Мілы кут маіх дзядоў




НазваМілы кут маіх дзядоў
Дата канвертавання17.12.2012
Памер28.97 Kb.
ТыпДокументы
Мілы кут маіх дзядоў”

Бурак Ганна, 10 клас

Лепей за ўсё мне на свеце мясціна

Тая, дзе я нарадзіўся і ўзрос.

Бэз пад акном і на полі каліна,

Ціхае сонца, блакіты нябёс…

группа 4 Кастусь Кірэенка

“Мой родны кут, як ты мне мілы!..” – такімі радкамі, якія зрабіліся класічнымі і якія ведае кожны школьнік, выказаў Якуб Колас сваю любоў да Радзімы. Але, як кожны вялікі паэт, ён выказаў гэтымі словамі не толькі свае думкі, а думкі ўсіх людзей, кожнага чалавека. Нездарма, у народзе склалася прыказка -дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка. Тою хаткаю мы звязаны на ўсё жыццё, і куды б не закінуў нас лёс, свой родны куток ён будзе ўспамінаць з любасцю, яго будзе вабіць туды.

Родная Беларусь! Сінявокі азёрны край з багатай гісторыяй. Кожны, хто нарадзіўся на гэтай зямлі, можа з гонарам сказаць: “Я – беларус і ганаруся, што маю гэтае імя”. Менавіта тут, ля парога бацькоўскага дома, і пачынаецца наша Радзіма. Наша агульная і адзіная Радзіма - Рэспубліка Беларусь. Тут мы нарадзіліся, тут жылі нашы продкі, жывуць і працуюць нашы бацькі, суседзі, землякі -грамадзяне нашай краіны.

А яшчэ у кожнага з нас ёсць свая маленькая радзіма. Гэта тое месца, дзе мы нарадзіліся, зрабілі першыя крокі, сказалі першае слова:

У краі тым, дзе я жыву,

У парку заліваецца салоўка,

А пасля першага вясенняга дажджу

Над возерам успыхвае вясёлка.

Гэтыя радкі пра цудоўны куточак з жывапіснай прыродай і багатай гістарычнай спадчынай – вёску Станькава - напісала мая маці.

Станькава – мая родная вёска. Тут я нарадзілася і ўзрасла, тут жывуць мае бацькі, сябры, знаёмыя. Я ганаруся, што мне пашчасціла нарадзіцца тут. Дзе ж знаходзіцца гэтая цудоўная мясціна?

Ёсць пад Койданавам Станькава -

Прыгожы парк, альтанка, пруд…

Сюды вас шчыра запрашаем,

Гасцям заўсёды рады тут.

Тут кожны валун, асобнае дрэва мае сваю гісторыю. І як не ўспомніць адну з легенд знакамітага Станькаўскага парка, што належыў некалі графу Чапскаму.

       Не ведала беларуская зямля больш прыгожай і нешчаслівай гісторыі кахання, чым гэта. Садоўнік і пані. Раніцай, гуляючы па парку, пані міла ўсміхалася садоўніку. А ён лавіў кожны  жэст, кожны пагляд. Акрылены высокім пачуццём, закаханы, здавалася, мог звярнуць горы. Калі б ён быў паэтам, то напісаў бы цудоўныя вершы для любай. Калі б быў спеваком, то ўсю ноч спяваў песні пад яе вокнамі. А калі б быў мастаком, то  намаляваў бы незвычайны па прыгажосці партрэт каханай. Але... ён быў толькі садоўнікам. А што можа просты садоўнік? Пасадзіць кветкі! Не, восенню яны завянуць. А што, калі пасадзіць дрэва, такое, якога больш нідзе не знойдзеш, у якім уся яго душа, пяшчота, якое зможа пакарыць сэрца прыгожай пані.

 Праз некалькі гадоў пад вокнамі графіні выраслі тры незвычайныя дрэвы. Гэта былі сапраўдныя творы мастацтва: замест кроны вясной зацвілі карані! Сімвал гэтага дзіва – закаханы, які згубіў галаву, і ўвесь свет для яго “перавярнуўся ўверх нагамі”. З тых часоў вясною тры вязы – “Вера”, “Надзея”, “Любоў” – “плакалі” аб няшчасным каханні.

        Прайшло шмат гадоў. Памёр садоўнік, памерла графіня, а дрэвы раслі. І ўсё ж гады зрабілі сваё. Спачатку прапала адно дрэва, затым другое, трэцяе. І толькі старыя дрэвы ў парку ціха шапочуць лістотай, быццам хочуць паведаць нам свае таямніцы.

Дзе б мы не былі, якую б экзатычную прыроду не бачылі, нас заўсёды цягне да самага найдаражэйшага куточка, дзе мы нарадзіліся.

Я люблю цябе, родны край! Люблю кожны лісток на дрэве, што ўзрасціла твая зямля, кожную хвалю на тваіх блакітных вачах, кожную хваінку ў тваіх густых пушчах.

Я люблю цябе, васільковая далечыня! Я сэрцам прысягаю тваім квітнеючым прасторам, што закалыхваюць сваёй прыгажосцю.

Промні сонечнага святла разліваюцца ранкам па зямлі маіх продкаў. Я бачу гэтае святло. Мне здаецца, што яно ў маёй душы...

Люблю!.. Я люблю цябе, мая радзіма! Я ўдзячна лёсу, што нарадзілася на гэтай зямлі, і веру, што яна калі-небудзь падаруе мне шчасце.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Мілы кут маіх дзядоў iconЛюдміла Буката "Мой родны кут, як ты мне мілы! або Навеянае творчасцю Песняра беларускай зямлі"
Мой родны кут, як ты мне мілы! або Навеянае творчасцю Песняра беларускай зямлі”

Мілы кут маіх дзядоў iconУводзіны Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе не маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае убогай, к табе я ў думках залятаю І там душою спачываю
Уводзіны

Мілы кут маіх дзядоў iconТаісія Карпаўна Кабанчук нарадзілася ў шматдзетнай сям’і ў вёсцы Сяргеева Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці
Двое дзядоў спадарыні Кабанчук рэпрэсаваныя. Адзін дзед загінуў у Сыбіры, другі ў часе будаўніцтва Беламорканалу. На вясковых могілках...

Мілы кут маіх дзядоў iconАвтор: Сергеев Сергей, ученик 8 класса моу сош №9 г. Усть-Кут Иркутская область
Новикова Светлана Игоревна, учитель математики моу сош №9 г. Усть-Кут Иркутская область

Мілы кут маіх дзядоў icon3-4 мінівэны, якія будзем адносна стрымана эксплюатавацца вечарам 23-га І ў першай палове 24-га. Будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку. Яшчэ для канцэрту патрэбныя 4 касьцюмы Дзядоў Марозаў
Будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку. Яшчэ для канцэрту патрэбныя 4 касьцюмы Дзядоў Марозаў (па аднаму Дзеду на кожнае аддзяленьне,...

Мілы кут маіх дзядоў iconМой родны кут

Мілы кут маіх дзядоў iconІ. Чатырнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «э м»
Санорны, насавы, губна-губны, змычны зычны гук; можа быць мяккім І цвёрдым. Мілы, мыла

Мілы кут маіх дзядоў iconМ 00628 эр9П-368 Бермякино Усть-Кут 22. 09. 1995 электропоезд #

Мілы кут маіх дзядоў iconА Методи антиiнфляцiйного оподаткування
Крива is. Сутність, графічна побудова. Фактори, що впливають на кут нахилу кривої is

Мілы кут маіх дзядоў iconПалітычная геаграфіяальшаны
Кіроўца не пасьпявая прытармазіць на павароце. Машыну выносіць на ходнікі. Яе кружыць. Затым яна тараніць кут дому

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка