Наша Ніва, №29, 11 жніўня 2006 г




НазваНаша Ніва, №29, 11 жніўня 2006 г
Дата канвертавання22.11.2012
Памер15.89 Kb.
ТыпДокументы
Наша Ніва”, № 29, 11 жніўня 2006 г.


«…А ВОСЬ ПАМІЖ ІМІ – МЫ»


Два гады мы не пісалі пра справы суайчыньнікаў, якія знаходзяць асалоду ў абкружэньні чужых фішак. Між тым прыхільнікі «прыгожага цячэньня камянёў» (так гучыць пажаданьне посьпеху ў гульні го, яна ж бадук, яна ж вэй-чы) актывізаваліся і ў віртуальнай прасторы, і ў «офлайне». Яны адкрылі інтэрнэт-старонку, зь якой любы ахвотны можа навучыцца правілаў го. Тамсама – захапляльны аповед пра тое, як беларускі чэмпіён Аляксандр Супонеў змагаўся з прадстаўнікамі Францыі і Манголіі на 27-м чэмпіянаце сьвету сярод аматараў у Сасэба ля Нагасакі. Набраў ён усяго тры балы ў васьмі турах, затое пазнаёміўся з майстрамі, паўдзельнічаў у кангрэсе IGF – сусьветнай фэдэрацыі го.

«Клюб інтэлектуальных гульняў Усходу» пры БДУ атрымаў новую назву «Сад камянёў», што адразу завабіла навабранцаў. У час вакацыяў зьбірацца афіцыйна гошнікам няма дзе, і яны выбралі для міжсобных баталіяў… мансарду гандлёвага дому «Няміга». Хоць «у гэтым годзе на Нямізе кепска – зашмат п'яных маладзёнаў», са скрухай адцеміў наведнік сайту igo.jino-net.ru.

Знайшоўся й аматар, нязгодны з тым, што правілы гульні выкладаюцца адно на мове суседняй дзяржавы. Паляшук пад нікам «Сымонка Салавейка» самахоць пераклаў падручнік го Хірокі Моры на беларускую. Такім чынам, яна стала 26-й мовай сьвету, на якой мажліва ацаніць дасягненьні японскіх прафэсіяналаў.

На форуме беларускіх гульцоў у го сп. Супонеў расказаў пра пацешную неспадзяванку. Ён гуляў у пары зь японскімі аматаркамі супраць іншых гасьцей, дык выявілася, што яго партнэркі, якія валодалі толькі японскай, ня мелі жаднага паняцьця пра Беларусь. Яму даводзілася тлумачыць нешта накшталт: «вось Расея, вось Польшча, а вось паміж імі – мы». Каб жа гэткія тлумачэньні зрабіліся, урэшце, залішнімі…

ВР

Правілы го па-беларуску: http://weiqi.at.tut.by.



ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?


З. Лыбін – М. Панкоў. Сэанс адначасовай гульні ў «НН», Менск, 2006.





Адказ: 1. Сg6! fg 2. Tg6+ hg 3. Фg6+ Kph8 4. 0-0-0 Tf5 (адзіны ход) 5. Фh6+ Kpg8 6. Tg1+ Kpf7 (тут зацягвала супраціў 6…Сg5) 7. Фg6+ і мат. «Тыповая атака на караля», – cказаў сэансэр, аднак варыянты разьбіраў доўга і з прыемнасьцю.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Наша Ніва, №29, 11 жніўня 2006 г icon"Наша Ніва", №31, 25 жніўня 2006 г. Скахографы ідуць
Усё болей І болей кампазытараў Беларусі (сярод ІХ вылучаюцца прадпрымальнік Аляксандар Міхалап І пэнсыянэр Павал Радзюк) аддаюць...

Наша Ніва, №29, 11 жніўня 2006 г icon«Наша Ніва», №14, 7 красавіка 2006 г
У сярэдзіне сакавіка за першынство ў Менскім палацы шахмат І шашак змагаліся 14 мужчынаў, 12 жанчын

Наша Ніва, №29, 11 жніўня 2006 г iconЭсэ напісанае да дзесятых угодкаў газеты "Наша Ніва"
Валянцін акудовіч. Без нас. Эсэ напісанае да дзесятых угодкаў газеты "Наша Ніва"

Наша Ніва, №29, 11 жніўня 2006 г iconElementy składowe sylabusu
...

Наша Ніва, №29, 11 жніўня 2006 г icon«Наша Ніва», №18, 19 траўня 2006 г. Два сьветы, два чэмпіянаты
У сьвеце – падрыхтоўка да перавыбараў прэзыдэнта фідэ І аб’яднальнага матчу Тапалаў-Крамнік, у нас – чэмпіянаты краіны сярод вну...

Наша Ніва, №29, 11 жніўня 2006 г iconНаша Ніва, №35, 29 верасьня 2006 г. Цяжар на крохкія плечы
Аднак у сярэдзіне ліпеня ў Беларускую фэдэрацыю шахмат паступіла заяўка з фідэ на «малых чэмпіёнаў», І нашы трэнэры ды чыноўнікі...

Наша Ніва, №29, 11 жніўня 2006 г icon«Наша Ніва», №16, 28 красавіка 2006 г. Чалавек І «шахматны геній»
Часьцяком яму даводзіцца туга: «геній» гуляе ў сілу міжнароднага майстра, а сябар – кмс з абмежаваным дэбютным рэпэртуарам. Таму...

Наша Ніва, №29, 11 жніўня 2006 г iconНаша Ніва, №22, 16 чэрвеня 2006 г. Турын без плашчаніцаў
«агульных» алімпійскіх гульняў… Падобна, правадыр калмыкаў будзе дарыць абяцанкі яшчэ колькі год: эўрабізнэсовец Бэсэл Кок перайграны...

Наша Ніва, №29, 11 жніўня 2006 г iconНаша Ніва, №37, 13 кастрычніка 2006 г. У падважаным стане
Кампазытары, нібыта прызнаныя фідэ, застаюцца «малодшымі братамі» практычных гульцоў. З шасьцю відамі фігур на 64-клеткавай дошцы...

Наша Ніва, №29, 11 жніўня 2006 г icon«Наша Ніва», №20, 2 чэрвеня 2006 г. Відочная частка айсбергу
Мабыць, яны мелі рацыю. На «ўікэнд фізкультурніка» (20-21 траўня) у Менску ладзіліся зусім розныя шахматныя імпрэзы: чэмпіянаты Беларусі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка