Для актыўных І неабыякавых!




НазваДля актыўных І неабыякавых!
Дата канвертавання17.12.2012
Памер19.78 Kb.
ТыпДокументы
Для актыўных і неабыякавых!


Запрашаем да ўдзелу ў праекце

“Адкрытая школа мясцовай супольнасці-3”



Шаноўныя сябры!

Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” (Гродна, Беларусь) запрашае Вас узяць удзел у праекце “Адкрытая школа мясцовай супольнасці-3”.

У межах праекта “Адкрытая школа мясцовай супольнасці” , які рэалізуецца з 2004 г., былі арганізаваныя трэнінгі, кансультацыі, сустрэчы, навучальныя візіты ў Літву і Польшчу, выдадзены дапаможнік для актывістаў мясцовых супольнасцей “Сацыяльны аніматар” (2007).

Мэтай праекту з’яўляецца павышэнне ўдзелу насельніцтва ў вырашэнні мясцовых праблем праз укараненне ў практыку дзейнасці беларускіх грамадскіх арганізацый, дамоў культуры, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнай дапамогі насельніцтву, бібліятэк і школ інавацыйных метадаў дзейнасці на карысць развіцця мясцовай супольнасці.

Прыкладамі такіх метадаў з’яўляюцца стварэнне групаў самадапамогі для сацыяльна-малаабароненых групаў насельніцтва, сацыяльна-тэрапеўтычных цэнтраў для дзяцей і падлеткаў, клубаў па інтарэсах, навучальных гурткоў, валанцёрскіх цэнтраў і г.д.


У межах праекта плануюцца:


Арганізацыя працоўных сустрэчаў з актывістамі мясцовай супольнасці, зацікаўленымі ва ўдзеле ў праекце (верасень-кастрычнік 2007)

Трэнінг «Школа сацыяльных аніматараў» (кастрычнік 2007)


Правядзенне ўдзельнікамі праекта працоўных сустрэч ў сваіх супольнасцях (стварэнне мапы праблемаў і рэсурсаў сваёй супольнасці, распрацоўка праектаў, прысвечаных паляпшэнню якасці жыцця ў сваёй супольнасці (лістапад 2007 г.)


Арганізатары праекта шукаюць магчымасць арганізацыі навучальнага візіту ў Польшчу ці Літву для знаёмства з лепшымі прыкладамі працы на карысць мясцовай супольнасці (першая палова 2008 г.).


Удзельнікі праекта будуць мець магчымасць атрымання кансультацый па распрацоўцы ўласных праектаў і пошуку партнёраў для іх рэалізацыі.


Асобным элементам праекта стане дапамога ў стварэнні інфармацыйных цэнтраў мясцовай супольнасці ў гарадах і мястэчках, якія прадстаўляюць удзельнікі (2008 г.).


Для ўдзелу ў праекце прапануем запоўніць анкету-заяўку, прыкладзеную да гэтай абвесткі і даслаць яе да 17.09.2007 на адрас lana.rudnik@gmail.com альбо факс 8-0152-75-71-72.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па пазначаным вышэй электронным адрасе, а таксама па тэл. (0-29) 284-77-99 (Лана Руднік).


Са спадзевам на эфектыўнае супрацоўніцтва,

сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Для актыўных І неабыякавых! iconТэма беларускай сіраты Вікі Мароз адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut by
Тэма беларускай сіраты Вікі Мароз – адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut by...

Для актыўных І неабыякавых! icon«Study Tours to Poland»
Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага І фонд “Адукацыя для дэмакратыі” запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Украіны...

Для актыўных І неабыякавых! icon«Study Tours to Poland» 2008
Польска-амерыканскі фонд свабоды”, фонд „Borussia”, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага І фонд “Адукацыя для дэмакратыі”...

Для актыўных І неабыякавых! iconСтудэнцкiя навучальныя вiзiты
Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага І фонд “Адукацыя для дэмакратыі” запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны...

Для актыўных І неабыякавых! icon«Study Tours to Poland»
Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага І фонд “Адукацыя для дэмакратыі” запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Украіны...

Для актыўных І неабыякавых! icon1. Уступнае слова вядоўцы пра мэты мерапрыемства. Напамінак пра прыз для самых актыўных пры падрыхтоўцы І правядзенні прэс-канферэнцыі – уключэнне ў каманду, што паедзе на конкурс "Што я ведаю пра Еўропу". Прадстаўленне замежных гасцей. 2
Развіваць уменні працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі, цікавасць да жыцця іншых народаў

Для актыўных І неабыякавых! iconМоладзевае грамадскае аб’яднанне
...

Для актыўных І неабыякавых! iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
...

Для актыўных І неабыякавых! iconЗаклікаў усіх наведнікаў да ўдзелу ў новай акцыі
Малады фронт" заклікае усіх неабыякавых людзей далучыцца да акцыі салідарнасьці з Паўлам. Мы просім наведвальнікаў нашага сайту раздрукаваць...

Для актыўных І неабыякавых! iconУа «Полацкая дзяржаўная гімназія №1 імя Францыска Скарыны» Алена Уладзіміраўна Казлова
«прарэкламаваць» працу клуба, сябрамі якога з’яўляюцца вучні рознага ўзросту (5 – 11 класы), зацікаўленыя настаўнікі, бацькі; прыцягнуць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка