Дадатак 1 план урока




НазваДадатак 1 план урока
Дата канвертавання22.11.2012
Памер84.56 Kb.
ТыпПлан урока
Дадатак 1


ПЛАН УРОКА

  • Дыягнастычны камп’ютарны тэст.

  • Работа з падручнікам

  • Аналітычная гутарка

  • Лінгвістычная інфармінка

  • Музычная паўза

  • Практыкаванне “Рамонак”

  • Эўрыстычная гутарка

  • Эрудыт-лато

Дадатак 2

ДЫЯГНАСТЫЧНЫ ТЭСТ

  1. Лірыка, у адрозненне ад эпасу, не малюе канкрэтныя вобразы-персанажы. Яна стварае вобраз той асобы, ад імя якой напісаны верш. Гэты вобраз у літаратуры называецца :

а) галоўны герой;

б) лірычны герой;

в) асноўны герой;

  1. “Любоў да мудрасці” ў перакладзе на грэчаскую мову абазначае :

а) інтымнасць;

б) пейзаж;

в) філасофія;

г) патрыятызм.

  1. У вершы У.Караткевіча “Беларуская песня” ўслаўляецца родны край праз апяванне Белавежы, Навагрудскіх ўзвышшаў, рэк Нёмана, Прыпяці, Дзвіны, полацкай Сафія. Як у літаратурнай навуцы называецца такое ўмоўнае абазначэнне з’явы праз прадмет, які нечым яе нагадвае, намякае на яе:

а) паралелізм;

б) сімвал;

в) паўтор;

  1. Стань філосафам - дапішы радком-падагульненнем верш Максіма Танка :

Я спытаў у чалавека,

Які прайшоў праз агонь,

І воды,

І медныя трубы:

Што самае цяжкое

На гэтым свеце?

І ён адказаў:… (Прайсці праз вернасць)



Дадатак 3

АЦЭНАЧНЫ ЛІСТ

№ п/п

Прозвішча і імя вучня

Адзнака

за тэст

Эрудыт-лато

Выкананне іншых заданняў

1













2













3













4













5













6













7













8













9













10













11













12













13













14













15













Дадатак 4

ДАПІШЫ СКАЗЫ

  • Інтымная лірыка перадае …

  • Інтымная лірыка вылучаецца сярод іншых жанраў лірыкі…

  • Прыгажосць і вытанчанасць па форме вершам пра каханне надаюць…

  • Закон спасціжэння лірыкі кахання наступны: …


Дадатак 6

ПЫТАННІ ДА ЭЎРЫСТЫЧНАЙ ГУТАРКІ

  1. Якім эпітэтам з твора вызначаецца настрой верша?

Эпітэтам "светлы". Чытаючы верш, уяўляеш водбліск святла далёкай зоркі Венеры, якая сімвалізуе далёкае каханне.

  1. Якую ролю ў вершы маюць паўторы?

Называюць асноўныя думкі,ствараюць адчуванне завершанасці.

  1. Якімі сродкамі ствараецца напеўнае гучанне верша?

Дакладныя рыфмы, вытрыманы трохразовы памер – дактыль, які надае твору разважлівую, спакойную інтанацыю (трохскладовы памер з націскам на апошнім складзе)


Дадатак 5

ПРАКТЫКАВАННЕ “РАМОНАК”

(абмеркаваць эмблему практыкавання)








Дадатак 7

ЭРУДЫТ-ЛАТО (за адно пытанне – 2 балы)

1) Які від лірыкі перадае розныя адценні аднаго з самых прыгожых чалавечых пачуццяў - кахання?

а) пейзажная;

б) філасофская;

в) інтымная.

2) Пра які твор ідзе гутарка: “На першым плане - эмоцыі, перажыванні. Твор не мае сюжэта, не паказвае чалавечыя характары ў іх развіцці і разнастайных сувязях. Пішацца ў форме маналога”?

а) лірычны;

б) празаічны.

3) Дзяўчына, якой, згодна з паданнямі, Максім Багдановіч прысвяціў свой “Раманс”, насіла імя

а) Ганна;

б) Венера;

в) Афрадыта.

4) Якімі мастацка-вобразнымі сродкамі з’яўляюцца наступныя : “светлыя згадкі”, “неба начное”, “ціхім каханнем”, “у далёкім краю”:

а) паралелізм;

б) эпітэт;

в) увасабленне.

Дадатак 8

РЭФЛЕКСІЙНЫЯ СЦВЯРДЖЭННІ

  1. Дзякуючы сённяшняму ўроку я даведаўся, што такое раманс.

  2. Мне цікава было пачуць, як была створана М.Багдановічам “Зорка Венера”

  3. Працаваць сёння на ўроку мне не спадабалася.

  4. Лічу, што слухаць на ўроку музычныя запісы на вершы, якія мы вывучаем, лішняе.



Дадатак 9


СМУТАК

УЗАЕМНАСЦЬ

РАССТАННЕ

АДЧУДЖЭННЕ

АДЗІНОТА

ШЧАСЦЕ

ПАВАГА

ГОРА

ВЕРНАСЦЬ

ЗДРАДА

РАДАСЦЬ


СМУТАК

УЗАЕМНАСЦЬ

РАССТАННЕ

АДЧУДЖЭННЕ

АДЗІНОТА

ШЧАСЦЕ

ПАВАГА

ГОРА

ВЕРНАСЦЬ

ЗДРАДА

РАДАСЦЬ

У беларускай класічнай паэзіі найбольшай напеўнасцю, меладычнасцю і светлай летуценнасцю вызначаюцца вершы М.Багдановіча. Невыпадкова на яго творы напісаны цыклы рамансаў кампазітарамі М.Аладавым, А.Багатыровым, Л.Захлеўным і іншымі.

Раманс М.Багдановіча, які яшчэ мае назву "Зорка Венера", прысвечаны тэме кахання. У гэтага раманса асабліва прыгожая гісторыя і шчаслівы лёс. Музыку да яго напісаў кампазітар Сымон Рак-Міхайлоўскі. Раманс быў настолькі папулярны, што яго пачалі лічыць народным. I гэта найвышэйшая ацэнка вартасці твора.

Паэтычны гараскоп Максіма Багдановіча

М.Багдановіч нарадзіўся 9 снежня 1891г. Вядомы і час нараджэння - 9 гадзін вечара. У гэты час, калі нарадзіўся Максім, у небе ўжо ззяла "вячэрняя зара" - зорка Венера. Яна стала маўклівай спадарожніцай паэта ў сваёй недасягальнай вышыні. Зорка ў небе - не толькі прыгажосць неба. Яна - сведка і саўдзельніца яго кахання. Як разгараецца на небе зорка, так разгараецца на зямлі каханне. Зорка Венера - на ей скрыжоўваюцца позіркі - успаміны яго і каханай. Вобраз Венеры прыйшоў да нас са здабыткаў сусветнай культуры. Зорка Венера носіць імя Афрадыты, грэчаскай багіні хараства. Беларусы называюць яе (гэту зорку) яшчэ і Мілавіцай. Найярчэй яна свеціць усім закаханым.

Хто ж натхніў М.Багдановіча да напісання верша "Зорка Венера"? Даследчыкі творчасці М.Багдановіча сыходзяцца на думцы, што хутчэй за ўсё верш "Раманс", які пазней атрымаў назву "Зорка Венера", прысвечаны Ганне Рафаілаўне Какуевай. Ёй жа прысвечаны і цыкл вершаў "Мадонны". Максім і Аня жылі ў розных гарадах, і цётка, якая замяніла дзяўчыне маці, была супраць яе адносін з хворым на сухоты паэтам. Успамінаючы каханую, паэт у 1912 годзе напісаў верш "Раманс", эпіграфам да якога ўзяў словы французскага паэта Сюлі Прудома (эпіграф затычваецца з дошкі).

Сёння мы захапляемся гэтым творам, таму што ў ім прыгожа, шчыра выказана сапраўднае, светлае пачуцце кахання, якое робіць чалавека лепшым, дабрэйшым.

Сапраўды, інтымная лірыка робіць чалавека лепшым, чысцейшым, адкрывае ў яго душы пачуцце прыгожага. Самая светлая мелодыя , самая пранікнёная малітва былі створаны закаханым чалавекам. Мы чакаем гэтага пачуцця з хваляваннем і надзеяй, і яно абявязкова прыходзіць да кожнага - гэта закон жыцця.Толькі вось важна, як мы зможам сустрэць каханне, ці будзем гатовы зразумець яго? Няхай дапамогуць вам вершы, у якіх паэты шчыра і даверліва дзеляцца сваім пачуццём.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дадатак 1 план урока iconПлан уроку па біялогіі ў 9 класе па тэме "кровазварот" Мэты
Матэрыяльнае забеспячэнне ўроку: тэсты, карты задач (Дадатак 1), карты адказаў (Дадатак 2), карткі з заданнямі, прэзентацыя па ўроку,...

Дадатак 1 план урока iconПлан-конспект урока
Цель урока: изучение особенностей строения и свойств простых веществ галогенов и их соединений

Дадатак 1 план урока iconПлан-конспект урока
Цель урока: сформировать представление о культуре, истории, хозяйстве и духовных ценностях государства

Дадатак 1 план урока iconДадатак 1 Дадатак 2
Зверху пакладзі малюнак, акуратна абвядзі малюнак алоўкам. Не націскай на аловак

Дадатак 1 план урока iconПлан-конспект урока
Место проведения урока: моу сош №2 городского округа город Буй Костромской области

Дадатак 1 план урока iconПлан-конспект урока
Цель урока: познакомить учащихся с особенностями природы Австралии, основными представителями органического мира континента

Дадатак 1 план урока iconПлан-конспект урока с использованием эор
Тема и номер урока в теме: Расцвет древнерусского государства при Ярославе Мудром(1 урок)

Дадатак 1 план урока iconПлан-конспект урока
Цель урока: создать условия для развития творческого потенциала учащихся, приобретения умений самостоятельно извлекать знания из...

Дадатак 1 план урока iconПлан урока Арганізацыйны момант
Плануецца, што ў канцы ўрока вучні паспяхова змогуць вышыць адну літару манаграмы на насоўцы тамбурным швом ( мяркуецца, што да канца...

Дадатак 1 план урока iconПлан-конспект урока
Цель урока сформировать представление о строении вулкана, причине вулканизма, типах вулканов, гейзерах и горячих источниках; показать...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка