Палажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам бду культуры І мастацтваў




НазваПалажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам бду культуры І мастацтваў
Дата канвертавання17.12.2012
Памер24.06 Kb.
ТыпДокументы
ЗАЦВЕРДЖАНА

на справаздачнай прафсаюзнай

канферэнцыі

27 лютага 2007 года,

пратакол № 2

ПАЛАЖЭННЕ

аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам БДУ культуры і мастацтваў

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Палажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам БДУКМ прымаецца з мэтай сацыяльнай абароны студэнтаў універсітэта, выканання пагаднення паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў БДУКМ і адміністрацыяй універсітэта.

1.2. На аказанне матэрыяльнай дапамогі вылучаецца не больш 20 працэнтаў бюджэту прафсаюзных грашовых сродкаў.

1.3. Матэрыяльная дапамога аказваецца студэнтам універсітэта, членам прафсаюза, якія навучаюцца на бюджэтнай і платнай аснове дзённай формы навучання, пры ўмове рэгулярнай выплаты імі членскіх прафсаюзных узносаў.

1.4. Падставай для атрымання матэрыяльнай дапамогі з’яўляецца асабістая заява студэнта, члена прафсаюза, на імя прафсаюзнага камітэта з хадатайствам прафгрупорга, старшыні прафбюро факультэта ці яго намесніка.

1.5. Заява павінна быць пацверджана адпаведнымі дакументамі (копіямі пасведчанняў: аб нараджэнні дзіцяці, аб смерці, аб скасаванні шлюбу; даведкай аб зарплаце бацькоў і г. д.).

1.6. Матэрыяльная дапамога выплочваецца студэнту адзін раз у навучальным годзе па расходным касавым ордэры на працягу трох дзён са дня паступлення грошай у касу. У выключных выпадках магчыма паўторнае аказанне матэрыяльнай дапамогі малазабяспечаным студэнтам пры наяўнасці важкай прычыны.

2. ПАМЕРЫ МАТЭРЫЯЛЬНАЙ ДАПАМОГІ

Матэрыяльная дапамога студэнтам аказваецца:

2.1. У выпадку смерці аднаго з бацькоў, супругаў, дзяцей, роднага брата ці сястры студэнта ў памеры 1,5 базавай велічыні.

2.2. Пры заключэнні шлюбу ў памеры 1,5 базавай велічыні.

2.3. Пры нараджэнні дзіцяці 1,25 базавай велічыні.

2.4. Адзінокім маці (студэнткам, якія нарадзілі дзіця па-за шлюбам ці скаравалі свій шлюб) у памеры 1,25 базавай велічыні.

2.5. Студэнтам, якія пацярпелі ад непрадбачаных, надзвычайных абставін і стыхійных бедстваў (кража, аварыя, пажар, навадненне і г.д.) у памеры 1 базавай велічыні.

2.6. Студэнтам-сіратам, якія знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні ў памеры 1 базавай велічыні.

2.7. Студэнтам, якія засталіся без дагляду бацькоў, студэнтам з няпоўных сем’яў, студэнтам са шматдзетных сем’яў у памеры 1 базавай велічыні.

2.8. Сямейным студэнтам у памеры 1 базавай велічыні (пры ўмове, што абое студэнтаў навучаюцца на дзённай форме ў БДУ культуры і мастацтваў).

2.9. Студэнтам, якія маюць дзяцей, у тым ліку студэнтам, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцём ва ўзросце да 3 гадоў у памеры 1 базавай велічыні.

2.10. Студэнтам-інвалідам у памеры 1 базавай велічыні.

2.11. Пры доўгатэрміновым амбулаторным лячэнні (не менш за 2 тыдні) у памеры 1 базавай велічыні.

2.12. Пры абвастрэнні хранічных захворванняў і неабходнасці набыцця дарагіх лекаў у памеры 1 базавай велічыні.

2.13. Студэнтам, якія сталі на ўлік у медыцынскіх установах да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці ў памеры 1 базавай велічыні.

2.14. Студэнтам, якія маюць ільготы ў адпаведнасці з артыкуламі 18-20, 23-25 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сацыяльнай ахове грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС” у памеры 0,75 базавай велічыні.

2.15. Студэнтам з цяжкім матэрыяльным становішчам (малазабяспечаным студэнтам) у памеры 0,75 базавай велічыні.

2.16. Памер матэрыяльнай дапамогі па іншых прычынах вызначаецца па рашэнні прафсаюзнага камітэта.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам бду культуры І мастацтваў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў Беларуская культура сёння Гадавы агляд 2010 Мінск бду культуры І мастацтваў 2011
В. Анціпенка [і інш.]; пад агул рэд. Т. I. Стружэцкага; м-ва культуры Рэсп. Беларусь, Ін-т культуры Беларусі. — Мінск : бду культуры...

Палажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам бду культуры І мастацтваў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў”

Палажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам бду культуры І мастацтваў iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2009/2010 навучальны год
Пярвічная арганізацыя прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў – гэта грамадская арганізацыя, у якой налічваецца 2 700 членаў...

Палажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам бду культуры І мастацтваў iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2007/2008 навучальны год
...

Палажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам бду культуры І мастацтваў iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2008/2009 навучальны год
Пярвічная арганізацыя прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў – гэта грамадская арганізацыя, у якой налічваецца 2439 чалавек,...

Палажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам бду культуры І мастацтваў iconБеларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў. Бібліятэка Беларуская бібліятэчная асацыяцыя. Камітэт па ахове кніжных помнікаў
...

Палажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам бду культуры І мастацтваў iconДадзеная аналітычная запіска заснавана на практыцы Камітэта "Салідарнасьць" па аказанні дапамогі дэмакратычным актывістам І чальцам ІХ сем'яў у сталіцы І
Камітэта "Салідарнасьць" па аказанні дапамогі дэмакратычным актывістам І чальцам ІХ сем'яў у сталіцы І рэгіёнах І моладзі, якая вучыцца,...

Палажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам бду культуры І мастацтваў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2012...

Палажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам бду культуры І мастацтваў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2011...

Палажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам бду культуры І мастацтваў iconБеларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў
Сцяг сярэбранага колеру, пасярод якога на фоне чырвонага сонца крылы расправіла птушка. Птушка — сімвал творчасці І натхнення, сімвал...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка