Публічныя лекцыі "urbi et orbi" павал баркоўскі




НазваПублічныя лекцыі "urbi et orbi" павал баркоўскі
Дата канвертавання22.11.2012
Памер16.38 Kb.
ТыпДокументы
ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI”

ПАВАЛ БАРКОЎСКІ

ГЕРМЕНЕЎТЫКА САЦЫЯЛЬНАГА”

11 мая, 18.30, пр-т Незалежнасці, 37а (Галерэя Ў)


Зразумей мяне! Чаму ты мяне не разумееш?! – як часта нам даводзіцца чуць падобнае ці прамаўляць самім. Але чаго мы насамрэч прагнем, калі звяртаемся да іншага з падобным запытам? Каб далі рады нашым матывам, абставінам, нутраному свету, сымбалічным абавязкам, сацыяльнай пазіцыі?.. Усё гэта можа мецца на ўвеце, а можа і нічога канкрэтнага: проста жаданне псыхалагічнага камфорту ў межах камунікацыі.

Што пра разуменне можа сказаць герменэўтыка? І вельмі шмат, і вельмі мала, гледзячы ад ракурса пастаноўкі пытання… Але герменэўтыка сёння – гэта, прынамсі, не толькі мастацтва разумення пісьмовых тэкстаў, яна сягае межаў сымбалічнага поля культуры. І нават выходзіць за гэтыя абсягі. Яна ставіць пытанні накшталт, а хто спрабуе нечага зразумець, у якім кантэксце гэты хтосьці дзейнічае, якія ўзроўні разумення яму ці ёй дасяжныя, колькі вымярэнняў можа налічваць сам прадмет гэтага наўпростага разумення? І шмат якія яшчэ.

Варта, аднак, памятаць яшчэ адну рэч. Герменэўтыка сёння можа і мусіць займацца не толькі асэнсаваннем розных артэфактаў культуры, што складаюць яе матэрыяльнае цела, яна сягае нават таго, што сабой уяўляе сучасны чалавек. Бо кожын з нас сам па сабе складаны і комплексны герменэўтычны прадмет. Што ўяўляюць сабою нашая самасць, нашыя паводзіны, матывы і думкі як не сымбалічны прадукт культуры. І вось мы сягаем вобласці, дзе сустракаюцца псыхалогія і псыхааналіз, сацыялогія і соцыялінгвістыка, антрапалогія і культуралогія. Як усе гэтыя шматлікія інтэрпрэтацыі і самаінтэрпрэтацыі могуць суіснаваць у нас, абумоўліваць нашыя думкі і паводзіны, нават канструяваць выабражальную ідэнтычнасць нашай асобы. Герменэўтыка сацыяльнага – гэта спроба звесьці шматлікія ніткі размовы пра нас саміх – тых, каго трэба зразумець, хто разумення прагне, - у пэўнае адзінства дыскурса і даць рады таму складанаму напластаванню сэнсаў і інтэрпрэтацыяў, якім ёсць сёння чалавек.

Лекцыя Паўла Баркоўскага “Герменеўтыка сацыяльнага” адбудзеццца 11 мая ( пятніца) у Галерэі Ў а 18.30. Уваход вольны!

Оnline-трансляцыя лекцыі: http://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=522

Інтэрв’ю Паўла Баркоўскага напярэдадні лекцыі: http://news.tut.by/culture/287775.html


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Публічныя лекцыі \"urbi et orbi\" павал баркоўскі iconПублічныя лекцыі "urbi et orbi" андрэй расінскі
Публічныя лекцыі цыклу “Urbi et Orbi” арганізуюць прастору І час такім чынам, каб даць мажлівасць лектару звярнуцца да інтэлектуальнай...

Публічныя лекцыі \"urbi et orbi\" павал баркоўскі iconПублічныя лекцыі "urbi et orbi" генадзь сагановіч
Пічэты, патрабуецца рэвізія па ўсім фронце,” – пісаў у прадмове да сваей кнігі “Невядомая вайна” слынны гісторык Генадзь Сагановіч....

Публічныя лекцыі \"urbi et orbi\" павал баркоўскі iconПублічныя лекцыі "urbi et orbi" тодар кашкурэвіч
Уладзімір Мацкевіч: Беларуская ідэнтычнасць – яна адна. А вось напаўненне яе зместам І сэнсам можа быць вельмі розным

Публічныя лекцыі \"urbi et orbi\" павал баркоўскі iconПублічныя лекцыі "urbi et orbi"
Мы зноў трапляем у ІХ і зноў робім выгляд, што нічога не адбылося, бо мы вельмі самаўпэўненыя, адукаваныя І ўладацэнтрычныя, хоць...

Публічныя лекцыі \"urbi et orbi\" павал баркоўскі iconПублічныя лекцыі "urbi et orbi" ірына дубянецкая
Тое, што пераклад з арыгіналу мусіць быць зроблены – сумніваў няма. Але ці адыграе ён тую ролю, якую адыграў у іншых народаў у часы...

Публічныя лекцыі \"urbi et orbi\" павал баркоўскі iconПублічныя лекцыі «urbi et orbi» ігар марозаў герменэўтыка дойлідства
Я намагаюся навучыць разумець, паказаць заканамернасць, паводле якой мы разумеем. Я даю не рыбку, І нават не вуду – я хачу даць здольнасць...

Публічныя лекцыі \"urbi et orbi\" павал баркоўскі iconПублічныя лекцыі «urbi et orbi» улад вялічка грамадзянская супольнасць І
Гэтае “не ўсё роўна” вызначае нашыя паводзіны адносна праблемаў, якія мы выдзяляем як прыярытэтныя. І тое, якім чынам мы вырашаем...

Публічныя лекцыі \"urbi et orbi\" павал баркоўскі iconПублічныя лекцыі "urbi et orbi" андрэй кудзіненка
Кіно сон з адкрытымі вачыма. Сон персаніфікаваны міф. Беларускі кінематограф гэта проста міф, сон з зачыненымі вачыма ў зале для...

Публічныя лекцыі \"urbi et orbi\" павал баркоўскі iconПублічныя лекцыі "urbi et orbi" уладзімір мацкевіч
Вар'яцкае чаяванне”? Задача “Думаць Беларусь” І культурная палітыка як спосаб яе рэалізацыі, – скажа вядомы беларускі філосаф І метадолаг...

Публічныя лекцыі \"urbi et orbi\" павал баркоўскі iconПублічныя лекцыі "urbi et orbi" пётр рудкоўскі
Захаваць тоеснасць, хоць І з горам папалам, удалося І наступным разам, калі Чалавечая Думка перарабіла яго ў modernismus. Аднак,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка