Урок беларускай літаратуры ў 4 класе




НазваУрок беларускай літаратуры ў 4 класе
Дата канвертавання22.11.2012
Памер91.69 Kb.
ТыпУрок



Урок беларускай літаратуры ў 4 класе


Тэма: “У вайны не дзіцячы твар”

Тып урока: урок рашэння праектнай задачы


Мэта: шляхам чытання і разумення сэнсу літаратурных твораў садзейнічаць фарміраванню ў вучняў уменняў і навыкаў чытання па- беларуску, спосабаў самастойнай работы з літаратурным тэкстам, ствараць умовы для пераносу вядомых спосабаў дзейнасці ў новую жыццёвую сітуацыю.

Задача навучальная:

прадугледжваецца, што к канцу ўрока вучань будзе:

  • умець правільна, свядома чытаць тэкт; вызначаць тэму і ідэю твора; суадносіць змест мастацкага твора з яго тэмай і малюнкам; вызначаць фабулу твора.

Задачы асабістага развіцця: на аснове актуалізацыі вядомага матэрыяла і выканання вучэбных задач садзейнічаць развіццю ўмення параноўваць, аналізаваць тэксты, рабіць вывады;

  • спрыяць развіццю маўленчых навыкаў, умення разважаць аб прачытаным;

  • ствараць умовы для выхавання сродкамі чытання грамадска-патрыятычных пачуццяў вучняў;

  • садзейнічаць развіццю цікавасці да кніг беларускіх пісьменнікаў і чытання на беларускай мове, пашырэнню кола чытання малодшых школьнікаў;

  • садзейнічаць развіццю камунікатыўных уменняў і навыкаў;

Абсталяванне: мультымедыяпрэзентацыя, тэксты пра Вялікую Айчынную вайну, малюнкі, назва газеты, назвы рубрык.

Ход урока

1. Арганізацыйны этап.

Задача: забяспечыць псіхалагічную гатоўнасць класа да ўрока, арганізаваць увагу ўсіх вучняў, актуалізаваць веды вучняў, дапамагчы вучням сфармуляваць задачы ўрока.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

  • Гучыць ваенная песня, садзіцца той, хто настроіўся на тэму.

Гэта песня была напісана ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны.

22чэрвеня 1941 г. на нашу Радзіму напаў злосны і дужы вораг, і толькі 9 мая 1945 г. савецкія салдаты перамаглі фашызм, закончыўшы вайну ў сталіцы Германіі Берліне.

-Як вы разумееце словы фашызм, фашысты?

  • Фашызм - палітычны рух, які заяўляе аб падпарадкаванні сабе ўсіх краін і народаў.

  • Фашысты – людзі, якія падтрымліваюць гэты палітычны рух.

  • Праверым, што вы ведаеце пра Вялікую Айчынную вайну.

ТЭСТ з выбарам адказа

  1. Вялікая Айчынная вайна пачалася ў …

а)1939 г. б)1941 г. в)1945 г.

  1. Вялікая Айчынная вайна закончылася ў …

а)1944 г. б)1941 г. в)1945 г.

3. У час Вялікай Айчыннай вайны загінула … частка

жыхароў Беларусі.

а)1/3 б) 1/4 в)1/5

4. Хлопчыкі і дзяўчынкі былі на фронце і ў партызанскім атрадзе…

а) разведчыкамі б) сувязнымі в)санітарамі

5. Кулямёт – гэта…

а) салдацкая паходная сумка,

б) від зброі,

в) салдацкі посуд.

6. Артылерыя - гэта…

а) самалёты і верталёты;

б) машыны;

в) гарматы і мінамёты.

Паглядзіце у свае лісты, не хвалюйцеся, калі вы чагосьці не ведаеце, мы вернемся да гэтага тэста ў канцы ўрока.

Адкажыце, калі ласка.

    • Хацеў бы даведацца….

    • Мяне цікавіць…

    • Для гэтага мне патрэбна…

  • Вялікая Айчынная вайна… Так склалася, што памяць аб вайне і ўсе ўяўленні аб ёй – мужчынскія. Гэта зразумела: ваявалі ў асноўным мужчыны.

  • Але вялікая цяжкасць лягла на плечы маці, жонкі, сястры. Яны былі медсёстрамі, працавалі на станках заводаў, на палях.

  • У вайны … нежаночы твар, а тым болей недзіцячы !

  • Так і гучыць тэма ўрока: “ У вайны недзіцячы твар” .

  • Паразважаем над словамі ……ВАЙНА, ДЗЕЦІ…….

  • Якія асацыяцыі выклікае слова ВАЙНА: жах, боль,кроў, бруд , смерць………………..

  • Якія асацыяцыі выклікае слова ДЗЕЦІ: смех, радасць, сонца, жыццё……………………

  • Ці магчыма аб’яднаць гэтыя паняцці? Чаму?

  • А ў час вайны гэтыя паняцці змяшаліся.

  • Так, у вайны не дзіцячы твар, але дзецям тых далёкіх гадоў давялося ратаваць мір ў прамым значэнні гэтага слова: бралі ў рукі вінтоўкі, перавязвалі раненых, былі ў палоне, дапамагалі салдатам.


ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА

Яны былі сапраўднымі героямі: смелымі, мужнымі, моцнымі духам, гатовымі абараняць сваю Радзіму.

Яны былі дружныя. Пакажыце ў групах, якія вы дружныя. Вазьміцеся за рукі.

Былі дужыя. Пакажыце, якія вы дужыя. Моцна сціснеце ручкі ў кулачкі.

Яны былі пільныя. Уважліва паглядзіце ў вочы адзін аднаму.

Вочкі ў іх былі зыркія. Паглядзіце далёка ўперад.

Уважліва сачылі за наваколлем. Не паварочваючы галавы, паглядзіце ўправа-улева. А цяпер уніз перад сабой.

І яны перамаглі. Падыміце рукі ўверх.


Арганізуюцца, мабілізуюцца на работу.


Актуалізуюць веды пра Вялікую Айчынную вайну.


Тлумачаць паняцці.


Вызначаюць межы свайго “ведання-няведання”.


Дагаворваюць фразы, тым самым фармулюць задачы ўрока.


Успрымаюць новую інфармацыю на слых і зрокава.

Эмацыянальна настройваюцца на тэму.


Падбіраюць словы-асацыяцыі.


Выконваюць практыкаванні для вачэй і тулава.

2. ЭТАП АНАЛІЗУ: пастаноўка праектнай задачы.

Задача: прадставіць праектную задачу, арганізаваць групавое ўзаемадзеянне.

  • Кожны год , у маі, увесь беларускі народ святкуе Дзень Перамогі. Я ведаю, што ў вашай школе таксама гэта значная падзея.

  • А што ваш клас можа зрабіць да свята?

  • А ці даводзілася вам рабіць калісьці газету?

  • Прапаную падрыхтавацца да свята Перамогі і выпусціць газету. Яе так і назавём “У вайны не дзіцячы твар”.

  • Возьмемся за гэту справу?

-Работы многа. Я прапаную працаваць у групах.

Правілы работы ў групе:

  • Размаўляй ціха;

  • Уважліва слухай і разумей іншых;

  • Умей дамовіцца і ўступіць;

  • Добра выконвай сваю частку работы і дапамагай другім;

  • Гатоўнасць групы пакажыце знакам “МЫ”.






Прымаюць праектную задачу.


Знаёмяцца з правіламі работы ў групе.


Уключаюцца ў групавую работу.


3. ЭТАП МАДЭЛІРАВАННЯ: рашэнне праектнай задачы.

Задача: арганізаваць калектыўную камунікатыўную дзейнасць вучняў, стварыць умовы для развіцця навыкаў чытання, для выхавання камунікатыўных навыкаў вучняў.

--Газета будзе складацца з 4 раздзелаў, рубрык. Камандзір кожнай групы падыходзіць да мяне і выбірае тэму раздзела.


  • Вершы пра вайну

  • Баявое заданне

  • Партызанскі сувязны

  • Юныя разведчыкі


- Мае памочнікі-карэспандэнты падрыхтавалі вось такі матэрыял, мы яго можам выкарыстаць: тэксты, ілюстрацыі.

Заданне 1. Аформіце рубрыку.

Працуем так:

  1. Кожны член групы чытае толькі адзін тэкст і думае, ці падыходзіць ён да выбранай рубрыкі.

2.Сярод прачытаных тэкстаў група выбірае адзін, які падыходзіць да рубрыкі.

3. Падбіраецца малюнак да тэкста.

4. Тэкст і малюнак прыклейваюцца на белы ліст.


-Работа ў групах.

Заданне 2. Прадстаўце сваю работу.

  1. Навучыцеся чытаць выбраны тэкст або самы цікавы ўрывак з яго.

  2. Падрыхтуйце паведамленне па плану:

  • Наша рубрыка называецца…

  • Тэкст выбралі аўтара ……… , назва ……., таму што ў ім расказваецца…

  • На малюнку паказана…

  • Паслухайце, як мы навучыліся чытаць гэты тэкст (самы цікавы ўрывак з гэтага тэкста).

  • Мы ацанілі сваю работу:

  • выдатна, нам спадабалася;

  • добра, але можна было лепш.

Знаёмяцца з назвамі рубрык газеты.

Выбіраюць рубрыку для работы ў групе па жрэбію.


Знаёмяцца з планам

работы.

Прымаюць план работы.


Выконваюць работу ў групах, пры гэтым робяць самаацэнку.

Знаёмяцца з планам

работы.


Прымаюць план работы.

Выконваюць работу ў групах, пры гэтым робяць самаацэнку.



4. ЭТАП СІНТЭЗУ.

Задача: арганізаваць работу вучняў па аб’яднанню рубрык у адзіны гатовы “прадукт”, садзейнічаць развіццю навыкаў чытання, рэфлексіўных уменняў вучняў.

-Прадстаўленне работ. Самаацэнка групы. Узаемаацэнка груп.


На дошцы, пад агульнай назвай, размясцілісь рубрыкі 4 груп.

-Такім чынам у нас атрымалася цудоўная газета. Яна ўпрыгожыць клас.

-Перад намі стаяла задача: аформіць газету “У вайны

недзіцячы твар”.

-Справіліся з гэтай задачай?

- А яшчэ мы хацелі больш даведацца пра Вялікую Айчынную вайну. Праверым, ці атрымалася гэта ў нас. Вернемся да тэста.

ТЭСТ з выбарам адказа

Вазьміце тэсты. Праверым першае пытанне. Калі вы лічыце, што ваш варыянт адказу правільны, абвядзіце яго ручкай. Калі думаеце па-іншаму, выберыце другі адказ і абвядзіце яго ручкай.

Параўнайце свой адказ з правільным. Выпраўце памылкі, калі яны ў вас былі.

Калі ласка, устаньце, у каго вынікі лепшыя, чым былі ў пачатку ўрока.


Вывешваюць свае рубрыкі на дошку.

Прадстаўляюць сваю работу па плану.

Выразна чытаюць вершы і ўрыўкі з апавяданняў. Агучваюць самаацэнку сваёй работы.

Робяць узаемаацэнку работы кожнай групы.


Суадносяць прагнастычную самаацэнку з

вынікам работы на ўроку.

Аналізуюць сваю дзейнасць на ўроку па рашэнню праектнай задачы.


5. РЭФЛЕКСІЯ.

Задача: садзейнічаць развіццю рэфлексіўнай самаацэнкі вучняў.


Папрашу, калі ласка, адказаць на некалькі пытанняў.

  • Я даведаўся, што…

  • Я зразумела, што…

  • Для мяне важна…

  • Мне запомнілася…

  • Жадаю прачытаць…

  • Хачу сказаць вялікі дзякуй…

Робяць самаацэнку работы на ўроку.


6. Падвядзенне вынікаў урока.

Задача: садзенічаць асэнсаванню вучнямі значымасці вывучаемай тэмы.

-Сябры, а можа мы дарма размаўлялі на гэту тэму? Вайна даўно скончылася, навошта аб ёй успамінаць…

-Так, нам патрэбны мір!

- Якія асацыяцыі ўзнікаюць… МІР: раніца, свет, дабро…..

- Вы сказалі ў пачатку ўрока, што нельга звязаць паняцці ДЗЕЦІ і ВАЙНА, а ДЗЕЦІ і МІР?

-Зараз усё верна!

Асэнсоўваюць значымасць тэмы.


Падбіраюць словы-асацыяцыі.



7. Дамашняе заданне.

Задача: стварыць умовы для арганізацыі свядомага выбара вучнямі дамашняга задання.

Дома вы раскажаце пра наш цікавы ўрок і …

Дамашняе заданне.

1. Прачытаць і пераказаць апавяданне пра Вялікую Айчынную вайну.

2. Падабраць прыказкі і прымаўкі пра подзвігі, герояў, Радзіму.

3. Зрабіць паведамленне на тэму “Вялікая Айчынная вайна ў жыцці маёй сям’і”.


Дзякуй за чуласць!

-Вы ведаеце, што такія ўрокі завяршае ХВІЛІНА ПАМЯЦІ……….

Знаёмяцца з фармуліроўкай дамашняга задання, ажыццяўляюць выбар дамашняга задання ў адпаведнасці са сваімі інтарэсамі і засвоенымі спосабамі дзейнасці.




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай літаратуры ў 4 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе "З прыродай зліўшыся душой…"
Урок беларускай літаратуры ў 8 класе “З прыродай зліўшыся душой…” (Пейзажная лірыка. Я. Колас. “О, край родны, край прыгожы!”)

Урок беларускай літаратуры ў 4 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 5 класе
Абсталяванне: партрэт М. Лынькова, малюнкі вучняў, падручнік па беларускай літаратуры ( частка 2), пытанні на лістах паперы, сінія...

Урок беларускай літаратуры ў 4 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 11 класе па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка "Я з вогненнай вёскі…"
Тэма: “Аб мінулым дзеля будучыні”: Урок беларускай літаратуры ў 11 класе па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка “Я з вогненнай...

Урок беларускай літаратуры ў 4 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 7 класе "Гімн вясне"
Распрацавала Алена Васільеўна Пасюта, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце дуа “Гімназія г. Шчучына”, настаўнік беларускай...

Урок беларускай літаратуры ў 4 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 9 класе
М. Багдановіча, разумення адметнасці асобы паэта, азнаямлення са зборнікам “Вянок”

Урок беларускай літаратуры ў 4 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе філасофская лірыка. М. Танк "шчасце"
Тып урока: урок засваення новых ведаў з прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій І элементаў тэхналогіі “Развіццё крытычнага...

Урок беларускай літаратуры ў 4 класе iconУрок па беларускай літаратуры ў 11 класе
Н. Якія яны, маладыя людзі нашага часу? Як да ІХ ставіцца грамадства? (Выказванні вучняў)

Урок беларускай літаратуры ў 4 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока
Услаўленне гераізму І асуджэнне маладушнасці ў аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык”

Урок беларускай літаратуры ў 4 класе iconУрок: беларуская літаратура
План-канспект урока беларускай літаратуры ў 9 класе па тэме: “Янка Купала. “Раскіданае гняздо”. Пошукі маладым пакаленнем шляхоў...

Урок беларускай літаратуры ў 4 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 11´ класе
Галя асэнсаваць, у чым заключаецца загадка стылю пісьменніка, як раскрываецца сэнс жыцця жанчыны, у чым яе шчасце

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка