Прафесійная арыентацыя ў школе




НазваПрафесійная арыентацыя ў школе
Дата канвертавання22.11.2012
Памер66.22 Kb.
ТыпДокументы
ДУА “Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна”


Прафесійная арыентацыя ў

школе

Праект


Падрыхтавала

бібліятэкар

Фешчанка Д.Ф.


2011 г.


Удзельнікі праекта:

Вучні школы

Бібліятэкар

Намеснік дырэктара па ВР

Класны кіраўнік

Настаўнікі прадметнікі

Медыцынскі работнік

МЭТА: фарміраванне гатоўнасці вучняў да абгрунтаванага выбару шляху далейшага навучання і свядомага выбару прафесіі

ЗАДАЧЫ: фарміраваць у дзіцяці станоўчыя адносіны да працы як да асабістай і жыццёва важнай для любога чалавека патрэбнасці;

  • знаёміць вучня з пералікам і зместам асноўных, найбольш запатрабаваных на сучасным рынку працы прафесій;

  • на аснове аналізу і самааналізу інтарэсаў, здольнасцей і схільнасцей да той ці іншай прафесіі падводзіць вучня да ўсвядомленага выбару сваёй будучай прафесіі;

  • у адпаведнасці з прафесійным выбарам дзіцяці індывідуалізаваць яго навучальны і самаадукацыйны працэс на аснове патрабаванняў выбранай вучням прафесіі да яго ведаў уменняў і навыкаў.

Прынцыпы работы:

  • Сістэматычнасць і пераемнасць (прафарыентацыйная работа не павінна абмяжоўвацца толькі работай са старшакласнікамі. Гэта работа вядзецца з першага па выпускны клас)

  • Дыферынцыраваны і індывідуальны падыход да вучняў (у залежнасці ад узросту і ўзроўню сфарміраванасці іх інтарэсаў, ад розніцы ў жыццёвых планах, ад узроўню паспяховасці)

  • Сувязь прафарыентацыі з жыццём (адзінства з запатрабаваннямі грамадства ў кадрах)

Формы работы:

  • прафарыентацыйныя ўрокі

  • экскурсіі

  • класныя гадзіны па прафарыентацыі

  • сустрэчы са спецыялістамі

  • бацькоўскія сходы па прафарыентацыйнай тэматыцы

  • выставы літаратуры па прафарыентацыі

  • падбор літаратуры па інтарэсах

Этапы праекта:

1этап (1 – 4 класы)

Мэта: Расшырэнне ведаў пра свет прафесій і фарміраванне цікавасці да пазнання свету.
Задачы:
* Пашыраць інтарэсы і здольнасці дзяцей у навучальным працэсе праз арганізацыю даследчай дзейнасці.
*Пашыраць першапачатковыя ўяўленні аб ролі працы ў жыцці людзей, аб разнастайнасці прафесій і прадстаўленне магчымасці вучням “прымераць на сябе” розныя прафесіі ў гульнёвай сітуацыі.
* Развіваць матывацыю да вучобы і працы праз сістэму актыўных метадаў пазнавальнай і прафарыентацыйнай гульні.
* Выяўленне агульных тэндэнцый у развіцці здольнасцей дзіцяці ў сумеснай дзейнасці з бацькамі і педагогамі.
* Развіваць творчыя здольнасці дзяцей у працэсе знаёмства з прафесіямі.
* Знаёміць з творамі, у якіх у забаўляльнай форме расказваецца аб прафесіях і іх прадстаўніках.


2этап (57 класы)

Мэта: садзейнічанне прафесійнаму самапазнанню вучняў; даследванне індывідуальных асаблівасцей, падрыхтоўка да свядомага выбару напрамку навучання ў старэйшых класах.

Задачы: *Арганізоўваць групавыя і індывідуальня прафкансультацыі, псіхалагічныя дыягностыкі індывідуальных схільнасцей, інтарэсаў, здольнасцей. Развіваць у вучняў уменне суадносіць свае індывідуальныя асаблівасці з патрабаваннямі прафесіі.

* Арганізоуваць інфармацыйна-даведачную дапамогі вучням, якая дазваляе пашырыць уяўленні пра разнастайнасць прафесійнай працы, зместу прафесій, патрабаваннях,якія прадяўляюцца да чалавека той ці іншай прафесіі.

* Прадстаўляць інфармацыю аб магчымасцях і перспектывах атрымання прафесійнай адукацыі ў будучым.


3 этап (89 класы)

Мэта: фарміраванне гатоўнасці вучняў да асэнсаванага выбару шляху далейшага навучання і выбару прафесіі; аказанне псіхалагічнай, педагагічнай і інфармацыйнай падтрымкі ў прыняцці рашэння аб выбары шляху далейшага навучання і прафесійным выбары.
Задачы: * Дапамагаць вучням у вызначэнні свайго месца ў свеце прафесій.

*Вучыць школьнікаў метадам і прыёмам прыняцця адэкватных рашэнняў аб выбары індывідуальнай траекторыі навучальнага і прафесіянальнага маршрутаў.

* Інфармаваць школьнікаў аб рынку адукацыйных паслуг раёна і вобласці.

*Фарміраваць ў школьнікаў гатоўнасць да “акадэмічнай мабільнасці” (гатоўнасць да змены навучальнай установы).

* Садзейнічаць набыццю практычнага вопыту, які адпавядае інтарэсам, схільнасцям асобы школьніка і профілю далейшага навучання.


4 этап (1011 класы)


Мэта: фарміраванне гатоўнасці вучняў да абгрунтаванага выбару

прафесіі і шляхоў атрымання далейшай адукацыі; аказанне вучням

псіхалагічнай, педагагічнай і інфармацыйнай падтрымкі ў прыняцці

рашэння аб выбары прафесіі, шляхоў атрымання далейшай адукацыі ў

выбранай сферы дзейнасці.

Задачы: * Фарміраваць здольнасці да аналізу рынку працы, запатрабаванасці і перспектыў прафесійнай кар’еры праз засваенне паняццяў, якія адносяцца да планавання прафесійнай дзейнасці (рынак працы, прафесійная кар’ера,

прафесійна важныя якасці і г. д.).

*Вучыць школьнікаў метадам і прыёмам прыняцця адэкватных рашэнняў па

пытаннях прафесійнага самавызначэння: выбар прафесіі і навучальнай

установы, працаўладкаванне, змена прафесіі і месца работы і г.д.

*Пашыраць здольнасці старшакласнікаў да выпрацоўкі розных варыянтаў

прафесійных, адукацыйных планаў.

*Актывізаваць асабістыя рэсурсы вучняў для дасягнення пастаўленых мэт;

фарміраваць гатоўнасць да прафесійнай мабільнасці.


Планаванне работы

месяц

Актуалізацыя праблемы выбара прафесіі (1 – 4 класы)

Фарміраванне прафесійнай накіраванасці (5 – 7 класы)

Фарміраванне прафесійнай самасвядомасці (8 – 9 класы)

Удасканаленне сацыяльна-прафесійнага статусу (10 – 11 класы)

верасень

Арганізацыя выставы кніг аб прафесіях

Арганізацыя выставы кніг аб прафесіях

Арганізацыя экскурсій на прадпрыемствы раёна

Наведванне Дзён адчыненых дзвярэй ва установах пачатковай і сярэдняй прафесійнай адукацыі

кастрычнік

Экскурсія ў школьную сталоўку

Дзелавыя гульні “Прафесіі будучага”

Арганізацыя экскурсій у прафесійныя навучальныя установы

Экскурсіі на прадпрыемствы раёна і вобласці

лістапад

Конкурс малюнкаў “Все профессии важны, все прафессии нужны”

Конкурс малюнкаў “Кім працуе мая мама/мой тата”

Абарона рэфератаў на тэму “Мая будучая прафесія” Конкурс сачыненняў”Мая будучая прафесія”

Сустрэчы з работнікамі прадпрыемстваў і ўстаноў прафесійнай адукацыі

снежань

Гутарка “Прафесіі маіх бацькоў”

Конкурс сачыненняў “Калі я вырасту, буду працаваць…”

Правядзенне тэматычных гутарак ”Характар і будучая прафесія”,”Здароўе і выбар прафесіі” і інш.

Правядзенне тэматычных гутарак для вучняў ”Заканадаўства і моладзь”, “сабістыя рэгулятары выбару прафесіі”, “Дарогі якія мы выбіраем”

студзень

Экскурсіі ў бібліятэкі школы і вёскі

Конкурс вершаў аб прафесіях “Самая цікавая прафесія”

Экскурсіі ў навучальныя установы, прамысловыя прадпрыемствы,установы

Конкурс “абароны” прафесі”Самая лепшая прафесія ў свеце”

люты

Віктарына “Самая лепшая ўсвеце прафесія”

Гутарка з запрашэннем бацькоў “Мая прафесія”

Дзелавыя гульні “Прафесійны марафон”

Сустрэчы з выпускнікамі школы, якія навучаюцца ва установах пачаткоавай і сярэдняй прафесійнай адукацыі

сакавік

Экскурсіі на прадпрыемствы раёна

Класныя гадзіны “Падарожжа па акіяне “Прафесія”

Правядзенне тэматычных гутарак па прафарыентацыі “Разнастайнасць свету прафесій”

Тэматычныя гутаркі для вучняў “Сітуацыя на рынку працы раёна”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прафесійная арыентацыя ў школе iconБеларуская мова. Прафесійная лексіка дапаможнік па курсе
Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Дапаможнік па курсе «Беларуская мова. Прафесійная лексіка» для студэнтаў экалагічнага профілю...

Прафесійная арыентацыя ў школе icon"Беларуская мова (прафесійная лексіка)" Метадычныя ўказанні па падрыхтоўцы да заліку па дысцыпліне "Беларуская мова (прафесійная лексіка)" Спіс асноўнай літаратуры
Метадычныя ўказанні па падрыхтоўцы да заліку па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”

Прафесійная арыентацыя ў школе iconАдносны час складаная двух- (І трох) ступ арыентацыя, г зн арыентуемае дзеянне ў адносінах да я н. кропкі адліку, лакалізуемай, у сваю чаргу, адносна
Адносны час – складаная двух- (І трох) ступ арыентацыя, г зн арыентуемае дзеянне ў адносінах да я н кропкі адліку, лакалізуемай,...

Прафесійная арыентацыя ў школе iconСочинение «Моя бабушка педагог»
Куйтинской школе 1 сентября 1963 года. Позже работала учителем истории в Целинной средней школе, а в семидесятых годах переехала...

Прафесійная арыентацыя ў школе iconБараноўская (Іголка) Галіна Аляксандраўна
Казловіцкай васьмігадовай школе. У 1992 г стала завучам па выхаваўчай рабоце ў Елкаўскай сярэдняй школе. З 2001 па 2004 год працавала...

Прафесійная арыентацыя ў школе iconБараноўскі Міхаіл Парфіравіч
Казловіцкай васьмігадовай школе ў якасці настаўніка фізікі. З 1972 па 1978 гады працаваў завучам па вучэбнай І выхаваўчай рабоце...

Прафесійная арыентацыя ў школе iconИнформация о школе №3 г. Пудожа Республики Карелия
Проектная наполняемость школы 1236 учащихся. В настоящее время в школе 27 классов-комплектов, 575 учеников

Прафесійная арыентацыя ў школе iconВ. У. Праскаловіч тэхналогія дыстанцыйнага навучання
Юнеска. Сёння цяжка ўявіць, каб навучанне зводзілася да простай рэпрадукцыі, а яшчэ больш нерэальна ўявіць яго на чыста даследчай...

Прафесійная арыентацыя ў школе iconПоказатели
В истекшем учебном году в школе обучалось в 1-3,5,7,9 классах в начале года 38 обучающихся, в конце – 38. В течение года в школе...

Прафесійная арыентацыя ў школе iconВоспитатели учреждений интернатного типа, школ с дневным пребыванием, детских домов I, II, IV, V, VII, VIII видов
Содержание, методы и организация работы в специальной (коррекционной) школе, школе-интернате, детском доме

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка