Куды можна падзець непатрэбныя рэчы?




НазваКуды можна падзець непатрэбныя рэчы?
Дата канвертавання22.11.2012
Памер29.75 Kb.
ТыпВопрос
Куды можна падзець непатрэбныя рэчы?


Сьветам кіруюць маркетолягі – жартуюць яны самі пра сябе. Штогод колькасьць тавараў у сьвеце большае, а маркетолягі ствараюць культ спажываньня. У той самы час становяцца непатрэбнымі старыя рэчы: выйшлі з моды ці надакучылі гаспадару. Куды можна збыць непатрэбныя рэчы, высьвятляла Юлія Рымашэўская.

У камісіёнку прыязджаюць на вялікім аўтамабілі



У «Камісійнай краме» на вуліцы Ванеева ў Менску мне паведамілі, што ад пакупнікоў мэблі тут няма адбою.


Гандлярка крамы: «Вельмі папулярная крама. Прыяжджаюць і з раёна, і з горада, і з прыгараду да нас прыяжджаюць».


Радыё Свабода: «Каб збыць? Ці каб набыць»?


Гандлярка крамы: «І збыць, і набыць. Шмат набываюць для часовага карыстаньня, хто ў інтэрнаце жыве, ці здымае кватэру. Выгода вялікая для пакупнікоў. З раёнаў дык адразу прыязджаюць з вялікім аўтамабілем і набываюць разам усё – зэдлікі, мяккую мэблю, шафу»...

Непатрэбнае адзеньне можна аддаваць задарма ці прадаваць



У сеціве існуе беларуская суполка Жывога журналу «Аддам задарма». Кацяняты, канспэкты лекцыяў, абажуры, зэдлікі, вопратка, аксэсуары і нават пабытовая тэхніка – з усімі гэтымі прадметамі, аказываецца, шмат хто жадае разьвітацца цалкам бясплатна. Паводле наведніцы суполкі пад нікам Julia-Apelsinka, гэта вельмі зручны сродак набыць патрэбныя і збыць непатрэбныя рэчы.


Julia-Apelsinka: “Бываюць вельмі цудоўныя рэчы, якія гаспадар гатовы аддаць бясплатна, але іх вельмі-вельмі хутка забіраюць. Мне ні разу не пашацавала. Не пасьпявала. А сама аддала канспэкты лекцый зь мінулага сэмэстру – у нас вельмі быў строгі выкладчык па “базэ дадзеных”. І яшчэ дзьве кайстры.


Радыё Свабода: “А чаму менавіта бясплатна? Ёсьць жа ў тым жа Інтэрнэце магчымасьць і прадаць – няхай сабе і танна”?


Julia-Apelsinka: “Ня ведаю, проста мне не шкада”...


Тых, каму патрабуецца дапамога, шмат у нашым краі...


Калі чалавеку ня толькі не шкада аддаць рэчы, але ён яшчэ некаму хоча дапамагчы, яму заўсёды радыя ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены ў Менску. У тэлефоннай размове мне патлумачылі:


“Можаце прыходзіць і прыносіць сюды ў любы час. І вопратку прыносяць, і ежу... Бо тых, каму патрабуецца гэткая дапамога, шмат у нашым краі. І гэтыя людзі найперш па дапамогу прыходзяць у гэткія інстытуцыі – царкоўныя, касьцёльныя”.


А яшчэ – “Чырвоны крыж”


Супрацоўніца сацыяльнага аддзелу Менскай эпархіі Алена Зянкевіч падкрэсьлівае, што непатрэбныя рэчы набудуць сваё другое жыцьцё найперш у рэгіёнах. Асабліва мужчынскія вопратка і абутак.


Зенкевіч: “Сацыяльны аддзел зусім нядаўна створаны, у яго пакуль што няма нават памяшканьня. Можа быць, мы ўсё ж здолеем неяк арганізаваць гэта больш мэтаскіравана. А пакуль што магу параіць усім – і сама гэтак раблю – пры “Чырвоным Крыжы” – вось там дакладна зьбіраюць рэчы. На Адзінцова, 85, у прыватнасьці”.

Дарослым інвалідам бракуе мужчынскай вопраткі і абутку



Менскі Цэнтар для цяжкахворых дзяцей «Остров надежды» - гэта дзённы стацыянар для інвалідаў 1-й групы з сындромам Даўна, Дзіцячым цэрабральным паралічом, аўтызмам , эпілепсіяй і шызафрэніяй. Цэнтар вельмі зацікаўлены ў непатрэбнай некаму вопратцы і абутку. Дырэктарка цэнтру Людміла Гуцько пазначае, у чым найбольшая патрэба:


Гуцько: «Прыходзяць людзі, і сёньня нават жанчына адна была і прынесла рэчы, зь якіх вырасьлі ужо яе дзеці. Але тут вось хацела б пазначыць, што нашыя дзеці ўжо дарослыя – ім ёсьць па 18 год. Таму вопратка патрабуецца не дзіцячая, а дарослая – у нас большасьць хлопчыкі – так што мужчынская – і спартовыя касьцюмы, ды што заўгодна – ад 48 да 56 памераў».


Тыя, хто мае што прынесьці ў Цэнтар для цяжкахворых дзяцей, можа пазваніць па тэлефоне 255-27-87. Працоўны дзень цэнтра – з 7.30 да 17. 30.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Куды можна падзець непатрэбныя рэчы? iconКуды можна збыць рэчы, якія вам непатрэбныя?
Некаторым людзям робяцца непатрэбнымі старыя рэчы: яны выйшлі з моды, надакучылі гаспадарам ці ў ІХ зьявіліся новыя, лепшыя на ІХ...

Куды можна падзець непатрэбныя рэчы? iconПрывітаньне! Запрашаю вас паблукаць у беларускім Сеціве
Парачка нумароў для бібліятэкі вну, рэктарата І загадчыкаў кафедрамі — гэта яшчэ зразумела. А рэшту куды падзець?» Па-другое, Міністэрства...

Куды можна падзець непатрэбныя рэчы? iconУ крамах экзатычных усходніх тавараў можна пабачыць шмат прыладаў фэн-шуй. Фэн-шуй чарговае моднае захапленьне, справакаванае маркэтолягамі, ці старажытная
Лепшага. Варта толькі набыць манеткі, перавязаныя чыровнай стужачкай, пакласьці ў гаманец – І ад грошай будзе не адчапіцца. Калі...

Куды можна падзець непатрэбныя рэчы? iconУ крамах экзатычных усходніх тавараў можна пабачыць шмат прыладаў фэн-шуй. Фэн-шуй чарговае моднае захапленьне, справакаванае маркэтолягамі, ці старажытная
Лепшага. Варта толькі набыць манеткі, перавязаныя чыровнай стужачкай, пакласьці ў гаманец – І ад грошай будзе не адчапіцца. Калі...

Куды можна падзець непатрэбныя рэчы? iconКуды дзеліся рэчы зь ліквідаванага намётавага гарадку?
Спэцназаўцы цягам некалькіх хвілінаў затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек. Нікому не дазволілі ўзяць з сабой рэчы, якія заставаліся...

Куды можна падзець непатрэбныя рэчы? iconСяргей Скрабец: непатрэбныя табе рэчы спатрэбяцца некаму іншаму
У крамах экзатычных усходніх тавараў можна пабачыць шмат прыладаў фэн-шуй. Што такое фэн-шуй – чарговае моднае захапленьне, справакаванае...

Куды можна падзець непатрэбныя рэчы? iconЯк жа мне цяпер жыць на белым свеце?
Ліса: Гэй, касавокі, не бачыш куды разагнаўся?! Дрэнна ўсё ж, скажу табе па шчырасці, мець касыя вочы. Так І ўтапіцца можна…

Куды можна падзець непатрэбныя рэчы? iconПлан: Рэч Паспалітая ў еўрапейскай геапалітыцы ў другой палове хyii ст. Паўночная вайна 1700-1721 гг. Унутрыпалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у другой палове хyii-хyiii ст. Першы І другі падзелы Рэчы Паспалітай
Тэма 2: паглыбленне палітычнага крызісу рэчы паспалітай у другой палове хyii–хyiii ст. Падзелы рэчы паспалітай

Куды можна падзець непатрэбныя рэчы? iconПісьмо малой літары д
А куды мы можам прыйсці па дарозе, да якога дрэва? Дзеці называюць назвы дрэў. Калі дзеці не назавуць дрэва дуб, то можна прапанаваць...

Куды можна падзець непатрэбныя рэчы? iconКонтрольныя тэмы заліка па гісторыі Беларусі
Утварэнне Рэчы Паспалітай. Становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка