

С.І. Санько І інш; нанб, Інстытут філасофіі. Мінск: Беларусая навука, 2010. 840 с у выдавецтве «Беларуская навука» iconБеларуская мова
Беларуская мова : вучэб дапаможнік для 11-га класа агульнаадукац устаноў з беларус. І рус мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш.]....

С.І. Санько І інш; нанб, Інстытут філасофіі. Мінск: Беларусая навука, 2010. 840 с у выдавецтве «Беларуская навука» iconІнстытут філасофіі Нацыянатьнай акадэміі наук Беларусі праводзіць 13-14 мая 2010 года міжнародную навуковую канферэнцыю
Серыі штогадовых тэматычных мерапрыемстваў Інстытута філасофіі нан беларусі пад агульнай назвай «Доўгірдаўскія чытанні», нацэленых...

С.І. Санько І інш; нанб, Інстытут філасофіі. Мінск: Беларусая навука, 2010. 840 с у выдавецтве «Беларуская навука» icon1. Літаратуразнаўства як навука
Узнікла навука. Ад уласна ведаў, якія з’яўляліся звычайным зборам разнастайных звестак, сапраўдных І ілжывых, больш ці менш важных,...

С.І. Санько І інш; нанб, Інстытут філасофіі. Мінск: Беларусая навука, 2010. 840 с у выдавецтве «Беларуская навука» iconГісторыя беларускай літаратуры XX стагодцзя: у 4 т. Т. 1 / Нац акад навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. Мн.: Беларуская навука, 1999. 583 с
Гісторыя беларускай літаратуры XX стагодцзя: у 4 т. Т. 1 / Нац акад навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. — Мн.: Беларуская...

С.І. Санько І інш; нанб, Інстытут філасофіі. Мінск: Беларусая навука, 2010. 840 с у выдавецтве «Беларуская навука» iconНовые поступления в библиотеку история
...

С.І. Санько І інш; нанб, Інстытут філасофіі. Мінск: Беларусая навука, 2010. 840 с у выдавецтве «Беларуская навука» iconЛитература основная
Алексеев, Л. В. Археология и краеведение Беларуси. XVI в. – 30-е годы ХХ в. / Л. В. Алексеев. Мн.: ”Беларуская навука”, 1996. – 206...

С.І. Санько І інш; нанб, Інстытут філасофіі. Мінск: Беларусая навука, 2010. 840 с у выдавецтве «Беларуская навука» iconНовые поступления в библиотеку литературоведение
Беларускія перакладчыкі, даследчыкі, ілюстратары "Слова о плъку Игоревъ" : [навуковае выданне] / М. Г. Булахаў. Мiнск : Беларуская...

С.І. Санько І інш; нанб, Інстытут філасофіі. Мінск: Беларусая навука, 2010. 840 с у выдавецтве «Беларуская навука» iconНовые поступления в библиотеку художественная литература
Выбраныя творы / Ц. Гартны; уклад. С. Андраюк. Мiнск : Беларуская навука, 2012. 604 с. (Беларускі кнiгазбор: бк. Серыя I. Мастацкая...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка