Аб конкурсе дэкламатараў польскай паэзіі




НазваАб конкурсе дэкламатараў польскай паэзіі
Дата канвертавання17.12.2012
Памер32.29 Kb.
ТыпКонкурс
АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ ШЧУЧЫНСКАГА РАЙВЫКАНКАМА


ЗАГАД


19 верасня 2007 года № 224-з


Аб правядзенні раённага конкурсу

дэкламатараў польскай паэзіі


У адпаведнасці з Палажэннем упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама аб конкурсе дэкламатараў польскай паэзіі ад 12.09.2006 года і планам работы аддзела адукацыі Шчучынскага райвыканкама на 2007-2008 навучальны год

ЗАГАДВАЮ:

  1. Правесці 20 кастрычніка 2007 года ў 10.30 у СШ № 2 г.Шчучына раённы конкурс дэкламатараў польскай паэзіі / Палажэнне прыкладваецца /.

  2. Настаўнікам польскай мовы прадставіць заяўкі на ўдзел у конкурсе ў аддзел адукацыі да 15 кастрычніка ў адпаведнасці з Палажэннем.

  3. Зацвердзіць склад журы:

Богдан І.В., намеснік начальніка аддзела адукацыі;

Куц Д.Б., намеснік дырэктара па пачатковых класах СШ №2

г. Шчучына;

Богдан В.І., дырэктар Дома палякаў;

Мікалайчык К.А., метадыст ВМК аддзела адукацыі;

Налівайка В.Ч., намеснік дырэктара па замежных мовах СШ №1 г.Шчучына, кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў польскай мовы;

Серэхан І.У., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Орлеўскай СШ-сада;

Швед Н.Г., бібліятэкар Дзяржаўнай гімназіі г.Шчучына;

Лышчык Г.А., кіраўнік гуртка д/с №7 г. Шчучына;

4. Дырэктарам школ матэрыяльна стымуляваць настаўнікаў, вучні якіх атрымалі прызавыя месцы.

5. Галоўнаму бухгалтару ЦБ раа Асмалоўскай Л.М. камандзіруючыя расходы аплаціць за кошт раа.

5. Кантроль за выкананнем загада ўскласці на Мікалайчык К.А.,
метадыста ВМК аддзела адукацыі Шчучынскага райвыканкама.

Начальнік аддзела адукацыі У.Р.Дубок


Мікалайчык К.А. 28633


ЗАЦВЕРДЖАНА

загадам раа

№ 224


ПАЛАЖЭННЕ

аб конкурсе дэкламатараў польскай паэзіі

1. Арганізатары конкурсу:

  • аддзел адукацыі Шчучынскага райвыканкама;

  • грамадскае аб’яднанне “Польская маці школьная на Беларусі”.

2. Мэты конкурсу:

- папулярызацыя творчасці славутага земляка Адама Міцкевіча і іншых вядомых польскіх паэтаў;

-выхаванне ў школьнікаў любві да літаратуры і паэзіі;

-выпрацоўка ў вучняў навыкаў дэкламатарскага майстэрства і ўменняў інтэрпрэтацыі паэтычных твораў;

-пошук і заахвочванне таленавітых выканаўцаў.

3. Умовы конкурсу:

У конкурсе дэкламатараў на польскай мове могуць прыняць ўдзел вучні базавых і сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў раёна.

Удзельнікі выступаюць у 3-х узроставых катэгорыях:

-1 катэгорыя – дзеці да 12 год;

-2 катэгорыя – дзеці і моладзь 12-15 год;

-3 катэгорыя – моладзь старэй за 15 год.

Усе удзельнікі конкурсу рыхтуюць 2 творы – поўнасцю або ўрыўкі – польскіх пісьменнікаў (проза ці паэзія) па выбару выканаўцы. Час выканання абодвух твораў не павінен перавышаць 5 хвілін.

Удзельнікі конкурсу не маюць права змяняць рэпертуар у працэсе конкурсу.

Удзельнікі, якія не першы раз прымаюць удзел у конкурсе дэкламатараў, павінны змяніць мінулагодні рэпертуар.

Раённы конкурс праводзіцца ў 2 этапы:

-школьны – да 15 кастрычніка (правесці настаўнікам у школах);

-раённы – 20 кастрычніка 2007 года.

Кожная школа камандзіруе у г.Шчучын удзельнікаў ( не болей 2-х чалавек ) да кожнай ўзроставай катэгорыі.

Заяўкі на ўдзел у раённым этапе конкурсу накіроўваюцца ў метадычны кабінет па форме:

Прозвішча,імя

Узроставая група, клас

Школа

Аўтар і назва твораў













Журы ацэньвае выступленні ўдзельнікаў у адпаведнасці з наступнымі крытэрыямі:

  • выбар рэпертуару;

  • інтэрпрэтацыя аўтарскага перажывання і аўтарскай пазіцыі;

  • тэхніка і вымаўленне;

  • артыстызм чытання;

  • агульны артыстычны выгляд.

Пераможцы раённага конкурсу могуць прыняць удзел у абласным конкурсе, які адбудзецца 5 лістапада 2007 года на базе СШ №36 г. Гродна ў 10.00 гадзін.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аб конкурсе дэкламатараў польскай паэзіі iconСучаснай Польскай Мовы Кафэдра Польскай Філялёгіі Уроцлаўскага Ўнівэрсытэту

Аб конкурсе дэкламатараў польскай паэзіі iconВітаўтас Дэкшніс /Vytautas Dekšnys
Вітаўтас Дэкшніс/Vytautas Dekšnys (нар. 1972)– літоўскі паэт І перакладнік. У 2005 годзе выйшаў зборнік паэзіі «Выключэнні» (Iszimtys)....

Аб конкурсе дэкламатараў польскай паэзіі iconАнкета кандыдАта на курсы польскай мовы І культуры
Заняткі на двухгадовых курсах польскай мовы для дарослых (узрост ад 18 год) праводзяцца два разы на тыдзень па дзве акадэмічныя гадзіны...

Аб конкурсе дэкламатараў польскай паэзіі iconРассмотрения заявок на участие в конкурсе
Заявки на участие в конкурсе рассматривались конкурсной комиссией по адресу г. Алейск, ул. Сердюка, 97, каб. Рассмотрение заявок...

Аб конкурсе дэкламатараў польскай паэзіі iconМіфапрастора паэзіі Георга Тракля
Дэманізацыя рэчаіснасці ў паэзіі Георга Гайма, містычнасць прыроды, інтэрпрэтацыя біблейскіх сюжэтаў у жывапісе Эміля Нольдэ – прыклады...

Аб конкурсе дэкламатараў польскай паэзіі iconАддзел бібліятэчнага маркетынгу
Чырвоная змена”, з 1961г. – старшы рэдактар літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё. З 1975г. – загадчык аддзела прозы...

Аб конкурсе дэкламатараў польскай паэзіі iconКонкурсная документация
Рассмотрение заявок на участие в конкурсе и допуск к участию в конкурсе 10

Аб конкурсе дэкламатараў польскай паэзіі iconКонкурсе: Янка Купала
...

Аб конкурсе дэкламатараў польскай паэзіі iconМіфалагізацыя з’яў прыроды ў паэзіі Янкі Купалы нашаніўскага перыяду
У нашаніўскай паэзіі Янкі Купалы можна выдзеліць у асобную групу міфалагізаваныя вобразы з’яў прыроды, якія звязаны са стыхіямі зямлі,...

Аб конкурсе дэкламатараў польскай паэзіі iconКонкурсе присутствуют: Председатель комиссии
Оценки и сопоставления заявок на участие в открытом конкурсе по размещению муниципального заказа на выполнение работ по строительству...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка