Надзея Салодкая, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровы грамадзянін г. Полацка




НазваНадзея Салодкая, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровы грамадзянін г. Полацка
Дата канвертавання22.11.2012
Памер37.41 Kb.
ТыпДокументы



Надзея Салодкая,

член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровы грамадзянін г. Полацка


У год кнігіи мы звяртаемся да вас, як вядомага чалавека ў нашым горадзе, з просьбай адказаць на некалькі пытанняў:


  1. Самыя яркія кніжныя ўражанні з дзяцінства і юнацтва?


Маці мая была настаўніцай пачатковых класаў, дырэктарам вясковай пачатковай школы і, трэба сказаць, гэта была настаўніца ад Бога. Таму з кнігаю ў нашай сям'і ўсё было нармальна. Чытаць мы, дзеці, пачыналі вельмі рана і літаральна праглыналі ўсё, што было дома і ў школьнай бібліятэцы. Кніжкі ў нас былі заўсёды, маці пра тое пільна рупілася. Няма сэнсу пералічваць іх, бо – многа. Наконт яркіх уражанняў... Недзе ў чацвёртым класе я прачытала кнігу пра Паганіні. І тое душэўнае трымценне ад яе, ад героя я часцяком адчуваю і зараз. Памятаю, прыбегла да маці, якая корпалася ў гародзе, і з захапленнем, збіваючыся, захліпаючыся ад хвалявання, пачала расказваць пра тое, што вырабляў са сваёю скрыпкай той невядомы датуль скрыпач Паганіні! Трэба сказаць, што бацька мой быў досыць выбітны вясковы скрыпач у сваім часе, нават скрыпачкі сам вырабляў. І ці не адтуль ідзе сённяшняе такое арганічнае спалучэнне, зліццё майго паэтычнага слова з музыкаю? Хаця сама сябе я называю "музычным дальтонікам", бо не маю музычнага ні слыху, ні голасу. Толькі ўнутранае адчуванне сугучнасці, еднасці слова і мелодыкі.

А ўжо дарослаю, працуючы ў рэдакцыі полацкай газеты "Сцяг камунізму" ўпершыню прачытала Караткевічавы "Каласы пад сярпом тваім", праўда, спачатку мне патрапіўся рускамоўны варыянт. Захацела прачытаць у арыгінале, знайшла і – зноў узрушэнне, адкрыццё і пісьменніка, і беларушчыны, Бацькаўшчыны. І ці магла я тады ўявіць сабе, што я (ніхто і зваць мяне ніяк) праз многа гадоў стану на творчую сцяжыну і атрымаю за свае паэтычныя кнігі літаратурную прэмію імя Уладзіміра Караткевіча...


2. Якую кнігу Вы чытаеце зараз?

Кнігу жыцця. Мне нямала летаў, і я маю на тое права. А калі больш канкрэтна, дык часцяком звяртаюся да таго ж Уладзіміра Караткевіча, кожны раз нешта адкрываючы для сябе і ў сабе. Чытаю ўсё, што трапляецца сур'ёзнае пад руку, акрамя "чціва" сённяшніх бульварных раманаў – часу шкада. Канешне, стараюся сачыць за сучаснымі выданнямі. Цікавых творцаў досыць многа. На пісьмовым стале заўсёды прысутнічаюць кнігі.


3. Якую кнігу, на Ваш погляд, трэба прачытаць кожнаму палачаніну?

Гэта, канешне ж, не адна нейкая пэўная кніга. Адзіная ў сваім родзе ў нас толькі Біблія, і яе чытаць варта кожнаму. Па сённяшнім часе пра Полацк пішацца вельмі многа – гэта і сур'ёзная даследчыцкая краязнаўчая літаратура, мастацкая на гістарычных сюжэтах, паэтычная лірыка. Хачу адзначыць трох добра мне вядомых асобаў. Паэт-лірык Навум Гальпяровіч, з-пад пяра якога выйшлі цэлыя нізкі вершаў, прысвечаныя роднаму гораду, пазначаныя высокім пачуццём закаханасці ў Полацк, у яго гісторыю, сучаснасць, сутнасць і існасць. Пісьменнік Уладзімір Арлоў, кніга якога "Таямніцы полацкай гісторыі" з'яўляецца ў мяне настольнаю, і я вельмі часта туды заглядваю, калі хачу ўдакладніць нейкія факты, падзеі, асобы полацкай даўніны ці проста ўдыхнуць са старонак водар полацкай зямлі. Іван Іванавіч Каліноўскі – наш вядомы прапагандыст, знаўца Полацка і Полаччыны, экскурсавод, аўтар мноства цікавых экскурсійных праектаў па Полацку і яго ваколіцах, а таксама альбомаў, буклетаў, кніг. Тыя, каму пашчасціла праехаць з ім экскурсійнымі маршрутамі, – поўныя захопленасці, удзячнасці і жадання даведвацца і надалей як мага больш пра нашу гісторыю і сучаснасць.

Не праходзьце міма кніг, праектаў і матэрыялаў гэтых творцаў. Не пашкадуеце.


4. Што для Вас значыць кніга і чытанне?


Даўно, сур'ёзна і нядужа мы абмяркоўваем працэс нібыта сыходу кнігі ў віртуальную прастору інтэрнэту, касет, дыскаў і што там яшчэ з часам прыдумае чалавецтва... Але тое, што кніга застанецца Кнігаю яшчэ вельмі-вельмі доўга, я перакананая. Бо цяжка замяніць нечым тэхналагічным ціхую душэўную ўтульнасць, калі ты перагортваеш старонкі харошай кнігі, са шкадобаю расстання закрываеш прачытаную. Гэта неабходны стан нашай істоты, якая наталяецца не проста зместам твора, але гэткім чынам адбываецца нейкае містычнае дзейства ўзаемапаглынання цябе і кнігі. Яна аддае сябе і адначасова забірае цябе, ты аддаешся ёй і забіраеш яе ў свае думкі, сэрца, душу.

Хаця ёсць вельмі сур'ёзная небяспека прыніжэння каштоўнасці, вартасці кнігі. Я не кажу пра матэрыяльны кошт яе, тут стасункі на сёння сумнавядомыя. Кніга стала занадта даступнаю для выдання і гэта катастрафічна знізіла якасць і значнасць яе зместу. З аднаго боку, добра, што ёсць такая свабода. Але ж паспрабуй ты даказаць пэўнаму школьніку, што вось тую канкрэтную кнігу не варта чытаць з-за нізкапробнасці яе змесціва. Ён упэўнены: калі напісана ў кнізе і выдадзена – гэта добра, гэта прыклад, узор. На жаль, гэта далёка не заўсёды ўзор і прыклад. Але тут я не маю рэцэптаў выйсця з такой сітуацыі, акрамя хіба выхавання і найбольш самавыхавання мастацкага густу праз адукацыю.

А можа, я проста па-старэчы бурклівая? Можа... Бо сама з цікавасцю чытаю кнігі сваіх сяброў і не толькі сяброў, радуюся іх удачам і знаходкам, засмучаюся няўдачам і недапрацоўкам. Яе Вялікасці Кнізе наканавана быць з чалавекам – падручнікам, дарадчыкам, сябрам, нашым спосабам выражэння свайго "я" ў творчасці, магчымасцю даносіць-аддаваць свой назапашаны жыццёвы вопыт і ўспрымаць чужы. Інтэлект і інтэлігентнасць заўсёды былі неадрыўныя ад кнігі, гэтым мусіць дабрадайна сілкавацца любая нацыя. Будзе кніга жыць – не сумнявайцеся.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Надзея Салодкая, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровы грамадзянін г. Полацка iconПолацкі Савет дэпутатаў прысвоіў званне "Ганаровы грамадзянін горада Полацка" у 2004 годзе мітрапаліту Мінскаму І Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Філарэту. Ц
Кпб І выканкам гарадскога Савета дэпутатаў працоўных прысвоілі званне Ганаровага Грамадзяніна горада Полацка

Надзея Салодкая, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровы грамадзянін г. Полацка iconГанна Мікалаеўна атрошчанка
Член саюза пісьменнікаў Беларусі І беларускага Саюза журналістаў. Паэтэса, празаік, журналіст, публіцыст. Піша на рускай І беларускай...

Надзея Салодкая, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровы грамадзянін г. Полацка iconРоздум пра творчасць уладзіміра караткевіча
Анатоль Леанідавіч Верабей — крытык, лі- таратуразнаўца. Дацэнт кафедры беларускай -літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсі-...

Надзея Салодкая, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровы грамадзянін г. Полацка iconШчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі
Заслужаная настаўніца Беларусі (1987 г.), член Саюза пісьменнікаў рб (1985 г.). Асноўная тэматыка публікацый методыка выкладання...

Надзея Салодкая, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровы грамадзянін г. Полацка iconГальпяровіч навум Якаўлевіч, беларускі журналіст, паэт. Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё. Узнагароджаны знакам "За заслугі перад Полацкам" І медалём Ф. Скарыны
Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё. Узнагароджаны знакам “За заслугі перад...

Надзея Салодкая, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровы грамадзянін г. Полацка iconШосты (суботні) дзень
Урокі “Я – грамадзянін Беларусі” ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Я – грамадзянін Беларусі”

Надзея Салодкая, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровы грамадзянін г. Полацка iconАддзел бібліятэчнага маркетынгу
Чырвоная змена”, з 1961г. – старшы рэдактар літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё. З 1975г. – загадчык аддзела прозы...

Надзея Салодкая, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровы грамадзянін г. Полацка iconРаіса баравікова
Сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць”, паэт, празаік, публіцыст, аўтар вялікай колькасці кніг,...

Надзея Салодкая, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровы грамадзянін г. Полацка iconУ слоніме жыве незвьчайная жанчына народны майстар Надзея Пятроўна Салейка (у дзявоцтве Сунцова). Родам яна з хутара Лешна. Базавую адукацыю атрымала ў
У слоніме жыве незвьчайная жанчына народны майстар Надзея Пятроўна Салейка (у дзявоцтве Сунцова). Родам яна з хутара Лешна. Базавую...

Надзея Салодкая, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровы грамадзянін г. Полацка iconВыпіска з пратакола №4
На парадку дня: Аб рэкамендацыі Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў пераабраць старшыню Рэвізійнай камісіі сбп в. Якавенку

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка