Сацыяльна-эканамічнае развіццё сельскіх тэрыторый на падставе традыцый І культурнай спадчыны




НазваСацыяльна-эканамічнае развіццё сельскіх тэрыторый на падставе традыцый І культурнай спадчыны
Дата канвертавання28.10.2012
Памер28.21 Kb.
ТыпДокументы
Сацыяльна-эканамічнае развіццё сельскіх тэрыторый на падставе традыцый і культурнай спадчыны

У мерапрыемстве, якое праходзіла ў красавіку ў Капыльскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя А. Астрэйкі ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Умацаванне грамадскага ўзаемадзеяння для ўстойлівага развіцця сельскіх рэгіёнаў Беларусі” (рэалізуецца дзякуючы фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза і Фонда “Еўразія”), прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых органаў улады на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Алай Раеўскай, эксперты Беларускага грамадскага аб’яднання “Адпачынак у вёсцы”, упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму

Мінаблвыканкама, паляўнічагаспадарчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белдзяржпаляванне” і ДЛГУ “Капыльскі лясгас”, гаспадары вясковых сядзіб, прадстаўнікі праектных тэрыторый Капыльскага, Валожынскага і Зэльвенскага раёнаў, іншыя зацікаўленыя асобы.

c:\documents and settings\user\рабочий стол\информация для сайта\слава працы\сп 34 2012\як падаць турыстычны прадукт-1.jpg

Перад афіцыйнай часткай для ўдзельнікаў мерапрыемства правялі майстар-клас “Велікодная выцінанка”, дзе прысутныя вучыліся ствараць упрыгажэнні да свята з паперы.

Пасля ўдзельнікі семінара наведалі сядзібу сям’і Пацэнкераў, дзе даведаліся, як гаспадары ўшаноўваюць каталіцкія традыцыі. Паколькі дзейства адбывалася адразу пасля Вялікадня, Валянціна Віктараўна расказала гасцям пра асаблівасці яго падрыхтоўкі і святкавання, якія пануюць у іх сям’і.

c:\documents and settings\user\рабочий стол\информация для сайта\слава працы\сп 34 2012\як падаць турыстычны прадукт-2.jpg


Менавіта дзякуючы такім мясцовым, асаблівым традыцыям і фарміруецца агратурыстычнае прадпрымальніцтва і бізнес, падкрэсліла старшыня праўлення БГА “Адпачынак у вёсцы” Валерыя Кліцунова: “Цяпер турысты жадаюць вандраваць малымі групамі, каб менавіта пад іх рабілі праграму. Людзям важна, што яны адчуюць пасля вандроўкі. Калі вы закранулі іх сэрца, значыць наведвальнікі вярнуцца да вас зноў. Таму сучасны турызм і называюць фабрыкай уражанняў”.

Важным складаемым аграэкатурызму з’яўляюцца традыцыі. Тое, што ў Капыльшчыны ёсць багатая нематэрыяльная спадчына, прысутныя даведа-ліся ад дырэктара раённага цэнтра традыцыйнай культуры Галіны Гурло. Шматлікія самабытныя калектывы, цікавыя абрады (акрамя вядомых “Цароў” былі прэзентаваны яшчэ Каляды, Масленіца, Багач, Папялец, Тройца і іншыя) могуць стаць той разынкай, якая прыйдзецца даспадобы аматарам сельскага адпачынку. Да таго ж, свае асаблівасці мае і мясцовая кухня. Гэта цікава для турыстаў, асабліва замежных. Пасля такой змястоўнай прэзентацыі прадстаўнікі арганізацый, гаспадары сядзіб праявілі яшчэ большую цікавасць да ўбачанага.

Але не толькі традыцыі дапамагаюць у “прыгатаванні” турыстычнага прадукта. Навакольнае асяроддзе, мясцовы ландшафт — гэта таксама складаемыя агратурыстычнага бізнесу. Некаторыя сакрэты такога “добрасуседства” раскрыў гаспадар сядзібы “Гаенскія вытокі” прафесійны пчаляр Сяргей Селях. Экскурсіі па пчальніку для дзяцей і дарослых — вельмі павучальныя і цікавыя. Наведвальнікі могуць прасачыць увесь працэс “стварэння” мёду і, у дадатак, паспытаць яго, за-піваючы чаем з мясцовых траў.

Калі вы стаміліся ад цывілізацыі, шуму і шкодных газаў вялікага горада, то “зялёнае паляванне” — гэта тое, што вам неабходна. З асаблівасцямі арганізацыі фотапалявання на глушцоў для аматараў і прафесіяналаў у Налібоцкай пушчы пазнаёміў дырэктар заказніка “Налібоцкі” Васіль Шакун.

Пра напрацоўкі ў справе развіцця турызму паведаміў галоўны ляснічы ДЛГУ “Капыльскі лясгас” Уладзімір Васілько. Ён падкрэсліў, што сёння ў іх арганізацыі створана добрая турыстычная база: ёсць два камфартабельныя домікі паляўнічага, лазня, вадаём. Пабываўшы ў в. Новая Гута, удзельнікі семінара на свае вочы ўпэўніліся, што ў лясгасе дастойна могуць прыняць невялікую групу турыстаў — як нашых, так і замежных.

c:\documents and settings\user\рабочий стол\информация для сайта\слава працы\сп 34 2012\як падаць турыстычны прадукт-3.jpg

Сельскі турызм у Беларусі з’явіўся параўнальна нядаўна і вельмі імкліва развіваецца. Верыцца, што ў Капыльскім раёне, дзе маецца мноства цікавых прыродных скарбаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, цікавы “зялёны маршрут” “Міжрэчча Мажы і Морачы” і іншае, у хуткім часе з’явяцца шматлікія прыхільнікі аграэкавандровак.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сацыяльна-эканамічнае развіццё сельскіх тэрыторый на падставе традыцый І культурнай спадчыны iconСацыяльна-эканамічнае І духоўна-культурнае развіццё Рэспублікі Беларусь на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў Змест
Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця І беларуская мадэль сацыяльна-арыентаванай эканомікі

Сацыяльна-эканамічнае развіццё сельскіх тэрыторый на падставе традыцый І культурнай спадчыны iconКафедра истории беларуси
Сацыяльна-эканамічнае, грамадска-палітычнае І культурнае развіццё Дзятлаускага раёна (1944 – 1953 гг.)

Сацыяльна-эканамічнае развіццё сельскіх тэрыторый на падставе традыцый І культурнай спадчыны iconГрафа навуковых інтарэсаў
Сацыяльна-эканамічнае развіццё грамадства на тэрыторыі Беларусі: грамадскі лад, сельская гаспадарка, прамысловасць

Сацыяльна-эканамічнае развіццё сельскіх тэрыторый на падставе традыцый І культурнай спадчыны iconЛюблінская ўнія І ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Умовы аб'яднання вкл І Польшчы. Па канспекту
Палітычнае І сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове 16 – 18 стст

Сацыяльна-эканамічнае развіццё сельскіх тэрыторый на падставе традыцый І культурнай спадчыны iconУстанова адукацыі
Тэорыя, методыка І арганізацыя сацыяльна-культурнай дзейнасці ­ галіна педагогікі, якая займаецца вывучэннем гісторыі, тэорыі, метадалогіі,...

Сацыяльна-эканамічнае развіццё сельскіх тэрыторый на падставе традыцый І культурнай спадчыны iconДзеля таго, каб ахарактарызаваць сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у першай палове XIX ст., трэба прааналізаваць адпаведную літаратуру па тэме
Адзначыць перадумовы І накірункі пашырэння прамысловай рэвалюцыі ў перадавых краінах Еўропы

Сацыяльна-эканамічнае развіццё сельскіх тэрыторый на падставе традыцый І культурнай спадчыны iconАб некаторых пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь"...

Сацыяльна-эканамічнае развіццё сельскіх тэрыторый на падставе традыцый І культурнай спадчыны iconЖыву ў Беларусі І тым ганаруся інэлектуальна – пазнавальная гульня
Мэта: дапамагчы вучням у вывучэнні гісторыка-культурнай спадчыны роднай краіны І яе сучасных дасягненняў; фарміраваць паважлівыя...

Сацыяльна-эканамічнае развіццё сельскіх тэрыторый на падставе традыцый І культурнай спадчыны iconПамятка аб патрабаваннях заканадаўства па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь
Прававы статус помнікаў нашай краіны вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года №98-з “Аб ахове гісторыка-культурнай...

Сацыяльна-эканамічнае развіццё сельскіх тэрыторый на падставе традыцый І культурнай спадчыны iconПамятка аб патрабаваннях заканадаўства па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь
Прававы статус помнікаў нашай краіны вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года №98-з “Аб ахове гісторыка-культурнай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка