Аршаншчына: Да Тамаша Зана І Янкі Купалы




НазваАршаншчына: Да Тамаша Зана І Янкі Купалы
Дата канвертавання22.11.2012
Памер26.24 Kb.
ТыпДокументы



Аршаншчына: Да Тамаша Зана і Янкі Купалы

Лістапад нам прынёс яшчэ адну цудоўнейшую вандроўку! Яшчэ стаяць перад вачыма муры й краявіды любай Беларусі, і адчуваеш, што жывеш на самай лепшай і прыгожай зямлі!

Калі мы зрабілі першы прыпынак, было яшчэ цёмна. Вёсачка Паграбёнка сустрэла нас Паштовай станцыяй, падыход да якой мы зрабілі па рэштках брукаванкі. Будынак станцыі — тыповы для 1842 года, збудаваны ў класічным стылі.

І вось мы рушым далей па старой аршанскай дарозе. Прыехалі ў вёску Высокае, дзе пабычылі панскі маёнтак пачатку ХХ стагоддзя. Наведалі парк з сажылкай, дзе раней было шмат дрэў і кустоў, прывезеных з розных краін.

Таксама файна было ў вёскі Юрцава, я б нават сказала дзіўна! Прыехалі мы туды пабачыць сядзібна-паркавы комплекс Любамірскіх, але ж сама сядзіба, якая, дарэчы, выканана ў стылі эклектыкі з чырвонай цэглы, была амаль што непрыступнай. Але ж мы дабраліся туды і ўдосталь нафатаграфаваліся.

Потым мы прыехалі да сядзібна-паркавага комплексу Любенскіх, які знаходзіцца ў мястэчку Межава. Пабудаваны ён недзе напрыканцы ХІХ стагоддзя. Зараз сядзіба перароблена ў царкву, што вельмі незвычайна для ўспрымання. А яшчэ побач з ёй стаіць вялізны старажытны каменны крыж, нібы ахоўваючы ад нечага сваю зямлю.

І вось мы патрапілі ў вёсачку Смаляны! Было адразу бачна, што пару стагоддзяў таму тут было адно з самых прыгожых і паказальных мясьцін на Беларусі. І увесь аўтобус па-ланцужку пайшоў насустрач руінам замка Белы Ковель, некалі вялікага і, напэўна, уражваючага ўсіх сваім хараством і магутнасцю. І ўсе, быццам загіпнатызаваныя, пачалі абыходзіць і разглядаць яго, пытаючыся назаўсёды пакінуць у сэрцы хоць кавалачак гэтай амаль зруйнаванай стагоддзямі велічы. Потым мы пайшлі да драўлянай царквы Праабражэння Гасподняга, размаляванай фрэскамі канца ХVIII стагоддзя. Недалёка ад яе захаваліся рэшткі Касьцёла Найсьв. Панны Марыі, які быў збудаваны ў ХVII стагоддзі, як і Белы Ковель. Вялікую значнасць надае Смалянам і той факт, што тут пахаваны знакаміты польска-беларускі дзеяч Томаш Зан.

Але ж час ідзе, і мы рушым далей! І вось патрапілі мы ў горад Талачын. Адразу пайшлі да Свята-Пакроўскай царквы ХVIII ст., якая раней была ўніяцкай. Побач з царквой знаходзіцца жылы корпус манастыра базыльян таго ж стагоддзя, ў якім ночыў Напалеон. Мы паднялі свой настрой катаннем на мясцовых каруселях і паехалі далей.

Колькі было захаплення ад наступнага нашага прыпынку, якім стала вёска Друцк. У Сярэднія вякі гэта быў горад, які праіснаваў прыкладна з ХІ па ХV стагоддзі. Зараз на яго месцы захавалася толькі гарадзішча дый частка пасада. Застаўся таксама млын прыблізна канца ХІХ стагоддзя, а на месцы былога гарадзішча усталяваны памятны камень. Мы бегалі як ашалелыя па Друцкай зямлі, бо немагчыма было спыніць душу, якая не можа не лётаць у гэтым месцы. Шчыра скажу: краявіды там цудоўнейшыя! Мы б там і засталіся, калі б не сонейка, якое ўжо пачало садзіцца.

Праз Оршу мы дабраліся да вёскі Ляўкі, дзе знаходзіцца другі філіял музея Янкі Купалы, а таксама гараж, у якім стаіць яго машына. Мы падышлі да помніка Купале і пайшлі… пайшлі натхняцца шамоцячы лісцем пад нагамі, усе паасобку, з уласнымі думкамі й марамі, але ўсе ж такі разам.

Было зусім цёмна, калі мы накіраваліся ў Копысь і Александрыю. Але ж усё адно мы здолелі пабачыць прыгажосць тых мясцін.

Вандроўка наша на гэтым скончылася, аднак тое пачуццё адзінства, якое кожны з нас атрымаў за падарожжа, застанецца з намі назаўсёды. І самае цёплае, самае дарагое ў такіх вандроўках — гэта людзі, гэта улюбёныя ўжо вочы кожнага, хто быў з табою, і хто так шчыра раздзяляў ўсе твае пачуцці. Трэба ж і далей ісці разам, адным шляхам, каб захавалася ўсё тое, што нас яднае. Наша гісторыя — гэта наша адметнасць!

Будзьма разам!


Вольга Калантаева

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аршаншчына: Да Тамаша Зана І Янкі Купалы iconПадарожныя вершы
Вершы напісаны пад час вандроўкі "Да Янкі Купалы І тамаша Зана" 20 лістапада 2011года

Аршаншчына: Да Тамаша Зана І Янкі Купалы iconЯкое сапраўднае прозвiшча Янкі Купалы?
Якое дачыненне да Янкі Купалы маюць наступныя ўласныя назоунікі: "Вайдэлота, Левы, Вінцук з-пад Мінска"?

Аршаншчына: Да Тамаша Зана І Янкі Купалы iconАбмяркоўваюць тое, як Аляксандар Лукашэнка павіншаваў суайчыньнікаў з 125-годзьдзем зь дня нараджэньня Янкі Купалы. Усё жыцьцё Янкі Купалы прасякнутае
Купалы прасякнутае імкненьнем бачыць Бацькаўшчыну незалежнай, мірнай І магутнай дзяржавай. Сёньняшняя сувэрэнная Беларусь з высокім...

Аршаншчына: Да Тамаша Зана І Янкі Купалы iconДа 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа
Юбілей народных паэтаў Янкі Купалы І якуба Коласа шырока адзначаецца ў нашай краіне І па-за яе межамі. Янка Купала І якуб Колас –...

Аршаншчына: Да Тамаша Зана І Янкі Купалы iconТворчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў XXI стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба
Сімвалічна, што аб’яўлены Годам кнігі 2012 аб’яднаў некалькі знакавых падзей: юбілеі Якуба Коласа, Янкі Купалы І максіма Танка

Аршаншчына: Да Тамаша Зана І Янкі Купалы iconДа 130-годдзя з дня нараджзння Янкі Купалы І Якуба Коласа
Сённяшняе свята мы прысвячаем 130-годдзю з дня нараджэння вялікіх майстроў паэтычнага слова — Янкі Купалы І якуба Коласа

Аршаншчына: Да Тамаша Зана І Янкі Купалы iconЗацвярджаю дэкан факультэта гісторыі І сацыялогіі
«Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы» (далей Палажэнне) распрацавана ў адпаведнасці з Палажэннем аб Студэнцкім навуковым...

Аршаншчына: Да Тамаша Зана І Янкі Купалы iconМіфалагізацыя з’яў прыроды ў паэзіі Янкі Купалы нашаніўскага перыяду
У нашаніўскай паэзіі Янкі Купалы можна выдзеліць у асобную групу міфалагізаваныя вобразы з’яў прыроды, якія звязаны са стыхіямі зямлі,...

Аршаншчына: Да Тамаша Зана І Янкі Купалы iconПлан мерапрыемстваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І Якуба Коласа
...

Аршаншчына: Да Тамаша Зана І Янкі Купалы iconПравядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа ў дзяржаўнай установе адукацыі
Урачыстыя сходы,прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І якуба Коласа

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка